Новы свет 🌞
675 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства!! нядаўна мы святкавалі 300 чалавек на канале, а цяпер нас на сотню больш!! шчыры дзякуй за вашу працу, падтрымку і актыў, працягвайце рабіць сваю справу, бо без вас і не было б таго, чаго мы дасягнулі зараз. у сваю чаргу мы пастараемся зрабіць усё, каб вам было камфортна знаходзіцца тут і прасоўваць сваю творчасць.

з любоўю, пані яніна. 💗
#ADM

🎙 Праз паўгадзіны пачынаюцца чытанні!

20:00
Live stream started
#ADM

🎙 Пачынаюцца чытанні!
Запрашаем да нас!


https://t.me/masvet_by?livestream

Можаце тут пакідаць свае каментары, мы будзем іх чытаць
Live stream finished (1 hour)
Новы свет 🌞
#ADM 🎙 Пачынаюцца чытанні! Запрашаем да нас! https://t.me/masvet_by?livestream Можаце тут пакідаць свае каментары, мы будзем іх чытаць
#ADM
#інтэрактыў

Дзякуем усім, хто прысутнічаў на нашых чытаннях! 🌙

🎙Мы будзем вельмі ўдзячны, калі вы пакінеце тут свае думкі і ўражанні, бо гэта — першае мерапрыемства, якое мы праводзім у такім фармаце.

ВЕЛЬМІ спадзяемся, што вам спадабалася чытанне твораў аўтараў мінуўшчыны сучаснымі аўтарамі Новага свету!
#верш #чорная_ноч
#Алесь_Гулевіч

Ніколі зноў (29.10.1937)

Я з куляй ў грудзях,
Шклянымі вачамі,
Між сяброў, у брудзе
Ляжу ў канаве.

Я бачу, як чорнымі
Ботамі з сталі
Топчуць краіну,
Дык кім жа вы сталі!

Мы страцілі нешта,
Чужынцам прадалі,
Згубілі свабоду,
Яе не вярталі.

Шаноўнае панства,
Не трэба медаляў.
Лепш вы працягніце,
Каб не забывалі…
Навошта ляжу ў канаве.

https://t.me/aleshulevic
#малюнак
#журавіна
Намалявала самаго добрага кніжнага крытыка. Спадзяюся: вы таксама глядзіце Энтоні.

А яшчэ ў мяне з'явіўся новы акаўнт у інст, толькі для малюнкаў @gyravina_m
#МайВерасЦалаваў #верш

любіць восень
наперакор
на зло
любіць
галлё
гніллё
аскепкі дрэў
на дрэвах
азызлы твар
што раскідала
па асфальце
дрыготку ў костках
стук пірыхіем зубоў
не зважаць
на жаданне
нежадання
любіць

тг: https://t.me/mien_harbata
#верш
#госць
#Ананімна

Старая груша
цягнецца ўверх, прапануючы небу
маленькія, нясмачныя кіслыя грушы.

Але тыя
падаюць скрозь плямы сьвятла
ў яшчэ чуйныя далоні сада
і ляжаць,
ня з'едзеныя нікім.

З кожным ранкам іх меньш на ветках,
і больш каля каранёў.

Але груша спадзяееца,
што адным празрыстым днём
неба, праплываючы міма,
спыніцца
і возьме з сабой у вечнасьць
адну ці, можа, дзьве грушыны,
маленькія, нясмачныя, кіслыя
і круглыя, як галька на беразе Вялікага мора.
#ТоЯ
#малюнак
Перамалявала свой стары арт💖
#верш #каханне
#Алесь_Гулевіч

Адвядзі мяне ў ноч, і ўсю праўду скажы,
Там дзе Днепр упадае ў Дзвіну.
Я хачу шчырых словаў, кажы, не дрыжы,
Ну а я падрыхтую труну.

Мы складзём у яе думкі, стасункі і вершы,
Усю няёмкасць пагарду і страх.
Целы нашыя, нас, відавочна, найлепшых,
З тым каханнем, што ўстыла ў вачах.

Мы забудзем адно аднаго назаўсёды,
Прачынацца ня будзем ў начы.
І ўсе тыя дурныя здарэнні, прыгоды,
Ты казала мне далей ісці.

Як паганскае свята, гарыць над вадою,
Там у цемры пануе любоў.
Неруплівыя, вольныя сталі сабою,
Канчаткова крануўшы багоў.

https://t.me/aleshulevic
#верш #МайВерасЦалаваў #пераклад

Дыдона і Энэй
(Дидона и Эней)

Вялікі чалавек глядзеў ў вакно,
а для яе ўвесь сьвет сканчаўся краем
яго шырокай грэчаскай тунікі,
што ў мностве складак падабенства так
знаходзіла з замерлым морам.
Ён жа
глядзеў у вакно, й цяпер яго пагляд
такі далёкі быў адсюль, што вусны
застылі нібы ракавіна, дзе
хаваўся гул, і гарызонт у чашы
быў нерухомы.
А яе любоў
нагадавла больш рыбу — можа й плысьці
за караблём ягоным здольную
і нават, мора секучы ўсім целам,
магчыма перагнаць яго, але,
але ён думкамі ступіў на сушу.
І мора стала горкім морам сьлёз.
Аднак якраз у моманты адчаю
і пачынае дзьмуць той самы спа-
дарожны вецер. І вялікі муж
пакінуў Картаген.
Яна стаяла
перад агнём, каторы распалілі
пад гарадзкой сьцяной яе жаўнэры,
і бачыла, як у смузе вагню,
які дрыжаў між полымем і дымам,
бязгучна распадаўся Картаген
задоўга да прарочых слоў Катона.

Іосіф Бродзкі
пераклад з расейскай

тг:
https://t.me/mien_harbata
#верш
#Максім_Крывіч

Нават калі ўвесь свет упадзе ў нянавісць,
Нават калі гэтаму будзе нейкая прычына,
Нават калі мяне будуць прымушаць ненавідзець,
бо так трэба і правільна,
Я спынюся,
Павярнуся
І пайду скрозь натоўп,
Каб сярод гэтай жудаснай зграі
адшукаць Чалавека.
#верш
#госць
#ананімна

Кастрычнік

Дзень, празрысты і круглы,
як кубак са шкла,
яшчэ поўны, яшчэ
не апракінуты.

Сад дрыжыць
усімі сваімі думкамі аб зіме,
ён карэньнем урос у лета, але зямля ўжо рыхтуецца да пераезду ў люстэрка.

Сад даверліва
перабірае паветра, перашэптвае навіны, што прынёс вецер -
а ці праўда, што хутка
халады выйдуць зь берагоў
і затопяць зямлю каруселяў ды супермаркетаў?
Так, праўда.

Выжыве толькі кара, толькі карэньне, толькі карычневае і бурае.

Зялёная галава лета
ляжа шчакой на сьнег.

Скрозь зьбяднелыя галіны бязьлітасна
гляне прыўкрасная сінеча - амбасадор Разлучаных Штатаў Холаду.

Вусны яе варушацца,
яна чытае замову зімы.

Вершаліны
шлюць поўныя тугі лісты караням -
а тыя
ня пішуць у адказ.

Беластвольныя герольды трубяць у бязгучны рог неба: пупышка восені распускаецца.
#малюнак
#журавіна

Ілюстрацыя да цудоўнага верша Алеся Гулевіча
(верш можна прачытаць вышэй)
#ТоЯ #проза

У вакно прасунулася з вуліцы калматая галава.
— Гэта я!
Алесь уздрыгвае ад нечаканасці і выпускае знаходку з рук. Ён і сам не ведае, чаму так спужаўся. Страха няма, толькі нечаканасць. " Нэрвы трэба берагчы"... Чытаць далей - @charounygai
#ТоЯ #пераклад #проза #фанфік

Фэндом: Дух майго інтэрната
Пэйрынг : Алегсей Душноў/Антон Зорачкін
Рэйтынг: PG-13
Цэтлікі: XIX стагоддзе, Балет, Францыя, Кроў /Пашкоджанні, Hurt/Comfort, AU, Выкладчык/Навучэнец, URT

— Усё ў парадку, — Элайджа намагаецца вымавіць гэта як мага больш упэўнена, але гукі бразджаць у трэмала. Рукі Антуана разьвязваюць стужкі другога пуанта, і з гэтым нічога не ўдаецца зрабіць

https://archiveofourown.org/works/42831063
#верш
#Nichto_Absalutna

Дзень лятучых пакетаў

Дзень лятучых пакетаў заіскрыўся на сонцы:
Унутры шолах ветру, плашка "Эўраопт" звонку,
Неабсяжнасьць агменяў ловіць мяккія кроплі -
Бездакорная вера ў дасягальнасьць аблокаў.

Людзі верылі ў неба. Неба творцаў натхняла,
У ведаў сотнях правалаў сотняй колераў зьзяла.
Увысь памкнулі ракеты, на арбіту, на Месяц,
Мы стварылі пакеты і яны, быццам птахі:
Віхрабежныя ўзмахі, толькі б не акалечаць.

Адарвацца ад глебы, поўніцца шумам ветру...
Вось сьвятая патрэба - не скараць поступ сьвету,
А зьлівацца з паветрам, бо жывем сваім небам,
І бясконцасьцю зеўраў на карціне знаёмай.
І калі б я ня зьведаў дзень лятучых пакетаў,
Меней стала б нябёсаў.
Бо ўваччу колер носім.