Народное Антикризисное Управление
2.13K subscribers
1.35K photos
81 videos
1.47K links
Политическая структура, целью которой является обеспечение завершения исполнения функций нелегитимными органами власти и стабилизация системы после перехода власти к народу.

Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Чат-бот: @nau_by_bot
Download Telegram
Почему ЕС ввел санкции?

На этот вопрос есть целый ряд ответов, но главное основание — непрекращающиеся преступные действия режима Лукашенко, которые нарушают безопасность в регионе.

Почему вводятся санкции? Целый ряд потенциальных оснований только за последние 4 года:
– соучастие в агрессии России против Украины;
– гибридная война против стран ЕС с использованием нелегальных мигрантов;
– репрессии и наличие политзаключенных, в том числе иностранных граждан;
– обход санкций, введенных против России;
– диверсии на территории стран ЕС;
– захват европейского гражданского самолета;
– принудительная депортация беларусов в страны ЕС;
– более 136 тысяч жертв преступлений режима Лукашенко против человечности;
– и целый ряд других оснований.

Лукашенко — преступник, который не прекращает преступления против как беларусов, так и жителей стран ЕС. И именно Лукашенко и его режим — главная причина санкций.

Рассказываем подробнее о введенных санкциях в наших карточках.
Як замяніць беларускія аўтамабільныя нумары на польскія

У сувязі з рашэннямі, прынятымі Еўрапейскім Саюзам і інтэрпрытацыямі гэтых рашанняў шэрагам еўрапейскіх краін, узнікла патэнцыяльная перспектыва забароны знаходжання аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй на тэрыторыі ЕС. Гэта можа стварыць цяжкасці для беларусаў, якія не могуць наведваць Беларусь і цяпер знаходзяцца ў Польшчы. Каб пазбегнуць гэтых праблем, мы рэкамендуем скарыстацца працэдурай рэгістрацыі маёмасці перасяленца (“mienie przesiedleńcze”).

Для таго каб падаць заяву ў межах гэтай працэдуры, неабходна выканаць наступныя ўмовы:

гісторыя пражывання за межамі ЕС: вы павінны пражываць за межамі ЕС без перапынку на працягу не менш за 1 год да прыбыцця ў Польшчу;
наяўнасць рэгістрацыі права ўласнасці на аўтамабіль: аўтамабіль мусіць быць зарэгістраваны на ваша імя не менш за 6 месяцаў да вашага прыбыцця ў Польшчу;
пацвярджэнне пражывання ў Польшчы і намер жыць тут доўгатэрмінова: каб пацвердзіць факт пражывання ў Польшчы і намер жыць тут доўгатэрмінова, неабходна мець карту побыту (пастаянную або часовую) ці прынамсі падаць заяву на яе.

З заявай трэба звяртацца ў мытны орган па месцы рэгістрацыі.

Важныя нюансы:

Падаць заяву па працэдуры рэгістрацыі маёмасці перасяленца можна толькі цягам 12 месяцаў з дня, прызнанага мытнымі органамі Польшчы як дзень прыняцця рашэння жыць у Польшчы доўгатэрмінова. Часцей за ўсё гэта дата атрымання карты побыту, але на практыцы могуць быць прызнаны і іншыя даты, напрыкалад:

дата падпісання працоўнага кантракта (umowa o pracę);
дата падачы першай падатковай дэкларацыі;
дата атрымання статуса міжнароднай аховы і іншыя.

Нашы рэкамендацыі:

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, на жаль, не мае рэсурсаў для аказання індывідуальнай дапамогі ў кожным канкрэтным выпадку, таму мы раім:
падаць заяву на міжнародную ахову: у сённяшніх абставінах гэта адзін з найлепшых механізмаў абароны правоў беларусаў за мяжой, якія засталіся без падтрымкі сваёй дзяржавы;
скарыстацца з прававых кансультацый: звяртайцеся па прававыя кансультацыі ў праваабарончыя арганізацыі і да прыватных юрыстаў, каб атрымаць прафесійную дапамогу і падрыхтаваць усе неабходныя дакументы.

Уся працэдура замены беларускіх нумароў на польскія сапраўды можа быць складанай і патрабуе дакладнага выканання ўсіх умоў. Таму мы рэкамендуем загадзя паклапаціцца пра яе праходжанне.

@nau_belarus
Павел Латушко приглашен в Прокуратуру для дачи показаний в качестве потерпевшего

Павел Латушко сегодня в г.Лодзь даст показания в качестве потерпевшего в Департаменте по борьбе с организованной преступностью Национальной прокуратуры Польши.

Национальная прокуратура Польши инициировала расследование по уголовному делу о подстрекательстве установленного лица к убийству Павла Латушко, совершенном лицом, причастным к деятельности иностранной разведки против Республики Польша.

Встреча с прокурором состоится в Лодзи по адресу: улица Липова, 81.
Новы санкцыйны пакет Еўразвязу прымусіў Лукашэнку задумацца

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан паразважаў у эфіры Еўрарадыё пра жорсткія санкцыі, дыскрымінацыю беларусаў і ці збіраецца Захад цалкам адмежавацца ад Беларусі.

https://youtu.be/nfclw9jCjuw

Калі паглядзець глабальна, мы маем наступнае: 29 чэрвеня ЕС увёў 7-ы санкцыйны пакет. Праз 3 дні Лукашэнка заявіў, што гатовы вызваліць сваіх «праціўнікаў». 13 ліпеня ён жа загадвае адвесці войскі з мяжы Украіны. Праз 4 дні старшыня МЗС Рыжанкоў, у якога бабуля і матуля полькі, анансуе безвіз для 35 еўрапейскіх краінаў. Гэта не выглядае супадзеннем.

Чаму еўрапейскія краіны абмяжоўваюць простых беларусаў?

Як беларус, я не магу гэта падтрымліваць, але логіка рашэнняў Літвы і Латвіі – бяспека. Яны вельмі хвалююцца наконт агрэсіі, спецслужбаў Лукашэнкі. Там невялікае насельніцтва і шмат расейскамоўных, якія глядзяць крамлёўскую прапаганду. І, гледзячы на гэта, палітыкі краінаў Балтыі прынялі, на жаль, жорсткія і непрыемныя для нас рашэнні.

Ці гэта крок, што стаўленне да беларусаў будзе як да расейцаў?

Еўрапейскія краіны разумеюць, хто такія беларусы і хто такія расейцы. Робяцца захады, медыйная праца, кантакты з палітыкамі ЕС, каб даваць ясны мэсэдж, што беларусы – гэта не расейцы і не агрэсары. Калі Беларусь не ўвядзе сваё войска ва Украіну – нічога не зменіцца.

Што дасць безвіз для Лукашэнкі, ці гатова Еўропа пайсці на замірэнне з ім, ды чаму пры санкцыях у Беларусь чыгункай едуць люксавыя аўто з ЕС, глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/nfclw9jCjuw
Возвращение в Беларусь: Как желание приехать домой превращается в тюремный срок

Казалось, уже три года появляются новости о том, как беларусы, уехавшие от режима, возвращаются домой и попадают под репрессии. Уверен, что многие, находясь за границей, хоть однажды задумывались, что его или ее это не коснется, что власти забыли, что прошло много времени. Но это совсем не так.

23 июля «Наша Ніва» опубликовала статью про Наталью Левую, которая после долгого времени вернулась в Беларусь. Как следует из материала, 17 июля ее осудили на 6 лет колонии со штрафом 40 тысяч рублей.

Наталье 38 лет, она профессиональный 2D-художник, жила в Польше и очень хотела вернуться в Беларусь. Коллеги отговаривали ее уезжать, но желание девушки вернуться на родину было сильнее. Она даже оплатила в кратном размере донаты за 2020 год, о чем получила справку от КГБ. С этой справкой она и направилась в Беларусь.

Однако Родина встретила ее не с объятиями

Наталью задержали на границе. 17 июля в Брестском городском суде ее обвинили по трем статьям: «Финансирование войны», «Финансирование экстремистского формирования» и «Финансирование экстремистской деятельности». 6 лет колонии — такую цену заплатила девушка за желание вернуться в родную страну, веря, что КГБ ее не тронет за так называемую компенсацию.

Почему мы затрагиваем эту историю? Это хороший пример вранья режима, его репрессивной политики и ненависти к своим гражданам.

В начале года правозащитники заявляли о более чем 200 задержанных беларусах, вернувшихся на родину. Многие из них обращались в "комиссию по возвращению", но это их не спасло. Среди них была Татьяна Курилина. Ее обвинили в администрировании протестных чатов и посадили на четыре с половиной года колонии. Брестчанин Игорь Немирович тоже обращался в комиссию и вернулся в Беларусь. Ему назначили один год колонии. И таких примеров сотни.

Не следует верить в безопасность возвращения домой

Вот, например, Лукашенко создал свою комиссию для возвращения граждан. Но что мы видим на практике? Люди, поверившие в эти обещания, возвращаются домой и оказываются за решеткой. Эта комиссия стала очередным инструментом для заманивания оппозиционно настроенных граждан и их последующего преследования.

Другая его инициатива — схема с поборами за донаты. И снова результат тот же: люди платят огромные суммы, надеясь на защиту, но вместо этого сталкиваются с арестами и тюремными сроками. Эти поборы оказались еще одним способом вытягивания денег из граждан под ложными предлогами.

Наконец, недавно введенный безвизовый режим для европейских граждан также оказался лишь ловушкой. За красивыми заявлениями о свободе передвижения скрывается реальность: режим задержал гражданина Германии и присуждает ему смертную казнь. Получается, что даже для иностранцев Беларусь остается крайне небезопасным местом.

Все это подтверждает то, что возвращение для беларусов в страну, где правит режим Лукашенко, очень рискованно и опасно. Никакие «комиссии», «компенсации» или «раскаяния» не гарантируют безопасность. Об этом нужно напоминать всем, кто сейчас в безопасности за границей и хочет поехать домой.
Мировые и международные медиа: Лукашенко захватывает заложников

Тема непрекращающихся преступлений диктатора Лукашенко продолжает оставаться в фокусе внимания мировых и международных медиа.

Что пишут о диктаторе Лукашенко в крупнейших СМИ — в наших карточках.
Выстава Алеся Пушкіна ў Варшаве

Экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака Алеся Пушкіна будуць прадстаўленыя ў Варшаве ў межах выставы «Аles Pushkin. AFTERLIFE». Выстава адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі — праекце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення — у дзень нараджэння мастака, 6 жніўня.

Алесь Пушкін (1965-2023) — палітвязень, мастак, акцыяніст, які дэклараваў сваю творчасць як палітычнае мастацтва. Загінуў у засценках рэжыму Лукашэнкі, быў закатаваны ў гарадзенскай турме.

Алесь Пушкін верыў, што мастацтва змяняе свет. Ён застаецца з намі насуперак смерці, бо як мастак мае вялікі прывілей: яго думкі і ідэі прысутнічаць ў яго працах. Канцэпцыя выставы грунтуецца на акцыях і перформансах Пушкіна, якія ён праводзіў з 1989 года і тэмы якіх застаюцца актуальнымі ў сённяшні гістарычны момант: «Дзень Волі», «Падарунак прэзідэнту», «Свята і Святы», «Беларускі Рэзістанс», «Супраціў Вайне».

У экспазіцыю, большую частку якой складаюць экспанаты, створаныя на аснове медыйных артэфактаў, дакументаў і арыгінальных відэапрац з архіва мастака, таксама інтэграваны арыгінальныя творы яго сяброў, калег і паплечнікаў, тых, чыя творчасць канцэптуальна звязана з яго ідэямі. У выставе прадстаўлены працы таксама Руфіны Базловай (Stitchit), Аляксандра Васюковіча, Андрэя Дурэйкі, Іяланты Кіліян, Янака Коўзеля, Максіма Тымінько, Антося Цялежнікава, Яны Шостак, Рамана Шэлла.

Музычная частка адкрыцця будзе прадстаўлена выступам Вольнага Хора. Куратар выставы — Андрэй Дурэйка.

* Дата і час адкрыцця: 6 жніўня, 19:00
* Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
* Працягласць экспазіцыі: з 6 жніўня да 31 жніўня

Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і праграмы MOST+. Партнёры выставы: Human Constanta, тэлеканал «Белсат», Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі» і Старамейскі Дом Культуры (Варшава).

Падрабязней аб выставе і імпрэзах у яе межах — у сацыяльных сетках музея.
Лукашэнка працягвае злачынствы супраць украінскіх дзяцей

Яшчэ ў жніўні 2021 года, да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, тысячы непаўналетніх перамяшчаліся з акупаваных тэрыторый Украіны праз і ў Беларусь. Паводле нашай інфармацыі, агульная колькасць перамяшчаемых дзяцей ужо перавышае 3500.

https://youtu.be/dTFQsRZsIUU

Большасць такіх непаўналетніх, сярод якіх ёсць сіроты, дзеці з інваліднасцю, з няпоўных сем'яў ці з поўных, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі часова і жыве ў санаторыях. Аднак на сённяшні дзень, паводле кіраўніка арганізацыі «SAVE UKRAINE» Мікалая Кулебы, дадаліся факты пакідання іх у беларускіх сем’ях.

Адначасова мы назіраем выпадкі, калі адны і тыя ж дзеці прывозяцца ў Беларусь некалькі разоў. Фактычна такія дзеці ўвесь час перамяшчаюцца паміж акупаванымі тэрыторыямі Украіны, Расіяй і Беларуссю.

Такія дзеянні могуць быць спробай ухіліцца ад увагі Міжнароднага крымінальнага суда, чый фокус у першую чаргу накіраваны на непаўналетніх асоб, вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны на пастаяннай аснове. Менавіта такія абставіны выкарыстоўвацца рэжымам Лукашэнкі для садзейнічання Расіі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Каманда НАУ працягвае збіраць інфармацыю пра злачынствы рэжыма Лукашэнкі адносна ўкраінскіх дзяцей і прадстаўляць матэрыялы і доказы ў Міжнародны крымінальны суд. Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы, Еўрапарламент і АБСЕ падтрымліваюць пачатае пракуратурай Украіны расследаванне і заклікалі Міжнародны крымінальны суд разгледзець пытанне аб выдачы міжнароднага ордэра на арышт Лукашэнкі.

Падрабязнасці ў відэа: https://youtu.be/dTFQsRZsIUU