Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
🔱🔥Расія — гэта вайна? Лад жыцця, які замяніў жыццё. Новы выпуск відэапраета «Трызуб і Пагоня»

🔻Чаму Расія перманентна ваюе?

🔻Чаму «глыбінны народ» гэта падтрымлівае?

🔻Чаму імперыя зрабіла стаўку на вайну, а ўсе астатнія сферы (эканоміка, інфраструктура, адукацыя, навука...) толькі служаць вайне?

☝️Раз на 100 год расійская армія мадэрнізуецца і атрымлівае перамогу сусветнага маштабу (як у 1812-м ці 1945-м), рэшта — стагнацыя і дэградацыя.

🔻Чаму гэты цыкл паўтараецца зноў і зноў?

🔻Урэшце, хто НАЙБОЛЬШ зацікаўлены ў тым, каб імперыя перастала ваяваць?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні»
🔱🔥Падляшша: беларусы і ўкраінцы ў Польшчы. Ці магчыма нам жыць без канфліктаў? Новы выпуск відэапраета «Трызуб і Пагоня»

Беларусы і ўкраінцы жывуць у Польшчы не з 2014-га, 2020-га ці 2022-га, але — тысячу год. Калі ўласна Польшчы ў сучасных межах яшчэ не было, як і нацый у сучасным разуменні. Адсюль феномен Падляшша (Падляшскае ваяводства, цэнтр — Беласток) — месца сутыкнення гістарычнай Літвы, русінаў і палякаў.

Разбіраемся ў відэапраекце #трызубіпагоня:

▪️Па якіх прыкметах адрозніць беларусаў і ўкраінцаў Падляшша?
▪️Што такое бежанства 1915 года? Чаму ў XX стагоддзі беларусаў тут лічылі “камуністамі”?
▪️Чаму газеты і культурныя арганізацыі беларусаў і ўкраінцаў дазволілі тут адно ў 1956-м?
▪️Ці магчыма жыць далей у міры і згодзе?

➡️Глядзіце выпуск па спасылцы: https://youtu.be/8j1VlYqDQYs
🔱🔥 Сакрэты Залатой Арды. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Кажучы «Залатая Арда», мы ўяўляем сабе качэўнікаў, якія забіваюць і гвалцяць...

🔻Але ці ўсё так проста?

☝️Гэта была складаная сістэма і буйная бізнес-імперыя сусветнага значэння.

З «татара-мангольскім ігам» таксама не ўсё так проста.

🔻Ці акупавалі манголы Масковію?

🔻Што такое ярлычная сістэма?

🔻Чаму Расію лічаць пераемніцай Залатой Арды?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Багдан Хмяльніцкі і яго выбар. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Багдана Хмяльніцкага ў Расіі дагэтуль лічаць суаўтарам “інтэграцыі” паміж казацкай дзяржавай ды Масковіяй, так званага “ўз'яднання” Украіны і Расіі – па выніку Пераяслаўскай рады ✍️ ў 1654 годзе.

🔻 Як так атрымалася?
🔻Ці сапраўды Хмяльніцкі аддаў Украіну маскоўскаму цару?
🔻Ці магло быць па-іншаму?
🔻Урэшце, што такое Рускае Княства і праект перазагрузкі Рэчы Паспалітай?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Таямніцы народных песень. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Беларусы ведаюць “Купалінку”, “Бывайце здаровы, жывіце багата” ды яшчэ некалькі песень, якія лічацца народнымі (спойлер: не ўсе яны народныя).

🔻А дзе старажытныя песні?
🔻Ці быў у Беларусі вайсковы фальклор часоў Вялікага Княства Літоўскага?
🔻Што насамрэч схавана ў народных песенных сюжэтах?

🎶 Песні купальскія, жніўныя, валачобныя, рэкруцкія, сіроцкія, галашэнні, застольныя… усё гэта – агромністы скарб нашай нацыянальнай культуры. І ён – жывы!

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Хто спаліў ХАТЫНЬ? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

ХАТЫНЬ
– спаленая карнікамі ў 1943 годзе беларуская вёска – стала сімвалам народнага болю часоў вайны. Зараз гэта тэма спекуляцыяў: “бандэраўцы”, “украінскія нацыяналісты”… каго толькі не вінавацяць у людскім горы.

👉 Ці ўсё проста ў гэтай гісторыі? Чаму праўда выплыла так позна?
👉 Да чаго тут КАТЫНЬ – месца расстрэлаў польскіх афіцэраў у 1940 годзе па загадзе Сталіна?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Літва і ліцвіны – хто гэта? Этнас, карпарацыя? Продкі беларусаў ці літоўцаў? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Літва, ліцвіны, літоўцы, літвакі, летувісы… лёгка заблытацца?

🔻Як і адкуль з’явілася назва?

🔻Колькі разоў яна мяняла сваё значэнне на працягу апошніх 1000 гадоў?

🔻Урэшце, Вялікае Княства Літоўскае — чыя гэта дзяржава?

🔻Ці можа нехта адзін прэтэндаваць на спадчыну ВКЛ?

Міндоўг, Гедымін, Вітаўт, Ягайла, Леў Сапега, Януш Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч — усе яны ліцвіны.

❗️Але пад «Літвой» кожны з іх мог разумець нешта сваё. Бо сам тэрмін шырэйшы за імя нацыі, дзяржавы ці тэрыторыі.

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні».
Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Гарэлка, водка, гарэлае віно. Моцны алкаголь у гісторыі Беларусі і Украіны. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

🔻Адкуль гарэлка на нашых землях?

🔻Чаму пілі ў Рэчы Паспалітай і да чаго тут гандаль збожжам?

🔻Ці праўда, што нас спрадвеку спойвала Расія?

🔻Ці праўда, што сялян і шляхту спойвалі жыды ў корчмах?

🔻Гарэлка ў СССР: найбольш магутная зброя супраць свайго ж народу?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні».

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Беларусь і Украіна — былыя расійскія калоніі? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Расія — адзіная каланіяльная імперыя, якая ўсю сваю гісторыю гэта старанна хавала. Бо кожны захоп новых тэрыторый — «вызваленне», «аб’яднанне», «самі хацелі...».

Практыкі тыя ж, што і ў іншых імперый: выкачванне рэсурсаў, замена элітаў, выкарыстанне тэрыторыі і людзей у сваіх войнах.

🔻Ці скончылася ўсё гэта пасля 1991 года?

Не. Посткаланіялізм — гэта тое, з чым маюць справу Беларусь, Украіна, Казахстан, краіны Балтыі і Каўказу. Усіх нас НЕДАімперыя надалей бачыць у сваёй арбіце.

🔻Але як гэта выглядае на практыцы?

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні».

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🔥 Вайна ідэй. Еўразійства VS Балта-Чарнаморскі саюз. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

🔻Што такое еўразійства?

🔻Выдумка Аляксандра Дугіна ці старая канцэпцыя, якая толькі зараз стала ідэалогіяй расійскай агрэсіі і вайны?

🔻Навошта Расіі «асаблівы шлях» і «загадкавая руская душа»?

🔻Чаму еўрапейскі шлях развіцця ім не пасуе?

🔻А што мы можам супрацьпаставіць?

Адказ ёсць: Балта-Чарнаморскі саюз, або Міжмор'е, Intermarium. Гэта ідэя аб’яднання краінаў паміж Балтыкай і Чорным морам у адзіны блок. Польшча, Беларусь, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія — разам, каб супрацьстаяць выклікам часу.

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы.

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні».

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🏇Новы выпуск “Трызуба і Пагоні” ўжо заўтра

⚔️Знудзіліся па неверагодным расповедам пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў?

Вось вам фота чароўнай вядоўцы Кацярыны Ваданосавай са студыі.

#трызубіпагоня зноўку тут. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

👀Невялічкі спойлер пра заўтрашні выпуск. Што ж нас чакае?

Крым — «рай на зямлі», які заўжды прыцягваў людзей. За тысячагоддзі гісторыі тут жылі і будавалі грэкі, готы, скіфы, італьянцы, татары, украінцы… Пасля 1783 года паўвыспа была заваяваная Расіяй. На што пайшлі расіяне, каб вычысціць Крым ад прадстаўнікоў карэнных нацыянальнасцей? Калі і чаму з Крыму зніклі татары? Ці маюць, урэшце, расіяне права на Крым?.. Няпростая гісторыя паўвыспы за 10 хвілін.

▶️Каб не прапусціць выпуск і атрымаць адказы на гэтыя пытанні, падпісвайцеся на канал і паглядзіце мінулыя серыі
🔱🏇 Ці маюць расейцы права на Крым. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

🔷Крым – “рай на зямлі”, які заўжды прыцягваў людзей. За тысячагоддзі гісторыі тут жылі і будавалі грэкі, готы, скіфы, італьянцы, татары, украінцы. Пасля 1783 году паўвыспа была заваяваная расіяй.

🔻На што пайшлі расіяне, каб вычысціць Крым ад прадстаўнікоў карэнных нацыянальнасцей?

🔻Калі і чаму з Крыму зніклі татары?

🔻Ці маюць, урэшце, расіяне права на Крым?

Няпростая гісторыя паўвыспы за 10 хвілін.

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні»

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🏇Кашмар Масковіі – ЛІСОЎЧЫКІ або спецназ Рэчы Паспалітай. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

♦️Для таго, каб было спакойна на Радзіме, трэба, каб было неспакойна ў Масковіі. Калі там вайна — у нас мір. Гэта галоўны запавет Аляксандра Лісоўскага, кіраўніка атрадаў «лісоўчыкаў» — спецназу Рэчы Паспалітай, які рабіў глыбокія рэйды ў тыл ворага ажно да Белага мора!

🔻Як гэта было магчыма?

🔻У чым сакрэт вайсковых перамог лёгкай конніцы, якая не мела цяжкога ўзбраення ды нават абарончага даспеху?

🔻Як яны фарсіравалі рэкі? Як бралі гарады?

🔻Чаму нават у Заходняй Еўропе лісоўчыкаў называлі «вершнікамі апакаліпсісу»?

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні»

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🔱🏇Жорсткі канфлікт 17 ст. – унія vs праваслаўе. ✝️☦️ Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

❤️‍🔥Язафат Кунцэвіч – святы для грэка-каталікоў і рыма-каталікоў, пакутнік за веру. Для праваслаўных – антыгерой, які забіраў цэрквы і манастыры.

🔻Як было насамрэч?

🔻 Чаму ў гарадах беларускага Паддзвіння і Падняпроўя дайшло да жорсткіх сутычак праз пытанне веры, а Вялікае Княства Літоўскае стала на краі грамадзянскай вайны?

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» 🔥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
👑Ягайла – як узначаліць Польшчу і перажыць усіх ворагаў 🔱🏇 Новы выпуск «Трызуба і Пагоні»

😱Ягайла ўмеў здзіўляць публіку на Кракаўскім двары: свечкі для Д’ябла, забабоны, незразумелая мова, любоў да лазні і паляванняў, але… цвярозы лад жыцця.

🧸Яго бачылі марыянеткай, а ён заснаваў дынастыю ды паклаў пачатак аб’яднанню земляў Польшчы, Літвы і Русі. Перажыў сяброў, ворагаў і трох жонак. Менеджар, палітык і лідар, які па-ранейшаму чамусьці для нас — «паляк», для палякаў — «ліцвін».

💡 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні»

Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
🤷«Хіць у хазь» — як зразумець сакрэтную мову беларусаў 🔱🏇 Трызуб і Пагоня

🗣Апівошта, шайдака, магрэта, тумарнік, майдук… Магчыма, Вы ніколі не чулі гэтых словаў, мы таксама. Гэта дыялектызмы.

👅Мова для лакальнага ўжывання ў пэўнай частцы Беларусі або — закрытымі суполкамі пэўнай прафеісіі (як шапавалы ці жабракі). Сэнс у тым, каб зразумелі свае. А іншыя — нават добра, калі не разумеюць! Пагаворым пра беларускія дыялекты, іх асаблівасці, лёсы ды геаграфію.

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

➡️ Глядзіце па спасылцы

#трызубіпагоня — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаваў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, што нельга забыць.

📍Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» 🔥Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.