Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ У групу "За дэмакратычную Беларусь" Сейма Латвіі, які складаецца са 100 дэпутатаў, увайшла пятая частка парламентарыяў. Пра гэта паведаміла спікер Сейма Інара Мурніеце, якая сустрэлася ў Рызе са Святланай Ціханоўскай.

📌 «Устойлівасць народа Беларусі ва ўмовах дыктатуры і ціску заслугоўвае самай вялікай павагі і захаплення. Латвія працягне падтрымліваць Беларусь у барацьбе за права жыць у свабоднай краіне, карыстацца дэмакратыяй і правамі чалавека», - заявіла спікер.

📌 «Латвійскі парламент уважліва сочыць за развіццём падзеяў у Беларусі, асуджаючы парушэнні правоў чалавека і выступаючы за падтрымку дэмакратычнай апазіцыі.

📌 Спікер нагадала, што са жніўня 2020 года Латвія актыўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у Беларусі і запэўніла, што будзе працягваць гэта рабіць.

Фота: saeima.lv

#Інара_Мурніеце #Святлана_Ціханоўская #За_дэмакратычную_Беларусь #Рыга
⚪️🔴⚪️Беларускі Беластока: "Як і Ціханоўская гатовыя падтрымаць мужчын на «полі»!"

⚽️Падчас беластоцкага матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна беларускі-заўзятаркі правялі паралелі з нядаўняй прамовай Святланы Ціханоўскай у Мадрыдскім клубе, якая параўнала футбол і палітыку, дзе жанчыны вымушаны станавіцца на месцы сваіх зняволеных мужоў.

«Ціханоўская зрабіла правільна, калі слухала сваё сэрца. Яна працягнула справу свайго мужа. Яна не толькі вядзе мяч, яна – мой капітан», - выказалася вядомая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна.

🏀Падчас матчу ў падтрымку Аляксандра Івуліна таксама была анансавана баскетбольная трэніроўка ад Кацярыны Сныцінай, якая пройдзе ў чацвер, 9-га чэрвеня, па адрасе: вул. Legionowa, 7, Беласток. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

#Аляксандр_Івулін #Беласток #беларускі #акцыя #салідарнасць
🤬Двум гарадам Украіны пагражае наступ Расіі

🇷🇺🐷Расейская Федэрацыя ў бліжэйшыя месяцы можа ажыццявіць наступ на два ўкраінскія абласныя цэнтры - Нікалаеў і Запарожжа.

Пакуль украінскі бок не назірае вялікіх навалаў сіл сіл суперніка для нападу, распавёў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.
"У бліжэйшыя месяцы, думаю, у іх ёсць некаторыя магчымасці для наступу на Запарожжа і Мікалаеў. Але пакуль не бачым ні перагрупоўкі, ні вялікіх навал войскаў для нападу", – падзяліўся чыноўнік.

Паводле яго слоў, зараз усё рухаецца вельмі марудна, але сітуацыя можа развівацца вельмі хутка.
У Генштабе Узброеных сіл Украіны падзяліліся, што па стане на 8 чэрвеня на тэрыторыі краіны ўдалося знішчыць каля 31,5 тысяч ворагаў.

📷REUTERS
🇺🇦 Генштаб Украіны назваў замежных добраахвотнікаў камбатантамі

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны выступіў з заявай наконт статуса замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны у складзе ўкраінскага войска. Падкрэсліваецца, што ўсе яны добраахвотна падпісалі кантракты і былі прынятыя на вайсковую службу, згодна з дзейным законам. Таму гэтыя людзі "з'яўляюцца вайскоўцамі Узброеных сіл Украіны, на якіх... пашыраецца прававы статус камбатантаў", — гаворыцца ў заяве са спасылкай на Жэнеўскую канвенцыю.

Пасля пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны на заклік прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прыехалі з паўсотні краін свету тысячы добраахвотнікаў. Яны склалі Інтэрнацыянальны легіён. Мінабароны Расеі нядаўна сцвярджала, што замежных добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну, налічваецца да 3500 чалавек. Некаторыя з іх загінулі, трапілі ў расейскі палон, дзе іх называюць "наймітамі" і судзяць.
⚽️ У Беластоку адбыўся футбольны матч салідарнасці з журналістам Аляксандрам Івуліным

У Беластоку адбыўся таварскі футбольны матч актывістаў беларускай дыяспары з мясцовай аматарскай камандай. Сустрэча была прымеркаваная ў знак салідарнасці з Аляксандрам Івуліным - палітзняволеным спартовым журналістам, гульцом каманды "Крумкачы", аўтарам і вядучым папулярнага каналу ў YouTube "ЧеснОК", прысвечанаму беларускаму футболу.

Аляксанд Івулін, аўтар папулярнага ютуб-канала "ЧеснОК" пра беларускі футбол, быў затрыманы разам з Яраславам Пісарэнка 3 чэрвеня мінулага года, адбыў 30 содняў адміністрацыйнага арышту, але так і не выйшаў на волю. 19 студзеня гэтага года асуджаны на два гады калоніі па 342, так званым "народным", артыкуле крымінальнага кодэкса і накіраваны ў калонію "Воўчыя норы" Івацэвіцкага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя
Памёр пісьменнік Серж Мінскевіч, яму было 53 гады

Пра гэта паведаміла Суполка беларускіх пісьменнікаў. Серж Мінскевіч пісаў фантастыку і дзіцячыя кнігі. Найбольш вядомыя ўтворы гэта «Сад замкнёных гор» і «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка».
Пісьменнік быў вядомы між іншым як спявак і аўтар песняў, ён пераклаў «Дзяды» і «Крымскія санэты» Адама Міцкевіча.

📷Свабода
Ноччу "лягла" мытная сістэма — на межах з Літвой 🇱🇹 і Польшчай 🇵🇱 вялікія чэргі аўтамабіляў

Паводле папярэдняй інфармацыі, гаворка ідзе пра збой праграм мытні па ўсёй краіне. Паведамляюць, што праз гэта ўтварыліся вялікія чэргі з аўто як на выезд, так і на ўезд у Беларусь, паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, у Каменным Лозе на выездзе ў Літву стаяць больш за 770 машын, у Катлоўцы — 540, у Беняконях — 380; у Бераставіцы на выездзе ў Польшчу — больш за 470. Агулам гэта больш за 2100 аўтамабіляў.
Путін = Гітлер?

"Ці хто-небудзь размаўляў так падчас Другой сусветнай вайны з Адольфам Гітлерам? Хто-небудзь казаў, што трэба захаваць твар? Што штосці трэба зрабіць, каб гэта не было зневажальным для Адольфа Гітлера? Я такіх галасоў не чуў. Ён проста напаў на Польшчу, напаў на вялікую частку Еўропы, потым напаў на Савецкую Расею, і ўсе ведалі, што яго проста трэба перамагчы" - сказаў Анджэй Дуда, прэзідэнт Польшчы ў інтэрв’ю для нямецкай газеты Більд.

Як вам такое параўнанне?

📷Wojciech Stróżyk / Reporter
❗️ У Менску сёння павінен пачацца суд над філосафам і стваральнікам "Лятучага ўніверсітэту" Уладзімірам Мацкевічам. Аднак у раскладзе судовых пасяджэнняў Мінгарсуда яго справы пакуль няма.

Мацкевіча абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Яму інкрымінуюць арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх за "Марш народнага ўльтыматуму" 25 кастрычніка.

Таксама яго вінавацць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім за платформу "Сход" і абразе прэзідэнта за відэазапіс на YouTube-канале.
Лукашэнка, Пуцін і Лаўроў вінаватыя?

Паводле ілюстратара Аляксандра Шатохіна - так!

У Батумі адкрылася выстава пад назвай “Дзённікі вайны”. На ёй можаце пабачыць розныя вобразы дыктатараў з надпісамі “Guilty” (вінаваты)

Падзея адбываецца ў рамках мастацкага фестываля “InterchanGE.”

📷Радыё Рацыя