Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Барыс Джонсан стаў казаком?

Чарнігаўцы прысвяцілі прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі ў казакі. Яго новае казацкае імя - Борис Чуприна.

Як вам падабаецца новы варыянт?😁

📷@MirovichMedia
Антыўтапічнаму раману “1984” Джорджа Оруэла спаўняецца 73 гады

Гэтая кніга нарабіла шмат шуму ў 2022 годзе, неаднаразова з'яўляліся звесткі пра яе забарону ў Беларусі.
Галоўны герой раману жыве ў таталітарным грамадстве будучыні, дзе прапаганда змяняе свядомасць людзей "задняй датай".

🤔Як мяркуеце, ці ўдалося ангельскаму пісьменніку прадказаць будучыню?
❗️ Журналістаў Залатых і Любенчука прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі журналіста Алеся Любенчука і дырэктара газеты "Беларусы і рынак" Канстанціна Залатых. Яны знаходзяцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Залатых затрымалі 18 траўня. У яго дома і ў рэдакцыі адбыўся ператрус. Адвакат амаль тыдзень не мог з ім сустрэцца і не ведаў, дзе яго трымаюць. Залатых выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай). Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. На сёння Канстанцiн Залатых знаходзiцца ў СІЗА ў Жодзіне. Журналіста-фрылансера Алеся Любенчука затрымалі 26 траўня. Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Менску.

На сёння дакладна невядома, у чым яго вінавацяць. Адвакат журналіст знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні і не можа нават назваць артыкул Крымінальнага кодэкса, які яму інкрымінуюць.
Ангела Мэркель расказала, чаму выступіла супраць уступлення Украіны ў NATO у 2008 годзе

Ангела Мэркель расказала, чаму выступіла супраць уступлення Украіны ў NATO у 2008 годзе. Былая канцлерка Нямеччыны баялася, што гэта падштурхне Расею нашкодзіць Украіне. Пасля пачатку вайны многія сталі крытыкаваць яе за тое рашэнне, маўляў, Пуцін не пачаў бы вайну, калі б на Украіну распаўсюджваліся гарантыі бяспекі NATO.

Мэркель не змяніла сваёй пазіцыі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Яна заявіла пра гэта сёлета ў пачатку красавіка, ужо пасля бойні ў Бучы. Учора Мэркель дала вялікае інтэрв'ю тэлеканалу ARD упершыню пасля 24 лютага.

📷MARKUS SCHREIBER, AP
У «вярхоўным судзе ДНР» пачаўся працэс над замежнікамі, якія ваявалі на баку Украіны

Абвінавачаныя – падданыя Вялікабрытаніі Шон Пінэр і Эйдэн Эслін, а таксама падданы Марока Саадун Брагім.
Яны былі сярод тых прыкладна 3500 украінскіх вайскоўцаў, што здаліся ў палон пасля амаль трохмесячнай абароны Марыупалю. Ім пагражае смяротнае пакаранне за нібыта наёмніцтва.

📷ТАСС
🇵🇱 Першая дама Польшчы наведала Падляшша

Першая дама Польшчы Агата Корнхаўзэр-Дуда ў аўторак ажыццявіла візіт на Падляшша. Яна наведала праваслаўны манастыр у Супраслі, сустрэлася з уцекачамі з Украіны, якія жывуць у супраскай акадэміі, узяла ўдзел у малітве за Украіну. Першую даму суправаджалі: маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі, прадстаўнік канцылярыі Прэзідэнта Адам Квяткоўскі і праваслаўныя святары. Таксама першая дама наведала дом дзённай дапамогі Eleos у Беластоку, дзе сустрэлася з падапечнымі гэтага дома, у тым ліку з Украіны.

Агата Корнхаўзэр-Дуда цяпер наведвае розныя пляцоўкі ў Польшчы, дзе жывуць украінскія ўцекачы – жанчыны з дзецьмі, эвакуяваныя сіроты, а таксама хворыя дзеці, якія трапілі ў Польшчу ў тым ліку дзякуючы яе намаганням.
Вясковыя гараджане вяртаюцца да каранёў

Гэта выклікана не сумам па родных мясцінах, а элементарным жаданнем паправіць сваё матэрыяльнае становішча пры цяперашнім палітычным і эканамічным крызісе, кажа жыхар вёскі Альшаны Ілля Сакалоўскі:

- Сёння ў вёску, дзеля таго, каб неяк пражыць, людзі кінуліся валам. Напрыклад, калі раней у вёсцы цяжка было знайсці людзей, якія б гадавалі свіней, качак, курэй, то сёлета гэта набывае рэкордны маштаб. Цяпер людзі запісваюцца на тры месяцы ў чаргу, каб набыць парачку парасят, каб дагадаваць іх. Тое ж самае можна прывесці ў прыклад і з курамі, індыкамі, то іх увогуле немагчыма сёння набыць.

Паводле спадара Сакалоўскага, акрамя цяжкай працы вяскоўцаў наогул нічога не цікавіць. Усе бытавыя праблемы стараюцца вырашыць самі. Выказваць незадаволенасць баяцца. Вайна ва Украіне падзяліла іх на дзве палавіны ў залежнасці ад таго, якімі сродкамі масавай інфармацыі яны карыстаюцца.

Беларускае Радыё Рацыя
⚡️Берасцейскія ўлады абверглі чуткі пра халеру ў горадзе

❗️"Інфармацыя ў інтэрнэце пра набліжэнне халеры ў Берасці — фэйк", - заявіў у Тэлеграме старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

📌«Выпадкаў выяўлення патагеннай мікрафлоры ў вадаправоднай вадзе ў Берасці не зарэгістравана. З 1 чэрвеня па 1 верасня даследаванні вады ў вадаёмах зон адпачынку будуць праводзіцца штотыдзень на мікрабіялагічныя паказчыкі, у тым ліку на ўзбуджальнікаў халеры. Эпідэміялагічная сітуацыя па халеры ў Берасці спрыяльная, выпадкаў захворвання не зарэгістравана», — паведамляе Рагачук.

Патагенная мікрафлора таксама не выяўленая ў вадаёмах у рэкрэацыйных зонах.
📷 hi-news.ru
📌‼️ Microsoft скарачае бізнэс у Расеі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ліст кампаніі.

📌 Рашэнне прынята ў выніку перагляду эканамічных прагнозаў бізнесу ў Расеі. Кампанія абяцае выконваць абавязацельствы перад расейскімі карыстальнікамі і ў далейшым, але новыя продажы весціся не будуць.

📌 Скарачэнне бізнэсу закране больш за 400 супрацоўнікаў, якім Microsoft абяцае падтрымку.

📌 У сакавіку кампанія ўжо аб'яўляла аб прыпыненні продажаў сваіх прадуктаў у Расеі пасля нападу краіны на Украіну.

#Microsoft #санкцыі #Bloomberg #бізнес_ў_Расеі #вайна_ва_Украіне #аперацыйная_сістэма

reform.by
📌‼️ Люксембург замарозіў расейскія актывы на 4, 3 млрд еўра

📌 Банкі і фінансавыя арганізацыі Люксембурга, аднаго з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў Еўропы, па стане на пачатак чэрвеня, замарозілі актывы расейцаў на суму 4,267 млрд еўра. Як паведаміла міністэрства фінансаў краіны, у прыватнасці, замарожаныя дэпазіты і каштоўныя паперы больш за 90 фізічных асоб і 1100 кампаній, якія падвергліся санкцыям з-за ўварвання Расеі ва Украіну.

📌 Люксембург уваходзіць у Еўразвяз, які ўвёў супраць Расеі жорсткія санкцыі ў адказ на яе агрэсію, у тым ліку - замарозку актываў. У ЕЗ працягваецца дыскусія наконт механізмаў канфіскацыі гэтых актываў на аднаўленне пасляваеннай Украіны.

#Люксембург #санкцыі #механізмы_канфіскацыі_актываў #замарозілі_расейскія_актывы #вайна_ва_Украіне

finance.liga.net
📌 Грузінскі Кабулеці: журналісты ва ўмовах канфлікту

📌 З другога па восьмае чэрвеня ў грузінскім Кабулеці адбываўся міжнародны трэнінг журналістаў з сямі краін. Беларусь на сустрэчы прадставілі чатыры журналісты, якія жывуць у Польшчы і Грузіі.

📌 Па словах аднаго з прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі Алеся Ляўчука, сустрэча мела свае асаблівасці:

- Прыехалі журналісты з 7 краін. Бліжэй за ўсіх мне ўкраінцы. На гэтым курсе мне вельмі спадабліся малдаване. Хачу сказаць, што мы мала ведаем адзін пра аднаго, і дзякуючы там курсам, можам больш даведацца.

📌 Трэгінг ў Грузіі меў назву «Журналістыка ва ўмовах канфлікта» і ён складаецца з дзвух частак. Другая частка сутрэчаў журналістаў у Грузіі распачнецца ў Кутаісі напрыканцы чэрвеня 2022 году.

#журналісты #Кабулеці #Грузія #Малдова #беларускія_журналісты

Беларускае Радыё Рацыя