Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️1 красавіка на могілках мясцовасці Юшкаў Груд пахаваюць паэта Алеся Барскага.

Напярэдадні ж у Варшаве прайшло адпяванне творцы.😢

Чытай больш:

📷 Радыё Рацыя

#Барскі #Баршчэўскі #паэт #пахаванне #Варшава #Карась
🇵🇱 На пахаванні Шушкевіча зачыталі ліст ад прэзідэнта Польшчы

На пахаванні Станіслава Шушкевіча – першага кіраўніка незалежнай Беларусі, што адбыліся 7 траўня на Паўночных могілках беларускай сталіцы, быў зачытаны ліст-спачуванне ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

- Польшча - добры сусед і заўсёды ім будзе. Мы разумеем і паважаем каштоўнасць незалежнай беларускай дзяржавы, а таксама значэнне ідэнтычнасці і мовы нашых дарагіх сяброў беларусаў. Я развітваюся з сябрам свабоды. Я развітваюся з нашым добразычлівым суседам. Са смуткам. Анджэй Дуда. Прэзідэнт Польшчы

‼️ Станіслаў Шушкевіч узначальваў Вярхоўны савет ХІІ склікання, які абвесціў незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Менавіта ягоны подпіс стаіць пад так званымі “белавежскімі пагадненнямі”, што паклалі край існаванню СССР.

📷 Радыё Рацыя

#Шушкевіч #пахаванне #Дуда #прэзідэнт #ліст