Народное Антикризисное Управление
2.22K subscribers
1.33K photos
77 videos
1.45K links
Политическая структура, целью которой является обеспечение завершения исполнения функций нелегитимными органами власти и стабилизация системы после перехода власти к народу.

Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Чат-бот: @nau_by_bot
Download Telegram
16 выпускнікоў атрымалі дыпломы аб заканчэнні дыпламатычнай праграмы.

У МЗС Польшчы адбылося ўрачыстае завяршэнне чацвёртага выпуску праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі».

Праграма падрыхтоўкі новых беларускіх дыпламатаў ініцыявана ў 2020 годзе Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Пры арганізайным і фінансавым удзеле МЗС Польшчы з канца 2020 года штогод ажыццяўляецца падрыхтоўка дыпламатаў для Новай Беларусі. У рамках праграмы падрыхтавана ўжо 74 будучых дыпламаты.

Галоўнай мэтай дыпламатычнага курса з’яўляецца фарміраванне кадравага рэзерву для дыпламатычнай службы Новай Беларусі. Курс уключаў у сябе: тэорыю і практыку палітыкі і дыпламатыі, знешнюю палітыку і бяспеку, дыпламатычны пратакол, міжнароднае права, аналіз палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы і інш. Перад удзельнікамі праграмы выступалі еўрапейскія дыпламаты, выкладчыкі польскіх і іншых замежных ВНУ.

Выкладчыкамі на праграме былі як супрацоўнікі Варшаўскага ўніверсітэта і Дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, так і запрошаныя госці, сярод якіх былы амбасадар ЗША ў Польшчы Дэніел Фрыд, міністр у канцэлярыі прэзідэнта Польшчы, адказны за міжнародную палітыку Мешка Павляк, спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, амбасадар Артур Міхальскі, кіраўнік НАУ, амбасадар Павел Латушка, а таксама намеснік кіраўніка НАУ, амбасадар Уладзімір Астапенка.

Сімвалічна, што цырымонія ўручэння дыпломаў адбылася ў МЗС Польшчы ў залі Ежы Гедройца, падчас якой выступіў кіраўнік дыпламатычнай службы і генеральны дырэктар МЗС Рафал Вішнеўскі. Перад выпускнікамі таксама выступіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, кіраўнік НАУ Павел Латушка, які адзначыў, што для АПК падрыхтоўка кадраў з’яўляецца прыярытэтным напрамкам і што тыя тэарэтычныя і практычныя веды, якія атрымалі маладыя будучыя дыпламаты, будуць вельмі істотныя падчас фарміравання новага дыпламатычнага корпуса Беларусі. Павел Латушка падкрэсліў, што мы фактычна падрыхтавалі кадравы патэнцыял, каб ў транзітны перыяд забяспечыць працу МЗС Новай Беларусі. На ўручэнні дыпломаў прысутнічалі дырэктары дэпартаментаў МЗС Польшчы.

Па выніках праграмы дыпломы атрымалі 16 выпускнікоў. Ужо зараз удзельнікі ўсіх чатырох выпускаў працуюць для дэмакратычнай Беларусі — у Каардынацыйнай радзе, НАУ, ініцыятыве “Сумленныя людзі” і іншых беларускіх дэмакратычных арганізацыях.

@nau_belarus
Чиновники Лукашенко полностью провалили борьбу с последствиями урагана

Заместитель руководителя НАУ Артем Брухан в эфире «Маланка Медиа» ответил на вопрос, почему органы власти в Беларуси настолько неэффективные перед внезапными природными катаклизмами:

https://youtu.be/Y2ZiTpTogXg

У МЧС свои ресурсы всегда ограничены, поэтому они взаимодействуют с местными органами власти (райисполком, горисполком). Чиновники выделяют ресурсы спасателям и создают материальную базу, но только после “отмашки сверху”. Оперативно принимать решения они не умеют.

Чиновники в лукашенковской системе боятся брать на себя ответственность

Чтобы принять решение нужно принимать нормативные акты, решения горисполкомов, которые надо исполнять. Это все для них очень сложно. Лучше подождать сигнал из Минска. При такой вертикали власти при критических ситуациях и возникают проблемы, как это было в Гомельской области 13 июля.

Пока ждали помощи сверху, Лукашенко пил шампанское

Там все затопило, у людей воды нет, деревья порушились, электричество пропало. А диктатор выпивает во дворце со своим министром. В это время МЧС спасает людей и нуждается в ресурсах. А ресурсы могут дать чиновники, которые тоже ждут решения со столицы. В этом и состоит одна из проблем системы, выстроенной под одного человека.

Лукашенко ни к чему не готов

Как бы самопровозглашенный не говорил о готовности к войне, ко всему на свете, он лишний раз доказал свою ложь. То, как власти отреагировали на ураган, показывает реальное состояние дел в режиме Лукашенко. Что не скажешь про беларусов, которые в очередной раз показали свою сплоченность и организованность.

Подробнее в видео: https://youtu.be/Y2ZiTpTogXg
Еўрапейскі выбар Беларусі

Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве АПК, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка распавёў на панэльнай дыскусіі «Больш Еўропы для беларусаў у 2025 годзе» на канферэнцыі «Новая Беларусь» пра вынікі 30-гадовай палітыкі Лукашэнкі і як уратаваць краіну ад гэтых наступстваў.

https://youtu.be/DfwtuwhgiOg

Лукашэнка з 1994 года праводзіць прамую антыеўрапейскую палітыку. Ён ігнараваў адчыненыя дзверы Еўропы і ўсе магчымасці наладзіць супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі. Цяпер Беларусь знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. Чаму?

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая не з'яўляецца чальцом Савета Еўропы. Гэта адзіная краіна ў Еўропе, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Беларусь не мае дагаворных базавых адносін з Еўрасаюзам. Беларусы, адзіныя сярод суседзяў (акрамя Расеі), якім патрэбна віза. Наша краіна адзіная ў Еўропе, якая не развівае родную мову і нават можа страціць незалежнасць.

Гэта тое дно, ад якога мы павінны адштурхнуцца, каб пачаць свой шлях наверх.

Жыццёва важным для існавання Беларусі з'яўляецца еўрапейскі выбар

Поспех гэтага палітычнага выбару з аднаго боку залежыць ад дэмакратычных сілаў, ад інстытутаў, нашай працы. З іншага боку, залежыць ад кожнага беларуса і кожнай беларускі, якія неабыякавыя да далейшай долі сваіх нашчадкаў. Веру, што беларусы гэты выбар зробяць, а мы будзем спрыяць такому развіццю падзеяў.

Падрабязнасці ў відэа: https://youtu.be/DfwtuwhgiOg
Рыхтуйцеся, мы не спынімся — новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Памятаеце, мы абяцалі, што ў хуткім часе адправім пад санкцыі чарговую партыю прыслужнікаў рэжыму Лукашэнкі? Абяцалі — выконваем. Па прапанове Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў чарговы санкцыйны пакет ЕС трапіў шэраг асоб, адказных за ўнутраныя рэпрэсіі і іншыя злачынствы супраць беларусаў. У прыватнасці, пад еўрапейскімі абмежаваннямі апынуліся:

Прапагандысты: гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч, чалец Савета Рэспублікі і галоўны рэдактар «Выдавецкага дома "Беларусь сёння"» Дзмітрый Жук, старшыня так званага Маладзёвага парламента Мікіта Рачылоўскі, а таксама карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін.

13 «суддзяў»:
1. Вячаслаў Тулейка — суддзя Мінскага абласнога суда;
2. Алена Ананіч — суддзя Мінскага гарадскога суда;
3. Анатолій Сотнікаў — суддзя Гомельскага абласнога суда;
4. Андрэй Млечка — суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска;
5. Iгар Шведаў — суддзя Магілёўскага абласнога суда;
6. Таццяна Шоцік — суддзя Ленінскага раёна г. Мінска;
7. Васіль Скок — суддзя Гродзенскага абласнога суда;
8. Станіслаў Iванюценка — суддзя суда Рэчыцкага раёна;
9. Аляксей Хлышчанкаў — суддзя Гомельскага абласнога суда;
10. Iгар Зямцоў — суддзя Магілёўскага абласнога суда;
11. Вольга Дубовік — суддзя суда Маладзечанскага раёна;
12. Антон Дудаль — суддзя суда горада Бабруйска;
13. Мікалай Сяргеевіч — суддзя Жлобінскага раённага суда.

Карнікі-сілавікі рэжыму з ГУБАЗіК Андрэй Ананенка, Міхаіл Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, так званыя пракуроры Міхаіл Кавалёў і Ірына Падкавырава, начальнік калоніі №11 у Ваўкавыску Віктар Дуброўка, начальнік калоніі №4 Дзяніс Таўсцянкоў, начальнік турмы ў Гародне Павел Казакоў і яго намеснік Васіль Каляда, начальнік СІЗА №1 Мінска Андрэй Цэдрык.

Таксама набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Вiктар Шаўцоў.

Асобы, якія трапілі пад абмежавальныя меры ЕС, падпадаюць пад замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне сродкаў ад грамадзян і кампаній у ЕС. Таксама ім не дазваляецца ўязджаць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза або ехаць транзітам праз яе.

Агулам санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі прымяняюцца цяпер да 261 фізічнай асобы і 37 юрыдычных асоб.

Мы разумеем, што гэта толькі першы крок на шляху да рэальнай справядлівасці. У будучыні многія з іх за свае шматлікія злачынствы супраць беларусаў апынуцца на лаве падсудных. Адказнасць будзе немінучай. Рыхтуйцеся, гэта далёка не канец. Кожны з тых, хто ўдзельнічае ў палітычных пераследах і рэпрэсіях, панясе адказнасць за свае дзеянні. Мы працягнем нашыя намаганні і далей будзем працаваць над тым, каб забяспечыць справядлівасць для ўсіх, хто стаў ахвярай гэтага рэжыму.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выстава Алеся Пушкіна ў Варшаве

Экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака Алеся Пушкіна будуць прадстаўленыя ў Варшаве ў межах выставы «Аles Pushkin. AFTERLIFE».

Выстава адкрываецца ў Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — у дзень нараджэння мастака, 6 жніўня.

Алесь Пушкін (1965-2023) — палітвязень, мастак, акцыяніст, які дэклараваў сваю творчасць як палітычнае мастацтва. Загінуў у засценках рэжыму Лукашэнкі, быў закатаваны ў гарадзенскай турме.

Алесь Пушкін верыў, што мастацтва змяняе свет. Ён застаецца з намі насуперак смерці, бо як мастак мае вялікі прывілей: яго думкі і ідэі прысутнічаць ў яго працах. Канцэпцыя выставы грунтуецца на акцыях і перформансах Пушкіна, якія ён праводзіў з 1989 года і тэмы якіх застаюцца актуальнымі ў сённяшні гістарычны момант: «Дзень Волі», «Падарунак прэзідэнту», «Свята і Святы», «Беларускі Рэзістанс», «Супраціў Вайне».

У экспазіцыю, большую частку якой складаюць экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака, таксама інтэграваны арыгінальныя творы яго сяброў, калег і паплечнікаў, тых, чыя творчасць канцэптуальна звязана з яго ідэямі. У выставе прадстаўлены працы таксама Руфіны Базловай (Stitchit), Аляксандра Васюковіча, Андрэя Дурэйкі, Іяланты Кіліян, Янака Коўзеля, Максіма Тымінько, Антося Цялежнікава, Яны Шостак, Рамана Шэлла.

Музычная частка адкрыцця будзе прадстаўлена выступам Вольнага Хора. Куратар выставы — Андрэй Дурэйка.

* Дата і час адкрыцця: 6 жніўня, 19:00
* Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
* Працягласць экспазіцыі: з 6 жніўня да 31 жніўня

Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і праграмы MOST+. Партнёры выставы: НАУ, Human Constanta, тэлеканал «Белсат», Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі» і Старамейскі Дом Культуры (Варшава).

Падрабязней аб выставе і імпрэзах у яе межах — у сацыяльных сетках музея.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Варшаве адкрылася выстава прысвечаная Алесю Пушкіну

6 жніўня на пляцоўцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у Музеі Вольнай Беларусі, адкрылася выстава, якая будзе працаваць да 31 жніўня, прысвечаная сапраўднаму герою Беларусі — Алесю Пушкіну, выбітнаму мастаку, акцыяністу, сапраўднаму патрыёту, палітвязню, які дэклараваў сваю творчасць як палітычнае мастацтва. Гэта падзея не толькі культурная, але і грамадска-палітычная.

Уся яго творчасць была сапраўдным супрацівам. Кожнае затрыманне і кожны прысуд — гэта не толькі праява жорсткасці рэжыму, але і сведчанне моцы духу і непахіснасці мастака. Яго творчасць стала сімвалам нязломнасці волі і мужнасці, якімі ён натхняў і працягвае натхняць беларусаў.

Год таму ён заплаціў найвышэйшую цану за сваю веру ў мастацтва і свабоду — быў жорстка забіты рэжымам Лукашэнкі ў гарадзенскай турме №1.

Дыктатар і ўсе выканаўцы яго загадаў абавязкова апынуцца на лаве падсудных за свае злачынствы. Адказнасць будзе немінучай.

Па прапанове НАУ, на падставе сабраных матэрыялаў, 5 жніўня ў чарговы санкцыйны пакет ЕС ужо трапілі тыя, хто нясе адказнасць за смерць Алеся Пушкіна — гэта начальнік турмы ў Гародне Павел Казакоў і яго намеснік Васіль Каляда.

НАУ і Музей Вольнай Беларусі выказваюць словы падзякі прадстаўнікам польскіх улад: спадарыні Марце Чэнькоўскай, віце-міністэрцы культуры і нацыянальнай спадчыны, амбасадару Латвіі Юрысу Поікансу і прадстаўнікам амбасад краін Еўразвязу — Эстоніі, Нідэрландаў і Літвы, якія прынялі ўдзел у адкрыцці выставы.

Ініцыятарам ідэі правядзення выставы з’яўляецца Янак Коўзель, куратарам — Андрэй Дурэйка. НАУ і Музей Вольнай шчыра дзякуюць усім мастакам, чые працы прадстаўлены на выставе, а таксама ўсім інстытуцыям і людзям, якія яе падтрымалі: Беларускай Радзе культуры, Дацкаму інстытуту культуры, Інстытуту Гётэ, Human Constanta, тэлеканалу «Белсат», Старамейскаму Дому культуры, Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі», валанцёрам і Вольнаму Хору.

Арганізатары выставы запрашаюць усіх у Музей Вольнай Беларусі, каб яшчэ раз успомніць Алеся Пушкіна — выключную Асобу ў беларускай гісторыі змагання за волю і свабоду.
Адзначым Дзень Салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня разам!

9 жніўня беларусы адзначаць Дзень Салідарнасці. Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты па ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў, шэраг з якіх мы дзеля зручнасці сабралі ў адзіны спіс. Далучайцеся!

Чацвер, 8 жніўня:


🇨🇿Прага, 18:30, паказ стужкі «Родина — она моя» і дыскусія «Скрадзеныя выбары: Беларусь праз 4 гады», Бібліятэка імя Вацлава Гаўла.

🇺🇦Ірпень, 13:00, адкрыццё выставы «З Украінай у сэрцы», Тараса Шаўчэнкі 4.

🇫🇮Хельсінкі, 17:00, выступ Леаніда Судаленкі, Медыя-музей і архіў Мерккі ў Хельсінкі.

Пятніца, 9 жніўня:

🇱🇹Вільня, 18:00, марш і мітынг, Кафедральная плошча.

🇵🇱Варшава, 18:00, Марш, Plac Żelaznej Bramy. 

🇩🇪Берлін, 18:00, Выстава «Мама, кажуць, што я тэрарыст» мастачкі Катарыны Бютген.Haus der Statistik, Otto Braun str.70-72

🇨🇦Таронта, 19:30, Спецыяльны паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», 524 St. Clarens Ave.

🇧🇪Брусэль, 13:45, мітынг, Збор удзельнікаў Place du Luxembourg, Brussels.

🇺🇸Бостан, 18:00, прагляд стужкі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», Harvard Davis Center, Tsai Auditorium (S010). 

Субота, 10 жніўня: 

🇵🇱Варшава, 18:00, Першы матч сезона 2024-2025 Пагоні Варшава, Obrońcow Tobruku 1.

🇬🇧Лондан, 13:00-14:30, акцыя пратэсту, Downing Street.

🇺🇸Бостан, 18:00, Прагляд фільма «Пад Шэрым Небам», Harvard Davis Center.

🇩🇪Кёльн, 13:30, збор удзельнікаў на Köln Heumarkt. Дэталі.

Нядзеля, 11 жніўня 

🇺🇸 Нью-Ёрк, 13:00, Sheep Meadow - Central Park. Дэталі

Калі вы ведаеце ці арганізоўваеце мерапрыемства, падзяліцеся інфармацыяй з намі праз чат-бот.

❗️ГЭТА МАЛАЯ ЧАСТКА ЎСІХ ЗАПЛАНАВАНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ – БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ШУКАЙЦЕ НА САЙЦЕ. СПІС БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА І АБНАЎЛЯЦЦА.
Не будзе ніякага вяртання ў 2019-ы год

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан паспрачаўся з экс-спікерам Каардынацыйнай Рады Андрэем Ягоравым наконт вартасці прызнання Лукашэнкі.

https://youtu.be/AiUbc3AM-Pg

Прапанова прызнання рэжыму, якая прагучала падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, — нерэалістычная. Гэты тэзіс можа выкарыстоўвацца як крытыка дзейнасці дэмакратычных сілаў Беларусі, але ўзнікае пытанне, чаму прапанова не гучала раней? Заклік прызнаць Лукашэнку з'явіўся толькі пасля прыняцця даволі моцных санкцый, якія сур'ёзна паўплывалі на палітыку рэжыму.

Мы заўсёды заклікалі да яшчэ больш моцнага ціску і дайшлі да той кропкі: Лукашэнка пачаў вызваляць палітвязняў, адвёў войскі, увёў бязвізавы рэжым. Такія дзеянні рэжыму пачаліся пасля працы дэмакратычных сілаў, што дэманструе нашу суб'ектнасць. Лукашэнка на ўсё гэта рэагуе.

Казаць пра нейкую лібералізацыю ў Беларусі — немагчыма

Узровень рэпрэсій падвышаецца, тысячы крымінальных спраў на беларусаў. І тым часам гучаць заклікі да прызнання Лукашэнкі і легітымнасці таго, што адбываецца ў Беларусі.

Мы бачым, як апошнія санкцыі паўплывалі на змену палітыкі Лукашэнкі. Гэта азначае, што нашая стратэгія супраць рэжыму працуе. Далей мы зможам дасягнуць нашых мэтаў, і рэжым можа першы пайсці на саступкі.

Падрабязней у відэа: https://youtu.be/AiUbc3AM-Pg
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жыве наша мэта — Жыве Беларусь!

4 гады таму пачалася наша дэмакратычная рэвалюцыя. Увесь гэты час мы працягваем змагацца за тое, каб наша краіна стала вольнай ад дыктатуры. І за ўвесь гэты час, я ўпэўнены, гэта агульная мара большасці беларусаў і беларусак не перастала быць нашай агульнай мэтай. Якім бы складаным не быў наш шлях да яе.

За гэты час мы здолелі стварыць сістэму інстытутаў, якая ўключае ў сябе прэзідэнтку-элект, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйную Раду. Усё гэта — палітычная альтэрнатыва рэжыму ўзурпатара Лукашэнкі. Прыціснулі яго моцнымі гандлёвымі санкцыямі, дакументавалі злачынствы, накіравалі дакументы ў Міжнародны крымінальны суд, тлумачылі свету важнасць падзяляць беларусаў і рэжым, дапамагалі беларусам з вырашэннем праблем, якія ўзнікаюць.

Але зараз нам прапануюць спыніць нашу працу, спыніць барацьбу. Вы таксама чуеце гэтыя галасы, гэтыя заявы, што прапануюць прызнаць Лукашэнку легітымным, прапануюць спыніць ціск, ліквідаваць нашыя структуры, разысціся, здацца.

Чаму? Чаму яны гучаць? Таму што наперадзе электаральны год для Лукашэнкі, да якога ён ужо актыўна рыхтуецца, рыхтуе свае фальшывыя «выбары».

І ён вельмі хоча правесці іх у татальнай цішыні, без супраціву, без альтэрнатывы. Бо ён яе баіцца. Бо пакуль дзейнічае палітычная альтэрнатыва ягоны рэжым не будзе непахісным, не будзе трывалым, не будзе ўпэўненым у сабе.

Ён хоча нашай капітуляцыі, але чаму мы павінны капітуляваць? Няўжо мы гатовыя забыцца пра ўсе жудасныя злачынствы? Няўжо гатовыя прабачыць? Адмовіцца ад права звацца людзьмі, адмовіцца ад будучыні? Няўжо гатовыя «перагарнуць старонку», а калі быць дакладнымі, то сотні тысяч старонак злачынстваў супраць чалавечнасці, сярод якіх забойствы, катаванні, гвалт да жанчын і дзяцей. У гэтых сотнях тысячах старонак — і ваенныя злачынствы ў дачыненні да Украіны.

Не. Я — не гатовы. Таму як беларус і як беларускі палітык я, Павел Латушка, ніколі не спынюся. Не здамся. Я буду змагацца за вызваленне палітычных зняволеных з турмаў Лукашэнкі, не спыню барацьбу за вызваленне Беларусі ад ягонай дыктатуры.

Беларусь будзе вольнай!

Жыве наша мара, жыве наша мэта і справа! Жыве Беларусь!
9 жніўня — Дзень Годнасці. Адзначым у Варшаве!

Беларусы Варшавы ў гэты дзень зноў выходзяць на марш. Гэты марш — адзнака таго, што мы не скарыліся, што нам не ўсё адно. Што мы памятаем і ганарымся тым, што мы — беларусы! Выходзьце ў колерах нашага пратэсту на Свята Годнасці, Гонару і Пашаны.

У пятніцу, 9 жніўня, мы пройдзем маршрутам:
Plac Żelaznej Bramy — Marszałkowska — Świętokrzyska — pomnik Kopernika

Памятайце пра асабістую бяспеку. Калі трэба, паклапаціцеся пра яе.

Дата: пятніца, 9 жніўня
Час: збор а 17:30, пачатак шэсця — 18:00
Месца збору: Plac Żelaznej Bramy (спасылка на гугл-мапы)

Праграма мерапрыемстваў у іншых краінах і гарадах тут.

Жыве Беларусь!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Подарок Лукашенко на 9 августа

США ввели санкции против борта номер 1 Лукашенко — Boeing-767-300(EW001PB). Это подарок от команды НАУ диктатору на 9 августа. Мы неоднократно подчеркивали важность введения санкций на весь авиапарк Лукашенко.

В одном из своих прошлых видео я рассказывал историю о санкционном пакете, в котором США допустили неточность, и под санкции попал не тот самолет Лукашенко.

Но сейчас санкции попали прямо в цель. Борт номер 1 диктатора не сможет обслуживаться ни в одном из авторизованных сервисов Boeing. У этого самолета могут возникнуть проблемы с посадкой в аэропортах и обслуживанием во многих странах мира.

Мы посадили твои самолеты, мы посадим и тебя.
Муравейко под санкциями Канады

Сегодня, 9 августа 2024 года, не только США и Великобритания, но и Канада ввела санкции против режима Лукашенко. Под санкции попали т.н. судьи и военные режима, а также ряд предприятий ВПК, которые вместе с обоснованиями и иными необходимыми данными, предлагались НАУ канадской стороне.

В частности, НАУ передало правительству Канады обоснования введения санкций на следующие предприятия, задействованные в производстве вооружений и комплектующих к ним, которые использовались Россией для продолжения агрессии против Украины:

– ОАО «Конструкторское бюро "Дисплей"»,
– ОАО «Минский научно-исследовательский приборостроительный институт»,
– ОАО «Научно-исследовательский институт электронных вычислительных машин»,
– ОАО «Планар»,
– ОАО «Гомсельмаш».

Под санкции на основании переданной от НАУ канадской стороне информации также попали «судьи» режима, виновные в неправосудных приговорах:

Синило Виталий — председатель суда Мостовского района Гродненской области,
Прадун Ирина — председатель суда Рогачевского района Гомельской области,
Новикова Валентина — судья суда Мозырского района Гомельской области,
Мозоль Вадим — председатель суда Пружанского района Брестской области,
Абашин Александр — судья судебной коллегии по уголовным делам Витебского областного суда.

Ограничения Канады заслуженно настигли и военных преступников, виновных в агрессии против Украины, а именно: начальника Генштаба Вооруженных Сил Павла Муравейко, ранее угрожавшего прорубить окно через Сувалкский коридор военной силой, первого заместителя руководителя Госвоенпрома Олега Мищенко, ответственного за производство вооружений для нужд российской армии, а также заместителя министра обороны Андрея Федина.

Кроме того, под канадские санкции попал младший сын узурпатора — Николай Лукашенко. Но признаемся честно, из всех попавших под санкции, этого молодого человека мы не предлагали, поскольку, по нашему мнению, дети не несут ответственности за преступления родителей.
Чем больше вас атакуют, тем яснее, что вы делаете все правильно

Нашей команде регулярно приходят письма от беларусов с поддержкой нашей работы. Хотим поделиться несколькими отрывками из них:

«Ваша команда, благодаря неустанной работе, доводит до всеобщего обозрения преступления диктатора и его приспешников, расшатывает режим и приближает момент их привлечения к ответственности. Введение санкций не может моментально изменить власть, но они создают значительные неудобства для тех, кто пытается их обойти».

Для приспешников режима санкции — сильный удар

«Они живут в страхе, понимая, что их могут предать в любой момент. Вы на верном пути! Главная цель — смена этого преступного режима и наказание виновных за репрессии. Мы все видим, что без решительных действий невозможно добиться изменений, а сделка с режимом со стороны демократических сил только разочарует беларуское общество.

Не стоит верить тем, кто предлагает прощение и примирение. Примирение будет возможным только тогда, когда преступники будут наказаны и отстранены от власти».

Беларусов беспокоят заявления о «признании» режима

«Важно не сдаваться, сохранять и увеличивать субъектность демократических сил и ни в коем случае не давать диктатору расширять пространство для маневров. Борьба с диктатурой не окончена, и нужно продолжать борьбу. Спасибо вам за вашу работу и ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

«Наша цель — свободная, независимая, европейская Беларусь, где будут уважаться права человека, где будет развиваться демократические институты и наша национальная культура» — заявил Павел Латушко.
Бойкот — худшая стратегия на «выборах» 2025 года

Заместитель руководителя НАУ Артем Брухан в эфире канала «Обычное утро» поделился мнением, почему игнорирование следующих «выборов» будет только выгодно режиму.

https://youtu.be/HPZ_fgTzXJA

Бойкот — это тишина, отсутствие политизации общества, при которой Лукашенко действительно может одержать победу. На участки придут только его сторонники и «правильно» проголосуют. Комиссиям даже не нужно будет фальсифицировать результаты. Они будут уверены, что он выиграл эти «выборы», где никто не отдал голос против.

Нам говорят, что диктатор все равно нарисует себе нужные цифры. Но если беларусы пойдут и проголосуют против, они будут понимать, что «выборы» в итоге фальсифицированы. Если же останутся дома и самоустранятся — Лукашенко просто победит за счет своих сторонников.

Лукашенко хочет провести «выборы» спокойно и без протестов.

Подробнее в видео: https://youtu.be/HPZ_fgTzXJA
14 августа Швейцария ввела санкции против представителей режима Лукашенко

По предложению Народного антикризисного управления в очередной санкционный пакет был включен ряд лиц, ответственных за внутренние репрессии и другие преступления против беларусов. В частности, под действие швейцарских ограничений попали:

Пропагандисты: генеральный директор БЕЛТА Ирина Акулович, член Совета Республики и главный редактор издательства «Беларусь сегодня» Дмитрий Жук, председатель так называемого Молодежного парламента Никита Рачиловский, а также корреспондент ОНТ Алексей Кряквин. Данные лица ответственны за разжигание вражды и розни по политическим, национальным и социальным мотивам, распространение заведомо лживой и порочащей других лиц информации.

13 «судей»:
1. Тулейко Вячеслав — судья Минского областного суда;
2. Ананич Елена — судья Минского городского суда;
3. Сотников Анатолий — судья Гомельского областного суда;
4. Млечко Андрей — судья Фрунзенского районного суда г. Минска;
5. Шведов Игорь — судья Могилевского областного суда;
6. Шотик Татьяна — судья Ленинского района г. Минска;
7. Скок Василий — судья Гродненского областного суда;
8. Иванютенко Станислав — судья суда Речицкого района;
9. Хлыщенков Алексей — судья Гомельского областного суда;
10. Земцов Игорь — судья Могилевского областного суда;
11. Дубовик Ольга — судья суда Молодечненского района;
12. Дудоль Антон — судья Бобруйского городского суда;
13. Сергеевич Николай — судья Жлобинского районного суда.

Эти оборотни в мантиях выносили неправосудные политически мотивированные приговоры в отношении участников протестов и иных несогласных с режимом Лукашенко лиц.

Также под санкции Швейцарии попали силовики режима из ГУБОПиК Андрей Ананенко, Михаил Бедункевич и Дмитрий Ковач, ответственные за пытки и превышение своих служебных полномочий, а также так называемый прокурор Михаил Ковалев.

Под ограничениями оказались начальник колонии № 11 в Волковыске Виктор Дубровка, начальник колонии № 4 Денис Толстенков, начальник тюрьмы в Гродно Павел Казаков и его заместитель Василий Коледа, начальник СИЗО № 1 Минска Андрей Цедрик. Все они несут ответственность за пытки в отношении политзаключенных.

Попал под ограничения и приближенный к Лукашенко бизнесмен Виктор Шевцов — фигурант одного из недавних расследований БРЦ.

Факты, которые легли в основу обоснования введения санкций, в дальнейшем лягут в основу уже доказательной базы уголовных дел в отношении лиц, ответственных за совершение преступлений против беларусов. Ответственность неминуема.

@nau_belarus
Если бы Лукашенко хотел обменять политзаключенных на дипломатов — они бы уже были на свободе

Юрист НАУ Михаил Кирилюк прокомментировал в своем тг-канале освобождение политзаключенных, последние заявления Лукашенко о «новом президенте» и операции ВСУ в России:

Родственники политзаключенных, скажите им: пусть пишут любые прошения. Не слушайте никого. Выйдете на свободу, уедете из страны, а они пусть прибивают эти прошения на стенку. Кто осмелится вас в этом упрекнуть, пусть сам вернется и досидит ваш срок.

Ключи от тюрьмы, где сидят невиновные, — у Лукашенко

Об этом забывают некоторые громкие политики за рубежом, призывающие к диалогу с диктатором и возвращению в Минск дипломатов ЕС. Они надеются, что Лукашенко за это выпустит всех политзаключенных. Но если бы он хотел обменять политзаключенных на дипломатов, они бы уже давно были на свободе.

Для достижения своих целей такие политики требуют переизбрать Светлану Тихановскую. Интересно, что Лукашенко переизбирать они не требуют. Более того, они настаивают, чтобы никто не призывал к каким-либо действиям против Лукашенко, мотивируя это безопасностью беларусов. Лукашенко у власти их не беспокоит.

В войне России против Украины наметились признаки переломного момента

Что делает Россия после того, как на ее территории начали действовать украинские военные? Она переводит войска из Калининграда, роет траншеи для обороны и обвиняет Лукашенко в предательстве. И это страна, которая называет себя сверхдержавой с ядерным арсеналом. Безусловно, РФ еще покажет свою «истинную мощь» — может устроить очередной террористический акт в школе, театре или госпитале. Лукашенко же ограничивается словами и видеороликами с картами.

У диктатора в Беларуси сейчас другие проблемы

Лукашенко поручил «парламенту» принять законы об ужесточении уголовной ответственности за угрозы и оскорбления не только действующему «президенту», но и бывшим. Эти шаги выглядят как попытка подстелить соломку перед жестким приземлением с мягкого высокого кресла. Он даже делает жесты по освобождению политзаключенных, не прекращая при этом ежедневные репрессии.
«Судья» Шотик Татьяна Викторовна

В очередной санкционный пакет ЕС включен ряд физических лиц режима Лукашенко, ответственных за репрессии против беларусов. В частности, под европейские санкции попала «судья» Татьяна Шотик. О преступной деятельности этой особы мы в апреле 2023 года информировали компетентные органы ЕС, принимающие решения о наложении персональных санкционных ограничений, а также подробно рассказали беларусам.

В политические репрессии Татьяна Шотик пришла еще до 2020 года. По политическим делам «судья» начала работать до выборов-2020: за участие в акциях против интеграции с Россией она еще в 2019-м давала штрафы экс-кандидату в президенты Владимиру Некляеву и активистке Марине Адамович.

С лета 2020 года так называемая «судья» регулярно использовалась для политических репрессий. Всего по постановлениям Шотик были арестованы как минимум 200 человек, в общей сложности получившие более 2000 суток. «Судья» Шотик выносила многократные политически мотивированные приговоры гражданам Беларуси, выступающим против войны в Украине, против режима Лукашенко, против репрессий и насилия со стороны силовых структур. Игнорировала основные принципы справедливого судебного разбирательства и вопиющим образом лишала «обвиняемых» их основных процессуальных прав.

В должности судьи Ленинского района г. Минска Шотик Татьяна вынесла приговоры политзаключенным и незаконно назначила:

– Игорь Карпицкий — 7 лет лишения свободы в колонии в условиях усиленного режима;
– Виталий Борисевич — 6 лет лишения свободы;
– Андрей Новицкий — 5 лет и 4 месяца лишения свободы;
– Александр Нурдинов — 4 года лишения свободы;
– Роман Кононович — 4 года лишения свободы;
– Игорь Ледник — 3 года лишения свободы;
– Илья Пирожков — 3 года лишения свободы;
– Юрий Сеньков — 3 года лишения свободы;
– Александр Демьянцев — 3 года ограничения свободы с направлением в исправительное учреждение открытого типа («химия»);
– Артем Медведский — 3 года «химии»;
– Сергей Кравчук — 3 года «химии»;
– Дмитрий Таратынов — 2 года и 6 месяцев «химии»;
– Константин Заремба — 2 года лишения свободы;
– Анастасия Буткевич — 2 года «химии»;
– Владимир Мельник — 2 года «химии».

И это только малый список тех, кого успела осудить Шотик.

5 августа 2024 года Европейский союз ввел санкции против Татьяны Шотик с формулировкой, что «Татьяна Шотик — судья, которая с 2021 года работает в суде Ленинского района Минска, будучи назначенной Александром Лукашенко. Она вынесла политически мотивированные приговоры гражданам Беларуси, которые высказывали свое мнение против президента и жестокости белорусских правоохранительных органов. Игорь Ледник, политзаключенный, которого Шотик приговорил к трем годам лишения свободы, умер 20 февраля 2024 года. Таким образом, Татьяна Шотик несет ответственность за серьезные нарушения прав человека или репрессии против гражданского общества и демократической оппозиции в Беларуси».

Шотик, как и всем другим лицам попавшим под санкции ЕС, запрещен въезд на территорию Европейского союза или транзит через страны ЕС. Мы понимаем, что это самое минимальное наказание за те сломанные жизни и судьбы людей, которые учинила в том числе и Татьяна Шотик. Но это очередной шаг на пути к реальной справедливости и возмездию.

Ответственность за преступления против беларусов настигнет каждого, кто принимал и принимает в этом участие.

@nau_belarus
Правовые консультации со Швецией по вопросам привлечения к ответственности представителей режима Лукашенко

Содействие в вопросе привлечения режима Лукашенко к ответственности за преступления против человечности в отношении беларуского народа и за военные преступления в Украине обсуждались в ходе встречи заместителя руководительницы Объединенного Переходного Кабинета Беларуси, руководителя Народного антикризисного управления Павла Латушко с заместителем постоянного представителя Швеции при ОБСЕ Людвигом Бонтелем и дипломатами шведской миссии в Вене.

Павел Латушко проинформировал шведских дипломатов о работе институтов демократических сил Беларуси, о подготовке к избирательному циклу в 2025 году, о роли Лукашенко в агрессии против Украины.

Особое внимание в ходе встречи было уделено возможным двусторонним контактам по организации консультаций с Министерством иностранных дел Швеции по вопросам использования международных инструментов привлечения Лукашенко и его сообщников к международной уголовной ответственности за наиболее тяжкие международные преступления, среди которых преступления против человечности в отношении беларуского народа и военные преступления в Украине.

Павел Латушко подробно проинформировал о деятельности Объединенного Переходного Кабинета Беларуси и Народного антикризисного управления в направлении сбора доказательств по фактам незаконного перемещения украинских детей в Беларусь и передаче доказательств в Международный уголовный суд, а также по комплектованию материалов и перспективах использования инструментов международного права для привлечения Лукашенко к ответственности за преступления против человечности. Отдельно была обсуждена активная роль Лукашенко в продолжающемся содействии в агрессии России против Украины и важность реакции международного сообщества на данные преступные действия Лукашенко, нарушающие устав ООН.

Заместитель постоянного представителя Швеции при ОБСЕ подчеркнул, что Швеция стоит на стороне демократических сил Беларуси, выступает за активизацию сотрудничества с демократическими институтами, созданными беларуским обществом, и не считает возможным проведение каких-либо высокоуровневых и иных встреч с представителями режима Лукашенко.

Павел Латушко также проинформировал о ситуации, связанной с выдворением двух граждан Беларуси из Швеции и подчеркнул важность не допускать действия, которые могут повлечь трагические последствия для граждан Беларуси, участвовавших в акциях протеста, в связи с тем, что в Беларуси напрочь отсутствует система правосудия, развернуты массовые репрессии в отношении представителей общества, несогласных с действиями режима Лукашенко. В качестве первого шага для недопущения в последующем подобных действий Павел Латушко обратился с просьбой передать в адрес МИД Швеции и Агентства по миграции Швеции предложение рассмотреть возможность введения моратория на депортацию беларуских граждан с территории Швеции в Беларусь. Павел Латушко отметил, что данные прецеденты влияют на восприятие беларусами реальности поддержки представителей беларуского общества, продолжающих бороться с режимом Лукашенко, со стороны демократических стран.

Достигнута договоренность о продолжении консультаций как в рамках ОБСЕ, так и на двустороннем уровне.
«Безвыбары 2025» могуць стаць апошнімі для Лукашэнкі

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан абмеркаваў у эфіры «6TV Biełaruś» наступныя «безвыбары» 2025 года у Беларусі.

https://youtu.be/1mn0GntmzPI

Большасць беларусаў не з'ехала. Давайце пра гэта не забываць. З'ехала шмат, гэта вялікая сіла. Але большасць беларусаў унутры краіны. Яны там жывуць, яны працуюць. Яны таксама хочуць палітычных зменаў. Калі мы з імі не будзем працаваць, калі мы не будзем нічога прапаноўваць, яны нас забудуць. Яны забудуць, што ўвогуле існуюць дэмакратычныя сілы, што ёсць дэмакратычная альтэрнатыва, што такое ўвогуле дэмакратыя і палітыкі, якія прапануюць іншы шлях для краіны.

Вельмі важна людзям даваць прапановы. Канешне, ёсць меркаванні, што ўсё гэта вельмі небяспечна. Я прапаную падыход: ісці на ўчасткі на «безвыбары» 2025 і галасаваць супраць усіх.

Лукашэнка павінен зразумець, што 2020 год не быў памылковым. Галасаванне супраць — гэта цяпер магчымасць пераканаць сістэму і, у тым ліку, дыктатара, каб ён сыходзіў. Беларусы ўнутры краіны не могуць выйсці на вуліцу і сказаць «Сыходзь», але могуць гэта паказаць у бюлетэні. Усё сфальсіфікуюць, зразумела. Лукашэнка не выйдзе на наступны дзень і не скажа, што супраць яго было столькі людзей. Але ён зразумее, што ў краіне ёсць вельмі вялікая частка людзей, якая не хоча яго.

Стратэгія дамаўляцца з рэжымам цяпер безвыніковая

Дэмакратычныя сілы яшчэ ў 2020 годзе казалі: «Давайце дамаўляцца». Былі прапановы дыялогу з рэжымам — ён адмовіўся. Каардынацыйная Рада была тады створана якраз дзеля дыялогу, каб выйсці з палітычнага крызісу. Яе разагналі, усіх перасаджалі, выціснулі з краіны. Калі людзі былі на вуліцах, калі было шмат актыўнасці, тады не сталі дамаўляцца. Ці стануць зараз? Відавочна, што не.

Што насамрэч хаваецца за прапановамі некаторых палітыкаў да перамоваў з Лукашэнкам і чаму ад яго не варта чакаць нейкай лібералізацыі — глядзіце ў відэа: https://youtu.be/1mn0GntmzPI