Народное Антикризисное Управление
2.16K subscribers
1.35K photos
79 videos
1.47K links
Политическая структура, целью которой является обеспечение завершения исполнения функций нелегитимными органами власти и стабилизация системы после перехода власти к народу.

Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Чат-бот: @nau_by_bot
Download Telegram
#NAUaction
НАУ присоединяется к международной неделе беларуской культуры

Народное антикризисное управление поддерживает инициативу Светланы Тихановской и Беларуской Рады культуры о проведении 7 июля международного дня беларуской культуры и международной недели беларуской культуры с 5 по 11 июля.

7 июля – день рождения Янки Купалы, который так же, как и все мы, верил в свободную и независимую Беларусь. Имя Купалы и других беларусов вписаны в историю мировой культуры. И мы гордимся нашим богатым культурным наследием и традициями.

Долгие годы режим пытался сделать так, чтобы мы не знали своих корней и своей культуры, хотел лишить беларусов чувства национального самосознания, украсть у беларуского народа уважение к историческим и культурным ценностям. Но ему это не удалось.

Народное антикризисное управление не только присоединяется к международной недели беларуской культуры, но и призывает к этому каждого свободного беларуса.

Есть десятки способов проявить солидарность и присоединиться к инициативе. Вы можете посетить в своем городе места, связанные с известными деятелями беларуской культуры, совместно с единомышленниками еще раз перечитать наших классиков, организовать беларуский концерт или выставку, начать культурный флешмоб в социальных сетях с тегом #by_culture или сходить с друзьями на традиционный для белорусов праздник Купалье.

Пусть голоса беларусов слышат во всем мире! Присоединяйтесь!

#НАУ
#by_culture
#StandwithBelarus
@nau_belarus
#NAUaction
Кiраўнiк НАУ i былы міністр культуры Павел Латушка адкрывае Мiжнародны тыдзень беларускай культуры

https://youtu.be/1rdHaTgzDrg

– Культура – наш падмурак. Без яе няма асобы і няма нацыі. Менавіта культурная прыналежнасць, культурны код вызначае народ і яднае яго. Без нацыянальнай культуры не можа быць незалежнай і суверэннай дзяржавы.

Мы – нашчадкі Купалы, які марыў аб вольнай і незалежнай Беларусі. А сёння мы – купалаўская грамада, якая набліжае Новую Беларусь. Упэўнены, што хутка мы будзем глядзець сапраўдную «Паўлінку» ад сапраўдных купалаўцаў на нашай роднай сцэне ў Мінску, а на вуліцах беларускіх гарадоў будуць гучаць вольныя песні.

Сёння ж, пачынаючы Міжнародны тыдзень беларускай культуры, заклікаю ўсіх беларусаў далучыцца, каб наш голас і наша песня гучала ва ўсім свеце, – заявiў Павел Латушка.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне разам з iншымi дэмсiламi падтрымлівае праект Беларускай Рады Культуры аб правядзенні тыдня беларускай культуры з 5 па 11 лiпеня.

Як можна паўдзельнічаць?

• прачытаць верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» і апублікаваць запіс з тэгам #by_culture.
• ускласці кветкі да помнікаў беларускіх дзеячоў культуры (напрыклад, да помніка Купалы 7 ліпеня);
• калі вы жывяце ў іншых краінах, узняць наш сцяг над вашымі мэрыямі, знакавымі мясцінамі, прыватнымі дамамі;
• распавесці пра любімага сучаснага беларускага артыста ў сацсетках;
• сплясці вянкі;
• адсвяткаваць Купалле: запусціць феерверкі, намаляваць ўласную Папараць-кветку і загадаць галоўнае жаданне!

Культура – душа народа, а нашы душы адкрыты да дабра і святла.

#НАУ
@nau_belarus
#NAUinfo
Тыдзень беларускай культуры ў Польшчы i iншых краiнах

Дэмакратычныя сілы беларусаў аб’ядналіся, каб падтрымаць iнiцыятыву Беларускай Рады Культуры – Міжнародны тыдзень беларускай культуры – i прадэманстраваць нашу багатую культурную спадчыну і паказаць, што культура мацней за дыктатуру.

Вольныя і творчыя беларусы ў Польшчы пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Беларускага дома ў Варшаве, Беларускага моладзевага хаба, Цэнтра беларускай салідарнасці і іншых аб’яднанняў ладзяць культурныя мерапрыемствы ў буйных гарадах краiны на працягу ўсяго Міжнароднага тыдню беларускай культуры з 5 па 11 ліпеня.

Мiжнародны тыдзень беларускай культуры святкуюць па ўсiм свеце: у Партугалii, Польшчы, Бразiлii, Францыi i iншых краiнах. Падрабязнасцi – на старонцы @by_culture.

#НАУ
#by_culture
@nau_belarus
#NAUaction
Каманда НАУ чытае верш Янкi Купалы з нагоды Міжнароднага тыдню беларускай культуры

https://youtu.be/oZ4ci2vkx_g

Сёння – апошнi дзень Міжнароднага тыдню беларускай культуры, правядзенне якога з 5 па 11 ліпеня падтрымала Народнае антыкрызіснае ўпраўленне разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі.

Каманда НАУ далучаецца да акцыі па чытанню вершаў Янкі Купалы, якая ладзіцца беларусамі ўсяго свету падчас Тыдню.

Словы Народнага Песняра і сёння гучаць актуальна. Яны натхняюць, аб’ядноўваюць і даюць магчымасць кожнаму беларусу выказаць тое, што на душы і ў сэрцы.

З багатай паэтычнай спадчыны Янкі Купалы каманда НАУ выбрала свой верш. Мы ўпэўнены, што культура мацней за дыктатуру.

#by_culture
#НАУ
@nau_belarus