Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
🇪🇺Святлана Ціханоўская сустракаецца з спікеркай Еўрапескага Парламента.
Як паведаміў нашай рэдакцыі Анатоль Лябедзька сустрэча адбудзецца сёння ў офісе нацыянальнай лідэркі.
Сярод пытанняў, якія будуць закрануты пад час сустрэчы Святланы Ціханоўскай і Раберты Метсолы,
👉падрыхтоўка і падпісанне дакумента аб узаемадзеянні і супрацы Еўрапейскага Парламента і дэмакратычных сілаў Беларусі. Важна закласці прававы падмурак ўаемаадносін да канца кадэнцыі гэтага складу Парламента.
👉абмеркаванне ініцыятывы аб стварэнні Фонда па падтрымцы беларускіх палітвязняў. Тут ёсць падтрымка з боку Дэлегацыі па Беларусі ЕП.
👉уключэнне ў выбарчую праграмму ЕРР (Еўрапейскай народнай партыі) на выбарах у ЕП пункты датычныя Беларусі - вызваленне палітвязняў, еўрапейская перспектыва для Беларусі, прыцягненне да адказнасці тых, хто здзяйсняе злачынствы ў Беларусі.
PS Апошняя сустрэча Раберты і Святланы адбылася 13 верасня ў Страсбургу, пад час сэсіі Еўрапескага Парламента.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#еп #метсола #парламент #беларусь #дамова
❤️ 🇪🇺 Прэзідэнтка Еўрапарламенту сустрэлася са Святланай Ціханоўскай і роднымі беларускіх палітвязняў

Святлана Ціханоўская прыняла Раберту Мэтсолу ў Вільні.

Лідарка беларускіх дэмсілаў прапанавала спадарыні Мэтсола падтрымаць ідэю стварэння міжнароднага фонду падтрымкі сем'яў палітвязняў і рэабілітацыі тых, хто выйшаў з турмаў.

Абмяркоўваліся магчымыя шляхі вызвалення палітвязняў, і Святлана Ціханоўская перадала прэзідэнтцы Еўрапарламенту прапанову аб прыняцці асобнага санкцыйнага пакету супраць асобаў, датычных да рэпрэсіяў, а таксама супраць прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць прымусовую працу вязняў. Многія з гэтых прадпрыемстваў прадаюць сваю прадукцыю ў краіны Еўразвяза.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#еп #палітвязні #парламент #беларусь #разам
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька інфармуе з Страсбурга, што на “гэтую хвіліну, больш за 300 дэпутатаў Еўрапейскага Парламента падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням. І гэта яшчэ не фініш.
Сярод падпісантаў і прэзідэнтка ЕП Раберта Метсола, а таксама прадстаўнікі пяці вядучых палітычных груп парламента”.

#еп #парламент #палітвязні #салідарнасць #разам