Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇵🇱Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ў Бучы

Ён заклікаў накіраваць ва Украіну🇺🇦 яшчэ больш зброі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Дуда #прэзідэнт #Польшча #Буча #Украіна #вайна
🇵🇱 На пахаванні Шушкевіча зачыталі ліст ад прэзідэнта Польшчы

На пахаванні Станіслава Шушкевіча – першага кіраўніка незалежнай Беларусі, што адбыліся 7 траўня на Паўночных могілках беларускай сталіцы, быў зачытаны ліст-спачуванне ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

- Польшча - добры сусед і заўсёды ім будзе. Мы разумеем і паважаем каштоўнасць незалежнай беларускай дзяржавы, а таксама значэнне ідэнтычнасці і мовы нашых дарагіх сяброў беларусаў. Я развітваюся з сябрам свабоды. Я развітваюся з нашым добразычлівым суседам. Са смуткам. Анджэй Дуда. Прэзідэнт Польшчы

‼️ Станіслаў Шушкевіч узначальваў Вярхоўны савет ХІІ склікання, які абвесціў незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Менавіта ягоны подпіс стаіць пад так званымі “белавежскімі пагадненнямі”, што паклалі край існаванню СССР.

📷 Радыё Рацыя

#Шушкевіч #пахаванне #Дуда #прэзідэнт #ліст