Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў Закон аб абароне Айчыны
Мэтай закона аб абароне айчыны з'яўляецца павелічэнне абароннага бюджэту да трох працэнтаў ВУП, павелічэнне колькасці войска і пашырэнне магчымасці падрыхтоўкі салдат.
https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/prezident-andzhej-duda-padpisau-zakon/
#Duda #Дуда #Качыньскі #Kaczynski
🇵🇱Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ў Бучы

Ён заклікаў накіраваць ва Украіну🇺🇦 яшчэ больш зброі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Дуда #прэзідэнт #Польшча #Буча #Украіна #вайна
‼️ “Для палякаў ён застанецца сябрам”

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда🇵🇱 напісаў ліст сваякам Станіслава Шушкевіча. Гэты ліст зачытаў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі падчас пахавання першага лідара незалежнай Беларусі.

У лісце адзначаецца: “Для палякаў ён застанецца сябрам, які высока цаніў кошт нашага польска-беларускага добрасуседства, якое вынікае з багатай агульнай гісторыі”. Польскі лідар выказаў надзею, што “спадчына не будзе страчаная, і мы дажывём да таго часу, калі вуліцы беларускіх гарадоў будуць насіць яго імя”.

Дуда назваў Шушкевіча “сведкам і суаўтарам вялікіх гістарычных змен, якія прывялі Беларусь на шлях незалежнасці і дэмакратыі…”

✝️ Станіслаў Шушкевіч памёр 3 мая. Учора, 7 мая, яго пахавалі на Паўночных могілках Менска. Труну накрылі бел-чырвона-белым сцягам.

📷 twitter.com

#Дуда #Шушкевіч #Міхальскі #Польшча
🇵🇱 На пахаванні Шушкевіча зачыталі ліст ад прэзідэнта Польшчы

На пахаванні Станіслава Шушкевіча – першага кіраўніка незалежнай Беларусі, што адбыліся 7 траўня на Паўночных могілках беларускай сталіцы, быў зачытаны ліст-спачуванне ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

- Польшча - добры сусед і заўсёды ім будзе. Мы разумеем і паважаем каштоўнасць незалежнай беларускай дзяржавы, а таксама значэнне ідэнтычнасці і мовы нашых дарагіх сяброў беларусаў. Я развітваюся з сябрам свабоды. Я развітваюся з нашым добразычлівым суседам. Са смуткам. Анджэй Дуда. Прэзідэнт Польшчы

‼️ Станіслаў Шушкевіч узначальваў Вярхоўны савет ХІІ склікання, які абвесціў незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Менавіта ягоны подпіс стаіць пад так званымі “белавежскімі пагадненнямі”, што паклалі край існаванню СССР.

📷 Радыё Рацыя

#Шушкевіч #пахаванне #Дуда #прэзідэнт #ліст
🇺🇦 Вялікая акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве🇵🇱

‼️ Са сцэны ў фармаце анлайн выступілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі,🇺🇦 прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда,🇵🇱 актывісты, музыкі, а таксама дзеці, якія заспявалі гімны краін.

📌 Непадалёк размясціліся мастакі з тэматычнымі творамі, прадстаўнікі шматлікіх арганізацый, у тым ліку і дабрачынных, з адпаведнымі плакатамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #Польшча #Украіна #Варшава #Зяленскі #Дуда