Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Анатоль Лябедзька: незалежнае нагляданне гэта пагроза і выклік для арганізатараў спецаперацыі “выбары”

У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ заявілі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска і інтарэсам народа Беларусі.

Кіраўнікі абодвух інстытутаў выказалі «глыбокае шкадаванне» і «занепакоенасць» з-за таго факту, што ўлады Беларусі вырашылі не запрашаць у краіну назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, якія адбудзяцца 25 лютага.
Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы пракаментаваў сітуацыю.
“Для спецаперацыі пад назвай “выбары” не патрэбны незалежныя наглядальнікі, ні міжнародныя, ні беларускія. Незалежнае нагляданне гэта відавочны выклік і пагроза для рэжыма, бо рэальная сітуацыя ў Беларусі, цягне на тамы відавочных парушэнняў міднародных абавязацельстваў і стандартаў. Таму ў Менску вырашылі няхай будзе яшчэ адным парушэннем больш, але гэта лепш, чым запускаць некантралюемых рэжымам экспертаў у краіну.
Разам з тым, такое рашэнне рэжыма аблягчае пошук фармулевак для ацэнкі так званых “выбараў” у Беларусі ПА АБСЕ. Фідбэк абавязкова будзе, і, магчыма, ўжо на малой зімняй сэсіі Асамблеі ў Вене.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#абсе #выбары #наглядальнікі #нагляданне #паабсе #бдипчобсе
Амерыканскі кангрэсмен Joe Wilson прапанаваў ПА АБСЕ хвілінай маўчання ўшанаваць памяць Аляксея Навальнага і Ігара Ледніка, забітых у турмах рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі!

Такая вось прэзентацыя Беларусі ў міжнароднай парламентскай арганізацыі ў гэты час!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#беларусь #ахвяры #палітвязні #рэжымпуціна #ПААБСЕ #бязвыбары #ясьгаспадар
Псеўдадэпутатаў паставілі ў кут!

“Да стратэгіі непрызнання дабавілася стратэгія байкота”, - так каментуе Анатоль Лябедзька рашэнне Бухарэста ў адмове візавай падтрымкі для лукашэнкаўскіх фэйкавых дэпутатаў.
Патрабаванне правядзення ў Беларусі свабодных, сумленных выбараў па стандартах БДІПЧ АБСЕ гэта еўраатлантычны кансенсус, які рэалізуецца на практыцы. ПА РЭ і Еўрапарламент заявілі аб непрызнанні безвыбараў яшчэ да іх пачатку. Але ў некаторых міжнародных, парламентскіх арганізацыях, у прыватнасці, ў ПА АБСЕ рэгламент не дазваляе выключыць дэлегацыю Палаты з Асамблеі, бо дзейнічае правіла кансенсус мінус адзін. Таму зараз стратэгія непрызнання дапоўнена стратэгіяй байкота, якая дэ-факта выключае прызначаных у Беларусі дэпутатаў з дзейнасці арганізацыі”.

#абсе #паабсе #выбары #бойкот #

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel