Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Уладзіміра Аўрамцава зноў судзілі

25 верасня ва Уладзіміра адбыўся разгляд справы ў судзе Івацэвіцкага раёна «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і зменаў умоваў утрымання». Працэс узначальваў суддзя Сяргей Кухацкаволец. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Уладзімір Аўрамцаў — жыхар Бабруйска, затрыманы ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі следства, ён датычны да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі.

Яго абвінавацілі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), арт. 289 КК (акт тэрарызму), арт. 290-4 КК (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй) і асудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
⚖️У Мінску за салідарнасць з палітвязнямі пачалі судзіць Наталлю Гаўрон

52-гадовая Наталля была затрымана 23 студзеня падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд над ёй распачаўся 30 верасня ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

💌Месца ўтрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Наталля Браніславаўна Гаўрон
💻
Напісаць анлайн

🔹Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай
💔Палітзняволеныя Юрый Бубнаў і Ганна Скрыган выйшлі на волю

Палітзняволеныя навукоўцы з Магілёва датэрмінова выйшлі на волю, паведамляюць крыніцы mogilev.media.

Былы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сацыёлаг Юрый Бубнаў і былая дацэнтка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, эколаг Ганна Скрыган былі асуджаныя па палітычных матывах да двух гадоў калоніі.

Паведамляецца, што Юрыя бачылі ў кампаніі сяброў у адной з кавярняў горада. З улікам знходжання ў СІЗА, яму заставалася сядзець яшчэ некалькі месяцаў. Верагодна, ён быў памілаваны.

Акрамя гэтага, паводле "Вясны", Ганна 4 верасня выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4 па памілаванні.
📍У Мінску распачаўся суд над 60-гадовай псіхалагіняй, якую вінавацяць у падтрымцы палітвязняў

Наталля Варабей — псіхолаг з шматгадовым стажам, мае найвышэйшую катэгорыю. Яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з нулявых гадоў — у прафесіі. З 2011 яна працавала ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Савецкага раёна Мінска. Працавала ў розных сферах сваёй прафесіі — займалася дзецьмі з ДЦП, праводзіла псіхалагічную падрыхтоўку алімпіяднікаў, навучала педагогаў.

Яе затрымалі падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Судовы працэс над палітзняволенай распачаўся 1 кастрычніка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.

💌Месца ўтрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць
💻Напісаць анлайн
❗️Прызначана дата новага суда над Палінай Шарэндай-Панасюк

Стала вядома, што новы суд над Палінай распачнецца ўжо 14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення.

Нагадаем, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) . 21 траўня 2024 года жанчына мусіла выйці на волю, але яе перавялі ў гомельскае СІЗА і ўжо ў трэці раз абвінавацілі ў «непадпарадкаванні». На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.

У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Нядаўна муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны.

У сярэдзіне верасня жанчыну перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля. Па прыбыцці яе адразу адправілі ў карцар на 10 сутак.
🔗Прызначана дата апеляцыі па справе грамадзяніна Польшчы, асуджанага за "здраду дзяржаве"

У Мінскім гарадскім судзе з сакавіка па ліпень разглядалі справу ўраджэнца Жабінкі і грамадзяніна Польшчы Рамана Галузу. Яго затрымалі ў ліпені 2022 года па вяртанні ў Беларусь з Польшчы, дзе ён жыў апошнія дзевяць гадоў.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы і вынік суда невядомыя. Справу разглядала суддзя Алена Шылько.

19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней высвятлілася, што мужчына знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У Польшчы Галуза займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

Вярхоўны суд 11 кастрычніка разгледзіць апеляцыйную скаргу Рамана. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Хлышчанкова.
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Апеляцыя па справе актывіста Андрэя Кудзіка адбудзецца 11 кастрычніка

У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok асудзілі палітзняволенага актывіста з Вілейкі. Справу ў чатырох судовых паседжаннях разглядаў Аляксей Іршын.

У выніку актывісту прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама вядома, што палітвязню прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў.

Напачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз паўгода зноўку быў затрыманы.

11 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.
❗️Стаў вядомы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў сакавіку над Вольгай адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Ганна Сакалова прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй яшчэ паўтара года зняволення ў дадатак да 20 гадоў калоніі. Вольга ўжо адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы.

Нагадаем, Вольга — грамадская актывістка, раней актыўная сяброўка Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яе затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме па так званай "справе Мікалая Аўтуховіча". Яе прызналі вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку —  "замах на захоп дзяржаўнай улады" (арт. 357 КК).

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года асудзіў палітзняволеную да 20 гадоў калоніі і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў). На судзе яна не прызнала віну.

Падрабязнасці
👉 https://spring96.org/be/news/116379
🔗Аналітыка Андрэя Паротнікава будуць судзіць па пяці крымінальных артыкулах

Андрэй — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011). Быў затрыманы ў сакавіку 2023 года ў Маскве. 

Пазней канал АНТ выпусціў фільм, у якім распавялі, што абвінавачваюць Паротнікава у тым, што ён веў свой блог і збіраў аналітыку па Беларусі, а таксама перапісваўся з калегамі-экспертамі.

Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356); «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357); «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4); «уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1); «перашкода здзяйсненню выбарчых правоў» (ч. 2 арт. 191).

Судовы працэс распачнецца 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні будуць закрытыя, заўважыла @nashaniva. Судзіць эксперта будзе Вячаслаў Тулейка.
❗️Палітвязню Сяргею Раманаву дадалі яшчэ два гады зняволення

У судзе Горацкага раёна 24 верасня вынеслі прысуд палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі, піша @belarus_abc. Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў калоніі паводле гэтага артыкула. Агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 22 гады і 11 месяцаў. 

Да разгляду апеляцыйнай скаргі Сяргея будуць утрымліваць у магілёўскай калоніі № 4. 

💌Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/116399

Месца ўтрымання палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
💻Напісаць анлайн
Журналісту Ігару Карнею падоўжылі знаходжанне ў ПКТ

56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.

Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). У сакавіку яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў.

Паводле крыніцаў "Свабоды", улетку Ігара зьмясьцілі ў ПКТ першы раз. Тэрмін пакарання мусіў закончыцца ў жніўні, але цяпер стала вядома, што ў атрад з ПКТ палітвязень так і не вярнуўся. За што наклалі спагнанне, невядома.

«Ведаем, што да канца студзеня 2025-га ён прабудзе ў ПКТ. Званкі яму забароненыя, пасылку з цёплымі рэчамі не атрымае, адна ўжо вярнулася, бандэроль толькі праз 6 месяцаў. Часам піша лісты», — паведаміла крыніца.
📍Суд над актывістам Аляксеем Клюшнічэнкам распачнецца напрыканцы кастрычніка

Актывіст і сябра руху "За Свабоду" быў затрыманы 22 лютага. Аляксею інкрымінуюцца арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі) і ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

Суд над палітвязнем распачнецца 29 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Святлана Макарэвіч.

💌Месца ўтрымання Аляксея: СІЗА-1. 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Клюшнічэнка Аляксей Юр‘евіч
💻Напісаць анлайн
📍Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Мікіты Залатарова

Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні .

У ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за "наўмысна зрабленую падножку супрацоўніку СІЗА". Пазней палітвязня перавялі на турэмны рэжым. 

У ліпені 2024 года ў Жодзіне над хлопцам адбыўся чарговы суд. Мікіту абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Анастасія Кука. Прысуд пакуль невядомы.

У Мінскім абасным судзе 15 кастрычніка адбудзецца апеляцыя па справе Мікіты. Рашэнне будзе прымаць судавая калегія пад старшынствам суддзі Алега Лапекі.

💌Месца ўтрымання Мікіты: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
💻Напісаць анлайн
⚖️На наступным тыдні пачнуць судзіць палітзняволеную Наталлю Салук

24-гадовую дзяўчыну затрымалі ў красавіку гэтага года. Яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак). Паводле сілавікоў, яна нібыта "перашкаджала праезду машыне ДАІ" у 2020 годзе.

Вядома, што дзяўчына скончыла БНТУ.

Суд над Наталляй распачнецца 16 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Шчоткіна.

💌Месца ўтрымання дзяўчыны: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць
💻Напісаць анлайн
Апеляцыя па справе палітзняволенай маці блогеркі Вольгі Такарчук адбудзецца 15 кастрычніка

У Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня вынеслі прысуд 63-гадовай палітзняволенай Ірыне Такарчук, якую затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў.

Маму блогеркі Вольгі Такарчук абвінавацілі паводле па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла 3 тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вярхоўны суд 15 кастрычніка разгледзіць апеляцыйную скаргу Ірыны. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Юрыя Руткоўскага.

💌Месца ўтрымання Ірыны: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Ірына Генадзьеўна Такарчук 
💻Напісаць анлайн
Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Сяргея Дзяцука, якому дадалі год зняволення па новай крымінальнай справе

У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення.

Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

Апеляцыйную скаргу палітвязня разгледзяць 15 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі — Уладзімір Арэшка.

💌Месца ўтрымання Сяргея: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сяргей Канстанцінавіч Дзяцук
💻Напісаць анлайн
📍Праз тыдзень пачнецца суд над палітвязнем Віталём Чопікам, якога моцна збілі падчас затрымання

Віталь — жыхар Брэста, які хадзіў на палітычна матываваныя суды. Паводле прапагандыстаў, мужчына «разам з саўдзельнікамі сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці. Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў».

Берасцейца затрымалі напачатку сакавіка. Пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс распачнецца 21 кастрычніка ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Яўген Брэган.

💌Месца ўтрымання: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Віктаравіч Чопік
💻Напісаць анлайн
🔗У Рэчыцы распачынаецца чарговы суд над Палінай Шарэндай-Панасюк

14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна распачынаецца суд над палітзняволенай паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення.

Нагадаем, Паліна была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК. На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.

У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Нядаўна муж напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны.

Паводле Андрэя Шарэнды Паліну на час суда перавялі ў рэчыцкі ІЧУ:

"...Там не выдаюць матрасаў і пасцельнай бялізны, загадваюць класьціся спаць на металічных пласцінах, а ў Паліны баліць спіна і таму яна мусіць начаваць на падлозе…
…Вядома агульнае — што ў яе ўвесь час баліць страўнік і спіна, але больш нічога ня ведаем".