#NAUreport
У Музей Вольнай Беларусі паступаюць першыя прадметы
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае падзяку беларусам, якія пачалі перадаваць у Музей Вольнай Беларусі прадметы музейнага значэння.
З Беларусі для сайта музея даслалі лічбавыя копіі падпісных лістоў, бюлютэняў, перадвыбарчыя і пратэсныя лістоўкі, якія вольныя беларусы захоўваюць у сваіх дамах ужо амаль год. Асобная падзяка беларусам, даслаўшым копіі лістоў і малюнкаў палітвязняў, у тым ліку Вітольда Ашурка. Гэтыя каштоўныя для ўсіх нас рэчы абавязкова зоймуць пачэснае месца ў Музеi Вольнай Беларусі.
Да стварэння музея актыўна далучыліся беларуская дыяспара з Польшчы, а таксама Славеніі і Чэхіі.
Руфіна Базлова, маладая мастачка з Гродна, якая зараз жыве і працуе ў Празе, перадала ў дар Музею Вольнай Беларусі тры работы са свайго праекту «Гісторыя беларускай выжыванкі». Тэхніка «палітычнай вышыўкі» – адносна новая з’ява ў сучасным мастацтве. У Беларусі ў канцы жніўня 2020 года праект #заўтракожныдзень па стварэнні групай мастакоў і мастачак сумеснага палатна-вышыўкі аб пратэсных падзеях быў распачаты на платформе «Галерэі Ў».
Серыя «Гісторыя беларускай выжыванкі» Руфіны Базловай, якая адлюстроўвае найбольш яркія моманты гісторыі мірных пратэстаў ў Беларусі, ужо атрымала міжнароднае прызнанне. З дазволу аўтаркі стылістыка яе работ была выкарыстана ў польскіх афішах Міжнароднага тыдню культуры, якi з 5 па 11 ліпеня 2021 года ладзiўся беларусамі ў 15 краінах свету.
У Музей Вольнай Беларусі мастачка перадала ў дар тры свае работы: Autozak, Flags in Kaskad Dstrict i MANURE. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дзякуе ўсім, хто далучыўся да стварэння Музея Вольнай Беларусі, і нагадвае, што збор прадметаў музейнага значэння, звязаных з пратэстным рухам у Беларусі ў 2020-2021 гадах, працягваецца. Усе звесткі пра людзей, якія перадалі інфармацыю аб прадметах праз чат-бот @NAUsupport, застануцца, пры іх жаданні, ананімнымі.
#НАУ
@nau_belarus