Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
​​Нашы Дзяды Марозы, іх памочнікі ды памочніцы ўжо сабралі свае чароўныя торбы! Мы крыху падкарэктавалі час візітаў, чакайце іх у панядзелак, 28.12 пачынаючы ад 10:00! 🎄🎄🎄

А якія навагоднія падарункі ў гэтым годзе хацелі б атрымаць вы?

Nasi Mikołaje, ich asystenci i asystentki już spakowali swoje magiczne torby! Poprawiliśmy trochę czas wizyt, czekajcie na nich w poniedziałek, 28.12 od godz. 10:00! 🎄🎄🎄

A jakie prezenty świąteczne w tym roku chcieliby dostać wy?
​​26 снежня ў 18:00 (Варшава)/ 20:00 (Мінск) адбудзецца Калядны онлайн-канцэрт у падтрымку беларускіх бежанцаў.

Далучыцца да канцэрту можна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=1gpS1MLyShI
Збор сродкаў праходзіць пры падтрымцы Фонду салідарнасці BYSOL https://bysol.org/talaka/english

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу беларусам, якія вымушаныя былі пакінуць Радзіму і шукаць прытулак у Польшчы ці Літве. Сярод арганізацый, якія атрымаюць сродкі ад канцэрту, ёсць і Цэнтр Беларускай Салідранасці!

Арганізатары мерапрыемства:

"Талака" - Некамерцыйнае аб'яднанне, заснаванае беларусамі і іх сябрамі ў Даніі, на хвалі ўздыму нацыянальнай салідарнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Талака падтрымлівае ініцыятывы партнёрскіх арганізацый у Польшчы і Літве, каб дапамагчы суайчыннікам, якія вымушаныя былі пакінуць краіну праз пераслед і рэпрэсіі.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці дзякуе нашым партнёрам за іх нястомную працу і падтрымку!

Далучайцеся!
​​«Мне сябар заткнуў рот і я яму ўдзячны, таму што я б, напэўна, адтуль не выйшаў» Частка 1.

Многія эксперты кажуць, што ў Беларусі адбыўся прававы дэфолт. Не працуюць нават законы, якія і так абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды беларусаў. Гісторыя Рамана Богуша - гэта яскравы прыклад адсутнасці любога закону ў нашай краіне:

- Трыгерам для мяне стала кампанія Цэпкала і Бабарыкі - тады я стаў актыўна цікавіцца сітуацяй, хоць я і пражыў усё жыццё пры ўладзе Лукашэнкі і да гэтага прывык.

Пачалося ўсё ў дзень выбараў, мы гулялі па горадзе, было каля 22 гадзін. Я жыў у Віцебску. Наш горад ціхі, не вельмі актыўны. Нас было няшмат. Мы сабраліся на галоўнай плошчы. Міліцыя папрасіла ўсіх адысці ў адну кропку. Мы ўсе туды адышлі. Усе чагосьці чакалі, цікава было, што будзе далей. Тут пад'язджае машына, з якой гучала абвестка, што наша мерапрыемства несанкцыянаванае. У выніку пачалі падʼязджаць аўтазакі, з іх выйшлі амапаўцы. Людзі сталі сыходзіць. Мы з сябрам таксама падумалі: «Навошта нам патрэбныя гэтыя праблемы?». Пайшлі ў бок дому.

У гэты самы бок пайшлі ўсе астатнія, бо не было іншай дарогі, цэнтр гораду быў перакрыты. На супрацьлеглым баку вуліцы падʼехалі аўтазакі і пачалі выхопліваць людзей. Мы паспелі дайсці да «Віцебскіх прадуктаў», такая крамка невялікая, я там павінен быў сустрэцца з бацькам. Я падышоў да крамы, патэлефанаваў, аказалася, ён быў з іншага боку. Я пераходжу на другі бок, бацька бачыць мяне, я - яго, і тут выскокваюць амапаўцы і ўсіх «пакуюць». Мяне кінулі на падлогу аўтазака. Я прасіў устаць, на што мне адказвалі матам. Бацька гэта бачыў і не разумеў, як гэта магчыма. Пасля нас 2 гадзіны каталі па горадзе, бацька ездзіў за аўтазакам і спрабаваў дамагчыся інфармацыі, за што мяне затрымалі. Я сказаў бацьку ехаць дадому, бо было зразумела, што ад гэтых людзей ніякіх адказаў не дамагчыся.

Нас прывезлі ў Дэпартамент аховы РАУС. Завялі ў спартыўную залу. Мы не разумелі, што мы там рабілі. Павінны ж скласці пратакол?! Нас часткова распранулі, знялі верхнюю вопратку, чаравікі. Далей пачалося нейкае дзіўнае мерапрыемства. Было вельмі шмат АМАПу, у 2 ці 3 разы больш, чым затрыманых. На версе стаялі людзі ў вялікіх чынах. Іх было чалавек 5 і яны проста глядзелі на здзекі. Нас прымушалі сесці на кукішкі, рассунуць ногі, рукі за галаву і сядзець так не менш за паўгадзіны. Аднаму з амапаўцаў не спадабалася, як мы сядзелі. Ён ударыў мяне нагой. Я яму сказаў нешта накшталт «Ты што творыш?». Ён ударыў мяне дубінкай. Я зноў нешта пачаў казаць. Мне сябар заткнуў рот і я яму ўдзячны, таму што я б, напэўна, адтуль не выйшаў.

Потым нас апыталі звычайныя міліцыянты. Хто я такі і дзе быў. Я спытаў, ці патрэбны ім мой пашпарт, яны сказалі, што ім ён не патрэбны. Я мог прадставіцца кім заўгодна! Паперу, якую там пісалі, потым ніхто не мог знайсці.

Пасля нас вывелі вонкі, сказалі: «больш не трапляйцеся», кінулі ў след некалькі дзясяткаў мацюкоў, і адпусцілі. Было 03:30. Я патэлефанаваў бацьку, сказаў, што ўсё добра.

На заўтра мы вырашылі паехаць у РАУС і папрасіць дапамогі. Але для пачатку вырашылі паехаць зняць пабоі. Мы прыехалі ў месца дзе здымаюць пабоі, не памятаю, як правільна называецца. Нам сказалі ехаць у Кастрычніцкае РАУС, пішыце заяву ў міліцыю, без гэтай паперы мы не можам вас прыняць.

Паехалі туды. Сказаў, што мне трэба да следчага. Мяне пачалі распытваць. Я адказаў, што мяне збілі супрацоўнікі. Дзяжурны папрасіў пачакаць 15 хвілін, нібыта з-за перазменкі. Я прастаяў 3 гадзіны, пачаў нешта падазраваць. Узяў у рукі тэлефон. Пачалася слоўная сварка. Мне было сказана, што тут нельга тэлефанаваць. Я адказаў, што выйду, патэлефаную і вярнуся. Міліцыянт забараніў мне гэта рабіць. Я спытаў:

- Мяне затрымалі?
- Так, ты затрыманы.
- З якога моманту я затрыманы?
- Ты зайшоў сюды, паклаў рэчы?
- Так
- Ты затрыманы
- А калі вы мне пра гэта збіраліся сказаць?

Працяг гісторыі чытайце ніжэй.
​​«Мне сябар заткнуў рот і я яму ўдзячны, таму што я б, напэўна, адтуль не выйшаў» Частка 2.

Адказу я не атрымаў. Толькі ў 13 прыйшоў міліцыянт і аформіў на мяне пратакол за ўдзел у мітынгу. Яны напісалі, што я крычаў усе магчымыя лозунгі, хоць ніякіх доказаў не было. Я казаў: «Гэта як, я прыйшоў да вас прасіць аб дапамозе, мяне збілі, а цяпер я буду сядзець? Гэта нармальна?» Я быў не адзін у такой сітуацыі.
Потым прыйшоў нейкі мужык, які паказаў на нас і сказаў даць нам па 15 сутак, пасля чаго сышоў. На пытанне, хто гэта быў, мне нічога не адказалі. Дзяжурны міліцыянт таксама не прадстаўляўся, хоць я пытаўся ў яго імя і званне.

Мяне адвезлі ў ІЧУ. Было 10 жніўня. 11 жніўня мяне судзілі. У гэты дзень у мяне быў дзень нараджэння. Я атрымаў 7 сутак. Прабыўшы 2 дні ў ІЧУ нас перавялі ў СІЗА, таму што месцаў не хапала. Там з кожным размаўляў начальнік СІЗА. Казаў, што мы тут часова і звычайна яны не працуюць з такімі, як мы, што яны працуюць з сурʼёзныя злачынцамі, па гэтаму стаўцеся да нас з павагай, а мы будзем гэтак жа ставіцца да вас. У СІЗА мы правялі 2 дні. У апошні дзень вельмі моцна былі чутныя гучныя сігналы машын і плясканні людзей ў далоні. Мы не маглі зразумець што адбываецца. У выніку наглядчык адчыніў акенца і сказаў збіраць рэчы. Мы спыталі – навошта? Ён засмяяўся і сказаў «Дадому». Першае што прыйшло нам у галаву, што яны здзекуюцца.

Начальнік СІЗА сказаў, што больш мы не ўбачымся, і жартам выкрыкнуў «Дзякуй што наведалі нашу ўстанову!». Ніхто не верыў, што будуць выпускаць. Калі я выйшаў, мяне сустрэлі бацькі, хоць нікому не паведамлялі пра тое, што людзей выпусцяць. Мае бацькі там апынуліся выпадкова, хацелі перадаць ежу.

На наступны дзень мы знялі пабоі. Лекар сказаў, што абавязаны падаць інфармацыю ў міліцыю. Быў бачны чысты след ад дубінкі, памерам у сантыметраў 35. Ён шчыра ўсё запісаў з маіх слоў. Лекар увайшоў у маё становішча і патэлефанаваў у міліцыю толькі пасля майго адʼезду. Не ведаю, што яму за гэта было. Праз 2 дні мяне выклікалі ў ваенкамат. Ваенкам мяне спытаў:

- Будзем служыць?
- Якое служыць, у мяне артыкул 23.34, я супраць урада, як я буду яму служыць?
- Не хвалюйся, мы цябе перавучым
- Я не пайду служыць краіне з такімі парадкамі
- Не хвалюйся, там пра цябе паклапоцяцца

Мне стала зразумела, як яны там збіраюцца «клапоціцца». Мне далі яшчэ адну позву і сказалі, што будуць вельмі моцна мяне чакаць.
Потым мне патэлефанаваў следчы. Папрасіў прыехаць у Следчы камітэт для дачы паказанняў. Я спытаў:

- На колькі сутак на гэты раз мяне пасадзяць? – Я вас саджаць не буду
– Мне ў РАУС гэтак жа казалі.

Я прыехаў у Следчы Камітэт і даў паказанні, мне абяцалі правесці праверку. На наступны дзень мне патэлефанаваў знаёмы, які працаваў раней там, і сказаў, што тых, хто напісаў заявы на супрацоўнікаў, актыўна прыцягваюць да крымінальнай адказнасці, не важна за што, шукаюць любыя падставы.

У інтэрнэце я ўбачыў, што Польшча адкрыла мяжу. Мы вырашылі зʼехаць. На вакзале ў Брэсце я купіў білет. Пачаў гаварыць з кіроўцам, ён быў палякам, але добра гаварыў па-расейску. Ён сказаў, што са мной не паедзе, бо будзе шмат праблемаў на мяжы, і закрыў перад мной дзверы. Я быў у шоку. У выніку я вырашыў даехаць спадарожнай машынай. Падʼехаў адзін чалавек, спытаў, чым можа дапамагчы. Сказаў яму, што са мной могуць быць праблемы. На гэта ён адказаў, што ўсё нармальна, і падняў руку з белай стужачкай. На мяжы ніякіх праблем не ўзнікла. Мы трапілі ў лагер для бежанцаў. Так я апынуўся ў Польшчы.

- Чым вам дапамог ЦБС?
- Мы прыехалі прама ў ЦБС, там нам пачалі дапамагаць з дакументамі, зараз дапамагаюць з картай побыту. Мы ўдзячныя ЦБС! Алеся (юрыст цэнтра) рыхтуе мае дакументы для падачы на праграму Каліноўскага. Дзякуй ёй вялікі!
- Пратэставаць клапатлівая справа?
- Не ведаю, складана гэта ці не, я банальна не паспеў, выйшаў у першы дзень і мяне амаль адразу затрымалі (смяецца).
- Мы пераможам?
- Так!
​​Сёння прадстаўнікі розных арганізацыяў і ініцыятыў, скіраваных на падтрымку беларусаў у Польшчы, аб’ядналі свае высілкі, каб разам павіншаваць дзетак уцекачоў з лагера ў Бялай Падлясцы! Удзел ва ўрачыстасці ўзялі і прадстаўнікі ЦБС!

Апроч навагодніх падарункаў дзеці атрымалі зарад святочнага настрою, узяўшы ўдзел у конкурсах ад Дзеда Мароза, які з задавальненнем вадзіў з імі карагоды. Акрамя таго, на імпрэзе быў заўважаны гіганцкі паўночы мядзведзь і сцяг! ⚪️🔴⚪️

Цэнтр Беларускай Салідарнасці дзякуе ўсім датычным за гэту цудоўную ініцыятыву. У салідарнасці наша сіла!
​​Акцыі салідарнасці з Беларуссю не перарываюцца ў Варшаве ўжо амаль паўгады! Неабыякавыя беларусы і нашы польскія сябры ўчора зноўку ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі каля аднога з галоўных сімвалаў польскай сталіцы - Палацу культуры і навукі. Як бы далёка мы не былі адзін ад аднога, ведайце, мы разам! Салідарнасць - наша зброя!💪

Akcje solidarności z Białorusią nie są przerywane w Warszawie prawie od pół roku! Nieobojętni Białorusini i nasi polscy przyjaciele wczoraj ponownie podnieśli biało-czerwono-białe flagi przed jednym z głównych symboli polskiej stolicy - Pałacem Kultury i Nauki. Bez względu na to, jak daleko jesteśmy od siebie, wiedzcie, że jesteśmy razem! Solidarność jest naszą bronią!💪
​​Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з AKS ZŁY учора павіншавалі дзетак беларускіх уцекачоў з Новым годам! Дзед Мароз разам з нашымі фантастычнымі валанцёрамі і валанцёркамі супольнымі намаганнямі начаравалі падарункі, якіх так чакалі маленькія беларусы. Мы пабачылі дзясяткі сапраўдных усмешак і шчаслівых вачэй, перажыць гэта абсалютна бясцэнна. ❤️

Сябры, усё гэта было б немагчыма без вашых ахвяраванняў і падтрымкі! Мы дзякуем вам і зычым спаўнення самых запаветных жаданняў. Са святамі вас!🎉

Фота: Julia Szablowska
​​Пагадзіцеся, 2020 год здзівіў увесь свет! Яшчэ больш ён здзівіў беларусаў, якія адкрылі ў сабе фантастычную прагу да свабоды.
Цалкам магчыма, што 2021 будзе нас ашаламляць не менш. Як выказаць свае эмоцыі па-польску і пры гэтым не пераходзіць рамкі цэнзуры? Лавіце слоўнічак ад ЦБС! ⚪️🔴⚪️

📌Słodki Jezusie, nie mogę uwierzyć że Łukaszenkę sądzi Trybunał! / Божа, не магу паверыць, што Лукашэнка судзіць трыбунал!
📌Rany boskie, cały OMON zebrał swoje rzeczy i wyjechał do Rostowa! / Божа правы, увесь АМАП сабраў свае рэчы і з'ехаў у Растоў!
📌Boże, Nina Bagińska otrzymała tytuł Bohatera Białorusi! / Божа, Ніна Багінская атрымала званне Героя Беларусі!
📌Jezu, na Białorusi wreszcie odbędą się wolne wybory! / Госпадзе, у Беларусі нарэшце пройдуць свабодныя выбары!
📌O rany, biało-czerwono-biała flaga znów stała się Państwową! / О, Божа, бел-чырвона-белы сцяг зноў стаў дзяржаўным!
📌Ale jazda, w 2021 roku Białorusini stali jeszcze bardziej niesamowici! / Абалдзець, у 2021 годзе беларусы сталі яшчэ больш дзіўнымі!
📌Wszyscy więźniowie polityczni wyszli na wolność, ale odlot! / Усе палітвязні выйшлі на волю, улёт!
📌2021 rok to po prostu sztos! / 2021 год-гэта проста штосьці!

А чаго ад 2021 году чакаеце вы?
​​Вось і надышоў магічны час навагодніх святаў! Мы кожны год чакаем іх як сімвал новага жыцця і пераменаў, хатняй утульнасці і няўлоўнай цеплыні.

2020 год быў па-сапраўднаму асаблівым. Напэўна, яго мы не забудзем ужо ніколі. У гэтым годзе мы дапамагалі беларусам усім, чым толькі маглі. Гэта было не лёгка, але ёсць надзея, што мы са сваёй місіяй справіліся. Як пісаў прафесар Толкін: «Мы не выбіраем часы, мы можам толькі вырашаць, як жыць у часы, якія выбралі для нас». І сваё рашэнне мы прынялі.

Зычым вам у 2021 годзе паменш клапатлівых спраў, адсутнасці пасінелых пальцаў, шчучынскай прыгажосці і, канешне, кахання, якое перамагае ўсё.🤍❤️🤍

Вясёлых святаў!
​​Многія людзі перакананыя: як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш.

Што ж, новы 2021 год беларусы сустрэлі годна, па-партызанску заняўшы двары сваіх дамоў і ў чарговы раз паказаўшы, наколькі неверагодную моц мае салідарнасць і самаарганізацыя.

Мы ганарымся вамі, сябры! Жыве Беларусь!
​​Пачніце Новы год з новымі ведамі!🇵🇱

Адной з найвялікшых праблем у адаптацыі да жыцця ў іншай краіне з'яўляецца моўны барʼер. Пераадолець яго - значная, не заўсёды лёгкая задача.

Ад 4 студзеня нашы калегі з Fundacji Ocalenie пачынаюць чарговы набор на бясплатныя курсы польскай мовы (на ўсіх моўных узроўнях). Для таго, каб запісацца, неабходна запоўніць анкету і прайсці тэст для вызначэння вашага моўнага ўзроўню. Форму для рэгістрацыі і падрабязнасці вы можаце знайсці па спасылцы. ⬇️

https://ocalenie.org.pl/uroki-polskowo-jazyka
​​Вы толькі спрабуеце прыйсці ў сябе пасля навагодніх святаў? А тым часам актыўныя беларусы Варшавы і Гданьску зноў выйшлі на акцыю салідарнасці з нашай любімай краінай. Мы разам!💪
❗️Отмена консульского сбора за национальную визу для граждан Беларуси.

В соответствии с Постановлением Министра иностранных дел Республики Польша от 22 декабря 2020 г., касающимся снижения консульских сборов для граждан Республики Беларусь, которые подают визовые анкеты на получение национальной визы на территории Республики Беларусь, оплата за прием и рассмотрение визовой анкеты отменена по 31 декабря 2022 г.

Вышеуказанное освобождение не касается уплаты за рассмотрение апелляции (повторное рассмотрение визового заявления).
В случае отказа в выдаче визы консульский сбор возврату не подлежит.

«Беларусы в Польше» @BelarusPoland
Беларусь пасля жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў – гэта краіна з вось ужо дзясяткамі тысячаў затрыманых, збітых, літаральна закатаваных фізічна і псіхалагічна людзей. Калісьці будуць сабраныя ўсе сведчанні, задакументаваныя ўсе выпадкі здзекаў і катаванняў.

Сёння ж надзвычай важна паспрабаваць уявіць і зразумець, што перажылі нашыя суайчыннікі ў засценках разнастайных ЦІП, РАУС, СІЗА і ЛПП.

Нашы калегі з Белсат TV стварылі сапраўды важны праэкт аб тым, чаго мы ніколі не забудзем.
​​Хваля салідарнасці з беларусамі, якія вымушаны былі пакінуць нашу Радзіму, даходзіць да нас з усіх куточкаў свету, дзе толькі жывуць нашы суайчыннікі.

Сёння да нас завіталі прадстаўнікі бельгійскай дыяспары 🇧🇪, каб перадаць рэчы і матэрыяльныя сродкі для беларускіх уцекачоў. Цэнтр Беларускай Салідарнасці шчыра дзякуе нашым сябрам з Бельгіі за падтрымку! Мы разам!

⚪️🔴⚪️

Fala solidarności z Białorusinami, którzy musieli opuścić naszą ojczyznę, dociera do nas ze wszystkich zakątków świata, gdzie tylko mieszkają nasi rodacy.

Dziś przybyli do nas przedstawiciele belgijskiej diaspory 🇧🇪, aby przekazać rzeczy i środki materialne dla białoruskich uchodźców. Centrum Białoruskiej Solidarności serdecznie dziękuje naszym przyjaciołom z Belgii za wsparcie! Jesteśmy razem!
1
​​📌Страхаванне ў Польшчы

Замежнік павінен быць застрахаваны падчас знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Страхаванне здароўя неабходна ў выпадку кароткачасовага захворвання або на выпадак больш працяглай непрацаздольнасці, у тым ліку цяжарнасці. Некалькі дзён у бальніцы без страхоўкі могуць абярнуцца рахункам у тысячы злотых, таму страхаванне неабходна ўжо з першых дзён знаходжання за мяжой.

У Польшчы існуюць дзве платныя сістэмы медыцынскага страхавання: дзяржаўная, прадстаўленая NFZ (Нацыянальны фонд аховы здароўя), і сістэма прыватнага страхавання.
Страхаванне ў Нацыянальным фондзе аховы здароўя дае магчымасць пакрыць выдаткі на лячэнне, візіты ў ўстановы аховы здароўя, аналізы і дыягностыку, а таксама кампенсаваць выдаткі ў выпадку здарэнняў.

Аднак да спецыялістаў вузкага профілю запісацца вельмі цяжка, а час чакання прыёму можа складаць больш за 6 месяцаў.

📍Застрахавацца ў NFZ можна ў два спосабы:

1. Добраахвотнае страхаванне. Вы падпісваеце дамову непасрэдна з NFZ і самастойна аплачваеце ўнёскі.
2. Атрыманне страхавога поліса праз працадаўцу ці універсітэт.
Пры падпісанні умовы аб працы працадаўца абавязаны застрахаваць вас на працягу 7 дзён з моманту заключэння кантракту.

📍Вы таксама можаце застрахавацца ў прыватных кампаніях. Гэта значна скароціць тэрмін чакання візіту да спецыяліста вузкага профілю. Аднак пры выбары прыватнай страхоўкі, важна ўважліва чытаць дагавор. Часта яна не пакрывае лячэнне ў дзяржаўных бальніцах, выдаткі на перавозку пацярпелага і іншыя рэчы, якія прадстаўляюцца NFZ.

Больш падрабязную інфармацыю аб добраахвотным страхаванні вы можаце атрымаць па спасылцы, у прыватных страхавых кампаніях ці ў нашых спецыялістаў, якія праводзяць бясплатныя кансультацыі ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці.
"На жаль, за свабоду трэба плаціць. Беларусь у дадзены момант плаціць" частка 1.

Марэк Галкоўскі быў у шэрагу першых дыпламатаў, якія прыехалі ў Беларусь ў 1991 годзе. Якой была наша краіна амаль 30 гадоў таму? Чаму на выбарах 1994 выйграў Лукашэнка? Што стала прычынай беларускай рэвалюцыі? Адказы на гэтыя пытанні чытайце ў нашым вялікім інтэрв’ю.

📌 Спадар Марэк, вы пачалі працаваць у Беларусі ў верасні 1991 г. Якія ўспаміны аб нашай краіне ў вас засталіся ў гэты ўжо далёкі час?

Ведаеце, выдатныя! Гэта была мая першая дыпламатычная праца і гэта не забываецца, як першая любоў. Да таго ж тады, у дзевяностыя гады, дыпламатычная праца і для Польшчы, і для краін, якія ўзніклі пасля распаду Савецкага Саюзу, была місіяй. Ведаеце, цяжка сказаць, што гэта была праца. Для нас гэта была місія. Мы не былі прафесійнымі дыпламатамі, трэба было вельмі ўважліва сачыць за тым, што робіцца, каб не нашкодзіць будучым дыпламатычным адносінам. Былі вялікія праблемы і дзяржаўныя, і міжурадавыя. Былі праблемы з нацыянальнымі меншасцямі. Трэба было адказаць сабе на пытанне: якія ў нас канечныя мэты? Наіўна гучыць, але мы хацелі, каб Беларусь была ў ЕС і НАТА. Вядома, нашыя ідэалы прайшлі праверку гісторыяй, але на самой справе мы так да гэтага ставіліся.

Дыпламат, які прыязджае на працу, удзельнічае ў міждзяржаўных перамовах. Калі нейкая дамова падпісваецца, яму вельмі пашанцавала. Мы падпісалі 35 пагадненняў з Беларуссю, 5 з якіх я альбо асабіста займаўся, альбо браў вялікі ўдзел у перамовах. Мне ўдалося падісаць усе культурніцкія і адукацыйныя пагадненні таго часу. Гэта рэдкі вопыт для дыпламата.

📌Што вас больш за ўсё здзівіла, калі вы прыехалі?

Ведаеце, зноў-такі наіўна, ступень саветызацыі грамадства. Гэта было жудасна. Я быў трошкі ў палоне гэтай савецкай прапаганды, пра беларускасць, пра вольны край… Аказалася, што разбурэнні былі жудасныя. Я магу з упэўненасцю сказаць, што пасольства Польшчы было першай арганізацыяй у Беларусі, якая прасіла ад рэспандэнтаў перапіскі на беларускай мове. І здаралася так, што нават Міністэрства замежных спраў адказвала нам па-руску. У гэта цяпер цяжка паверыць, але тады ўсё пісалася на машынах і на іх не было беларускай мовы, таму трэба было мяняць кірыліцу на лацініцу і ўпісваць літару «і», а «ў» трэба было дапісваць уручную. Калі з'явіліся камп’ютары, было прасцей, але спачатку гэта было драматычна.

Польшча ў верасні 1991 года ў параўнанні з ваенным становішчам была краінай з кісельнымі берагамі, усё можна купіць, ветлівыя людзі, якія дапамагаюць адзін аднаму. У той жа час Беларусь толькі на мяжы 1991-1992 гадоў павалілася ў эканамічную прорву. Няма бензіну, няма нічога ў крамах, усё па картках. Гэта было драматычна. У нас былі дыпламатычныя заказы, у мяшках мы атрымлівалі ежу. І я памятаю, з адной замовы, якую мы зрабілі, мы атрымалі толькі гарэлку і кільку. Цяпер я кажу гэта са смехам, але гэта рабіла ўражанне на той момант, было жудасна!

Вядома, я памятаю не толькі гэта. Я памятаю прыгожыя рэчы. Мы вельмі шмат ездзілі па Беларусі. Я зрабіў на ўласным аўтамабілі па Беларусі 120.000 км.! Усё, што можна было паглядзець, я глядзеў! Мая сям'я і сябры ненавідзелі мяне, таму што ў суботу раніцай я ўсіх будзіў, і мы зʼязджалі ў нейкія забытыя вёскі, глядзець татарскія могілкі на Вілейцы. Часам бывала так, што зʼязджалі на досвітку і вярталіся ноччу. Але я не шкадую аб гэтым, гэта фантастычны вопыт. Гэта быў такі пошук той Польшчы, якая ўжо знікла, але на самой справе я натыкаўся толькі на савецкасць. Гэтыя пасты ДАІ кожныя некалькі кіламетраў, якія заўсёды спынялі… Але гэта былі цудоўныя часы, маладосць, заўсёды сонца, цудоўна!
"На жаль, за свабоду трэба плаціць. Беларусь у дадзены момант плаціць" частка 2.

Марэк Галкоўскі быў у шэрагу першых дыпламатаў, якія прыехалі ў Беларусь ў 1991 годзе. Якой была наша краіна амаль 30 гадоў таму? Чаму на выбарах 1994 выйграў Лукашэнка? Што стала прычынай беларускай рэвалюцыі? Адказы на гэтыя пытанні чытайце ў нашым вялікім інтэрв’ю.

📌Што вы думаеце аб беларускай эліце таго часу?

Ведаеце, Шушкевіч быў па-за маёй дасяжнасцю, гэта быў узровень нашага пасла. Але ўжо ўзровень намеснікаў міністраў быў мой. І супрацоўніцтва з гэтымі людзьмі было вельмі каштоўнае. Тады я быў выключна цяжкім партнёрам, але ў мяне было адчуванне, што трэба разаслаць чырвоную дарожку для Беларусі ў Еўразвяз. Думаю, мы зрабілі шмат добрага для Беларусі. Я гэтым ганаруся. Калі паглядзець, што зрабілі палякі ў Рызе з Беларуссю, падпісаўшы Рыжскую дамову… То, спадзяюся, частку польскіх грахоў мы выкупілі. (смяецца)

Больш за ўсё ў мяне было адносін з навукоўцамі, гісторыкамі, лінгвістамі. Фантастычным быў прафесар Вярэніч, вельмі цікавыя размовы мы тады вялі. Такім палітыкам, няма чаго ашукваць, быў тады прафесар Мальдзіс, з якім мы бачыліся практычна кожны дзень, вельмі важная, цікавая фігура.

📌Якім быў тады лідар БНФ Пазняк, чаму яму не ўдалося стаць прэзідэнтам?

Ведаеце, з майго пункту гледжання, на жаль, гэта была парламенцкая апазіцыя. Яны не змаглі давесці свае ідэалы незалежнасці, часам дрэнна сфармуляваныя, да разумення выканаўчага апарату Беларусі.

Беларусь тады правалілася ў гэтую чорную эканамічную дзірку, і людзі проста не разумелі, што трэба быць самастойнымі. Ведаеце, паляка трэба было толькі пакінуць у спакоі, і ён справіцца, а беларуса тады трэба было весці за руку. І мала таго, менавіта Лукашэнка гарантаваў ім (што часам цяпер і ў Польшчы гарантуецца), што не трэба думаць! Мы ўсё зробім для цябе, мы ўсё дамо табе. У Польшчы, на шчасце, тады, у дзевяностых гадах, былі зусім іншыя людзі пры ўладзе і інакш да гэтага ставіліся. Для палякаў важней за ўсё была свабода. Вы можаце паверыць, што галоўнай мэтай для паляка пасля 1989 года быў дзесяцігадовы замежны пашпарт і нішто іншае людзей не цікавіла. Цяжка судзіць, чаму так атрымалася з пункту гледжання сённяшняга дня, таму што ўсё было зусім па-іншаму.

📌Чаму Лукашэнка перамог, як вы гэта бачылі тады?

Абсалютна гэтак жа, як сёння. Гэта значыць, што ён казаў людзям тое, чаго не казалі Пазняк і Шушкевіч. Ён запэўніў беларусаў, што ў іх усё будзе добра з побытам, што яны будуць спакойна жыць, ім няма пра што турбавацца, ён справіцца з карупцыяй. Дастаткова толькі таго, што яны прагаласуюць за яго. Вы ведаеце, гэтая барацьба з карупцыяй выглядала як захоп прадпрыемстваў Адміністрацыяй прэзідэнта. Тое, што казаў Лукашэнка, было для нас не блізка. Я быў у выбарчай камісіі, у якой пасля праверкі, было больш галасоў, чым выбаршчыкаў, таму, вядома, быў некаторы падлог. Але ў мяне не было такога ўражання, што гэта не супадала з меркаваннем грамадства, яно хацела Лукашэнку. Ён абяцаў вярнуцца да СССР, да сацыяльнай бяспекі. І людзі сапраўды гэтага хацелі.

Ніхто з нас на той момант не падазраваў, што беларусы хоць і залежныя ад Расіі, але не хочуць ад гэтай залежнасці вызваліцца. Ведаеце, быў тады папулярны анекдот пра тое, што павесілі беларуса, на наступны дзень праверылі, ці жывы ён, а ён вісіць жывы і кажа, што неяк звык да гэтага. Ён перастаў быць актуальным толькі нядаўна. Беларусы паказалі, што больш не прывыкнуць.

📌Беларусы ў 1994 і 2020 гадах – гэта зусім іншая нацыя? Што змянілася?

Нацыя, напэўна, іншая, але часам, калі ты робіш няправільны выбар, вельмі цяжка яго змяніць. Што тычыцца Беларусі, то пакуль вы не «здзейсніце самаспаленне», пакуль не заплаціце за мары, яны не спраўдзяцца. Калі ласка, паглядзіце на Украіну. Менавіта Крым і Данбас зрабілі іх сапраўды свабоднымі. На жаль, за свабоду трэба плаціць, Беларусь у дадзены момант плаціць. Беларусь на лепшай дарозе да свабоды, лепш, чым была ў 1991 годзе, калі дзяржаўнасць атрымала на срэбнай тарцы.
"На жаль, за свабоду трэба плаціць. Беларусь у дадзены момант плаціць" частка 3.

Марэк Галкоўскі быў у шэрагу першых дыпламатаў, якія прыехалі ў Беларусь ў 1991 годзе. Якой была наша краіна амаль 30 гадоў таму? Чаму на выбарах 1994 выйграў Лукашэнка? Што стала прычынай беларускай рэвалюцыі? Адказы на гэтыя пытанні чытайце ў нашым вялікім інтэрв’ю.

📌Лукашэнка гэтым гарачым летам неаднаразова абвінавачваў Польшчу ў тым, што яна плануе адарваць ад Беларусі Гарадзенскую вобласць. Ён распавядаў, што ў Гродна вывешаныя польскія сцягі. Як вы лічыце, Лукашэнка сапраўды ў гэта верыць (напрыклад, з-за дэзынфармацыі КДБ), ці гэта мэтанакіраваная прапаганда і Лукашэнка выдатна ўсведамляе рэальнае становішча?

Гэта цынік і практык. Як пачаліся пратэсты ў Беларусі і Лукашэнка стаў вінаваціць палякаў у распальванні гэтых пратэстаў, гэта проста смеху варта. Палякі ў дадзены момант досыць абыякавыя да спраў суседзяў. Думаю, што ён верыць у тую Беларусь, якую стварыў. А калі ён ходзіць з аўтаматам па аэрадроме, то гэта значыць, што створаная ім Беларусь яго падвяла. Як казалі рускія, «мы атрымалі не таго Трампа». Магчыма, Лукашэнка дастаўся не той народ, які ён хацеў. Дзяржава такая, якую ён хацеў, а народ – не. Магчыма, Лукашэнка загіне ад сучаснасці ў Беларусі. Яму марыўся СССР, якім бы ён кіраваў, але нічога не атрымалася. У яго засталася толькі паліцэйская дзяржава, і цяпер ён у страху жыве ў гэтай дзяржаве. Такія наступствы яго палітыкі. Народ наўрад ці забудзе тое, што ён зрабіў.

📌Вядома, што беларускія ўлады процідзейнічаюць актыўнаму развіццю польскіх арганізацыяў у нашай краіне, стварылі нават альтэрнатыўны Саюз палякаў. Якія, на вашу думку, прычыны такой палітыкі ў дачыненні да польскай меншасці?

Гэта з часоў Міцкевіча і царскай Расіі. Палякі заўсёды былі па-д'ябальску небяспечныя. Таму што яны непакорлівыя. Гэта таксама савецкі рэлікт. Не ведаю, наколькі цяпер палякі нелаяльных па адносінах да беларускай дзяржавы, але мне так не здаецца. Магчыма, у адносінах да лукашэнкаўскай сістэмы яны нелаяльныя. Варта памятаць, што з кожнага боку мяжы заўсёды будуць крычаць аб вяртанні ў мінулае. Гародня - польская! Беласток – гэта Беларусь! Але гэта глупства. Чапаць межы ў цяперашняй Еўропе – гэта проста дэбілізм. Лепш гэтую мяжу змякчыць і зрабіць так, каб яна была толькі адміністрацыйнай. Цяжка знайсці чыстакроўнага паляка ці беларуса. Для мяне важная традыцыя Рэчы Паспалітай. У дзевяностыя гады мы клапаціліся аб тым, каб палякі ў Беларусі былі самастойнымі і лаяльнымі грамадзянамі Беларусі.

Калі б тады, у 1996 годзе, Лукашэнка не ліквідаваў выкладанне па-беларуску, то зусім інакш было б у Беларусі, было б цэлае пакаленне, якое размаўляе па-беларуску, а так трэба ўсё пачынаць з самага пачатку. За гэты час ужо паспела зʼявіцца Святлана Алексіевіч, якая выказала беларускую мару па-руску, гэта ўжо наступная праблема.

📌Ці можа Карта Паляка стаць праблемай у адносінах дзвюх краін у будучыні?

Я саму ідэю Карты Паляка заўсёды ацэньваў негатыўна, яна была непатрэбнай, яна ўвяла такі сталінскі «нацыянальны элемент». Якая карысць ад гэтага? Польшча не справілася з значна большай праблемай, мы не зрабілі рэпатрыяцыю. Польшча не вырашалася прыняць палякаў з Расіі, азіяцкіх рэспублік, а горш за ўсё з Беларусі, Украіны і Літвы. Усе жадаючыя павінны былі прыехаць, але гэтага не было зроблена.

📌Беларусы перамогуць?

Ці вы пераможаце? Калі вы вельмі захочаце, вы выйграеце, калі вы захочаце крыху, не атрымаецца. Шчыра зычу вам поспеху!