Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.8K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Памятайце мужчынаў, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швецыі? Яны збеглі з Беларусі!

"Гэта я, той, хто пераскочыў плот амбасады Швецыі", - Уладзіслаў Кузнечык распавёў сваю гісторыю Святлане Ціханоўскай на сустрэчы з беларускай дыяспарай у Рызе. Бацька хлопца - Віталь Кузнечык стаяў побач і дапаўняў сына. Некаторым гэта можа здавацца неверагодным - настолькі незвычайная іх гісторыя!

Мужчынаў вывезлі з тэрыторыі амбасады на дыпламатычным аўтамабілі 1 чэрвеня. Яны баяліся, што іх "засякуць" сілавікі з офіс ГУБАЗіКу амаль насупраць, аднак усё абыйшлося.
Рэшту свайго шляху ягы праехалі на аўтобусах і электрычках у Віцебскую вобласць. Адтуль патрапілі да мяжы з Латвіяй. Каб маскавацца, сын увесь час быў у масцы, а бацька адпусціў бараду.

Крыінца: "Зеркало"
Канец забароны на знаходжанне на мяжы з Беларуссю

"З 1 ліпеня перастае дзейнічаць пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб часовай забароне знаходжання ў 183 мястэчках прыгранічнай зоны Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў. Адначасова падляшскі ваявода ўводзіць забарону на знаходжанне ў межах 200 метраў ад дзяржаўнай мяжы", – напісаў кіраўнік у Твітэры міністар унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

Часовая забарона на прабыванне дзейнічае да 30 чэрвеня. Да гэтага часу – паводле графіка – на польска-беларускай мяжы павінна быць пабудаваная агароджа.

Нагадаем, з 2 сакавіка па 30 чэрвеня дзейнічае пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб часовай забароне на знаходжанне ў 183 населеных пунктах, якія знаходзяцца паблізу мяжы з Беларуссю ў Падляшскім і Люблінскім ваяводствах.

крыініца: interia.pl
Тэхнічны перапынак

Прабачаемся за часовыя нязручнасці! Наша інтэрнэт-старонка цяпер у кансервацыйнай апрацоўцы.
Чытаць актуальныя навіны і слухаць нашае радыё анлайн можна ў тэлеграме!

Дзякуем за разуменне!
📢 У Варшаве прайшла нядзельная акцыя ў падтрымку палітвязня, аднаго з лідараў партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Паўла Севярынца.

7 чэрвеня спаўняецца два гады, як Паўла захапілі паслугачамі рэжыму і кінулі за краты. Акцыя была арганізавана варшаўскай суполкай партыі БХД, кажа лідар партыйнай суполкі Яўген Дудкін:

- Прысудзілі тэрміны ні за што, толькі за тое, што чалавек казаў праўду. Ён казаў, што ў Беларусі парушаецца Канстытуцыя, парушаюцца законы. Павел Севярынец быў салідарны з кожным беларусам, хто змагаўся за законы, за дзеянне Канстытуцыі, за тое, што прапісана .

На акцыю прыйшло шмат людзей. Удзельнікі акцыі напісалі Паўлу пажаданні ў супольных лістах, якія накіруюць яму ў калонію ўзмоцненага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расейскія акупанты ў Марыюпалі руйнуюць дамы, не шукаючы цел загінуўшых пад заваламі!

Навіны, ад якіх стыне кроў у жылах прыйшлі з Марыупаля.

"Колькі марыўпальцаў загінула пад гэтымі заваламі, мы ўжо не даведаемся ніколі. Разам са смеццем яны будуць пахаваны на Левабярэжным смеццезборным палігоне", - сказаў дарадца гарадскога старшыні Марыўпаля Пётр Андрушчанка.
🇬🇪🇺🇦 Актывісты з Батумі распачалі збор сродкаў для жыхароў Украіны

Актывісты, якія штодня прыходзяць на акцыі ў падтрымку Украіны ў грузінскім Батумі сабралі каля 500 даляраў на медпрэпараты, якія адправяць ва Украіну. Пра збор распавядае адна з актывістак Ганна Мацьвіішына:

- Нарадзілася ідэя збіраць грошы, дабрачынную дапамогу ад людзей. Кожны дзень сюды на плошчу прыходзяць з тым, каб купляць медыкаменты і потым адпраўляць іх ва Украіну для цывільных або Узброеных сілаў Украіны.

На акцыі ў Батумі ходзяць не толькі ўкраінцы, але і беларусы ды людзі іншых нацыянальнасцяў. Гучаць гімны Украіны, Грузіі ды беларуская "Пагоня".

Беларускае Радыё Рацыя
📌 🇲🇾 Джулі Фішэр завяршае сваю працу ў ролі амбасадара ЗША ў Беларусі.

📌 З гэтай нагоды яна звярнулася з адкрытым лістом да беларускага народу.

📌 «Для мяне было за гонар быць побач з вамі − хай і здалёк − з моманту зацвярджэння Сенатам на пасаду амбасадара ў Беларусі ў снежні 2020 года, першага амбасадара ЗША ў Беларусі за больш чым дзесяць год. Злучаныя Штаты не маглі маўчаць пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, не маглі абяляць жорсткасць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, калі вы мірна выйшлі на вуліцы Менску, Горадні, Гомля і іншых гарадоў у абарону сваіх асноўных свабод і годнасці як грамадзян Беларусі. Я прыняла ролю Спецыяльнага пасланніка па Беларусі і працавала з Вільні з галоўнай мэтай − умацаваць амерыканскую падтрымку народа Беларусі і вашай барацьбы»,- адзначае ў сваім лісце да беларусаў амбасадар ЗША Джулі Фішэр.

📷 Фота: facebook.com/usembassy.minsk

#амбасадар_ЗША #пратэсты_у_Беларусі #салидарнасць #Вільня #спецыяльны_пасланнік_па_Беларусі
‼️Разумею, што рашэнне па мне ўжо прынятае на роўні Лукашэнкі. Увесь гэты сцэнар быў спрадзюсаваны КДБ”.

❗️Сёння ў Гародні праходзіць допыт Мікалая Аўтуховіча.

📌У будынку гарадзенскай турмы працягваецца судовы працэс над “групай Аўтуховіча”. На лаве падсудных – 12 чалавек.

Аўтуховіч заявіў у судзе, што астатнія фігуранты справы — невінаватыя. Таксама Аўтуховіч дадаў: “Цалкам віну не прызнаю. Так, згодны, што нейкая частка праўды ёсць, аднак яна не тычыцца тых людзей, якія сядзяць разам са мной у гэтай зале суда. Яны вінаватыя толькі ў тым, што былі са мной знаёмыя. Разумею, што рашэнне па мне ўжо прынятае на роўні Лукашэнкі".

❗️Акрамя гэтага, ён заявіў пра жудасныя ўмовы ўтрамання ў гродзенскай турме № 1, у якой яго ўтрымлівалі сем месяцаў:

«Пасялілі ў камеру, якая называлася "маразільнікам". Нас там было два чалавекі, а на кратах быў лёд. Там я пражыў сем месяцаў, і толькі дзякуючы ўмяшанню адваката мяне перавялі ў лепшыя ўмовы. Я ўжо "плююся лёгкімі"».

Крыніца: sb.by

📷 sb.by
📌‼️ Кіеўская гарадская рада пазбавіла Менск статусу горада-пабраціма.

📌 «Менск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расейскіх войскаў у нашу дзяржаву», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Кіева Віталь Клічко.

Фота
: Getty Images/Global Images Ukraine

#Кіеў #вайна_ва_Украіне #Мінск #гарада_пабрацімы #Віталь_Клічко
📌‼️ Starlink атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне

📌 Кампанія Starlink Ukraine ("Старлінк Юкрэйн") атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

📌 Кампанію ўнеслі ў Рэестр пастаўшчыкоў электронных камунікацыйных сетак і паслуг пад нумарам 1, адзначыў Фёдараў.

📌 Ужо хутка прадстаўніцтва кампаніі SpaceX прыступіць да актыўнай працы ва Украіне.

#Starlink #вайна_ва_Украіне #Кампанія_Starlink_Ukraine #Міхаіл_Фёдараў #кампаніі_SpaceX
«Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху».

❗️Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі. На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, паведамляе "Вясна".

У ім апісаны тэндэнцыі, заклапочанасці і прагрэс у дачыненні да сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў Беларусі. Даклад будзе прадстаўлены 28 чэрвеня ў Жэневе.

"Агульная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвала пагаршацца з-за далейшага ўзмацнення жорсткасці заканадаўства, які адрозніваецца і без таго празмерным рэгуляваннем правоў чалавека, разбурэння грамадзянскага прасторы краіны і павелічэння колькасці людзей, асуджаных па палітычна матываваных абвінавачаннях. Гэтая атмасфера беспакаранасці і страху прывяла да масавага зыходу з краіны палітычнай апазіцыі, грамадзянскіх актывістаў, інтэлігенцыі і многіх простых людзей", - гаворыцца ў дакладзе.

📷 spring96.org
📌 Польскія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Krab гатовы да баявых дзеянняў на фронце. Пра гэта паведаміў у Facebook міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

📌 Паводле яго слоў, Krab - гэта пяты від артылерыі 155-мм калібра ў Сіл абароны Украіны пасля M777, FH70, Caesar і M109A3.

📌 Ён адзначыў, што снарады артылерыі "натаўскага" калібру 155-мм - больш эфектыўныя за савецкія ўзоры, іх расход меншы. Да таго ж украінскія запасы такіх заходніх снарадаў ужо на 10% перавышаюць запасы вялікіх калібраў савецкага тыпу, якія былі да поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Фота: zn.ua

# #вайна_ва_Украіне #самаходныя_артылерыйскія_ўстаноўкі_Krab #Аляксей_Рэзнікаў #дапамога_Польшчы