Народное Антикризисное Управление
2.25K subscribers
1.31K photos
73 videos
1.44K links
Политическая структура, целью которой является обеспечение завершения исполнения функций нелегитимными органами власти и стабилизация системы после перехода власти к народу.

Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Чат-бот: @nau_by_bot
Download Telegram
#NAUreport
Рэгіёны Беларусі – ці ёсць надзея?

Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч адказаў на некалькі пытанняў аб тым, што адбываецца ў рэгіёнах.

https://youtu.be/rsrsOpCEMl4

Якая зараз сітуацыя ў рэгіёнах?

Дзеянні тых людзей, якія працягваюць нелегальна ўтрымліваць уладу ў Беларусі, прывялі да ўзмацнення санкцый, асабліва на фоне ўдзелу ў вайне, размяшчэння расійскіх войскаў, працягу рэпрэсій. Людзі гэта разумеюць, хоць ёсць складанасці з атрыманнем інфармацыі.

Безпраўе адчуваецца ва ўсім. Кожны грамадзянін, незалежна ад таго, якіх ён поглядаў, сёння ў Беларусі не мае права слова, не мае магчымасці сказаць нешта свайму непасрэднаму начальніку.

Сітуацыя ў краіне выклікае велізарны адток кваліфікаванай працоўнай сілы з Беларусі. Гэта не толькі палітычная міграцыя, але і эканамічная.

Як ажыццяўляецца праца з людзьмі "на месцах"?

Для нас, перад усім, важна мець кантакты з тымі людзьмі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, мець зваротную сувязь, каб ведаць з першых вуснаў, якая сітуацыя зараз у краіне. Без такіх ведаў немагчыма будаваць стратэгію зменаў для Беларусі, немагчыма дакладна разумець, на што можна разлічваць, наколькі грамадства сёння гатова ўдзельнічаць у тых ці іншых палітычных працэсах, якія прапануюцца ім.

Якія вашыя прыярытэты ў далейшай працы?

Мы не толькі маніторым сітуацыю, але і працуем над прапановамі для будучай Беларусі. Перад усім, гэта рэформы мясцовага самакіравання, адміністрацыйнага падзелу. У дэмакратычных краінах мясцовая ўлада павінна не толькі абірацца людзьмі непасрэдна на месцах, чаго няма ў сённяшняй Беларусі, але і ўлічваць тыя патрэбы, якія ёсць у мясцовых жыхароў.

Без рэформаў усё гэтае зрабіць немагчыма. Таму мы зараз працуем над рэформамі, а таксама над фармаваннем каманды, якая будзе ўсё гэтае ажыццяўляць.

Больш падрабязна пра ўсфармаванне кадравага рэзерву мы распавядзем у бліжэйшым часе. Гэта вялізарная праца, і мы разлічваем на актыўнасць кожнага беларуса.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Наша задача – привлечь к ответственности виновных в преступлениях против беларусов

Координатор проектов НАУ Анжелика Мельникова рассказала про работу в рамках универсальной юрисдикции.

https://youtu.be/KZgNsVEtMlk

В чем важность проведения круглых столов по универсальной юрисдикции?

Проведение круглых столов в странах, где проживают потерпевшие от пыток в Беларуси, имеет конкретное практическое значение. Это рабочие встречи, во время которых наши эксперты обсуждают с юристами, правозащитниками и отдельными активистами возможности сотрудничества и кооперации для скорейшего принятия к рассмотрению заявлений от беларусов, которые подверглись насилию со стороны силовиков и других представителей режима.

Мы находим всех заинтересованных или имеющих опыт применения механизма универсальной юрисдикции – как юридические фирмы, так и НГО и отдельных активистов и политиков – и все вместе вырабатываем план действий.

В пяти европейских странах уже обеспечена защита потерпевших профессиональными адвокатами, имеющими подобный опыт работы.

Как официальные лица европейских стран воспринимают идею привлечения к ответственности виновных в пытках?

Лукашенко продолжает демонстрировать свое отношение к демократическим ценностям и свободам. Беспрецедентное насилие со стороны силовиков стало серьёзным вызовом международным представлениям цивилизованного мира о правах человека и гуманизме. Официальные лица европейских стран поддерживают идею привлечения к ответственности виновных.

Что будет дальше с этим проектом?

Проект будет продолжаться, пока все виновные в преступлениях против беларусов не будут привлечены к ответственности.

Благодаря налаженным контактам и выработанным механизмам работы в разных странах, мы будем и дальше делать все от нас зависящее, чтобы добиться справедливости.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Першы з'езд беларусаў Чэхіі

Павел Латушка
, Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінету Беларусі па транзіце ўлады выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў Першага з'езду беларусаў Чэхіі. Прывітанні ўдзельнікам даслалі старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла, лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, упаўнаважаная па правах чалавека Чэшскай Рэспублікі Клара Шымачкава-Лаўрэнчыкава

Асноўныя тэзісы выступлення Паўла Латушкі:

– Гэта гістарычны з'езд беларусаў у эміграцыі. Беларусаў, якія, як папярэднікі – захавальнiкi трыдыцый БНР, – звяртаюцца да каранёў, каб пабудаваць новую краіну, базуючыся на спадчыне вялікага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

– Чэхія стала домам для беларусаў, домам гасцінным, але часовым. Мы ўсе абавязкова вернемся ў Беларусь – наш бяспечны, абаронены, недатыкальны і свабодны Дом, у наш родны кут.

– Усе мы цяпер ствараем гісторыю і будучыню нашай краіны. Але важна, не толькі рабіць, а нарэшце, зрабіць гісторыю – перайсці да пабудовы і пабудаваць новую, дэмакратычную і свабодную Беларусь.

На форуме таксама выступяць Аліна Коўшык, прадстаўнік Кабінета па пытаннях нацыянальнага адраджэння, эксперты і актывісты з розных сфер, якія прадставяць даклады аб важных праблемных пытаннях беларусаў у Чэхіі: ад праблем з легалізацыяй і банкаўскім абслугоўваннем да супрацоўніцтва дыяспар і палітычнай сітуацыі ў Беларусі і вакол краіны. Асобна абмяркоўваецца тэма дапамогі беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца ва Украіне за тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Европейские прокуроры боятся открыть ящик Пандоры

Такое мнение высказал один из норвежских правозащитников в рамках круглого стола по проблемам применения механизмов универсальной юрисдикции в Осло. Встречу организовали эксперты Народного антикризисного управления.

В ходе встреч представители НАУ достигли договорённости с местными адвокатами и представителями Хельсинкского Комитета о подготовке материалов для подачи в органы следствия.

В норвежской правовой истории известны примеры положительных исходов дел против преступников бывшей Югославии и Руанды. Однако особенностью данных случаев было то, что преступники скрывались от правосудия в Норвегии, где были успешно задержаны и осуждены.

Беларуский случай, несомненно, отличается от такой идеальной картины.

Прокуроры опасаются давать ход такого рода делам и создавать прецедент, ведь ни в одной цивилизованной стране на сегодняшний день не проводятся заочные суды (in absentia). По мнению представителей этих структур, еще предстоит изучить, к чему может привести подобная практика, а также разработать механизмы ее применения с привлечением международных экспертов.

Но норвежские правозащитники, как и их коллеги из других европейских стран, убеждены: отсутствие обвиняемого на территории страны – не препятствие для возбуждения уголовного дела по заявлению потерпевшего и объявления преступника в международный розыск.

Если вы пострадали от насилия со стороны режима Лукашенко и проживаете на территории Норвегии или любой другой страны – свяжитесь с нами через чат-бот НАУ: @nau_by_bot.

*команда НАУ выражает благодарность беларусам Норвегии за помощь в организации встреч.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Што новага ў парушэнні правоў беларусаў прыдумае Лукашэнка?

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч пра пагаршэнне прававой сітуацыі ў Беларусі.

https://youtu.be/ne5j6RVGUaE

З якой мэтай рэжым узмацняе рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў?

Таму што пратэст беларусаў не «здуўся», ён працягваецца. Незадаволенасць дзеяннямі Лукашэнкі жыве ўнутры беларусаў. Страта кантактаў з замежнымі партнёрамі, разбурэнне эканомікі, уцягненне Беларусі ва ўдзел у агрэсіўнай вайне з боку Расіі ў дачыненні да Украіны – усё гэта непакоіць людзей, прымушае іх дзейнічаць супраць рэжыму Лукашэнкі тым ці іншым чынам. Адпаведна Лукашэнка стараецца з усіх сіл трымаць сітуацыю пад кантролем.

Рэпрэсіі сталі проста татальнымі, максімальнымі, абсалютна бессэнсоўнымі і беспадстаўнымі настолькі, што нават у краіне, дзе «не да законаў» ужо не імкнуцца зазірнуць у які-небудзь кодэкс ці заканадаўчы акт, а прыцягваюць да адказнасці, прымяняюць гвалт і катаванні проста па сваім разуменні і сваім жаданні.

Ці варта беларусам баяцца завочных судоў і пазбаўлення грамадзянства?

Самога статуса прыцягнутага да крымінальнай адказнасці людзям, якія зʼехалі з Беларусі, баяцца не варта. Зразумела, што гэтыя працэсы – не самамэта рэжыму, а інструмент для таго, каб пазбаўляць людзей грамадзянства, узнагарод, статусаў, маёмасці.

Пакуль рэжым яшчэ не ўвёў на поўную ў дзеянне ўсе гэтыя інстытуты, якія яны плануюць рэалізаваць, я б рэкамендаваў прыняць захады да таго, каб пазбавіцца актываў унутры Беларусі тым людзям, якія разумеюць, што да іх гэтыя пытанні могуць узнікнуць, якія вельмі моцна прысутнічаюць у публічнай прасторы, якія сапраўды робяць максімальны ўнёсак у барацьбу з рэжымам.

Пазбаўленне грамадзянства не будзе мець ніякіх наступстваў для тых людзей, якія ўжо знаходзяцца за межамі Беларусі. Калі будзе патрэбна, яны змогуць звярнуцца ў дзяржаўныя органы, атрымаць адпаведны статус, распачаць працэдуры для таго, каб атрымаць нейкія дакументы, якія будуць дазваляць ім перасоўвацца ўнутры краіны і за яе межамі тады, калі скончыцца дзеянне беларускага пашпарту.

Што тычыцца таго, што на падставе страты грамадзянства чалавек пазбавіцца нейкіх выгод з боку беларускай дзяржавы, то відавочна, што людзям, якіх рэжым прымусіў выехаць з Беларусі, абсалютна не патрэбна, на сённяшні дзень, бясплатная беларуская медыцына ці адукацыя. Іншых нейкіх наступстваў праз тое, што чалавек будзе пазбаўлены статусу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, я не бачу. Беларусам ён пры гэтым застанецца і, як мне падаецца, беларусам з максімальным знакам якасці.

Якіх наступных дзеянняў Лукашэнкі па парушэнні правоў і свабод беларусаў можна чакаць?

Немагчыма прадказаць, якія канкрэтна артыкулы Канстытуцыі і заканадаўчых актаў Лукашэнка працягне парушаць. Зразумела толькі адно – ціснуць ён будзе да апошняга дня свайго жыцця. Таму што адзіная мэта, якая ёсць у Лукашэнкі – утрыманне ўлады, і для дасягнення гэтай мэты ён не спыніцца ні перад чым.

Галоўнае, што павінна зразумець беларускае грамадства – рэжым Лукашэнкі штодня пазбаўляе іх якаснай адукацыі, аховы здароўя, дабрабыту, развіцця эканомікі, бяспекі грамадзян – як унутры Беларусі, так і па за яе межамі. І змяніцца сітуацыя можа толькі са зменай рэжыму лукашызму.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

– варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.
26 кастрычніка а 18.00;

– прэзентацыя "Рэформа Каардынацыйнай рады". Чальцы Каардынацыйнай рады раскажуць пра працэс рэформы, хто і як туды можа трапіць, адкажуць на пытанні і раскажуць, чым будзе адрознівацца праца адноўленай рады.
27 кастрычніка а 18.00;

– спеўна-танцавальная вечарына Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.
28 кастрычніка а 17.00;

– спектакль "Паслядзяцінства" – праект тэатральнага курса "Вольны мастак", арганізаванага Belarus Free Theatre. Рэгістрацыя на спектакль тут.
29 кастрычніка а 19.00;

– "Напішы віншаванне палітвязню": ініцыятыва Беларусаў Варшавы. Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя артыстычнага праекта "Protest not dead" Ірыны Арахоўскай, Марыі Грыц і Юліі Шаблоўскай, які даследуе з’яву ананімнага беларускага пратэсту.
30 кастрычніка а 16.00;

канцэрт-прэзентацыя кнігі "(Не)расстраляныя"" да міжнароднай акцыі памяці "Ноч паэтаў". Удзельнікі і госці – кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін, паэты і літаратары Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава, беларускія музыкі Алесь Дзянісаў, Chornabrova, Relikt, а таксама фундацыя "Kamunikat" з беларускімі кніжнымі навінкамі.
30 кастрычніка а 18.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Мы знаем, что вы сделали позапрошлым летом

В Варшаве прошла конференция "Механизмы универсальной юрисдикции в странах Европы. Трудности применения и возможности для беларуских кейсов". Международный форум организован НАУ, его участниками стали представители Объединённого Переходного Кабинета по транзиту власти Павел Латушко и по восстановлению правопорядка Александр Азаров. В своём докладе сооснователь BYPOL рассказал об имеющихся у демсил данных о силовиках и их жертвах.

https://youtu.be/rkiuQ8F7kPA

Инициатива BYPOL и Центр Беларуской Солидарности продолжают опросы беларусов, которые обратились за юридической помощью. Из общего числа собеседников 15 человек подходят под категорию пострадавших от пыток и применения насилия. Полученные сведения и доказательства пополнят общую базу данных и будут использованы при составлении заявления в прокуратуру Польши для возбуждения дела в рамках универсальной юрисдикции.

Также Александр Азаров напомнил: в распоряжении BYPOL все основные сведения о каждом жителе Беларуси (от фото и паспортных данных до сведений о пересечении границ и имеющейся собственности), а также внутренние документы МВД, в том числе за август 2020 года: расстановка личного состава, протоколы задержаний, докладные, рапорты о применении оружия и многое другое.

Собственная разработанная BYPOL система распознавания лиц при этом позволяет идентифицировать внешность по имеющимся фото и видео. Маски на лице для программы не проблема.

Все эти сведения вместе с Единой книгой регистрации преступлений (790 заявлений) помогут установить и привлечь к ответственности всех причастных к преступлениям против беларусов с августа 2020 года. Рано или поздно. В Новой Беларуси или за рубежом.

Подробнее о работе с литовскими и польскими прокуратурами смотрите в видео
: https://youtu.be/rkiuQ8F7kPA

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Против формального подхода – за справедливость правосудия

Юрист НАУ Артём Проскалович рассказал об активной деятельности организации за последние 5 месяцев в сфере универсальной юрисдикции. Доклад прозвучал на профильной конференции "Механизмы универсальной юрисдикции в странах Европы", организованной Народным антикризисным управлением в Варшаве.

https://youtu.be/Zm1nbAi9Wic

За неполных полгода эксперты НАУ:

– Изучили правовые системы 12 стран с точки зрения прецедентов и практики применения механизмов универсальной юрисдикции, включая Польшу, Литву, Эстонию, США, Великобританию и Норвегию. Эксперты НАУ организовали 5 круглых столов и провели большое число официальных и частных встреч с политиками, юристами и правозащитниками Европы.

– В указанных странах специалисты НАУ отобрали около 200 заявок, наиболее подходящих для обработки – конкретных историй, где уже можно определить обвиняемое лицо или поводы предъявить претензии руководителям исправительных учреждений. По итогам вторичного отбора, полусотни интервью с потерпевшими, юристами и психологами специалисты НАУ выбрали 5 наиболее перспективных кейсов для возбуждения уголовных дел в рамках УЮ:

Литва. Страна лояльна идее наказать Лукашенко и его окружение за совершённые преступления – там готовы принимать заявки от потерпевших, независимо от местонахождения (что важно). В то же время генпрокуратура, похоже, плохо знакома с позицией правительства своей страны по Беларуси, а часть правозащитников и адвокатов отказываются работать по таким делам (личные связи/интересы в стране, опасения за безопасность близких и т.д.)

Польша. Ряд кейсов “ведут” две крупные адвокатские фирмы. Из плюсов: в числе пострадавших в 2020-ом году – граждане Польши (затронуты интересы страны). Из минусов: есть отказы по неправовым причинам.

• "Непреодолимые" бюрократические причины становятся поводом для отказов и в Чехии, несмотря на активность местной беларуской диаспоры и немалое число заявок. Павел Латушко на встрече с министром юстиции страны остро поднимал вопрос формального подхода к делам жертв диктатуры Лукашенко. Будем добиваться прогресса в этом направлении.

Швейцария. В числе пострадавших в Минске в 2020-ом году – гражданка страны. Генпрокуратура лояльна к работе с подобными делами, на стороне пострадавшей крупная правозащитная организация. К сожалению, заявление о возбуждении дела в рамках УЮ можно подать не раньше конца года, могут возникнуть проблемы и с требуемыми документами от “правоохранительной системы” Беларуси. И всё же швейцарский кейс – в числе самых перспективных.

Подробнее о работе НАУ в других странах смотрите в видео: https://youtu.be/Zm1nbAi9Wic

Если вы пострадали от насилия со стороны режима Лукашенко и проживаете на территории Норвегии или любой другой страны – свяжитесь с нами через чат-бот НАУ: @nau_by_bot.

* команда НАУ выражает благодарность беларусам диаспор и партнёрам за помощь в организации встреч и дальнейшей работы.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды
НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Демсилы – европарламентариям: услышьте настоящий голос беларусов

Беларуский режим построен на лжи и полном пренебрежении законами, дипломатической этикой, обязательствами – всем, на чём зиждется мирное и цивилизованное сосуществование европейских государств в их границах и с соблюдением их прав.

Об этом заявил замруководителя НАУ Владимир Астапенко на конференции о соучастии Лукашенко в войне против Украины. Форум в Европарламенте собрал экспертов в области международных отношений и безопасности, политиков и журналистов.

Вероятно, в понимании господина Макея и его "дипломатов" положение Договора о дружбе, добрососедстве и сотрудничестве 1995 года – "воздерживаться от участия или поддержки каких бы то ни было действий, направленных против другой Высокой Договаривающейся Стороны, и не допускать, чтобы её территория была использована во вред интересам безопасности другой Высокой Договаривающейся Стороны" – это что-то про летящие на головы украинцам ракеты и российские танки на беларуско-украинских погранпереходах.

Любая поддержка Москвы – словом, делом или куском хлеба – должно трактоваться как преступление лукашенковской администрации, оставившей жителей пригородов Киева один на один с одичавшими от недоедания карателями из "глубинной России". Разграбленные дома, горы сожжённых машин и километры могильных рвов, оставшихся после их ухода – только один из эпизодов международного трибунала против диктатуры лукашизма. Трибунала, который пока не созван.

И всё же неуклюжие усилия "официального Минска" перехитрить весь мир, отрицая репрессии и свою человеконенавистническую суть, пытаясь обосновать авиапиратство или снять с себя ответственность за трупы мигрантов у границ, потерпят крах.

Мы призываем международное сообщество поддержать инициативу украинских парламентариев признать Беларусь временно оккупированной территорией и лишить международной правосубъектности режим Лукашенко. Подчёркиваем: задача Объединённого Переходного Кабинета – подлинное представительство беларусов, защита суверенитета нашей страны и национальных интересов нашего народа.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUinfo
Рэформа Каардынацыйнай рады

Па выніках канферэнцыі «Новая Беларусь» у жніўні Каардынацыйная рада абвясціла аб сваім рэфармаванні.

У беларускім грамадстве сфармаваўся запыт на пашырэння магчымасцяў удзелу ў дэмакратычным руху, што і стала нагодай і мэтай для рэфармавання рады. Рэструктурызацыя дазволіць уключыць ўсе пласты грамадства праз іхных прадстаўнікоў, а таксама дасць магчымасць выпрацаваць цалкам новыя ідэі і рашэнні для існых пытанняў.

Як праходзіць рэформа?

– Адбудзецца пашырэнне склада КР праз уключэнне ў склад прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, бізнэсу, медыя, культыруы і г.д. Дзеля гэтага была выпрацавана працэдура дэлегавання ад дэмакратычных сілаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама працэдура самавылучэння.

– Таксама плануецца пашырэнне функцый КР, сярод якіх арганізацыя адкрытых публічных дыскусій па грамадскіх пытаннях, міжнароднае супрацоўніцтва, зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл, фасілітацыя ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі дэмсіл.

Першае паседжанне адноўленага складу плануецца ўжо 16 снежня, але ў кожнага і кожнай з вас яшчэ ёсць магчымасць вылучыць сваю кандыдатуру.

Падрабязней пра працэдуру, а таксама анкеты на вылучэнне ў склад КР можна знайсці па спасылцы.

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Литовские прокуроры и судьи боятся критиковать "судей" режима Лукашенко

Экс-председатель Конституционного суда Литвы Дайнюс Жалимас выступил на конференции "Механизмы универсальной юрисдикции в странах Европы", организованной НАУ в Варшаве.

https://youtu.be/PAIoq2pUv4U

Литовская правовая система обладает большим потенциалом в возбуждении дел в рамках универсальной юрисдикции. Так, например, литовское законодательство позволяет судить подозреваемых в преступлениях против человечности, независимо от места их совершения.

Однако юристы демократических сил, пытающиеся добиться продвижения по этим делам, не раз замечали: линия работы генпрокуратуры страны часто не соответствует официальной позиции литовских властей, критикующих режим Лукашенко. Так, литовские судьи и прокуроры часто избегают напрямую расследовать или даже критиковать работу беларуских коллег. Дела, касающиеся пыток, также часто получают отказы по надуманным неправовым причинам.

Примерно похоже выглядела ситуация и с позицией некоторых литовских судей по действиям российских коллег, которые обеспечивали правовое обоснование аннексии Крыма и других временно оккупированных территорий Украины.

Подобное отношение к делам пострадавших от действий беларуского и российского режимов приходится трактовать как политически мотивированное или даже как следствие некоего сговора по причине наличия в этих странах личных связей или иных интересов. Это аморально, неприемлемо и необоснованно как с точки зрения литовского законодательства, так и механизмов универсальной юрисдикции.

Полная версия выступления Дайнюса Жалимаса:
https://youtu.be/PAIoq2pUv4U

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Механизмы универсальной юрисдикции в странах Европы – конференция НАУ в Варшаве

https://youtu.be/C_eN6jysySY

Основными проблемами в привлечении к ответственности виновных за репрессии в отношении беларусов в рамках механизма универсальной юрисдикции являются противоречия в национальных законодательствах стран (например, уголовного и по защите прав беженцев) или нежелание инстанций заниматься возбуждением и расследованием подобных уголовных дел.

Народное антикризисное управление провело в Варшаве конференцию на тему "Механизмы универсальной юрисдикции в странах Европы". Эксперты НАУ вместе с представителями Объединенного Переходного Кабинета Беларуси Павлом Латушко и Александром Азаровым, а также с адвокатами и юристами международных правозащитных организаций обсудили проблемы применения универсальной юрисдикции и возможности для беларуских кейсов.

Предлагаем посмотреть выступления спикеров конференции:

– Павел Латушко: https://youtu.be/H0PXQbXO4to

– Артём Проскалович: https://youtu.be/Zm1nbAi9Wic

– Александр Азаров: https://youtu.be/rkiuQ8F7kPA

– Дайнюс Жалимас: https://youtu.be/PAIoq2pUv4U

Универсальная юрисдикция позволяет привлекать в любом суде любой страны к ответственности лицо, подозреваемое в серьезном нарушении гуманитарного права, принятого Женевской конвенцией.

По результатам конференции будет подготовлен меморандум, который определит порядок взаимодействия адвокатов и следственных органов с платформами, на которых правозащитники аккумулировали сведения о фактах пыток в Беларуси.

Эксперты НАУ вместе с партнерами продолжат проводить работу по документированию таких случаев в отношении беларусов и направлению этих дел в суды.

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдн
і:

– варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.
2 лістапада а 18.00;

– адкрыццё персанальнай выставы Антося Радзівонава "Птушкі з народам". На выставе будзе прадстаўлена больш за 30 работ, створаных аўтарам за апошнія некалькі гадоў: як у Беларусі, так і ў эміграцыі. Экспазіцыя прысвечана гісторыі і культуры Сярэднявечча, а тэма найноўшых гістарычных падзей – падзей 2020 года – асэнсоўваецца аўтарам праз вобразы вольных птушак нашай краіны.
4 лістапада а 18.00;

– паўторныя паказы спектакля "Паслядзяцінства" – кранальнага тэатральнага праекта пра страту радзімы і дзяцінства. Ролі выконваюць удзельнікі тэатральнага курса "Вольны мастак", арганізаванага Belarus Free Theatre. Рэгістрацыя на спектакль тут.
5 і 6 лістапада а 19.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Савет Бяспекі ААН прызнаў прымусовую пасадку Боінга "Ryanair" незаконнай

Юрыст НАУ Арцём Праскаловіч у інтэрв'ю "Malanka Media".

https://youtu.be/Jc-OBebRs1Y

Тое, што адбываецца ў гэтыя дні ў Савеце бяспекі ААН, – чарговае "прызнанне заслуг" рэжыму Лукашэнкі, толькі ўжо на сусветным узроўні. Па выніках абмеркавання мы чакаем рэзалюцыю-асуджэнне дзеянняў Мінска, якую ўважліва вывучым і разлічваем выкарыстоўваць як новы важны аргумент у перамовах з партнёрамі.

Рэжым Лукашэнкі ў цэлым і асобныя яго ведамствы ў прыватнасці павінны быць прызнаныя тэрарыстычнымі.

Праваахоўныя органы заходніх краін, з якімі мы вядзем перамовы аб распачынанні крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў рэжыму, працягваюць чакаць нейкай "дадатковай інфармацыі", якая пацвярджае злачынны характар іх дзеянняў. Кейс "Ryanair" – толькі адзін з прыкладаў.

Для параўнання, судовым органам ЗША наяўнай базы доказаў і прысутнасці ўласных грамадзян на борце хапіла для таго, каб ініцыяваць крымінальныя справы, якія пагражаюць датычным да пасадкі тэрмінамі ад 10-ці гадоў.

Ад усіх астатніх партнёраў мы чакаем большай рашучасці і ініцыятывы. Нерэагаванне на найбуйнейшыя за дзесяцігоддзі рэпрэсіі ў Еўропе прыводзіць да адчування беспакаранасці ў лукашыстаў, што ўжо зрабіла магчымым акт паветранага пірацтва ў парушэнне ўсіх законаў авіябяспекі, выкарыстанне нелегальных мігрантаў як гібрыднай зброі і, у рэшце рэшт, саўдзел у агрэсіўнай вайне супраць Украіны.

Спадзяемся, што гэтая рэзалюцыя Савета Бяспекі дасць адказ еўрапейскім следчым і палітыкам на пытанне: "Чаму Лукашэнка небяспечны для дэмакратычнай супольнасці?".

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Будучыня і перспектывы Беларусі

Намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка прыняў удзел у працы Пражскага еўрапейскага саміту, які прайшоў 10-11 лістапада ў Чэхіі.

Арганізатары саміту прапанавалі правядзенне спецыяльнай дыскусіі на тэму "Беларусь у цені Расіі: будучыня і перспектывы". У сваім выступленні перад шматлікімі экспертамі і аналітыкамі Уладзімір Астапенка расказаў аб стварэнні і прыярытэтах дзейнасці Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, а таксама аб усебаковай падтрымцы Украіны ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі, якая ажыццяўляецца пры садзейнічанні рэжыму Лукашэнкі.

Таксама была падкрэслена нарастальная пагроза для суверэнітэту Беларусі і неабходнасць кансалідацыі намаганняў усіх міжнародных партнёраў для падтрымкі дэмакратычных сіл і стварэння аптымальных умоў пабудовы ўстойлівай сістэмы рэгіянальнай бяспекі і супрацоўніцтва.

Падчас саміту Уладзімір Астапенка даў інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ ("Чэшскае радыё", "Радыё Свабода", бізнес-газета "Е15"), якія праявілі цікавасць да праблематыкі вырашэння беларускага ўнутрыпалітычнага крызісу і саўдзелу нелегітымнага рэжыму ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны.

Уладзімір Астапенка выказаў упэўненасць у непазбежнасці перамогі дэмакратыі ў Беларусі і ў нязменнай актуальнасці лозунгу "Viva Belarus" – "Жыве Беларусь".

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#NAUinfo
Дыпламаты для Новай Беларусі

Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта аб'явіў набор кандыдатаў на праграму дыпламатыі. Гэты курс з'яўляецца працягам праекту падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках праграмы "Салідарны з Беларуссю".

Праграма дыпламатыі Варшаўскага ўніверсітэта – гэта ўнікальная праграма, накіраваная на навучанне новых беларускіх дыпламатычных кадраў у Польшчы. Курс будзе ўключаць аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы, тэорыі і практыкі палітыкі і дыпламатыі, знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права і інш. Навучанне будзе праводзіцца з удзелам дасведчаных лектараў і дыпламатаў, у супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Таксама некалькі лекцый для слухачоў правядуць дасведчаныя беларускія дыпламаты: кіраўнік НАУ Павел Латушка і намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка.

Патрабаванні да кандыдатаў:

– беларускае грамадзянства;
– закончаная вышэйшая адукацыя (пераважныя спецыяльнасці: права, гісторыя, міжнародныя адносіны, палітычныя і сумежныя навукі);
– веданне і цікавасць да пытанняў у галіне палітыкі і міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
– веданне англійскай мовы на ўзроўні B2 мінімум (што забяспечыць разуменне лекцый і актыўны ўдзел у занятках па праграме);
– веданне польскай мовы;
– узроставае абмежаванне: да 35 гадоў.

Прапануецца:

– бясплатнае навучанне;
– ліміт месцаў: 20;
– унікальная, модульная праграма навучання, накіраваная ў першую чаргу на атрыманне досведу і практычных навыкаў;
– мовы навучання: польская, англійская, беларуская, руская;
– інтэнсіўны курс польскай мовы падчас праграмы;
– магчымасць стажыроўкі / атрымання досведу ў вядомых польскіх установах, а таксама, магчыма, у міжнародных і наднацыянальных установах;
– штомесячная стыпендыя ў памеры 2400 злотых (выплачваецца толькі падчас знаходжання ў Польшчы).

Апошні тэрмін падачы заявак: 25 лістапада 2022 г., 23:59 па польскім часе.

Неабходныя дакументы і падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсці на сайце Варшаўскага ўніверсітэта.

Стварэнне кадравага патэнцыялу для Новай Беларусі з'яўляецца адным з прыярытэтаў працы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Мы цалкам падтрымліваем такія праграмы і прапануем беларусам браць у іх удзел, бо перакананыя, што атрыманыя веды і навыкі будуць карыснымі для пабудовы Новай Беларусі.

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Ці патрэбна люстрацыя?

Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця НАУ Юрый Губарэвіч у інтэрв'ю "Еўрарадыё".

https://youtu.be/roHIs29_wQQ

Сэнс люстрацыі ў перыяд транзіту не ў тым, каб пакінуць "выпаленую зямлю" на месцы ранейшых дзяржструктур. Наадварот – вызначыць спецыялістаў, якія могуць працягнуць працу і нават узначаліць свае напрамкі ў новай сістэме. Так, штат умоўнага Мінлясгаса будзе рэарганізаваны ў меншай ступені. Многія супрацоўнікі прадоўжаць працу, калі не былі замяшаныя ў злачынствах рэжыму.

У той жа час люстрацыя павінна быць абгрунтаванай: на сваіх месцах не павінны застацца службовыя асобы, якія аб'ектыўна пагражаюць беларускай дэмакратыі і яе інстытутам. Вопыт іншых еўрапейскіх краін, якія праходзілі гэты шлях, паказвае: няякасна арганізаваная люстрацыя вяртае кадры дыскрэдытаваных рэжымаў да ключавых пазіцый, а іх прыхільнікаў – да дэструктыўнага рэваншызму.

У перыяд арганізацыі свабодных выбараў і перадачы ўлады новаму лідэру краіна павінна стабільна функцыянаваць. Хто заменіць адхіленых адмыслоўцаў?

На днях мы запусцілі праграму падрыхтоўкі кадравага рэзерву Новай Беларусі. Акцэнт у яго фармаванні – не на прыналежнасці дэмакратычным ініцыятывам або лаяльнасці ім. Спецыялістаў праграмы рыхтуюць не да палітычнай, а да адміністрацыйнай работы ў дзяржсістэме: міністэрствы, выканаўчыя камітэты і г.д. У аснове – адукацыя і прафесіяналізм кандыдатаў у канкрэтных сферах.

Падаць заяўку можа кожны беларус з пацверджаным досведам і патэнцыялам у сваёй галіне. Адабраныя кандыдаты пройдуць навучальныя курсы і змогуць павысіць кваліфікацыю ў еўрапейскіх дзяржустановах. Падаць заяўку могуць і дзейныя супрацоўнікі беларускіх ведамстваў – анлайн, ананімна і бяспечна – верыфікаваўшы сваю недатычнасць да злачынстваў лукашызму.

Для набору ўдзельнікаў Кадравага рэзерву створана інтэрнэт-платформа, дзе можна запоўніць заяўку для ўдзелу.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды
НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

– варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.
23 лістапада а 18.00;

– адкрыццё выставы беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай "Зноў сонца дзіўна свеціць" – знаёмства з мастацкім праектам аб жыццёвым вопыце аўтаркі ў эпоху рэвалюцый, войн і вымушанай эміграцыі, з новымі, створанымі цягам апошніх месяцаў, працамі – карцінамі, арт-аб'ектамі, фотаздымкамі і запісамі з асабістага дзённіка.
24 лістапада а 18.00;

– фолк гурт Lity Taler з канцэртнай праграмай для вольных беларусаў – старадаўнімі беларускімі і еўрапейскімі песнямі.
25 лістапада а 19.00;

– інтэрактыўная чытка п'есы Васіля Дранько-Майсюка "Жарсці Караткевіча", якая заснавана на прозе і вершах нашага любімага пісьменніка, а таксама дакументальных сведчаннях і інтэрв'ю людзей, якія блізка яго ведалі. Удзельнікі імпрэзы – сам аўтар п'есы, актрысы Алена Баярава, Ірына Купчанка і Таццяна Кулеш.
26 лістапада а 19.00;

– паказ дыяфільмаў для дзяцей і бацькоў "Восеньскія казкі на плёнках #2" – разумныя і добрыя казачныя гісторыі на вялікім экране ў суправаджэнні жывой музыкі і акцёраў праекту "Дыяфільм live" .
27 лістапада а 16.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдн
і:

Школа беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве разам з Музеем Вольнай Беларусі распачынае падрыхтоўку да Каляд і анансуе пачатак працы Школы калядоўшчыкаў. Плануюцца сустрэчы, на якіх будуць развучаны песні, адпрацаваны сюжет калядак і падрыхтаваны маскі. Вынікам стане святочнае каляднае шэсце і супольнае калядаванне па розных адрасах у Варшаве. Першая сустрэча калядоўшчыкаў – ужо ў гэты аўторак.
29 лістапада а 18.00;

– варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.
30 лістапада а 18.00;

– "Напішы віншаванне палітвязню": ініцыятыва Беларусаў Варшавы. На гэты раз на сустрэчу з актывістамі запрошаны беларусы, якія адбылі пакаранні па сфабрыкаваных лукашэнкаўскім рэжымам палітычных справах і сёння знаходзяцца на волі. Яны дадуць парады, як зрабіць нашу падтрымку палітвязняў мацней.
4 снежня а 16.00;

– працяг выставы беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай "Зноў сонца дзіўна свеціць". Калі вы яшчэ не паглядзелі выставу, раім прачытаць пра мастачку і яе творчасць тут і тут. Выстава працуе да 13 снежня.
Час працы: аўторак-пятніца 16.00 - 20.00, суббота-нядзеля 12.00-20.00. Уваход вольны!

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#NAUreport
Мы не можем допустить безнаказанности силовиков Лукашенко

Менеджер проектов НАУ Анжелика Мельникова про проект по привлечению силовиков режима к ответственности в рамках универсальной юрисдикции.

https://youtu.be/CKDX6AwdOFI

Что сейчас происходит с проектом по привлечению Лукашенко и его сообщников к ответственности в рамках универсальной юрисдикции?

Проект вышел на качественно новый уровень, т.к. сегодня у нас создается и, вместе с тем, уже активно действует рабочая группа из представителей правозащитных организаций, адвокатских контор, документирующих платформ, беларуской диаспоры, отдельных политических деятелей и активистов ряда европейских стран.

Мы изучили правовые системы 12-ти государств с точки зрения прецедентов и практики применения механизмов универсальной юрисдикции, обработали более 200 заявок и выбрали 5 наиболее перспективных кейсов для возбуждения уголовных дел в рамках универсальной юрисдикции.

Опытные адвокаты работают с потерпевшими в Литве, Польше, Германии, Швейцарии и Норвегии, собирая доказательства и пытаясь найти механизмы, которые соответствуют особенностям национальных юрисдикций, чтобы довести дело, по крайней мере, до объявления преступников в международный уголовный розыск.

Как беларусы могут помочь этому процессу?

Помочь себе мы можем только сами. Потерпевшие могут и должны защищать свои права: писать запросы в государственные органы стран проживания о том, почему не продвигаются их дела, а если это безопасно с точки зрения нахождения родственников в Беларуси, то открыто рассказывать о ситуации в местных независимых СМИ.

Прямо сейчас мы активно ищем беларусов, которые подверглись незаконному задержанию и пыткам на Окрестина, и сейчас проживают на территории Германии.

Если вы пострадали от насилия со стороны режима Лукашенко и проживаете на территории Германии или любой другой страны, свяжитесь с нами через чат-бот НАУ: @nau_by_bot

Если у вас есть возможность и желание поддержать работу команды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus