Новы свет 🌞
707 subscribers
652 photos
14 videos
2 files
547 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#малюнак #ТоЯ праца для дызайн-імпрэзы з нагоды смайлікаў ⚰️🥀🖤
#Францішак_Люцыянавіч
#госць
#верш

***

Вуліца, шэрае неба,
Маркотны настрой,
І ў такі момант
Спаткаўся з табой.

Гмах, кватэра свая,
Лагодна чужая душа.
За шыбай сонечны дзень
І дрэвы кідаюць цень.

Ростань, вусцішна ночка,
Пэўна я дамся ўпрочкі.
Дзякуй табе ды бывай.
Калі што было, то выбачай.

22 траўня 2023

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#Хросная

Мне б сябе зразумець
хоць трошкі
Кожны дзень сябе
расплятаю
Як касу
Хутка самы час
касіць расу
Я расы не бачыла
ўжо даўно
Бачыла толькі
слёзы свае
Якія падаюць
камянямі
Мне на ногі
прыбіваючы іх
да падлогі
Ненавіджу плакаць
з таго часу
Калі лічыла,
што слёзы
ланцугі
а не
палёгка
(Паглядзі на сябе
Калі ты
плачаш
ты такая
непрыгожая)

Я глытаю камяні.
якія рэжуць
маё горла
А ўнутры яго
калючы дрот
прарастае
маладымі
парасткамі

Аднойчы
я прыму
існаванне
слёз

А пакуль
Расплятаю сябе
як касу
#малюнак #birdcherry

партрэт аднаго паэта. 🫀
вельмі хуценькі скетч, даўно не атрымлівала асалоду ад малявання на паперы

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#госць
#Гілеўска

прысвячаецца Максіму Багдановічу
я самотны,
не маю кнігі
я бяздольны,
схаваю рукі
не маю зроку:
глядзеў на сонца
яно мне асляпіла вочы.
не пачуе песнь паэт,
матылёк сканаў пад вішняй.
і калі на гэты свет
нарадзіцца зноў санет,
калі ткачыхі звар'яцеюць
і выткуць зоркі на дыван,
калі не вып'е хтосьці чаркі
ніяк да дна,
ніяк да дна.
калі ад зоркі Марс ўбачым
мы шлях у краіну забыцця,
тады спатканне і прызначым
на вуліцы.
прыйдзе вясна.
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Хросная

"Я" з каменю
і
"Я" з хлеба
б'юцца
кожны дзень.

Перамагае
"Я" з солі.

Хлеб - ядуць гарачым.
Камянямі - давяцца.
На соль - моляцца
Ці плююць
#верш
#госць
#Паўлінка

Якубу Коласу
Бягуць гады, як хвалі ручайка,
Імя паэта будзе бяссмяротна.
Што напісала класіка рука —
Дарадца нам і сябар у турботах.

Я зноў гляджу на неба аксаміт
У пошуках той самай хмаркі.
Знаходжу ў ім мінулага адбітак
У кнігах, у вачах, на ганку.

Працую ў лесе разам я з Міхалам.
Аладкі Ганны ўжо паставіла на стол.
На рэчку Костуся іду з запалам
(Не паслізнуцца толькі каб на дол).

З Антосем бы паспець на паляванне,
А потым і на печы задрамаць.
Назаўтра памаліцца прад сняданнем
І на Парэччы новы дзень пачаць!

Бягуць гады, як хвалі ручайка,
Ды застаюцца знакамітыя імёны,
Што напісала класіка рука,
Жыве насуперак нягодам і праклёнам!
@masvet_by
#верш
#госць
#Arciom

калі ты ў гэты раз ад'язджала з горада,
я ўжо не плакаў і не сумаваў, як у першы

у адрозненне ад другога раза,
калі ты прыязджала на тыдзень
і штодзень сустракала мяне ў дзвярах,
не ўбачыўшы цябе па вяртанні,
я не расплакаўся ў калідоры

цяпер
цяпер надта моцным было здзіўленне
ад таго, што з нагоды твайго ад'езду
па адзін бок цягніка не пасадзілі аркестр,
а па другі не паставілі хор,
якія б гралі паланэз Агінскага,
спяваючы тэкст Сокалава-Воюша

і калі на шляху дамоў я ўключыў сабе спачатку запіс аркестра, а потым хора,
бо супольных на спатыфаі я не знайшоў,
гучала так, быццам інструменты трымае хор,
а спяваюць артысты аркестра

паабапал твайго цягніка
ў маёй выпадковай фантазіі
спявалі і гралі
лепей
@masvet_by

• • •
YouTube
• • •
#верш
#госць
#Паўлінка

***
Я стаю пад дажджом
З табой.
Кроплі, такія цёплыя і прыемныя,
Сцякаюць па шчацэ.
Якое ўсё-ткі шчасце –
Вочы, мокрыя не ад слёз.

Я стаю пад дажджом:
Дзве постаці
Ідуць пад парасонам.
Яны шчаслівыя,
Толькі каб не заўважылі мяне
У апёках ад дажджу…
@masvet_by
#пераклад
#vertebra
#госць

Трэцяя серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале!

Прыемнага прагляду!

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

A contrario

Чым болей людзей - тым шчымлівей самота,
Чым болей надзеяў - тым болей і болю,
Чым болей адценьняў - тым менш яркі колер.
Чым далей дарога, тым бліжай да дому.
Больш сэнсаў - менш праўды і болей пакоры,
Чым болей, тым меней, чым меней, тым болей.
#навіны
#Максім_Крывіч

Тэрмінова патрэбны грошы, таму адкрываю заказы на пераклады песняў/вершаў.
Звяртацца да @m_kryvich.

Прыклад 1
Прыклад 2
Прыклад 3
Прыклад 4
Прыклад 5

• • •
https://t.me/m_kryvichV
• • •
#верш
#Хросная
#ДоктарХто

Дзве старажытныя істоты
Што танчаць танга на руінах
І задаюцца вечным "хто ты?"
Перабіраючы ўспаміны.
Хто з іх каго пераіграе
Хто з іх злачынец ці святы?
калі вакол так вые зграя
І разбураюцца масты.
Адзін - сусветная атрута
Другі ж - засмучаны герой
што да мінулага прыкуты
як да нянавісці старой.
І Галіфрэю разбурэнне
То крыж нясцерпнае віны
Гады пакутныя маленняў
Адной унутранай маны.
І недзе чутны барабаны
Яны завуць пачаць вайну
Ды апавітыя туманам
Яе ж засвоіце адну.
Хто з іх каго пераіграе
Хто з іх злачынец ці святы?
калі вакол так вые зграя
І разбураюцца масты.
#верш
#Хросная

"Паганства"
І шчасце маё жыве ў цягніках
У момантах, дзе я смяюся
У секундах, хвілінах і ў вяках
Я сонцу ды ветру малюся

Шчаслівая я бо я вершы пішу
Гляджу на кастры ды світанкі
Басымі нагамі кранаю шашу
Не сплю аж да самага ранку

Малюся я зорам, белай луне
Кнігам ды фільмам малюся
А шчасце маё жыве ў вясне
У момантах, дзе я смяюся

Шчаслівая я, я дарогі люблю
Люблю - навальніцы і ночы
І словы паціху кідаю ў раллю
Каб бачыць на ўласныя вочы

І шчасце маё жыве ў цягніках
У момантах, дзе я смяюся
У секундах, хвілінах і ў вяках
Я сонцу ды ветру малюся
#верш
#вікця_жытнік


я ведаю
табе не зусім
даспадобы мора
я не бачыла мора ніколі
акром як у тваіх вачах

я бачыла ў небе зоры
халодныя
і далёка
а па целе тваім радзімкі
я цалавала
цёплыя

твой голас
твая усмешка
жывільныя
і жывыя
і ім не адбіцца ў вершах
поўных пустых радкоў

перад табой бяссільная
любові і шчырасці поўная
я прашу
хоць морам
хоць небам
хоць зоркаю
адбіся ў маіх вачах
#верш
#Хросная

Жанчыны
дзевяць месяцаў
носяць у сабе жыццё.
Жанчыны
узрошчваюць цела ад цела,
аддаючы сябе і сваю
маладосць і сілу.
Жанчыны
пакутуюць і крычаць.
Жанчыны
нараджаюць сыноў.
Жанчыны
нараджаюць дачок.

Дочкі вырастаюць
і робяцца жанчынамі.
Жанчыны
дзевяць месяцаў
носяць у сабе жыццё.

Сыны вырастаюць
і бяруць у рукі зброю.
Сыны вырастаюць і кажуць
"Не служыў - не мужык!"
Сталь халодная і нежывыя.
Яна хоча забраць сваё.
Хоча зрабіць усё
роўным самой
сабе.


Сыны бяруць зброю
І моляцца на яе.

Навошта ж, божа,
у гэты свет
прыходзяць
сыны?
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Чорнае

Ліхтар — дае святло
Шыя ў пятлі
Вісіць на ліхтары.
#верш
#госць
#Паўлінка

***
Кожны цудоўны дзень кагосьці забірае
Знянацку, нечакана і назаўсёды.
Кожны цудоўны дзень як пацвярджае:
Наша жыццё — непрадказальныя "прыгоды".

Ніхто не скажа, хто наступная ахвяра:
Каго ўбачыў ты аднойчы, ўчора, сёння?
Ніхто не скажа, калі твой апошні травень.
Жыві шчасліва, не зважай на сум будзённы!

Змірыся з тым, што плям мінулага не сцерці,
А заўтра, памятай, толькі ў тваіх руках!
Не бойся. Ні людзей, ні слёз, ні смерці.
Сам вызначай: калі канец, калі працяг...

@masvet_by
#верш
#госць
#лін_b.

je ne sais pas

давай памаўчым
на беразе нашых пачуццяў?
у вочы глядзім
у пошуках новых сугуччаў
для музыкі мора,
у якім мы з табой растварымся.
твой дотык Аўроры
не знікне, калі разляцімся.
лунае мелодыя Францыі
ў цёмным пакоі танцаў.
клянуся, тваёй грацыі
зайздросціць багіня вальсу.
штодзённа пытаюся 'як ты?'
'je ne sais pas'–усё шапталі вусны.
адпусці на свабоду яхты
і сардэчны мой боль моцны.

• • •
тг канал-прытон
• • •

@masvet_by