Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Міжфракцыйная дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” Вярхоўнай Рады Украіны прыняла алмысловую заяву [https://twitter.com/goncharenkoua/status/1723736264157827307?s=46&t=kOJecSAfS9QcqacanOj0Ig] ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

Група нагадвае важнасць міжнароднага ціску на рэжым, падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы і заклікае Вярхоўную Раду Украіны прызнаць Беларусь як часова акупаваную Расіяй краіну.

У заяве выказваецца надзея на большую падтрымку дэмакратычных сіл з боку парламентаў розных краін. “Мы верым, што хутка бел-чырвона-белы сцяг залунае над свабоднай і дэмакратычнай Беларуссю, а апошні дыктатар Еўропы прадстане ў Гаагскім судзе”.

Жыве Беларусь! Слава Україні!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#дзеньсалідарнасці #украіна #беларусь #заява #вярхоўнаярада
Дзярждэп ЗША назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі
Дзярждэпартамент ЗША выступіў з заявай з нагоды мясцовых і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

У ёй гаворыцца, што выбары прайшлі «ў атмасферы страху» і «не могуць быць названыя дэмакратычнымі».
«Злучаныя Штаты асуджаюць фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары рэжыму Лукашэнкі, якія завяршыліся сёння ў Беларусі. Выбары прайшлі ў атмасферы страху, у якой ніякія выбарчыя працэсы не могуць быць названыя дэмакратычнымі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента Мэцью Мілера.
«Усе незалежныя палітычныя дзеячы былі альбо затрыманыя, альбо высланыя. Усім незалежным палітычным партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі. Беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, маглі галасаваць толькі ў выпадку вяртання ў Мінск, дзе іх, хутчэй за ўсё, чакалі б рэпрэсіі. Гэтыя злоўжыванні фактычна замарозілі сапраўдную палітычную дзейнасць і палітычны дыскурс унутры Беларусі. Рэжым не дазволіў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе назіраць за выбарамі, што яшчэ больш абмежавала празрыстасць, якая неабходная для правядзення свабодных і справядлівых выбараў», — гаворыцца ў заяве.
ЗША заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог з праціўнікамі.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#бязвыбары #ясьгаспадар #фальсіфікацыі #заява #зша
Прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі НАТА Міхал Шчэрба:
“Сёння Лукашэнкаўскі рэжым зноў заглушыў жаданне (і права!) усіх беларусаў на свабодныя і справядлівыя выбары. Фіктыўныя выбары ў Беларусі не могуць падмануць анікога: яны бессэнсоўныя. Нашыя ўрады і парламенты мусяць працягваць выкрываць рэпрэсіі рэжыма і падтрымліваць барацьбу Святланы Ціханоўскай за дэмакратычную Беларусь і вызваленне палітзняволенных”.

#бязвыбары #беларусь #ясьгаспадар #заява

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага