Вясна: Палітвязні Беларусі
925 subscribers
3.24K photos
13 videos
3.2K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🎉Павіншуйце лідара БНФ Рыгора Кастусёва з Днём народзнаў

Нагадаем, Рыгор быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Разам з ім па справе аб "захопе ўлады" праходзілі Аляксандар ФядутаВольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук і Юры Зянковіч. Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК "Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадала палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

Сёння Кастусёў адзначае 66-годдзе ў калоніі.

💌Павіншуйце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Падтрымайце палітвязня Паўла Пяскова, які перахварэў на прастуду ў калоніі

Нагадаем, у судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 чэрвеня Пяскову, асуджанаму за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі, прысудзілі яшчэ адзін год зняволення.

Тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі № 2, дзе супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Раней праваабаронцам стала вядома пра ціск адміністрацыі калоніі на Пяскова — яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА. Цяпер Павел знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 5.

У лісце на волю паведаміў, што перахварэў на прастуду:

"Я только вышел из состояния простуды, поэтому письма мне ещё писать не особо даётся. В целом всё впорядке, жду весну".

💌Падтрымайце Паўла лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1, Павел Андрэевіч Пяскоў
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Валянцін Музыкін
🔺Глеб Гатоўка
🔺Наталля Таран
🔺Алег Гармазінскі 
🔺Уладзімір Макарэвіч
🔺Глеб Нікановіч
🔺Дзмітрый Русецкі
🔺Анастасія Савуляк
🔺Крысціна Чаранкова
🔺Павел Вінаградаў
🔺Анастасія Ганчарэвіч
🔺Сяргей Дзюба
🔺Марыя Калеснікава
🔺Наталля Лашч
🔺Андрэй Шункевіч
🔺Віталь Барысевіч
🔺Яўген Буйніцкі
🔺Дзяніс Дзейкун
🔺Ірына Злобіна
🔺Сяргей Хаванскі 
🔺Павел Шпетны
🔺Раман Язерскі 
🔺Зміцер Казлоў
🔺Таццяна Кузіна
🔺Уладзімір Цыгановіч
🔺Якаў Шафарэнка
🔺Андрэй Мацук 
🔺Сяргей Пацукевіч 
🔺Мікіта Старажэнка
🔺Кірыл Малышэнка
🔺Максім Несцяровіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📍Адвакатку Анастасію Лазарэнку пачнуць судзіць 2 траўня

Палітзняволеную затрымалі 2 чэрвеня — праз два дні пасля яе 40-годдзя. Спачатку супраць яе ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за "перадачу дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы".

Пазней ёй прадя'вілі абвінавачванні паводле арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паводле следства, яна нібыта арганізавала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства", калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

Суд над адвакаткай распачнецца 2 траўня ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Чарапанава.

💌Падтрымайце Анастасію: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Уладзіміра Гароха збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

49-гадовы жыхар Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Паводле афіцыйнай версіі, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі.

У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі. Тэрмін палітвязень адбывае ў шклоўскай калоніі № 17.

Стала вядома, што 28 красавіка адбудзецца суд па замене Уладзіміру рэжыма і пераводзе яго ў іншую папраўчую ўстанову. Меркавана, яго хочуць перавесці на турэмны рэжым.

💌Падтрымайце Уладзіміра лістамі і тэлеграмамі: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу
💻Напісаць анлайн
📍Сёння працягваецца суд над палітзняволенай Аленай Гнаук

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублі). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Акрамя гэтага, па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пачаў разгляд справы 11 красавіка на выязным пасяджэнні ў гомельскай калоніі. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі.

💌Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Журналіста Дзмітрыя Семчанку перавялі ў Баранавічы

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.

Днямі палітвязня перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для палітвязняў у агульную вагу перадач. Таму, калі ласка, не дасылайце яму пасылкі без узгаднення са сваякамі. Але можна падтрымаць Дзмітрыя грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка
💻Напісаць анлайн
💡Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".

⁉️Адказваем на пытанні:

🔹Якія перадачы бываюць?

🔹Чым адрозніваюцца пасылка і перадача?

🔹Як перадаць чалавеку перадачу і пасылку ў месца зняволення?

🔹Як і якую тэхніку можна перадаваць ў СІЗА?

🔹Колькі перадач можна перадаць для асуджаных у калонію?

🔹Што можна і нельга перадаваць у перадачах?

🔹Што рабіць, калі чалавек знаходзіцца ў карцары, ШІЗА або ПКТ?
❗️Мастака Генадзя Драздова абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

Мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Суд прызначыў яму 15 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Адразу паведамлялася, што супраць Генадзя ўзбуджана крымінальная справа за "актыўны ўдзел у акцыях пратэсту" ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Цяпер стала вядома, што яго таксама вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК)

Суд над ім адбудзецца 2 траўня ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Яўген Пісарэвіч.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Пятровіч Драздоў
💻Напісаць анлайн
❗️Палітзняволенага анархіста Яўгена Рубашку збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Палітвязня, асуджанага да пяці гадоў пазбаўлення волі, адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 нядаўна змясціла ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на месяц. Перад гэтым яго тройчы змяшчалі ў ШІЗА агулам на 24 дні па надуманых прычынах.

Сёння ў Бабруску праходзіць суд, згодна з раскладам на сайце Вярхоўнага суда, па замене Яўгену рэжыму ўтрымання і пераводзе на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Антон Дудаль.

Нагадаем, 22 красавіка 2022 года суд прызнаў чатырох анархістаў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК і ч. 3 арт. 361-1 КК і прызначыў Аляксандру Бялову, Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі.

💌 Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Яўгену Аляксандравічу Рубашку
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі

Па інфармацыі праваабаронцаў, за апошнія некалькі месяцаў Вадзім адбыў як мінімум 35 сутак у ШІЗА, 21 з якіх — бесперапынна. Апошнія 14 сутак яму прызначылі за адмову зняцца ў відэа для камісіі па памілаванню, падчас якога трэба было прызнаць сваю віну.

Ад пераахаладжэння ў штрафным ізалятары ў Вадзіма нават здарылася брадзікардзія (стан сэрцавай цягліцы, калі частасць яе скарачэнняў складае меней за 60 удараў у хвіліну).

Акрамя гэтага, паводле былога вязня, супрацоўнікі калоніі некалькі дзён таму збівалі хлопца нагамі цягам шасці гадзінаў, а потым халоднай вадой прыводзілі яго ў прытомнасць.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3AcmaGM

💌Падтрымайце палітвязня:
ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Вадзім Сяргеевіч Гурман
💻Напісаць анлайн
📍Палітзняволеную Алену Гнаук учора выдалілі з судовага пасяджэння

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, цяпер судзяць паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага, а перад гэтым часта адпраўлялі ў ШІЗА. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку. У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пачаў разгляд справы 11 красавіка на выязным пасяджэнні ў гомельскай калоніі. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі.

Працяг суда адбыўся 18 красавіка. Учора дапытвалі сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а саму палітзняволеную выдалілі з залі суда. Суд абвесціў перапынак да 28 красавіка.

💌Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚖️Былога інкасатара Яна Папковіча пачнуць судзіць 10 траўня

Ян — былы інкасатар "Белгазпрамбанка" і экс-спецназавец. Ён звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем 3 верасня 2022 года з'язджаць у Польшчу, але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, быў затрыманы групай Альфа. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.

Яго паказвалі ў некалькіх сюжэтах БТ, дзе прадстаўлялі яго наймітам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну. Яна абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Судзіць палітвязня пачнуць 10 траўня ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя суддзя Вера Галаўкова.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ян Валер'евіч Папковіч
💻Напісаць анлайн
📍Сёння пачынаецца чарговы суд над 70-гадовым пенсіянерам Васілём Дземідовічам. Падтрымайце яго пасылкамі!

У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка пачнуць разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Мохараў.

Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазней Васілю дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе. 23 сакавіка ў судзе Драгічынскага раёну над ім адбыўся трэці суд, але вынік невядомы.

У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны спіс». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму. Таму заклікаем вас дасылаць яму пасылкі са смачняшкамі і "медыцынскія бандэролькі".

💌Падтрымайце Васіля: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Васіль Іванавіч Дземідовіч
💻Напісаць анлайн
Паспейце падтрымаць праваабаронцаў «Вясны» да апеляцыі

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі; Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі; Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі. Ужо заўтра, 21 красавіка, будуць разгледжаны апеляцыйныя скаргі палітвязняў, а таксама пракурскі пратэст, пасля чаго іх этапуюць у калоніі.

Заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым спосабам:

🔹Даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе "медыцынская бандэроль", напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі, супрацьзапаленчымі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі"

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з імі ў калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч)
💻 Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
🎉Павіншуйце палітзняволеную Наталлю Таран з 75-годдзем

Наталлю
абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч.2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады). Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Сёння жанчына адзначае Дзень народзінаў у гомельскай жаночай калоніі № 4.

💌Падтрымайце Наталлю тэлеграмамі, лістамі салідарнасці, паштоўкамі па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Наталля Вячаславаўна Таран 
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач — на волі!

Нагадаем, Надзею і Уладзіміра затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі (арт. 342 КК).

Сёння муж і жонка выйшлі з калоній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год, 8 месяцаў і 19 дзён.

Акрамя іх у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.
📍Прызначана дата апеляцыі на прысуд «рэйкавым партызанам», асуджаным да 22 гадоў калоніі

У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром «рэйкавым партызанам» Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — 1,5 года калоніі. Мінкевіча вызвалілі ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год паводле Закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства».

Клімава і Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі». Справу ў закрытым рэжыме два тыдні разглядаў суддзя Ігар Шведаў.

Разгляд апеляцыйных скаргаў палітвязняў пройдзе 26 красавіка ў Вярхоўным судзе. Рашэнне будзе прымаць суддзя Фёдар Чубкавец.

💌Падтрымайце іх тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: Турма №4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А (Дзмітрыю Аляксандравічу Клімаву, Уладзіміру Аляксандравічу Аўрамцаву)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Палітвязня Максіма Знака з лютага рэгулярна закідваюць у ШІЗА

Пра інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень з лютага амаль не выходзіць са штрафнога ізалятару. Пры гэтым у снежні палітвязня адправілі ў памяшканне камернага тыпу, дзе вязні маюць права атаварвацца у месяц толькі на 32 рублі, атрымваць адну бандэроль на паўгода і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Знака да 10 гадоў калоніі.

💌 Заклікаем вас падтрымаць Максіма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
💻Напісаць анлайн