Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 18 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1487 чалавек.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Андрэю Дзмітрыеву — 1,5 года калоніі;
Валерыю Троцкаму — 12 гадоў калоніі;
Канстанціну Залатых — 4 гады калоніі;
Дзянісу Варозаву — 5 гадоў калоніі;
Вячаславу Панцюшэнку — 5 гадоў калоніі;
Вользе Церах — 5 гадоў калоніі;
Кацярыне Зарэцкай — 5 гадоў калоніі;
Уладзіміру Лавору 4 гады і 9 месяцаў калоніі;
Вікторыі Кульшы — 1 год калоніі.

🔹Амаль два месяцы няма ніякіх навінаў пра палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча.

🔹Фігурантам "справы прафсаюзаў" Васілю Берасневу, Генадзю Фядынічу і Вацлаву Арэшку пакінулі прысуд у сіле.

🔹Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад хатняга арышту. Ёй уручылі дакумент аб спыненні справы "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства".

🔹Палітвязня Ігара Лосіка другі раз адправілі ў штрафны ізалятар.

🔹Прысуд светлагорскім «рэйкавым партызанам» Дзмітрыю Равічу, Дзянісу Дзікуну і Алегу Малчанаву пакінулі без зменаў.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

«Усё зроблена, каб паралізаваць тваю волю», — былая палітзняволеная Вольга Класкоўская

Дайджэст вызваленых: 12 палітвязняў у сакавіку цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю

#навіны_палітвязняў
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Уладзімір Буцькавец
🔺Андрэй Войніч
🔺Васіль Дземідовіч
🔺Дзмітрый Каханоўскі
🔺Дзяніс Малей
🔺Сяргей Сацук
🔺Сяргей Скок
🔺Вольга Цыбульская
🔺Дзмітрый Качаноўскі
🔺Аляксандр Міхайлаў
🔺Андрэй Пачобут
🔺Дзмітрый Шувалаў
🔺Аляксандр Драздоў
🔺Рыгор Кастусёў
🔺Павел Ларчык
🔺Ягор Лебядок
🔺Ганна Лівянт
🔺Юрый Станеўскі
🔺Вадзім Цішкевіч
🔺Віталь Маркушэўскі
🔺Раман Марусаў
🔺Дзмітрый Паўловіч
🔺Андрэй Тарасавец
🔺Жанна Чарняўская
🔺Сяргей Батура
🔺Аляксей Драб
🔺Іван Янчанка

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📍Паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзмітрыя Юртаева пачнуць судзіць на гэтым тыдні

Дзмітрыя затрымалі 21 верасня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца — нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

Спачатку Дзмітрыя двойчы арыштавалі паводле адміністрацыйных справаў. За пару дзён да заканчэння чарговага тэрміну супраць яго узбудзілі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Цяпер стала вядома, што яго таксама абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Суд над ім распачнецца 14 красавіка ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дзмітрый Валер'евіч Юртаеў
💻Напісаць анлайн
❤️‍🩹"На іх ціснула следства, каб напісалі памілаванне, але яны казалі, што ніколі на гэта не пойдуць"

"На "Валадарцы" я пазнаёмілася з 
Людмілай ЧэкінайЮліяй МудрэўскайВалерыяй Касцюговай і Ірынай Злобінай. Сустрэлі мяне вельмі добра — усе вельмі прыязныя. Дзяўчынкі, вядома, крэмень і вялікія малайцы. Самі заўсёды ўсіх падтрымлівалі. На іх ціснула следства, каб напісалі памілаванне, але яны казалі, што ніколі на гэта не пойдуць. Яны ведалі, што ім будзе па 10 гадоў і былі да гэтага гатовыя, таму размаўлялі пра тое, што будуць рабіць у Гомелі на Антошкіна. Яны займаліся спортам у камеры і ў любое надвор'е хадзілі на шпацыр. Валерыя Касцюгова прасіла перадаць, каб людзей неяк з турмаў вызвалялі, таму што вельмі цяжка і вялікі прэсінг. 

Чамусьці на Ірыну Злобіну, якую ўжо асудзілі да дзевяці гадоў калоніі, аказваўся вялікі ціск. Усе лісты Іры, якія людзі дасылалі са словамі падтрымкі, рэжымніца выкінула. Сказала, што гэта смецце.

Я трапіла ў такую камеру, дзе ў дзяўчат быў прысуд у дзевяць гадоў, а астатнім свяціла па 10 гадоў, таму мне нават сорамна са сваім прысудам было хвалявацца. Хоць я вельмі перажывала. Дзяўчаты трымаліся. Іра Злобіна наогул заўсёды ўсміхаецца і ветлая. Я не ведаю, як у яе атрымліваецца быць заўсёды ў добрым настроі".


👉Былая палітзняволеная па "справе Зэльцэра" распавяла "Вясне", як усё адбывалася па той бок кратаў.
⚖️Актора Андрэя Трызубава будуць судзіць 17 красавіка

52-гадовага актора тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы» затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак паводле адміністрацыйнага пратакола, а пазней перазатрымалі па крымінальнай справе. Яго абвінавачваюць па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу Трызубава будуць разглядаць у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 красавіка. Працэс будзе весці суддзя Вольга Няборская.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Віктаравіч Трызубаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Сёння пачынаецца суд над палітзняволенай Аленай Гнаук

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублі). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Акрамя гэтага, па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

Суд над ёй распачнецца сёння, 11 красавіка, у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі.

💌Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️70-гадовага пенсіянера Васіля Дземідовіча збіраюцца судзіць у чацвёрты раз. Падтрымайце яго пасылкамі!

У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка пачнуць разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Мохараў.

Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазней Васілю дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе. 23 сакавіка ў судзе Драгічынскага раёну над ім адбыўся трэці суд, але вынік невядомы.

У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны спіс». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму.

15 красавіка Васіль адзначыць Дзень народзінаў. Таму заклікаем дасылаць яму пасылкі са смачняшкамі і "медыцынскія бандэролькі".

💌Падтрымайце Васіля: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Васіль Іванавіч Дземідовіч
💻Напісаць анлайн
Палітвязень Мікола Дзядок: «У любой сітуацыі трэба змагацца да канца»

Палітзняволены блогер і анархіст напісаў у лісце:

«Прачытаў надоечы “Менделя-букиниста”. Звярні ўвагу, што ён (Медель) з Петрыкава. Гэта Гомельская вобласць = ) А па аўтару, гэта “Русская Польша”. Відаць, Цвейг не ведаў, што існуе дзесьці там такі звер, як беларусы…

Так, смерць у Цвейга і жонкі сапраўды аказалася трагічнай, асабліва ў кантэксце таго, што ўжо ў наступным, 1943 годзе ў Другой сусветнай наступіў пералом і фашызм быў-такі пераможаны.

Для мяне гэта чарговае пацверджанне таго, што ў любой сітуацыі, нават самай цёмнай, трэба змагацца да канца, а калі ўжо няма сілаў на змаганне, то проста запасціся вытрымкай і чакаць. І маліцца! Як у той прымаўке, хаця б “лежать в сторону цели”».


💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
💻Напісаць анлайн
📍Палітвязня Юрыя Касцюка перавялі ў аршанскую калонію

Юрыя, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь, асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх.

Касцюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле версіі абвінавачвання, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы ад BYSOL і By_help, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад «арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя». Сам Юрый на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні

💌Падтрымайце Юрыя: ПК № 8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Юрый Андрэевіч Касцюк
📮Напісаць анлайн
📍Старэйшыню баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і яго жонку Веру пачнуць судзіць праз тыдзень

Палітзняволеных Андрэя і Веру затрымалі 1 лютага ў Мінску. Супраць іх распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула 342 КК — папярэдне, за фотаздымак на дарозе падчас пратэстаў 2020 году.

Андрэй і Вера з’яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісы некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Іх справу будуць разглядаць 20 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Карсюк.

💌Падтрымайце Андрэя і Веру: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мамойка Андрэй Дзмітрыевіч, Мамойка Вера Георгіеўна
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Маю цвёрды намер усё гэта вытрымаць і абавязкова вярнуцца»

Намеснік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч даслаў ліст, у якім распавёў пра свой настрой, падрыхтоўку да этапу ў калонію і бег часу.

«Я не маю асаблівых ілюзій, ужо не маю. Настройваю сябе на доўгае растанне з вольным светам, з любымі, дарагімі мне людзьмі. Вельмі па дзетках сваіх сумую. Гэта бадай самае цяжкае для мяне тут — расстанне са сваёй сям'ёй. І вось гэты страчаны час мне ўжо ніхто ніколі не верне, ён сыдзе, міне незваротна.

У гэтым ёсць трагізм усёй гэтай сітуацыі. Увязненне падобнае на смерць. Я ўжо пісаў неяк пра гэта. Ты нібыта і не памёр, але надоўга выкрэслены з жыцця, і жыццё, яно ідзе, працягваецца, але без цябе. Але я маю цвёрды намер усё гэта вытрымаць і абавязкова вярнуцца ў гэты свет».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3mx1y94

📍Паспейце падтрымаць праваабаронцаў «Вясны» да апеляцыі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Палітвязня Андрэя Сцепанькова, які адбывае свой тэрмін, збіраюцца судзіць ізноў

У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду новай крымінальнай справы, узбуджанай супраць Андрэя Сцепанькова. Судовы працэс пачнецца 26 красавіка і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Сцепанькову прад’явілі новыя абвінавачанні:

• ч. 1 і ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
• ч. 3 арт. 203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
• ч. 1 арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
• ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі;
• арт. 188 – паклёп;
• арт. 369-1 – дыскрэдытацыя Беларусі;
• арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
• ч. 1 арт.130 – распальванне варожасці;
• ч. 1 арт. 368 – абраза Лукашэнкі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3Uy1Itr
Палітзняволенага экс-журналіста БТ Дзмітрыя Лукшу этапавалі ў шклоўскую калонію

@bajby стала вядома, што былы аўтар крымінальнай хронікі на дзяржаўным тэлебачанні Дзмітрый Лукша пачаў адбываць тэрмін у папраўчай установе № 17 Шклова на Магілёўшчыне.

Нагадаем, былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» прысудзілі 4 гады калоніі, а яго жонцы Паліне Палавінцы — 2,5 гады калоніі. Дзянісу Яроўскаму і Канстанціну Ніканораву, якія таксама праходзілі па гэтай справе, прызначылі 1,5 года калоніі і 3 гады «хатняй хіміі» адпаведна. Іх усіх абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

💌Адрасы для падтрымкі:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дзяніс Мечыслававіч Яроўскі
- ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Паліна Аляксандраўна Палавінка
- ПК № 17. 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Дзмітрый Міхайлавіч Лукша
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Паспейце падтрымаць праваабаронцаў «Вясны» да апеляцыі

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі; Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі; Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі. Ужо 21 красавіка будуць разгледжаны апеляцыйныя скаргі палітвязняў, а таксама пракурскі пратэст, пасля чаго іх этапуюць у калоніі.

Заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам:

🔹Даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе "медыцынская бандэроль", напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі, супрацьзапаленчымі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі"

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з імі ў калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч)
💻 Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
📍На наступным тыдні працягнецца суд над палітзняволенай Аленай Гнаук

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублі). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Акрамя гэтага, па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

Суд над ёй распачаўся 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі. Наступнае пасяджэнне прызначана на 18 красавіка.

💌Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹 Палітвязнямі на гэтым тыдні былі прызнаныя 15 чалавек. На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1496 чалавек.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Аляксандру Данілевічу — 10 гадоў калоніі;
Яўгену Фіцаву — 3 гады "хатняй хіміі";
Валерыю Сокал — 2,5 гады "хатняй хіміі";
Уладзіміру Астапчыку — 4 гады калоніі.

🔹70-гадовага пенсіянера Васіля Дземідовіча збіраюцца судзіць у чацвёрты раз. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі).

🔹Палітвязня Юрыя Касцюка перавялі ў аршанскую калонію.

🔹Палітвязня Андрэя Сцепанькова, які адбывае свой тэрмін, збіраюцца судзіць ізноў. Гэтым разам яго абвінавачваюць ажно паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

🔹Генпракуратура Беларусі задаволіла хадайніцтва Сафіі Сапегі аб перадачы яе ў Расію для адбывання свайго тэрміну — Мінск не бачыць перашкодаў для гэтага.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Маю цвёрды намер усё гэта вытрымаць і абавязкова вярнуцца»

«Калонія на час няволі – гэта дом. І ў гэтым доме няма ніводнага кутка, дзе ты гаспадар», — экс-палітвязень Даніла Ганчароў

"КДБ думаў, што мы ботаферма", — былая палітзняволеная па "справе Зэльцэра"

#навіны_палітвязняў
💔«Кожная такая вестачка моцна сагравае». Уладзь Лабковіч даслаў ліст на волю

«Хрыстос уваскрос! Вось і пішу ўжо традыцыйны ліст. Учора быў Вялікдзень. Маці перадала смачны куліч, які яна робіць сама, а затым асвяціла яго ў касцёле. Раней мы заўсёды ў гэты дзень ездзілі да маці.

Вялікі вам дзякуй за вашую чароўную пасылачку. Усё надзвычай смачнае. Кожная такая вестачка моцна сагравае».

Нагадаем, 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Заклікаем вас падтрымаць праваабаронцаў «Вясны» да апеляцыі!

💌СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❗️"Забаранілі наведваць царкву": у гомельскай жаночай калоніі ўзмацніўся ціск на палітзняволеных

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя гомельскай калоніі № 4 цягам апошніх тыдняў узмацніла ціск у дачыненні да палітзняволеных.

Так, некаторым жанчынам забаранілі наведваць царкву. Таксама адміністрацыя імкнецца большасць палітзняволеных прызнаць "злоснымі парушальніцамі рэжыму". Супраць жанчын пачалі яшчэ часцей складаць па некалькі рапартаў запар, перакідваць у іншыя атрады. Акрамя гэтага, супрацоўнікі намагаюцца, каб жанчыны прызналі сваю віну. Лісты да некаторых перасталі даходзіць нават ад блізкіх сваякоў.

🤬Але ўлады ціснуць нават на тых, хто ўжо цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў з калоніі. Да былых палітзняволеных часта прыходзяць дадому сілавікі розных структураў, правяраюць тэлефоны і праводзяць вобшукі — шукаюць бел-чырвона-белую і блакітна-жоўтую сімволіку. Жанчын прымушаюць рэгулярна прыходзіць у міліцыю і ў крымінальный вышук для "гутарак", а таксама часцей адзначацца на прафуліку.
😔Віцебскаму арт-менеджэру і музыку Уладзіміру Булаўскаму блакуюць ліставанне

Палітвязень быў затрыманы 14 снежня 2022 году і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Супраць Булаўскага распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — сілавікі знайшлі фотаздымкі Уладзіміра з паслявыбарчых акцый пратэсту.

З 2020-га году сілавікі затрымлівалі Уладзіміра як мінімум пяць разоў.

У сваёй вестачцы на волю ён перадаў, што з ім усё добра, настрой бадзёры, шмат чытае і перадае ўсім прывітанкі і падзякі. Але таксама паведаміў, што зусім не атрымлівае лістоў — толькі ад брата.

💌Падтрымайце Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзімір Булаўскі
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz