Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Гоняць людзей і планку яўкі!

Адметнасць спецаперацыі БЯЗВЫБАРЫ ў жангліраванні лічбамі. ЦВК справаздачыцца пра “дастаткова высокую” яўку на “выбарах” у лукашэнкаўскі псеўдапарламент. За два дні датэрміновага галасавання яна склала аж 14,61%. З такім жа поспехам, ва ўмовах поўнай адсутнасці незалежнага наглядання, можна было б напісаць і 50, і 60%.
Відавочна, што Карпенка паб’е ўсе рэкорды Ярмошынай і аформіць чарговую заяўку ў кнігу рэкордаў Гінэса.

#бязвыбары #беларусь #фальсіфікацыі #ганьба #яўка

__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
В Центральной избирательной комиссии утверждают, что за три дня в досрочном голосовании на выборах депутатов приняли участие 24,44 % от общего числа граждан, включенных в списки для голосования.

Вы в это верите?!

#бязвыбары #беларусь #фальсіфікацыі #ганьба #яўка

__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Дзярждэп ЗША назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі
Дзярждэпартамент ЗША выступіў з заявай з нагоды мясцовых і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

У ёй гаворыцца, што выбары прайшлі «ў атмасферы страху» і «не могуць быць названыя дэмакратычнымі».
«Злучаныя Штаты асуджаюць фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары рэжыму Лукашэнкі, якія завяршыліся сёння ў Беларусі. Выбары прайшлі ў атмасферы страху, у якой ніякія выбарчыя працэсы не могуць быць названыя дэмакратычнымі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента Мэцью Мілера.
«Усе незалежныя палітычныя дзеячы былі альбо затрыманыя, альбо высланыя. Усім незалежным палітычным партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі. Беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, маглі галасаваць толькі ў выпадку вяртання ў Мінск, дзе іх, хутчэй за ўсё, чакалі б рэпрэсіі. Гэтыя злоўжыванні фактычна замарозілі сапраўдную палітычную дзейнасць і палітычны дыскурс унутры Беларусі. Рэжым не дазволіў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе назіраць за выбарамі, што яшчэ больш абмежавала празрыстасць, якая неабходная для правядзення свабодных і справядлівых выбараў», — гаворыцца ў заяве.
ЗША заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог з праціўнікамі.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#бязвыбары #ясьгаспадар #фальсіфікацыі #заява #зша