Новы свет 🌞
707 subscribers
652 photos
14 videos
2 files
547 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Карціна
Bill Mayer - The Black Sun (2017)
Верш прысвячаецца ёй.


Чорнае сонца над лесам
Цені выходзяць са дна
Свету чужога прынцэса
Ходзіць самотна адна
Нешта благое прадкажа
Ціха, як прывід плыве
Нітку на згубу завяжа
Краскі пажухлі ў траве
То абярнецца варонай
Чорныя вочы блішчаць
Не застаецца скаронай
Хто гаварыў - маўчаць
Шоргат цяжкой тканіны
Быццам магільны стук
Выйдзе на збор даніны
Крыкаў, пякельных мук.
Песень забытых словы
граюць у начной цішы
Хутка пакутнік новы
Знікне ў сівой глушы
Чорнае сонца над лесам
Цені выходзяць са дна
Свету чужога прынцэса
Ходзіць самотна адна
#проза #пераклад #PryhniečanajaLutaść

пераклад работы па серыялу Шэрлак. прыемнага чытання🤍

«Усё пачынаецца ў тую ноч, калі Джон прыносіць яму пяць флаконаў крыві.
Альбо фанфік, у якім Шэрлак з усіх сіл спрабуе зразумець сутнасць сваіх адносін з Джонам»


Чытаць працяг...
#Ася_Фенікс
#верш
#госць

"Шлях дадому"

Ты — мой край і шлях мой дадому,
Цеплыня і бутэлечка рому,
Восень з зімою, варэнне з малінай,
Маё лета, вясна — нішто забыта.
Мне б твае кожны час і хвіліну
Доўга гладзіць валасы-аксаміты.
Ты — мой дом і мая ты Радзіма.

Ты не любіш бел.мову. Я знаю.
Верш чытаць гэты не прымушаю.
Але толькі на роднаю мове
Я на вушка табе праспяваю
Пра пачуцці ласкавыя словы,
Што цябе не люблю, а кахаю.
@masvet_by

• • •
УК
Інстаграм
Цікток
• • •
#Паўлінка
#верш
#госць

"Няхай квітнеюць сады… і ты"

Я станцаваў бы з табою
Апошні школьны вальс,
Мы разам сустрэлі б світанак,
Знішчылі б усе перашкоды
Для шчасця…
Калі б не гарматы ў чатыры гадзіны.

Не плач,
Мне лягчэй бачыць
Кроў на сваіх руках,
Чым хоць кроплю смутку
На тваім спагадлівым твары.

Бог пакае тых,
Хто перашкодзіў нашаму шчасцю
У чатыры гадзіны…
Усё будзе добра,
Толькі не сумуй,
Мая касмічная дзяўчынка,
Што любіць звычайную вясну.

Я станцаваў бы з табою
Апошні школьны вальс,
Мы разам сустрэлі б світанак.
Я пабудаваў бы дом для нас,
Пасадзіў бы ў садзе вішні.
Шмат чаго маглі зрабіць мы,
Калі б не гарматы ў чатыры гадзіны…

• • •
Тэлеграм
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Верш стары, але адшукаўся нядаўна, таму дзялюся толькі цяпер. Усё ж ода да роднай мовы - абавязковы атрыбут прафэсіі)

Праз плітку

Бы сьветлыя промні ў бязьмежных нябёсах
Бы сьлед каляіны ў няблізкай дарозе
Бы сьмелыя зьнічкі ў цемры глыбокай
Бы сьпелыя зернейкі ў полі далёкім...

Так льюцца й мкнуцца на вольны прастор
Бяздонныя словы, адвечныя скрозь,
Як лісьце, што ветру і мглы не баіцца
Як верас, што вырас ля чыстай крыніцы.

Стагодзьдзямі жылі яны на пагорках
І ціха гучалі на ўтульных вячорках
Бароліся з жахам, пятлёй, паняверкай -
Праз плітку прарослая папараць-кветка.

@masvet_by
#пава_рамонак
#госць
#музыка

У кожнага тварчука ёсць свой пачатак. Для маёй музыкі — гэта альбом "водар". Няўклюжы, няправільны, бесструктурны — гэта ўсё, што робіць яго самім сабой, і мне вельмі прыемна вяртацца да яго, узгадвая тую дзіцячую радасць, калі я яго рабіў.

🍃на ўсіх пляцоўках 20 чэрвеня🍃

замаўляйма "водар" і слухайма мае альбомы 🌸TOWAGO🌸 і 🌳ЗЯЛЁНЫ🌳:
https://band.link/hW8oh
@masvet_by
• • •
Тэлеграм
Ціўтар
• • •
#верш
#Максім_Крывіч

• • • • •

Уяві,
быццам ты не асоба.
Уяві,
быццам знікла дарога.
Уяві,
быццам ты разадраны і хочаш стагнаць.
Уяві,
як балюча самота.
Уяві,
як пазбаўлены рота.
Уяві,
мне не страшна.
Мне проста
ужо
напляваць.

• • • • •

Ujavi,
byccam ty nie asoba.
Ujavi,
byccam źnikła daroha.
Ujavi,
byccam ty razadrany i chočaš stahnać.
Ujavi,
jak baluča samota.
Ujavi,
jak pazbaŭleny rota.
Ujavi,
mnie nie strašna.
Mnie prosta
užo
naplavać.

@masvet_by

• • • • •
Telegram
Twitter
Facebook
Instagram
• • • • •
#верш
#Хросная

Эпохі змяняюцца, змяняемся мы разам з імі
З тых, што змяніліся, якія ж палічым сваімі?

Што прабачым, за што будзем біцца, на што маліцца
Пакуль сонца пялёсткі ірвуцца прама ў глазніцах

Эпохі змяняюцца, нас трушчыць эпох вага
Іх сімвал адвечны - абутая ў бот нага

Што гуляе па рэбрах так спраўна, магутна і чыста
У галаве пакідаючы танга аскепкаў іскрыстых

На кожнага генія свету ёсць куля свая ці пятля
Для кожнай зямлі - соль, на кожнае зерне - ралля

На кожную праўду - нож, для кожнай жа кулі - курок
Для гэтай эпохі вера гэта занадта шырока

Эпоха з'ядае нас, мы ведаем - смерці няма
Эпоха з'ядае нас, а потым знікае сама

Мы маўчым, мы ключы на гэтым эпох раздарожжы
Нам страшна, нам смешна, нам вельмі трывожна

Эпохі змяняюцца, нас трушчыць эпох вага
Іх сімвал адвечны - абутая ў бот нага

Эпохі ўжо востраць зубы, куюць з аралаў мячы
Нам застаецца толькі вочы свае ж тачыць
@masvet_by
#верш
#Максім_Крывіч

• • • • •

Ноч,
ціхая,
быццам няясны пакой,
у якім ані столі, ні сценаў
няма.
Толькі я
назіраю з нябёс
за табой —
на чацвёртым паверсе,
з акна.

• • • • •

Noč,
cichaja,
byccam niajasny pakoj,
u jakim ani stoli, ni ścienaŭ
niama.
Tolki ja
naziraju ź niabios
za taboj —
na čaćviortym paviersie,
z akna.

@masvet_by

• • • • •
Telegram
Twitter (новы, шукае падпіснікаў)
Facebook (новы, шукае падпіснікаў)
Instagram
• • • • •
#верш
#Хросная

Калі б я магла
Я б выклікала бога
на двубой.
Яго зброя - слова,
мая - слёзы жаночыя.
Дачка Ліліт адпомсціла б
за сваю маці і за тысячы
дачок евавых і лілітавых.
Калі б я магла
Я б выклікала бога
на двубой.
#верш
#Хросная

Вы б маглі
апынуцца ў раі
Але рай
не для лесбіянак.

Кожнаяй пачвары
па пары
як салдацікі
раз-два, раз-два
хлопчык-дзяўчынка
іншае - ад д'ябла

кожны мужчына
добра ведае,
што лесбіянка
забірае
дзвух жонак:
сябе і яшчэ адну.
Забірае пясок,
што павінен
сыпацца
праз ягоныя
далоні.
Забірае гліну,
з якой ён
будзе ляпіць
пакорлівую
ляльку.

Стомленая Ліліт
прыме вас і абдыме
як родных дачок
Стомленая Ліліт
Божая маці для
адрынутых
Амые слязьмі
вашыя раны
і ператворыць
кроў
ў сталёвыя
зубы
і кіпцюры,
каб
знішчыць
мужчын
якія
знішчылі
вас.
#верш
#Хросная

Прастора языка
Занадта малая
для словаў
Таму яны
вылятаюць вонкі
і ляцяць у свет
Нават калі
хацела б
Я іх больш
не кантралюю
Далей
словы жывуць
без мяне
А я,
як састарэлая маці
дарма чакаю іх
ля сваіх вуснаў.

Дзетанькі мае!
А куды ж
вы падзеліся!

Ды толькі
адно слова
як у вязніцы
сядзіць
унутры

І гэтае слова:
"Кахаю".
#верш
#Максім_Крывіч

• • • • •

Калі ты не можаш змагаць —
Бяжы.
Калі ты не можаш бяжаць —
Ідзі.
Калі ты не можаш ісці —
Паўзі.
Калі ты не можаш паўзці —
Глядзі.
Калі ты не можаш глядзець —
Крычы.
Калі ты не можаш крычаць —
Шапчы.
Калі ты не можаш шаптаць —
Свішчы.
Калі ты не можаш свістаць —
Стучы!...
Але не спыняйся!
Але не маўчы!

• • • • •

Kali ty nie možaš zmahać —
Biažy.
Kali ty nie možaš biažać —
Idzi.
Kali ty nie možaš iści —
Paŭzi.
Kali ty nie možaš paŭźci —
Hladzi.
Kali ty nie možaš hladzieć —
Kryčy.
Kali ty nie možaš kryčać —
Šapčy.
Kali ty nie možaš šaptać —
Sviščy.
Kali ty nie možaš śvistać —
Stučy!...
Ale nie spyniajsia!
Ale nie maŭčy!

@masvet_by

• • • • •
Telegram
Twitter (новы, шукае падпіснікаў)
Facebook (новы, шукае падпіснікаў)
Instagram
• • • • •
#Паўлінка
#проза
#госць

«…Дом там, дзе зімой пахне мандарынамі, а летам — півонямі…»

Чытаць працяг

• • •
Тэлеграм
• • •
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

вер альбо не вер

у маёй галаве

аддае загады



звер



[хэд, у якім у Рэмуса праблемы з гневам праз лікантрапію]
#госць
#верш
#пава_рамонак

сённяшнія аблокі
што будзе, калі я патанцую з табой?
уяўленні рэжуць вены🩸
кожны раз,
я не хачу гадаць на таро,
бо фінал граю ў галаве🙍
кожны раз.
я зачараваны табой,
гэта твая гульня,
дзе не мой хэпі-энд.
ты скажаш мне так,
ці забудзеш як сённяшнія нябёсы🌌?
ты скажаш мне так,
ці забудзеш як сённяшнія аблокі🌧️?
@masvet_by

• • •
Telegram
Twitter
• • •
#верш
#госць
#Весялосць_Чырвань

Пужай мяне, жыццё, пужай!
Хай будзе страшна засынаць.
І хай усю ноч у кашмарах цёмных
Я буду ціха, мірна спаць.
І не лянота мне дадаць,
Што я жыву, не як хачу.
І што хутчэй хачу адсюль
Крылатай птушкаю пырхнуць.
А ты пужай, жыццё, пужай,
Цяжарам сталасці і болем моцным.
Але шчэ больш баюся я
Згубіць свой шанец стаць свабоднай.
@masvet_by

• • •
Twitter
• • •
#навіны
#ADM

🌙 Чалом, паважанае спадарства!

Гэта — 1001-ы допіс нашай суполкі! 🎉

Мы вельмі ўдзячны вам за тое, што ўвесь гэты час вы былі з намі! 💗
@masvet_by