Будзьма беларусамі!
2.48K subscribers
23.2K photos
329 videos
8 files
17.7K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Святлана Курс — пра тры шляхі выратавання сябе

Як выжываць у цяжкія часы? Аўтарка «Па што ідзеш, воўча?» у калонцы «Боль» на kyky.org піша пра сумневы, аптымізм і рэальнасць.

А таксама разважае пра тое, як усім нам вырвацца з палону ў сваёй галаве: навучыцца глядзець фактам у твар і не страціць веру.

✍️ "Сама я нізавошта не чытала б тэксту пад такой назвай, бо ідэя выжываньня здаецца мне абуральна вузкай — чалавек хоча жыць поўным жыцьцём, настолькі, наколькі дазваляюць унутраныя і зьнешнія абставіны. Але часам гэтыя абставіны звужаюцца так, што апынаешся ў поўнай няволі, у цеснай скрыні, скаваны па руках і нагах і залежны ад злой волі".

Тэкст цалкам тут.
👉 Тут - без VPN.
Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзіць беларускую частку класіфікацыі. Што гэта значыць? Тлумачыць бібліятэкар Ігар Іваноў

Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзела 🗂 класіфікацыю ўкраінскага раздзела — вылучыла ў асобны ад СССР і Расіі раздзел і зрабіла больш дакладную перыядызацыю ўкраінскай гісторыі.

☑️ На чарзе для перагляду — Беларусь.

💭 "Праз гэта ў навуковым дыскурсе ўрэшце разарвецца тая сувязь з Расіяй: наша гісторыя не пачынаецца ў Расіі і не заканчваецца з Савецкіям Саюзам. Яна самастойная".

Пагаварылі з Ігарам Івановым, якое значэнне гэта мае для Беларусі і прычым тут працэс дэкаланізацыі.

🔺Тут без VPN.
📌 Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча распачынае новы сезон

Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза” і “Мастацкі пераклад”.

Узнагарода ўручаецца за найлепшую першую кнігу, выдадзеную па-беларуску.

📍Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня (уключна).

🔸Дзе і як падаць 🔸
Без VPN
«Вашы пакуты прынясуць плён», — Лех Валенса звярнуўся да беларусаў

Па просьбе Праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса.

🗯 "Прыйдзе дзень — свабода для вас, справядлівасць і мір для свету. Я ў гэта веру, я за гэта змагаўся".

🔻 Глядзіце па спасылцы (без VPN).
Па матывах аўтарскіх казак і кніг Пясецкага. Гурт Adarvirog выдаў альбом «Чорнае сонца»

Беларускі фолк-метал гурт «Адарвірог» прэзентаваў на лічбавых пляцоўках свой новы альбом.

💽 «Чорнае сонца» — гэта метал-нізка з адзінаццаці кампазіцый, якія пераносяць слухача ці то ў свет паганства з яго таямнічымі міфамі і легендамі, ці то ў старажытныя часы з гісторыі Беларусі. «Жах», «Абадонна», «Цёмныя воды», а цэнтральны сімвал — чорнае сонца.

🥁🎤 У «Чорным сонцы» можна пачуць гукі колавай ліры, дуды, скрыпкі, мандаліны і нават бузукі. Дапаўняюць іх традыцыйныя для хэві-жанру гітара, бубны, бас і вакал.

💭 «Гэта быў выклік, каб напісаць на роднай мілагучнай мове песні, якія б слухаліся жахліва, няўтульна, непрыемна».

Чытайце падрабязней пра альбом па спасылцы.
👉 Тут адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Хто спаліў ХАТЫНЬ? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

ХАТЫНЬ
– спаленая карнікамі ў 1943 годзе беларуская вёска – стала сімвалам народнага болю часоў вайны. Зараз гэта тэма спекуляцыяў: “бандэраўцы”, “украінскія нацыяналісты”… каго толькі не вінавацяць у людскім горы.

👉 Ці ўсё проста ў гэтай гісторыі? Чаму праўда выплыла так позна?
👉 Да чаго тут КАТЫНЬ – месца расстрэлаў польскіх афіцэраў у 1940 годзе па загадзе Сталіна?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
5 жніўня 1392 г. падпісана Востраўскае пагадненне

У гэты дзень у 1392 г. паміж польскім каралём і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем гарадзенскім і трокскім Вітаўтам у маёнтку Востраў было падпісана пагадненне, якое зацвярджала перадачу апошняму поўнай улады ў ВКЛ.

Як ведаем, Ягайла і Вітаўт былі стрыечнымі братамі — першы быў сынам Альгерда, а другі сынам Кестута. Нягледзячы на тое, што Кейстут пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе падтрымаў Ягайлу, той яму шчодара «адплаціў» — задушыў у Крэве падчас перамоваў у 1382 годзе. Вітаўт тады цудам ацалеў і ўратаваўся.

У 1385 годзе была заключана дынастычная унія з Польшчай, паводле якой Ягайла прыняў каталіцкі хрост, пабраўся шлюбам з Ядвігай Анжуйскай і стаў польскім каралём пад імем Уладзіслаў II. У гэты час Вітаўт усяляк імкнуўся вярнуць сабе ўладу, і яго ў гэтай справе актыўна падтрымліваў Ордэн.

Падпісанне Востраўскага пагаднення паклала канец міжусобнай варажнечы братоў і заклала аснову для будучай перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе.
Фестываль Pradmova-2023 пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвясціў прыём заявак на правядзенне імпрэзаў.

Мерапрыемствы сёлетняга фэсту пройдуць у верасні і кастрычніку ў
▫️Батумі,
▫️Варшаве,
▫️Вільнюсе,
▫️Беластоку,
▫️анлайн.

❗️Дэдлайн — 2️⃣1️⃣ жніўня ўключна.

➡️Як падаць заяўку, чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
Вандроўка аднаго дня: едзем у Жылічы — беларускі Версаль на 100 пакояў

Калі ў вас ёсць толькі адзін вольны дзень для вандроўкі, прапануем рушыць да маляўнічага сядзібна-паркавага ансамбля роду Булгакаў, што месціцца ў Жылічах Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Будынак захаваўся да нашага часу з ХІХ стагоддзя, сёння якасна адрэстаўраваны і чакае наведвальнікаў.

Тут пабачым
▪️маштабны архітэктурны прыклад позняга класіцызму на сто пакояў, рэстаўрацыяй якога займаўся Алесь Пушкін,
▪️заночым на борце плавучай базы адпачынку
▪️ды сустрэнем па дарозе шмат іншых цікавостак.

🏛 Палац у Жылічах быў дабудаваны толькі ў ХХ стагоддзі. Пры ім мелася нават уласная аранжарэя, якая паводле памераў і колькасці экзотаў лічылалася найбуйнейшай на тагачаснай тэрыторыі Беларусі.

🏛Дызайн кожнага са ста пакояў не паўтараўся нават у дробных дэталях.

🏛У адным з пакояў можна пабачыць нават аб’ёмную 3D-падлогу!

Зацікавіліся?

🚘Тады паехалі!
Тут адкрыецца без VPN.
ПАДБОРКА РЭЦЭПТАЎ ЛЕТНІХ СТРАЎ ад Будзьма, каб перажыць спёку і адчуваць лёгкасць🤍

🍥Літоўскі халаднік. Ммм, бамбічна!

🍥Халодны шчавельнік. Чаргаваць з халадніком!

🍥Юшка са шчупакоў. Смак паходаў, вандровак, лета на Нёмане!

🍥Летнія салаты: мізэрыя, сыры, зялёны.хуткія і смачныя салаты нашых продкаў.

🍥Яйкі пашот па-беларуску на сняданак. Лёгка, сытна, выкшталцона

🍥Квасоліха з лісічкамі. Нью! Прыгожа, смачна, карысна, без мяса

🍥Старадаўнія закускі для гасцей на свежым паветры. Змятуць імгненна!

🍥Варэнікі або перогі з бульбай. Вясёлы занятак і вячэра з асалодай для ўсё кампаніі

🍥“Сhampignons de Paris” як у часы Панятоўскага. Яшчэ ніколі шампіньёны не былі такімі смачнымі!

🍥Наліснікі кручаныя з тварагом. Ніхто не адмовіцца незалежна ад надвор’я

🍥Шарлот з клубніцамі. Ачмурэнны дэсерт!

🍥Летнія напоі: квас, узвар, клубнічна-вяршковы. З асалодай натоліш смагу!

👉Больш рэцэптаў нашых традыцыйных страў па спасылцы
Не толькі двухфактарка. Памятка пра тое, як карыстацца тэлеграмам крыху бяспечней

Наколькі проста ідэнтыфікаваць чалавека ў тэлеграме?

Што рабіць, каб ускладніць аператыўнікам гэтую задачу?

Якія дадзеныя могуць збіраць тэлеграм-боты? Ці можа карыстальнік хаця б прыблізна ацаніць бяспечнасць бота?

Ці можна ідэнтэыфікаваць асобу карыстальніка па ID у тэлеграме?

➡️Тлумачаць эксперты па лічбавай бяспецы.
Тут - без VPN
6 жніўня 1517 г. Францыск Скарына выдаў «Псалтыр»

У гэты дзень у 1517 г. у Празе Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу пад назвай «Псалтыр».

Мы не ведаем дакладнай даты ні нараджэння, ні смерці нашага кнігадрукара. Нарадзіўся ён недзе каля 1490 года, памёр недзе каля 1552 года. Затое маем дакладную дату завяршэння ім першай друкаванай кнігі:

«Завершаны Псалтыр з Божай дапамогай. На загад і руплівасцю абранага мужа, у лекарскіх навуках доктара Францыска, Скарынавага сына, з Полацка. У Старым месце Пражскім. У год ад Нараджэння Божага тысяча пяцьсот сямнаццаты, у шосты дзень месяца жніўня».

У 1520 годзе Скарына перабіраецца Вільню. Там гэты выхадзец з Полацка адкрывае друкарню і распачынае кнігадрукаванне.

Скарына друкаваў свае кнігі на царкоўнаславянскай мове з невялікай колькасцю лексічных адзінак беларускага паходжання, а вось аўтарскія прадмовы да іх напісаныя ім на старабеларускай мове.

Чытайце яшчэ: Як Францыск быў Георгіем Скарынам. Гістарычныя цікавосткі пра Францыска Скарыну
Археолагі знайшлі ўнікальныя артэфакты полацкіх князёў

Двухтыднёвая археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяды Ушацкага раёна зноў аказалася паспяховай. Знойдзеныя артэфакты, верагодна, належалі полацкім князям.

➡️Падрабязнасці па спасылцы.
Тут - без VPN
Мастак Уладзіслаў Бохан: «Людзям у нас падабаецца пакутаваць»

У варшаўскім Шматкультурным цэнтры прайшла выстава беларускіх мастакоў-анархістаў. Сярод твораў — карціны з красамоўнымі назвамі «Сістэма любіць цішыню», «Сем колаў Беларусі», «Па кім званіць апошні званок», «Дом узорнага ўтрымання».

Мы паразмаўлялі з адным з творцаў Уладзіславам Боханам пра яго мастацтва і бачанне сітуацыі ў Беларусі, а таксама спыталі пра ўражанні ад выставы наведвальніц Аліну Коўшык і Крысціну Шыянок.

💬Аліна Коўшык: «Нельга сказаць, што гэта выстава можа спадабацца, але яна дазваляе задумацца над існасцю таго, што адбываецца ў нашай краіне амаль трыццаты год, а то і болей, калі мы зазірнем глыбей у камунізм. Асэнсаванне мастаком гэтых падзей вельмі ўражвае»

➡️Што хацеў сваімі творамі сказаць Уладзіслаў Бохан і ў чым каштоўнасць выставы, чытайце па спасылцы.
Тут — без VPN