Вясна: Палітвязні Беларусі
932 subscribers
3.31K photos
13 videos
3.26K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
❤️Палітзняволеная Антаніна Кавалёва выйшла на волю

Сяброўку Аб'яднанай грамадзянскай партыі затрымалі разам з іншымі лідарамі 27 ліпеня 2022 года. У выніку Аксану АляксеевуМікалая Казлова і Антаніну Кавалёву асудзілі за ўдзел Маршы "Новай Беларусі" ў Мінску ў 2020 годзе. За 30 хвілін на Маршы 64-гадовай Антаніне прызначылі адзін год калоніі.

На судзе жанчына выступіла з кранальным апошнім словам:

"Хацела прынесці карысць грамадству, а зараз прапануецца расцэньваць гэта дрэнна. Знаходжанне ў турме — гэта бяда. Гэта бяда для любога чалавека. Там знайшлі лісты, якія я пісала зняволеным і іх адказы. Гэтыя людзі не ўсе мае знаёмыя, але я разумела, што турма — гэта бяда. Што людзі ў няшчасці знаходзяцца і мне хацелася неяк ім дапамагчы, неяк падтрымаць. Сярод усіх народаў, і сярод славянскіх народаў, прынята традыцыя дапамогі зняволеным. І я лічу, што мяне павінна гэта характарызаваць станоўча, а не разглядацца, як доказ маёй віны".

Сёння Антаніна выйшла на волю з гомельскай калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.
📍Паліну Шарэнду-Панасюк у траўні будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Маці двух непаўнагадовых сыноў спачатку асудзілі да 2 гадоў калоніі. У мінулым годзе Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. Падставай для ўзбуджэння справы сталі шматлікія "парушэнні" ў гомельскай калоніі: "спала, седзячы на падлозе, паклаўшы галаву на тумбу для сядзення"; "выконвала фізічныя практыкаванні лежачы на падлозе ў забаронены час, зняўшы адзенне"; "расшпіліла пінжак".

Нядаўна супраць яе ўзбудзілі ўжо новую справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 КК). У кастрычніку яе змясцілі на паўгода ў ПКТ і рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.

Суд над Палінай распачнецца 16 траўня ў Рэчыцы, паведамляе "Берасцейская Вясна" са спасылкай на Андрэя Шарэнду. Паводле яго, палітзняволеную мусілі вызваліць 6 жніўня 2023 году, але цяпер тэрмін павялічаць.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
💻 Напісаць анлайн
📸Фотафакт: палітзняволеная Яна Пінчук падчас судовага пасяджэння

Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, 26 красавіка адбудзецца 6-ае пасяджэнне.

Днямі па дзяржтэлебачанню паказалі сюжэт пра суд над Янай па "Беларусь РТР". Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па тром эпізодам, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем".

💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 20 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1496 чалавек.

Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю не меней за восем палітвязняў, у тым ліку
Уладзімір і Надзея Калач, Антаніна Кавалёва.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Уладзімір Гундар — 2,5 гады калоніі;
Уладзіслаў Купрыянаў — 5 гадоў калоніі;
Андрэй Трызубаў — 3 гады "хатняй хіміі";
Андрэй Мамойка — 2,5 гады "хатняй хіміі";
Вера Мамойка — 2,5 гады "хатняй хіміі".

🔹Палітвязня Вадзіма Гурмана за апошнія некалькі месяцаў Вадзім адбыў як мінімум 35 сутак у ШІЗА. Супрацоўнікі калоніі нядаўна збівалі хлопца нагамі цягам шасці гадзінаў, а потым халоднай вадой прыводзілі яго ў прытомнасць.

🔹Палітзняволенаму Уладзіміру Буцькаўцу Вярхоўны Суд замяніў 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму на 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Уладзіміра выпусцілі з СІЗА-3 і ён знаходзіцца на волі.

🔹Палітзняволеным праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу пакінулі скаргі вясноўцаў і іх абаронцаў без задавальнення, а пратэст пракурора, які прасіў змяніць фармулёўку прысуда, задаволіла.

🔹У палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага памёр бацька — сына не адпусцілі з СІЗА на пахаванне. Таксама яму блакуюць ліставанне.

🔹Палітвязень Павел Пяскоў у калоніі моцна перахварэў на прастуду.

🔹Палітвязня Уладзіміра Гароха збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. 28 красавіка адбудзецца суд па замене Уладзіміру рэжыма.

🔹Мастака Генадзя Драздова абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Суд над ім адбудзецца 2 траўня ў Мінгарсудзе.

🔹Палітзняволенага анархіста Яўгена Рубашку пераводзяць на турэмны рэжым.

🔹Палітвязня Максіма Знака з лютага рэгулярна закідваюць у ШІЗА.

🔹Палітзняволенага Ігара Аліневіча ў пачатку красавіка змяшчалі ў ШІЗА.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Без зменаў. Адбылася апеляцыя па справе «Вясны»

Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі

«Не хацелася, каб хтосьці трапляў туды». Экс-палітзняволены Аляксандр Бабко распавёў пра пераслед па «справе цюкоў»

#навіны_палітвязняў
🎉Павіншуйце з Днём народзінаў Марыю Калеснікаву

Кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі з 7 верасня 2020 года. Праз год Мінскі абласны суд прызначыў ёй 11 гадоў зняволення. КДБ дадаў Марыю ў спіс асоб, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

У лістападзе палітзняволеную змясцілі ў ШІЗА гомельскай жаночай калоніі, адкуль яе даставілі ў хірургічнае аддзяленне гомельскай бальніцы хуткай дапамогі і прааперавалі з прычыны прабадной язвы і перытаніту. Вядома, што шпіталізацыі папярэднічала непрапарцыйна жорсткае абыходжанне ў ШІЗА. Напрыканцы сакавіка стала вядома, што палітзняволеную змясцілі ў ПКТ.

24 красавіка Марыя адзначае ў калоніі 41-годдзе.

💌Павіншуйце Марыю лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітвязень Яўген Разнічэнка выйшаў на волю

Яўген — фігурант «справы Ціханоўскага», асуджаны за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня 2020 года ў Гродне. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суд прызначыў яму 3,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

За кратамі ён знаходзіўся больш за 2 гады і 10 месяцаў.
🎉Павіншуйце Ірыну Злобіну з Днём народзінаў

Ірыну затрымалі 12 студзеня 2021 года. У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка агучылі прысуды па рэзананснай "справе БелаПАН": Андрэю Аляксандраву прысудзілі 14 гадоў калоніі, ягонай жонцы Злобінай — 9 гадоў калоніі, Ірыне Леўшынай — 4 гады калоніі, Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў калоніі. Суд цягнуўся ў закрытым рэжыме роўна чатыры месяцы.

1 верасня 2022 года Ірына і Андрэй Аляксандраў ажаніліся ў СІЗА-1. 20 студзеня МУС дадала Ірыну ў "спіс экстрэмістаў".

Сёння палітзняволеная адзначае 34-годдзе ў гомельскай жаночай калоніі № 4.

💌Павіншуйце яе са святам лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Віктараўна Злобіна
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Кірыл Малышэнка
🔺Мікалай Брэдзелеў
🔺Руслан Волкаў
🔺Рыгор Гунько
🔺Іван Канявега
🔺Юрый Караткевіч
🔺Уладзімір Ланкевіч
🔺Максім Пікун
🔺Аляксей Чарвінскі
🔺Андрэй Быкаў
🔺Аляксандр Шабалін
🔺Арцём Казлоўскі
🔺Ларыса Беражнова
🔺Аляксандр Мацяюк
🔺Яўген Папакуль
🔺Яна Хромава
🔺Аляксей Субцэльны 
🔺Алег Яфрэменка
🔺Аляксей Беразінскі
🔺Максім Грэчкаедаў
🔺Валерый Елісееў
🔺Юрый Самсонаў
🔺Віктар Уласенка
🔺Дзяніс Хаўханаў
🔺Дзмітрый Юртаеў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
⚖️Адміністратара тэлеграм-канала «Па-беларуску» будуць судзіць 3 траўня

Праграміста Андрэя Філіпчыка затрымалі 31 студзеня. Пасля затрымання сілавікі паведамлялі, што ён удзельнічаў у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах", а таксама адміністраваў тг-канал "Па-беларуску", які публікаваў жарты і мемы на беларускай мове. ГУБАЗіК пісаў, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы».

Дома ў яго знайшлі нацыянальны сцяг, герб Пагоня і іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Сілавікі асобна адзначылі, што хлопец уладальнік карты паляка.

Андрэю ставіцца ў віну "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Суд над палітвязнем распачнецца 3 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Лідзія Целіца.

💌Падтрымаць Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Васільевіч Філіпчык
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😔Прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў

Юрый — магілёўскі загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялагічных навук. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. У Магілёве Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».

Навукоўца затрымалі 12 студзеня наўпрост на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе. Цяпер яго абвінавачваюць паводле арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), а таксама арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Ягоную справу пачнуць разглядаць 4 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва. Працэс будзе весці суддзя Вольга Зарычнюк.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Юрый Міхайлавіч Бубноў 
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎉Павіншуйце палітвязня Мікалая Брэдзелева з Днём народзінаў

Палітзняволенага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 у Мінскім гарадскім судзе асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яго абвінавацілі ў прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогеру Антону Матольку. Пасля затрымання Мікалая ў снежні 2021 года стала вядома, што сілавікі яго збівалі. Нядаўна Мікалай пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 22.

29 красавіка палітвязню споўніцца 36 гадоў.

💌Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Мікалай Алегавіч Брэдзелеў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Заўтра адбудзецца суд над адным з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ

Пра затрыманне Івана Марозава стала вядома 9 студзеня. Тады паведамлялася, што мужчыне ставяць у віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. А таксама відавочна жартаўлівы каментар пра тое, што ён атакаваў бы хаймарсамі спецназ, каб яны стаялі ў яго гаражы.

Праз два тыдні затрымалі і ягоную партнёрку Ганну Кавалёву. Цяпер іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над палітзняволенымі распачнецца заўтра, 28 красавіка, у судзе Першамайскага раёна Мінска. Справу будзе весці суддзя Максім Трусевіч.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ганна Уладзіміраўна Кавалёва, Іван Уладзіміравіч Марозаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Заўтра адбудзецца апеляцыя на прысуд адвакату Віталю Брагінцу. Паспейце яго падтрымаць грашовым пераводам!

У Мінскім гарадскім судзе 16 студзеня агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Брагінец абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.

Заўтра, 28 красавіка, у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Эдгар Марцірасян

Сёння яшчэ можна паспець зрабіць грашовы перавод Віталю, бо ад заўтра гэта будзе дазволена рабіць толькі сваякам.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Фёдаравіч Брагінец
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".