Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
​​Машына часу ад ЦБС!

Часовая міграцыя стала вымушанай мерай для тысячаў нашых суайчыннікаў. Набліжаючыся час навагодніх святаў прымушае сумаваць па дому, дзяцінству, юнацкіх гадах. Здаецца, што няма шляху назад і тыя часы ўжо ніяк не вярнуць.😭

Адной з цікавых асаблівасцяў Варшавы з’яўляецца яе пстракатасць. Тут за ўтульнымі вулачкамі, якія нагадваюць аб багатай гісторыі гораду, хаваюцца рэлікты мінулых эпох.
Пераехаўшы на другі бераг Віслы, вы акажацеся ў найбольш аўтэнтычным раёне гораду – Празе.🇵🇱

Можна доўга шпацыраваць па пашарпаным вулачкам і рабіць для сябе новыя адкрыцці, аднак сёння мы прапануем вам спыніцца каля Bazaru Różyckiego.

Большасць з нас, так ці інакш, паспела ў сябе ўвабраць атмасферу рынкаў 90-х. Прызнавайцеся, хто мераў джынсы ці красоўкі, стоячы ў палатцы на кардонцы, магчыма, нават у мароз? Прайшло шмат год і эпоха, здаецца, адышла. 2020 год, вы ў цэнтры адной з краін Еўрасаюзу. Але як толькі вы перасяцечэ ўваходную браму гэтага месца, стрэлкі вашага гадзінніка пойдуць у адваротны бок.

Абяцаем вам поўнае пагружэнне з навязлівымі, але вясёлымі прадаўцамі, ледзь не падаючымі палаткамі з брызенту, самымі таннымі таварамі і, вядома ж, кардонкамі, на якіх вы можаце прымяраць цуды кітайскай лёгкай прамысловасці.
Пасля наведвання рынку варта заесці свежыя ўражанні мандарынкай і запіць бутэлькай Лідскага Квасу (прадаецца ў Ашане).🍺

А якія рэцэпты ад настальгіі ведаеце вы?

Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Запрашаем у нашу каманду❗️

Цэнтр Беларускай Салідарнасці шукае для сталай супрацы спецыяліста па эміграцыі ў Дэпартамент юрыдычнай дапамогі.
Аб'ём абавязкаў:💪
- кансультацыі па працэдурах легалізацыі знаходжання і працы замежнікаў у Польшчы (дазвол на працу, від на жыхарства, заявы аб даручэнні выканання работы, візы, рэгістрацыя / атрыманне нумара PESEL);
- атрыманне ад кліентаў неабходных дакументаў і інфармацыі;
- дапамога ў падрыхтоўцы адпаведных лістоў, уключаючы запаўненне заявак і дадаткаў да іх;
- асабістыя візіты ва ужонды для дапамогі замежніку;
- падтрымка юрыстаў у іх бягучай дзейнасці;
- прадстаўленне кліента перад органамі дзяржаўнай улады.
Патрабаванні:☝️
- вопыт падобнай пасадзе ад 2 гадоў;
- практычнае веданне іміграцыйных працэдур, якія дзейнічаюць у Польшчы;
- вельмі добрае веданне палажэнняў закона аб іншаземцах і садзейнічання працаўладкаванню;
- вельмі добрае веданне польскай і рускай мовы;
- высокая здольнасць да арганізацыі працы і самастойнасць;
- лёгкасць у кантактах з іншымі людзьмі і працы ў камандзе;
- уменне працаваць над некалькімі праектамі адначасова;
- стрэсаўстойлівасць;
- вялікая ўвага на дэталі і скрупулёзнасць;
- дынамізм у дзеянні;
- неабыякавасць!
Наўзамен мы прапануем:🤝
- гнуткія гадзіны працы;
- перспектыву прафесійнага развіцця ў міжнароднай асяроддзі;
- працоўнае месца ў зручным месцы ў Варшаве;
- навучанне і адчувальная падтрымка начальства;
- магчымасць рэалізаваць свае ўласныя ідэі і рашэнні;
- партнёрскае супрацоўніцтва, накіраванае на ўнясенне змяненняў у Беларусь;

Пачатак працы: студзень 2021 году.
Чакаем вашыя CV па адрасе: cbshelp.office@gmail.com

Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
🙏 Pomoc dotarła, więc mamy kolejną okazję PODZIĘKOWAĆ organizatorom Avant Art Festival, Komuna/Warszawa za zebrane pieniądze na rzecz Białorusinów, którzy walczą o wolność. Podczas festiwalu 2020 było zebrane 1300 zł, suma została przekazana niezależnym artystom, którzy swoją twórczością podnoszą duch zwykłych, ale niesamowitych ludzi, nadal wychodzących na ulicy Mińska.

⚪️ 🔴 ⚪️

🙏 Дапамога знайшла адрасата, таму мы хацім яшчэ раз ПАДЗЯКАВАЦЬ арганізатарам Avant Art Festival, Komuna/Warszawa за сабраныя грошы для беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Падчас фестываля было сабрана 1300 злотых. Грошы былі перададзеныя незалежным артыстам, якія сваёй творчасцю ўздымаюць дух звычайных, але неверагодных людзей, якія выходзяць на вуліцы Мінска.
Учорашні калядны майстар-клас наведала 20 неверагодных беларусак Варшавы!🔥🔥🔥

Яшчэ раз дзякуем Вользе Курачкінай за той святочны настрой, які яна падарыла нам учора. Кожны прынёс дамоў частачку свята.
🎄Было па-сапраўднаму святочна, утульна дый як прыгожа! Святы неўзабаве!

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Паспей падарыць дзецям свята! 🎁🎁🎁

Не зважаючы на ўсе цяжкасці, якія нам прынёс 2020 год, мы ні ў якім разе не можам забыцца аб самых чаканых усімі дзецьмі і дарослымі святах - Новым Годзе і Божым Нараджэнні.

🎄🎄🎄 Цэнтр Беларускай Салідарнасці збірае грошы на падарункі для дзяцей беларусаў, якія былі вымушаныя ўцячы разам з бацькамі. Ахвяраванні можна выслаць пераводам да 17.12. Рыхтуем больш за 20 падарункаў, далучайцеся! Падаруй навагодні цуд тым, хто яго сапраўды вельмі чакае.

Rachunek Białoruskiego Centrum Solidarności:
41 1160 2202 0000 0004 6978 4258 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 41 1160 2202 0000 0004 6978 4258
SWIFT: BIGBPLPW
Fundacja: Prospect
Tytuł przelewu: Darowizna na cele statutowe - Centrum Białoruskiej Solidarnośсі - prezenty dla dzieci
​​Беларуская ўлада адбірае ў сірот настаўнікаў❗️

Беларускі пратэст - гэта тысячы самых розных, непадобных адзін на аднаго людзей, аб'яднаных адной мэтай – свабоднай і дэмакратычнай Беларуссю.☝️ Сёння сваёй гісторыяй з намі падзялілася Святлана Мятліцкая, якая працавала ў дзіцячым доме настаўнікам малявання, але была вымушаная зʼехаць з-за палітычнага пераследу:

Кропкай адліку, калі час падзяліўся на да і пасля, стала менавіта 9 жніўня. Я звычайны настаўнік, працавала ў дзіцячым доме ў Мінску. Мы жылі надзеямі на тое, што нешта зменіцца, што нашы галасы будуць пачутыя. Мы ў такой святой наіўнасці былі! 9 жніўня, калі выявіліся неверагоднага маштабу фальсіфікацыя, усё памянялася. У той дзень я працавала, у мяне была змена ў дзіцячым доме да позняга часу, таму я пайшла галасаваць а 8-й раніцы, таму што разумела, што ўвечары я не прагаласую. Натуральна, я, мае родныя і блізкія, знаёмыя, нават усе настаўнікі, мы галасавалі за Святлану Ціханоўскую. Іншага варыянту мы не бачылі. Пасля закрыцця выбарчых участкаў я вярталася дадому.

Людзі стаялі каля ўчасткаў і чакалі абвяшчэння галасоў, але іх не абвясцілі. Людзі пачалі збірацца на Пушкінскай. Я нават не падазравала, што там могуць пачацца ваенныя дзеянні: святлошумавыя гранаты і гумовыя кулі. Сапраўдная вайна.
10 жніўня я зноў ішла на працу праз Пушкінскую, якая была ўжо ў кветках, і ў маёй свядомасці нешта памянялася. Зʼявілася пачуццё адабранай свабоды, права голасу. Зʼявілася жудаснае абурэнне.

Убачыўшы кветкі, я падумала, што кагосьці тут забілі. Гэта аказалася праўдай. У Мінску не было інтэрнэту, але я бачыла сваімі вачыма, што адбываецца. Нас падманвалі ў маштабах цэлай краіны. Я пачала выходзіць на жаночыя ланцугі салідарнасці з кветкамі. Потым на маршы. Зʼявілася жаданне быць пачутай.
Сваю грамадзянскую пазіцыю я ніколі не хавала, выкладвала публікацыі ў ФБ. Дырэктар дзіцячага дому мяне папярэдзіла, што ўсе мае публікацыі чытае. Казала, што не мае нічога супраць мяне, але яна закладнік сітуацыі, на яе цісне начальства. Дырэктар і завуч самі ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў, падпісалі фальшывыя пратаколы. Яны пра гэта самі казалі, але не былі гатовыя неяк змагацца з такой сістэмай. Дырэктар атрымала ўказ зверху дакладваць, колькі дзяцей і супрацоўнікаў удзельнічаюць у акцыях. Настаўнікаў, якія не падтрымліваюць дзяржаўную ідэалогію і выходзяць на мітынгі, звальняць. Дырэктар прапанавала мне звольніцца «па-добраму». Я вымушана была гэта зрабіць. Дырэктарка мяне папярэдзіла, што ў адпаведнасці з указам, больш не ў адной школе такіх настаўнікаў, як я, на працу не возьмуць. Гэта было сказана прамым тэкстам. Я вырашыла, што так больш не магу, і адправілася ў польскае консульства за гуманітарнай візай. 20 верасня я ўжо перасекла польскую мяжу. За жнівень і верасень мяне з іншымі настаўнікамі пакінулі без заробку. Іх скралі і аддалі АМАПу, як я разумею. У верасні і жніўні я нават не магла аплаціць камунальныя плацяжы. Я не адчула фізічнага гвалту, мяне не злавілі на мітынгу, але было страшна. Я выдаляла з тэлефона фатаграфіі, таму што, вяртаючыся з працы вечарам, цябе мог спыніць міліцыянт ці чалавек без апазнавальных знакаў і праверыць, што ў цябе ў тэлефоне, і калі нешта не так, тут жа затрымаць.

Чым вам дапамог ЦБС?
Самая вялікая дапамога для мяне - гэта эмацыйная падтрымка. Мы хадзілі на экскурсію, сустрэчы, кансультацыі, сёння былі ў цырульні. Гэта радуе, грэе сэрца. Адчуваецца, што хтосьці ёсць побач. Ты не адчуваеш сябе забытым. Арганізацыя на 10 балаў і вялікае чалавечае дзякуй усім.

Пратэставаць - хлопотное дельце?
Трэба мець добрую спартыўную падрыхтоўку ў гэтым плане (смяецца). Пенсіянерам тут асаблівыя апладысменты, яны не могуць уцячы ад АМАПу, але ўсё роўна выходзяць. АМАП не дзеліць на маладых і старых. Так, напэўна гэта хлопотное дельце.

Мы пераможам?
Мы пераможам! У гэтым ні ў каго ніякіх сумневаў няма, гэта проста пытанне часу. У рэшце рэшт, праўда пераможа.
12 выразаў па-польску, якія вам абавязкова спатрэбяцца!☝️

Адной з найбольшых праблем пры пераездзе ў іншую краіну з'яўляецца моўны бар'ер і спробы яго пераадолець. Камусьці гэта даецца лягчэй, а хтосьці доўгія гады б'ецца над вырашэннем гэтай праблемы.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў сваю чаргу дапамагае беларусам, якія спрабуюць асвоіць новыя для сябе веды, зарганізаваўшы курсы польскай мовы.🇵🇱

Гэты год быў напоўнены самымі рознымі падзеямі ў нашай краіне. Але як аб іх расказаць па-польску? Лавіце дапаможнік ад ЦБС!👇

1. Шчучыншчына - самы прыгожы край Беларусі / Szczuczynszczyna jest najpiękniejszą krainą Białorusi
2. Лукашэнка - дыктатар! / Łukaszenka jest dyktatorem!
3. Жыве Беларусь! / Niech żyje Białoruś!
4. Бастовать - хлопотное дельце! / Strajk to kłopotliwa sprawa!
5. Святлана Ціханоўская - наш прэзідэнт! / Swiatłana Cichanouska jest naszym prezydentem!
6. Пошёл вон, ты и твой ОМОН! / Wynocha, ty i twój OMON!
7. Уходи! / Wynoś się!
8. Беларусы неверагодныя! / Białorusini są niesamowici!
9. Лукашэнка ў аўтазак! / Łukaszenka do więźniarki!
10. Дзяўчыны ў белым. / Dziewczyny w bieli.
11. Как ашчушчэнія? / Jak doznania?
12. Сабачку! / Pieska!

А якія карысныя выразы аб Беларусі па-польску ведаеце вы?

Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Вы ведалі, што адзін з галоўных турыстычных аб’eктаў Польшчы, саляныя шахты ў Вялічцы, маюць працягласць больш за 200 кіламетраў і бяруць сваю гісторыю аж на пачатку XIII стагоддзя Вялічка – адзін з аб’ектаў, якія безумоўна варта наведаць у Польшчы нават тым, хто не мае праблемаў са здароў’ем.☝️

У мінулыя выходныя Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Grota Solna 1 арганізавалі бясплатнае наведванне салянога пакою з праглядам дакументальнага фільму пра знакамітыя саляныя шахты для беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Радзіму з-за рэпрэсіяў.

Пасля сеансу мы з задавальненне пачаставалі нашых новых сяброў выдатнай гарбатай і смачнай кавай. Спадзяемся, што кожны, хто наведаў наша мерапрыемства, атрымаў сапраўднае задавальненне, выйшаў зрэлаксаваным і крыху больш здаровым.😇

Цэнтр Беларускай Салідранасці выказвае асаблівую падзяку Groсie Solną 1, усім гасцям нашай імпрэзы, а таксама неверагодным валанцёрам нашай ініцыятывы. Дзякуй вам!
Сябры, вельмі часта нам задаюць пытанне, як трапіць у Польшчу без візы?

Юрыдычны аддзел ЦБС падрабязна адказаў на яго на нашай Facebook-старонцы:

https://www.facebook.com/102070998297330/posts/186183956552700/

Распаўсюд вітаецца 🤍❤️🤍
​​Доўгімі зімовымі вечарамі так прыемна бачыць цёплае полымя свечак! Не дарэмна яны з'яўляюцца неадʼемнай часткай скандынаўскага паняцця ўтульнасці – hygge.🇩🇰

Запрашаем вас на бясплатны майстар-клас для беларусаў Варшавы, дзе кожны ўдзельнік зможа зрабіць сваю патрыятычную бел-чырвона-белую свечку! Майстар-клас для вас правядзе Васіль Грудавік. Усе матэрыялы прадастаўляюцца арганізатарамі.
Будзем радыя вас бачыць✌️

💮Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6, lok 2.
💮Калі: 21 снежня а 18.00!

❗️Абавязковы запіс у каментарах на нашай старонцы ў Facebook ці Instagram ❗️

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Дзелімся з вамі нашай радасцю!🎉

Учора адбылася ўрачыстая перадача відэаабсталявання для Цэнтру Беларускай Салідарнасці!🎁 Прадстаўнікі нашай арганізацыі ўручылі ў сваю чаргу святочныя падарункі, зробленыя рукамі беларускіх палітычных бежанцаў.

Мы хацелі б яшчэ раз шчыра падзякаваць нашым партнёрам з Stowarzyszenia Dziennikarzy Polskich і Кшыштафу Скавроньскаму за такую значную дапамогу. Беларусы, як палякі 30 гадоў таму, змагаюцца за свабоду і незалежнасць. Ім патрэбна наша сумесная падтрымка. Дзякуючы вашым намаганням, мы зможам зрабіць больш у гэтай справе.💪

У салідарнасці наша сіла! Дзякуй!
​​Цябе чакае пераезд? 👜 Памятай, што ты не адзін!

На бліжэйшай сустрэчы мы пагаворым пра цяжкасці, з якімі вы можаце сутыкнуцца, а таксама аб падтрымцы, якую вы можаце атрымаць. Пабачымся ўжо сёння! 🙂

Зарэгістравацца: https://tiny.pl/72gwl

Праект "Польска-Беларускі цэнтр падтрымкі і інтэграцыі ў Варшаве" прафінансаваны Фондам міжнароднай салідарнасці у рамках польскага супрацоўніцтва па развіццю Міністэрства замежных спраў РП
​​Увага! Нагадваем вам, што з 28 снежня да 17 студзеня ў Польшчы ўводзяцца новыя абмежаванні, звязаныя з COVID-19:

📌 закрываюцца ўсе гандлёвыя цэнтры, сваю працу ў іх працягнуць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, драгерыі і малыя крамы з перыёдыкай, абасобленыя мэблевыя крамы;
📌абмяжоўваецца праца гатэляў, хостэлаў, гасцявых домікаў (за выключэннем гатэляў для рабочых);
📌 31 снежня ўведзена абмежаванне на перасоўванне з 19:00 да 06:00. Новы год пажадана сустрэць толькі з найбліжэйшымі членамі сям’і;
📌 уводзіцца абавязковы каранцін па вяртанню з-за мяжы грамадскім транспартам для грамадзянаў Польшчы;
📌 спартыўная інфраструктура будзе адчынена толькі для прафесійных спартсменаў;
📌 прыпынена праца гарналыжных курортаў;
📌 папярэдне ўведзеныя абмежаванні застаюцца ў моцы.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Праект "Польска-Беларускі цэнтр падтрымкі і інтэграцыі ў Варшаве" прафінансаваны Фондам міжнароднай салідарнасці у рамках польскага супрацоўніцтва па развіццю Міністэрства замежных спраў РП.
​​Тым часам нашы Дзяды Марозы, іх памочнікі ды памочніцы рыхтуюцца ва ўсю моц! Падарункі для маленькіх беларусаў ужо ў дарозе! Чакайце іх у нядзелю, 27.12 🎄🎄🎄

А як да святаў рыхтуецеся вы?

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Не адчуваеце навагодняга настрою? Зірніце на здымкі нашага ўчорашняга майстар-класу па стварэнню свечак, які наведала 10 неверагодных беларусаў Варшавы! 🔥🔥🔥

Сардэчна дзякуем Васілю Грудавіку за эмоцыі, якія ён падарыў нам учора. Кожны прынёс дамоў частачку свята і навагодняй цеплыні. 🎄 Было па-сапраўднаму цікава і прыгожа! Святы надыходзяць!

P.S. На жаль, у сувязі з COVID-19 мы можам прымаць вельмі абмежаваную колькасць гасцей. Сачыце за нашымі навінамі, мы абавязкова зробім яшчэ не адну імпрэзу для вас.

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
​​Нашы сябры з Stowarzyszenia Dziennikarzy Polskich стварылі вельмі важную і захапляльную кнігу, прысвечаную журналістам, якія трапілі пад рэпрэсіі падчас беларускай рэвалюцыі.

“Я журналіст. Чаму вы мяне б’яце?”- гэта страшнае пытанне паўставала не перад адным прадстаўніком “закону” у нашай краіне. Кніга пра тое, што нельга забыць.

E-book даступны па спасылцы на беларускай, рускай, польскай, украінскай і англійскай мове.
Просім аб максімальным распаўсюдзе гэтай інфармацыі! https://cutt.ly/YhMhMIx
​​У гэтым годзе мноства беларусаў вымушаны сустракаць навагоднія святы ў Польшчы, краіне з іншымі, хоць і блізкімі нам, традыцыямі.🇵🇱

Асаблівае месца ў культуры палякаў займае Божае Нараджэнне, якое адзначаецца ў Польшчы 25 снежня. Пачынаючы ад абеду 24 снежня ўсё жыццё ў польскіх гарадах нібыта замірае, зачыняецца практычна ўсё, акрамя заправак і дробных крамаў.🏪

Якія словы па-польску, звязаныя са святамі, вам маглі б спатрэбіцца? Як павіншаваць палякаў на іх мове? Лавіце кароткі слоўнічак ад ЦБС!

📌Bałwan – снегавік
📌Bombki – ёлачныя цацкі
📌Choinka – ёлка
📌Dwanaście potraw – дванаццаць блюд, якія абавязкова павінны прысутнічаць на святочным стале палякаў. Сярод іх карп, селядзец, боршч з ушкамі, пірогі і маковец
📌Kartki świąteczne – навагоднія паштоўкі
📌Kolęda – святочная песня
📌Lampki – гірлянда
📌Prezent – падарунак
📌Renifer – паўночны алень
📌Stół świąteczny – святочны стол
📌Święty Mikołaj – Святы Мікалай/Дзед Мароз. Цікава, што падарункі польскім дзецям у розных рэгіёнах прыносяць абсалютна розныя персанажы. Акрамя Святога Мікалая гэта Gwiazdor, Dzieciątko, Gwiazdka, Aniołek і звыклы для нас Дзядек Мруз.
📌Wigilia – пярэдадне Раства, 24 снежня
📌Wieniec adwentowy – навагодні вянок
📌Włosy anielskie – дожджык (упрыгожванне на ялінку)
📌Wesołych Świąt i szczęśliwego Nowego Roku – Вясёлых святаў і шчаслівага Новага году!
📌Wszystkiego dobrego w Nowym Roku – Усяго найлепшага ў Новым годзе
📌Najlepsze życzenia świąteczne i noworoczne – Нашы найлепшыя калядныя і навагоднія пажаданні.

А якія асаблівыя навагоднія традыцыі ёсць у вашых сем’ях?
​​Набліжаецца магічны час навагодніх святаў. Мы кожны год чакаем іх як сімвал новага жыцця і пераменаў, хатняй утульнасці і няўлоўнай цеплыні.

2020 год быў па-сапраўднаму асаблівым. Напэўна, яго мы не забудзем ужо ніколі. У гэтым годзе мы дапамагалі беларусам усім, чым толькі маглі. Гэта было не лёгка, але ёсць надзея, што мы са сваёй місіяй справіліся. Як пісаў прафесар Толкін: «Мы не выбіраем часы, мы можам толькі вырашаць, як жыць у часы, якія выбралі для нас». І сваё рашэнне мы прынялі.

Зычым вам у 2021 годзе паменш клапатлівых спраў, адсутнасці пасінелых пальцаў, шчучынскай прыгажосці і, канешне, кахання, якое перамагае ўсё.🤍❤️🤍

Вясёлых святаў!
​​З 16 снежня ў заканадаўства Польшчы былі ўведзены важныя змены, якія датычацца беларусаў, пераехаўшых па праграме Poland. Business Harbour.☝️ Цяпер яны могуць атрымаць статус індывідуальнага прадпрымальніка на роўных правах з грамадзянамі Польшчы. Больш інфармацыі вы можаце знайсці па спасылцы.🔽

https://cutt.ly/Kh2p1xM

Od 16 grudnia w prawie polskim wprowadzono ważne zmiany dotyczące Białorusinów przeprowadzających się w ramach programu Polska. Business Harbour.☝️ Teraz oni mogą uzyskać status jednoosobowego przedsiębiorcy na równych prawach z obywatelami Polski. Więcej informacji można znaleźć pod linkiem.🔽

https://cutt.ly/Kh2p1xM
​​Нагадваем вам, што ў сувязі з каранцінам і эпідэміялагічнай сітуацыяй з COVID-19, мы працягваем сваю працу ў рэжыме анлайн. Наш офіс на Mazowieckiej 12 цалкам зачынены.⛔️

Атрымаць кансультацыі вы можаце здальна ў нашым telegram https://t.me/CBShelp або па нумары + 48722722500
Візіт у наш офіс па адрасе Oleandrów 6 магчымы ў выключных выпадках і толькі па папярэднім запісе праз тэлеграм або тэлефон.

У выпадку калі кагосьці з каманды ЦБС напаткае вірус, праца ўсяго Цэнтру можа спыніцца на 10 дзён, што мела б вялікі негатыўны ўплыў на нашу прадуктыўнасць. Просім вас аднесціся з разуменнем, дадзеныя абмежаванні былі ўведзены кіруючыся клопатам аб вашым і нашым здароўі.