Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Дзярждэп ЗША назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі
Дзярждэпартамент ЗША выступіў з заявай з нагоды мясцовых і парламенцкіх выбараў у Беларусі.

У ёй гаворыцца, што выбары прайшлі «ў атмасферы страху» і «не могуць быць названыя дэмакратычнымі».
«Злучаныя Штаты асуджаюць фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары рэжыму Лукашэнкі, якія завяршыліся сёння ў Беларусі. Выбары прайшлі ў атмасферы страху, у якой ніякія выбарчыя працэсы не могуць быць названыя дэмакратычнымі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента Мэцью Мілера.
«Усе незалежныя палітычныя дзеячы былі альбо затрыманыя, альбо высланыя. Усім незалежным палітычным партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі. Беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, маглі галасаваць толькі ў выпадку вяртання ў Мінск, дзе іх, хутчэй за ўсё, чакалі б рэпрэсіі. Гэтыя злоўжыванні фактычна замарозілі сапраўдную палітычную дзейнасць і палітычны дыскурс унутры Беларусі. Рэжым не дазволіў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе назіраць за выбарамі, што яшчэ больш абмежавала празрыстасць, якая неабходная для правядзення свабодных і справядлівых выбараў», — гаворыцца ў заяве.
ЗША заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог з праціўнікамі.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#бязвыбары #ясьгаспадар #фальсіфікацыі #заява #зша
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жэсць, канешне, але падаецца, што параненае вуха Трампа ужо чуе скрып палавіцаў Белага дома.
Выстрал, які можа істотна змяніць хаду выбарчай кампаніі ў ЗША.

#выбары#трамп #зша #замах