Новы свет 🌞
704 subscribers
633 photos
11 videos
2 files
522 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#ADM
#рэк

Наша задача — пашыраць культуру. І мы вельмі рады, што ў нас з'яўляецца добрая дапамога.

Arte et humanitateнавіны, артыкулы, допісы пра сучасную сусветную культуру па-беларуску. Зусім малады канал, але яго якасць нам вельмі па духу)

”Назва канала Arte et humanitate [áртэ эт гуманітáтэ] перакладаецца з латыні як «мастацтвам і чалавекалюбствам». Мы выбралі яе, бо яна ідэальна апісвае нашы погляды і пасыл, якія мы хочам тут прасоўваць. Саму фразу звычайна звязваюць з медыцынай, якая лекуе цела, мы жа спадзяемся, што пры дапамозе мастацтва і любові да людзей зможам не горш лекаваць чалавечыя душы!”


https://t.me/arteethumanitate
#верш
#Хросная

Вы, несустрэтыя каханкі!
Чаму глядзіце так сурова?
І думкі паміраюць ранкам
І рвуцца завітыя словы.

І выбіраючы свабоду
І дзень, і ноч - я усё адна
Не пакаштуючы турботаў,
не пакаштуеш і віна

Непацалуначныя вусны
Сляпыя бы ільдзіны - вочы
І са сваім вар'яцкім густам
Я ціха ў імгненнях крочу

І зберагаю гаварэнне
Я ў абдымках у прывіда
Бягу прасторай сутарэнняў
Паміж пяшчотай і агідай.

Паміж іголкай і сувоем
Паміж цікавасцю і сумам
Не адкажу на запыт "хто я?"
Уся захутаная ў думы.

Вы, несустрэтыя каханкі!
Чаму глядзіце так сурова?
На небе ўсполахі заранкі
І рвуцца завітыя словы
#Анатоль_Микулин #Анатоль_Мікулін #верш #рускаямова

Любовь сквозь время

Странная планета эта
А людям потеха и веселье
А мне же не до смеха
От любви похмелье

Пространство и время — не помеха
Вы сами этого когда-то хотели
И сквозь века наши души пролетели
Чтоб встретить друг дружку
Снова и навсегда

Матом кричишь ты на подружку
Лишь чуть коснётся меня её рука
И ревность твоя, видит в ней
Крайне опасного врага

День встречи любви твоей
Сильно изменил тебя
И всё сильней и сильней
Бесстрастно я люблю тебя

Я сквозь века прошёл душой
И наконец-то встретился с тобой
И обогнул я беды стороной
Но лицо было изнежено тоской

Как две вселенные в одно
Сольёмся в танце мы душевном
На ниточку нанизанные душевно
Целуем тела мы по утрам ежедневно
И спасаюсь ежедневно,
Ты задумчива, безгласна и без гневна.

Я не могу без чувств к тебе жить
Это как близнецов разделить
Один не может жить без другого
Ведь часть они чего-то большего.
#фільм #агучка
#Алесь_Гулевіч

Карты, зёлы, два ружжы па-беларуску і з агучкай (літэральна падручнік беларускай лаянкі).
https://la-cmok.me/film/Karty-zioly-dva-ruzzy

https://t.me/aleshulevic
#ТоЯ #малюнак

Вучу новыя словы і малюю чарцей)))😍
#МайВерасЦалаваў #верш #пераклад

Плыві, рыбо, плыві —
вось твае астравы,
вось твая трава,
вось стырнавая твая:
правіць твой маршрут,
шые табе парашут,
пасьвіць глыбока цябе
тут пры сваім стырне.

Калі глынае рака
зоркі зялёныя,
Стырнавая табе
ціха расказвае:
вось тут — мае сны,
тут — рыбакоў чаўны,
тут — ноч, тут — мкне вада,
тут — сьмерць, пэўна, мая.

Жыцьцё – ціша ды крык.
Яго стане на ўсіх.
Яго хопіць усім —
усім каханьням маім.
Таму ляці, рыбо, ляці —
я ведаю, дзе перайсьці,
дзе глыбіня і брод,
раблю ўсё наадварот.

Толькі словы твае,
толькі цудаў таемь,
пост ды споведзь папу
ў партовым малым гарадку.
Кахай, рыбо, кахай,
хай безнадзейна, хай,
хай надзеяў ані —
жыві, рыбо, жыві.

Любоў варта ўсяго —
вартая болю твайго,
вартая доўгіх разлук,
вартая шалу і мук,
сабачага злога выцьця,
спагадаў табе цярпець.
Вартая нават жыцьця.
Ня кажучы ўжо пра сьмерць.

Сяргій Жадан
пераклад з украінскай

тг:
https://t.me/mien_harbata
Farfor bel
<unknown>
#ТоЯ #проза #фанфік

Аўдыё-версія фанфіка! 🎙️

Слухайце і атрымлівайце эстэтычную асалоду 😍
#малюнак #ТоЯ
Хто трымае наш раён?
Дзік- кавун!

Больш падобнага - @charounygai
#верш
#госць
#Anseremur

Зорачнае неба

У горадзе гэтагака не бачна. Глядзь у неба — раптам, зоркі.
Ты проста галаву ў неба, а на цябе глядзяць касмічныя вочы.
Ось Малую Мядзведзіцу відаць, ось бачыш Дýбхе.
Я канешне не вельмі люблю гэтае сузор'яў вынюхванне,
Але мне вельмі прыемна глядзець на гэтыя святлістыя кропкі.
Крок ды крок — ты ідзеш. Прырода, вёска, дрэвы ў начы.
У небе цемра, чарноцце, а раптам — зорачцы. Святло.
І яшчэ некалькі. Тысячы. Мільёны. Глядзіш — і на душы цяпло.
— О-о-о! Глядзі! Там Млечны Шлях відаць!
Ох, якая прыгажосць, якая... Гэта словамі не перадаць.

А мабуць дзесьці там ёсць іншапланетнае жыцце?
Мабуць, хтось таксама глядзіць і ўяўляе іншае быццё?
Хтось разумны. З мэтамі, з жаданнямі. Космас.
Мабыць у нашай планеты ёсць невядомы нам касмічны адрас?
О, я ведаю! Дзесьці тут павінен быць Валапас.

Так прыёмна глядзець. Пакой і ўтульнасць на душы.
Цішыня. Рэлакс. Толькі гукі прыроды ловяць мае вушы.
Няхай гэтая будзе маёй зоркай. Amarum Serenus.
Я буду паўсюль за ёй ісці. Мая мэта.
У горадзе такога няма. Ох, мая Беларусь!
Як жа ты прыгожа! Ты — найлепшы куточак усяго свету.
#ТоЯ #малюнак

Яшчэ трохі фанарту на #фанфік "Фарфор"
( шукайце па тэгу вышэй)

А гэта заўсёды так. Сёння футфетыш, заўтра — французская рэвалюцыя😳
#верш
#госць
#Savavožyk

Затэлефаную Адэльцы
і спытаю:
- Ці ня хочаш зладзіць рэвалюцыю
заўтра перад абедам?

- Вядома,
ідэя цікавая,
але адзіная
афіцыйна дазволеная рэвалюцыя
адбылася ўжо даўно
і ня з намі.

Вядома,
мы надта малыя,
каб дацягнуцца да паліцы
з падручнікамі гісторыі.

Вядома,
ужо гострыць зубы ў чаканні ахвяраў
Калі.

Толькі і можаш адсвяткаваць
афіцыйна дазволеную рэвалюцыю
са шкваркай і чаркай
бензіну.

- Ды што нам, коткадзеўкам?
Паспеем да абеду.
Адзінае пытанне:
Ідзем разам?

- Вядома...
#проза
#госць
#Anseremur

Невядомае Дрэва

Парк. Просты, але прыгожы. Яшчэ вялікі. Колькі там было ўсяго прыгожага! І маленькае дэкаратыўнае возера з круглымі лавачкамі, і гульнявая пляцоўка, і выстаўка прац розных мясцовых мастакоў. Цудоўны быў парк. Але ніхто не заўважаў яго асаблівасці.
Прыйшла восень. Залатая пара, як гавораць людзі. Але ніхто не заўважаў асаблівасці гэтага парка. Колькі людзей кожны дзень там гуляла! І закаханыя пары, і сябры, і сем'і, і людзі, якія тут апыніліся выпадкова, і тыя, хто прыйшоў сюды адпачнуць ад гарадскога шуму, і турысты — каго ні назаві, усе былі тут! І ніхто з тых людзей не заўважаў асаблівасці гэтага парка. Ніхто, акрамя маленькай групы сяброў.
— Што гэта за дрэва, ведаеш?
— Не, не ведаю. А што гэта за дрэва?
— Цю, я таксама не ведаю. Таму і пытаюся. Авось ты ведаеш.
І сапраўды Гэта Дрэва было асаблівым. Незвычайным. Яно быццам бы ўзята з іншага малюнка і прырысавана сюды. Пакуль паўсюль была восень, жаўцела лісце, ападаў лістапад, весела бегаў ветрык, плавалі па небу воблакі і ўсё рыхтавалася да сну, Гэтае Дрэва было быццам бы не з гэтага свету. Яно цвіло. Яно было зялёным. Такім высо-о-о-кім, тонкім і зялёным. Не гледзячы ні на што. Яно быццам бы гаварыла ўсім астатнім дрэвам: «Ха-ха, глядзіце, што я магу! Глядзіце! Вось вы ўжо без лісточкаў, а я яшчэ зялёная. І мне ўсё роўна на ўсе! Я буду і далей цвісці! А вы спіце, спіце, я вас не чапаю» — упівалася Дрэва сваёй зяленасццю. У ўсіх была восень, а ў Гэтага Дрэва — лета. На зло ўсім нягодам, усім тым, хто хацеў, каб Яно было як усе, яно зіхацела весялосцю, радасцю, цяплом і жыццём. Гэта і была асаблівасць гэтага парка. А, мабыць, і ўсяго горада.
Хто б падумаў, якім цудоўным, зачароўваюшчым, вабным, а таксама незвычайным кавалачкам лета можа быць звычайная таполя.
Эх, як прыгожа жыць!

Але восень забрала сваё. Палова дрэва зараз залатая.
Яно нават засынае прыгожа. Гэта восені абьява.
А што цяпер? Цемра, сон. Зьнікла Невядомае Дрэва.
Але прыдзе вясна, адрадзіцца прырода. Настане новая жыцьцёвая эра.
#верш
#Хросная

Дальбог, няма ў тым маёй віны
Што паміраюць у мігценні зоры
Што зноўку мы застанемся адны
Дальбог, няма ў тым маёй віны
Што лужына зусім-зусім не мора
Што праўды не адрознім ад маны
Дальбог, няма ў тым маёй віны
Што паміраюць раніцаю сны
#верш
#Алесь_Гулевіч

Не пра поле і не пра міны

Па міннаму полю, заплюшчыўшы вочы,
З шчаслівай усмешкай іду наўздагад.
Мне не замінае упэўнена крочыць
Ні воклік, ні пацер¹, ні гучны загад.

Няхай я не маю ніводнага шанца
І першы праз поле няхай не прайду
І з краю чакае мяне сігуранца²
Вяртацца—запозна, чакаць—не магу.

На старасці год не шукайце ў ложку,
Прад смерцю ўласнай не ўчуйце мой енк.
Не буду стагнаць, і маліць наапошку,
Бо зараз жыву і бо я чалавек!

1)Пацер—малітва.
2)Сігуранца—таемная паліцыя Румуніі часоў другой сусветнай.

https://t.me/aleshulevic
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#малюнак #ТоЯ

Вучым беларускую мову і малюем чарцей😈
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Стома

Два гады прайшло
А мы жывем у той жа час
Што ёсьць, што будзе, што было..
Мінуўшчына не адпускае нас

Сядзіш, глядзіш і бачыш боль
Што йдзе з тых дзён былых
На раны сам ты кладзеш соль
Што дабівае сёньня нас саміх

Казаў той мудры стары дзед,
Што лечыць час
Раны былых, мінулых лет
Але хіба то праўда?

09.08.22
#ТоЯ #малюнак

Хто адгадае, што гэта за гародніна/садавіна?

🤔🤓
#верш
#госць
#пава_рамонак

бяроза

бяроза ў акне,
бяроза на вуліцы,
стаіць яна голая,
стаіць як калона,
яна не рызыкуе,
яна не турбуе,
але штосьці мяне вабіць у ёй.
святая праста, і ўсё тут,
яна проста вясковае дрэва,
а гэтыя святыя лаканічасць і пафас
у старажытным узоры яенай кары!
знікаюць аблокі над каронай,
і яна становіцца паненачкай суседняга поля пустога.
"Я мацна, яшчэ як мацна",— кажа ў сваіх таемных думках,
якія быццам фестскі дыск для нас.

зіма наваколле забівае,
яна зганяе ў стойла сну ўсё жыццё,
воля мустанга ёсць бязмежна,
і ён выбягае, руйнуючы ўсё.
а бяроза стаіць,
бяроза спявае,
бярозу не турбуе нашыя страхі,
яна толькі сочыць за коламі цялег,
за ростам дзяцей,
за ростам нашага збожжа,
за разрывам адносін,
і гэта вельмі вабіць мяне...
шмат святла, але столькі цемры,
мёртвая трава не пасуе зусім...

шэрая глеба,
шэрае неба,
снег навокал б'е ў вачыма,
і бяроза проста раствараецца ў начы...
бяроза не плача,
бяроза не кажа,
бяроза проста спіць,
яна ў спакоі шукае натхненне,
каб не бачыць цемру зімы.
дайце фарбы, дайце лісце,
дайце вернуць лета і знайсці выйсце:
столькі зімы не трэба сюды...

дайце водар,
дайце колер,
хай бярозка верне мне спакой.
яна трымае на галінках
біццё майго разнатраўняга сэрца,
якое хоча цешыцца ў сонечных прамянях!
хай ззяе водар р а м о н к а ў,
якія спакойна пад бярозай растуць,
хай расце траўка,
дыхае поле
праз лісты на сцёблах раслінак худых.
прыгожы пейзаж,
прыгожая траўка пад нагамі,
аблокі гуляюць над маім маленькім садам,
свежасць і шчасце гуляюць над бярозай,
а пад ёю слухаю рэлаксуючую "Venice Bitch",
а карэнне чапае мае пяткі,
ды лісце штораз трапляе на шкло другіх вачэй.
хачу чуць дыханне свежага ветру
смакаваць марозіва ў дзень сонечнага шчасця,
шукаць шчасце ў наваколлі таямніц,
гэта файна і пекна для мяне!

бяроза ў акне,
бяроза ля дарогі,
каралева поля,
каралева вёскі, а старыя?
хай зайздросцяць ганарацца той пекнатою!
дзьмухаўцы танцуюць на вятры,
а канюшына лашчыць пальцы,
юнацкая кара не надта халодная,
а лісце такое салодкае,
як і марозіва ў маёй снежнай руцэ.