Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
«І нас укрыюць верасы...»

Назва гэтай расліны паэтычная настолькі, што яе выкарыстоўвалі ў якасці псеўданіма і часта згадвалі ў вершах айчынныя творцы. Ад яе ж утварылася назва першага восеньскага месяца — верас.

Чытайце пра гісторыю расліны ў беларускай літаратуры па спасылцы. Тут – без VPN.
Якімі былі беларускія лякарні Сярэднявечча

Як старадаўнія лякарні былі ўладкаваныя, як царква стварыла, а потым страціла іх, і як яны працавалі без дактароў?

🚩У Гродне лепш, чым у Парыжы

Першакласным для свайго часу быў шпіталь на 60 ложкаў пры Гродзенскай медыцынскай школе ў 1775 — 1781 гадах. Там у кожнага хворага меўся свой ложак. А ў той перыяд нават у цэнтральнай лякарні Парыжа «Гатэль Д’е» хворыя ляжалі на падлозе на саломе ці ў лепшым выпадку мясціліся па тры чалавекі на адным ложку ў велізарных залах.

Палаты ў гродненскім шпіталі былі разлічаныя кожная на некалькі ложкаў, іх памяшканні часта праветрывалі.

➡️Гісторыю беларускіх лякарняў Сярэднявечча чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN
Беларусы запусцілі новы брэнд адзення Rabi Pilna — са словамі Кастуся Каліноўскага

Пакуль што ў калекцыі праекта, што паўстаў у Вільні, толькі цішоткі з цытатамі Кастуся Каліноўскага з «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы».

Чытайце пра новы праект па спасылцы. Тут – без VPN.
📚ШТО ПАЧЫТАЦЬ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ

Зрабілі для вас падборку самых цікавых тэкстаў і відэа, якія выйшлі на гэтым тыдні на budzma.org. Каб вы нічога не прапусцілі.

▪️«Згубіць свабоду — гэта абсурд»: як жыве беларуская творчая суполка ў Познані
Размова з адной з заснавальніц творчай прасторы MY ў Познані Настай Валасевіч і бармэнам Мікітам Бубашкіным.

▪️«Усё далёка ня страчана». Лявон Вольскі пра веру ў людзей
У аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся!» на budzma.org Лявон Вольскі піша пра вынікі нядаўнега марафону салідарнасці, які паказаў, што «беларусы — трывалыя, разумныя, сьмелыя й рашучыя. І шчодрыя». Жыццесцвярджальны тэкст ад Лявона Вольскага.

▪️Ануфрый Петрашкевіч: гувернёр Ігната Дамейкі і архівіст, дзякуючы якому мы ведаем аб філаматах

▪️«Трава з ХІІ ст. зялёная і пахне...» Неспадзяванкі беларускіх археолагаў
Якія найбольш каштоўныя артэфакты знаходзяць беларускія археолагі? Якім чынам праз стагоддзі захаваліся ў зямлі артэфакты з арганічных матэрыялаў? Распавядаем у артыкуле.

▪️Скандал у Варшаве. Будзе два Беларускія моладзевыя хабы?
Каб разабрацца ў сітуацыі, якая склалася вакол Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве, карэспандэнтка budzma.org Алена Ляшкевіч пагаварыла з абодвума бакамі канфлікта.

📚Бібліятэка Кангрэса ЗША пераглядзіць беларускую частку класіфікацыі.
Што гэта значыць? Тлумачыць бібліятэкар Ігар Іваноў

Тэст: Пазнай выканаўцу па радкох з трэка
Прайдзі тэст і правер сваё веданне трэкаў беларускіх музыкаў.

▶️Хто спаліў Хатынь?
Хатынь — спаленая карнікамі ў 1943 годзе беларуская вёска — стала сімвалам народнага болю часоў вайны. Але ці ўсё проста ў гэтай гісторыі? Разбіраемся ў новым выпуску відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
7 жніўня 1932 г. нарадзіўся Адам Мальдзіс

З’явіўся слынны дзеяч беларускай культуры на свет у сялянскай сям’і ў вёсцы Расолы на Астравеччыне.

У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Па сканчэнні ўніверсітэта тры гады працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». Затым паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры пры Акадэміі Навук БССР. Меў званне доктара філалагічных навук.

Публікавацца пачаў у 1954 годзе. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII–XIX стагоддзяў, асаблівую ўвагу надаваў беларуска-польскім і беларуска-літоўскім літаратурным сувязям. Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг.

Ладзіў росшукі ў айчынных і замежных архівах усяго, што тычылася беларускай культуры яшчэ за савецкім часам. Адшукаў знакаміты «Полацкі сшытак» з музыкай эпохі Барока. Кансультаваў Уладзіміра Караткевіча на адпаведнасць гістарычным рэаліям.

Чытайце яшчэ: «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Цікавыя факты пра Адама Мальдзіса
«Месяц». У гурта «Nochy» выйшла новая песня

💬Песьня пра самае недасяжнае і схаванае ўнутры ад усіх. Пра сваю другую палову, якая сацьмела ад убачанага змроку апавядаецца праз алегорыю з месяцам, у якога з Зямлі бачна толькі адзін бок. Лірыка і шырокая прастора з кантраставым фіналам. Начны трэк са сваёй асаблівай атмасферай.

- Калі-небудзь усё гэта скончыцца і калі знойдзеце другую палову сябе, то абдыміце яе моцна.

https://youtu.be/kDpPzizh_oQ
🤗У Лондане ўжо год працуе беларускае выдавецтва. Якія вынікі працы і выдавецкія планы

📚Год таму, 6 жніўня 2022 года, у Лондане з’явілася выдавецтва «Скарына», якое паставіла сабе за мэту працягваць традыцыю беларускага эмігранцкага кнігадруку, адлюстроўваць, умацоўваць творчы патэнцыял беларускага замежжа ды будаваць плённую супрацу з творцамі ў Беларусі.

🔻Наколькі атрымалася рэалізаваць гэтую мэту?

🔻Якія кнігі выйдуць у выдавецтве ў бліжэйшы час?

👉Адказы на гэтыя і іншыя пытанні тут. Чытаць без VPN можна тут.
🧐У атачэнні вады, альбо Пра што спрачаліся ў Спораве

Аграгарадок Спорава ў Бярозаўскім раёне ў наш час — месца прыцягнення падарожнікаў з розных куткоў Беларусі і нават замежжа. На жнівеньскі фестываль «Спораўскія сенакосы» заўсёды прыбывае багата гасцей. На ім можна паўдзельнічаць у чэмпіянаце па касьбе альбо ў турніры па футболе на балоце...

Ці праўда, што раней да вёскі Спорава нельга было даехаць і дайсці?

А каб накасіць сена ці пасеяць бульбу, вяскоўцам даводзілася пераплываць возера?

Ці праўда, што Спораўскае возера было як мора, па якім хадзілі караблі, капітаны якіх ніяк не маглі падзяліць прыстань?

Чаму сімвалам Спорава стала рыба?

Чаму менавіта тут можна паслухаць самую рэдкую пеўчую птушку Еўропы — вяртлявую чаротаўку?

👉Пра гэтыя і іншыя сакрэты, якія хавае ў сабе рыбацкая вёска, чытайце тут. Без VPN чытаць можна тут.

📍Чытайце яшчэ:
Маршрут на выходныя: вандруем па Палессі
«Тэатр — гэта і ёсць выгнанне»: размова з рэжысёркай Палінай Дабравольскай пра кошт спектакля і «сядзенне на адной тэме»

Якім ёсць беларускі тэатр сёння? Ці варта за ім увогуле сачыць? Як гэта — рабіць тэатр у выгнанні? У якіх умовах працуюць беларускія творцы і з якімі складанасцямі сутыкаюцца?

Пагаварылі пра гэта з рэжысёркай Палінай Дабравольскай, а таксама пра яе спектакль «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча»

💬Паліна Дабравольская: «Гэта проста праблема сістэмы і таго, што тэатр не патрэбны нікому, акрамя нас — тых, хто гэтым мастацтвам хоча займацца. Можа, мне пашчасціла, і мне заўсёды ў рукі ляцяць нейкія ідэі і праекты. Але ёсць розніца паміж тым, каб нічога не рабіць і хаяць усё навокал, або рабіць усё магчымае і таксама хаяць сістэму. Вось я з апошніх».

➡️Чытайце інтэрв'ю па спасылцы.
Тут - без VPN
«Наш Ляндэр». Гісторыя паспяховага паўстанца

У адной са сваіх нядаўніх гутарак вядомы беларускі гісторык з Беластока Алег Латышонак назваў паўстанне 1863 года «катастрофай». Такая ацэнка тых падзей выклікала ў тым ліку і негатыўныю рэакцыю, але з’яўляецца цалкам справядлівай.

Бо паўстанне было і сапраўды трагічнай старонкай у нашай гісторыі — тысячы паламаных жыццяў і незайздросных лёсаў яго ўдзельнікаў яскравы таму доказ. Але разам з тым у падзеях 1863 года бралі ўдзел людзі, біяграфія якіх склалася адносна ўдала нават пасля паразы паўстання. Расказваем пра аднаго з іх.

💥Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам атрады гарадзенскіх, ваўкавыскіх, навагрудскіх, пружанскіх і слонімскіх паўстанцаў здолелі адбіцца ад царскіх войскаў у бітве пад Мілавідамі.

👉Тут адкрыецца без VPN
8 жніўня 1912 г. нарадзіўся Аркадзь Чарнышэвіч

Будучы беларускі пісьменнік з’явіўся на свет у вёсцы Кулакі на Міншчыне. У 1928 годзе скончыў Старобінскую сямігодку, пасля чаго дапамагаў бацькам па гаспадарцы. У 1930 годзе бацька быў раскулачаны і адпраўлены на Беламорканал, а сям’я выслана ў Комі-Пярмяцкую акругу.

Нягледзячы на высылку і цяжкія ўмовы жыцця, Чарнышэвіч не забываўся на творчасць. У 1940 годзе апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў. Таксама ў гэтым жа годзе наведаў Мінск, дзе быў удзельнікам курсаў-канферэнцыі маладых аўтараў.

У 1950 годзе разам з сям’ёй вярнуўся ў Беларусь. Першыя чатыры гады па вяртанні быў дырэктарам Насовіцкай пачатковай школы. З 1957 года жыў у Радашкавічах, дзе друкаваўся ў мясцовай газеце «Сцяг Ільіча».

Аўтар шэрагу кніг, у тым ліку і для дзяцей. Сярод вядомых твораў: «Суседзі», «Праз зімы і вёсны», «Засценак Малінаўка», «Зосін лужок». З 1954 года сябра Саюза пісьменнікаў БССР.

Памёр 18 студзеня 1967 года.
Што не так з гарадзішчамі Крычава: царкоўная лаўка на месцы вала і банер з няправільнай даціроўкай

❗️Настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы ў Крычаве Андрэя Ігнатушку тры гады таму прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, бо ён зруйнаваў некалькі метраў вала археалагічнага помніка, каб пабудаваць царкоўную лаўку.

👉 Але гэтая гісторыя мае невялічкі працяг і да яе дадалася яшчэ адна прыкрая з’ява — старажытнае гарадзішча абазначылі з памылкамі на 200 гадоў.

🔺 Як так атрымалася?
🔺 Якая пазіцыя райвыканкама?
🔺 Якім перыядам датуецца гарадзішча насамрэч?

Распавядаем.
Тут - без VPN.
Чым Абдзіраловіч Гарэцкага падобны на шэкспіраўскага Гамлета. Адказвае Андрэй Хадановіч

Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча прысвечаны аднаму з самых важных твораў у гісторыі беларускай культуры — аповесці «Дзве душы» Максіма Гарэцкага.

Якія творы можна лічыць лёсавызначальнымі для беларускай ідэнтычнасці?

Чаму аповесць называецца «Дзве душы»?

Чым Абдзіраловіч Гарэцкага падобны на шэкспіраўскага Гамлета?

Як барацьба за каханне пачынае ў аповесці барацьбу класавую?

Чаму галоўны герой апынаецца на Каўказе і прычым тут Лермантаў?

Чаму твор быў забаронены ў СССР нават пасля рэабілітацыі Гарэцкага?

▶️ Адказы на гэтыя і іншыя пытанні па спасылцы.
Без VPN
чытаць можна тут.
🎶Гурт Irdorath запіша першую пасля вызвалення песню ў рэзідэнцыі «Дома творцаў»

Гісторыя рэзідэнцыі «Дома Творцаў» распачалася 2 гады таму, аднак яе заснаванне азмрочыла жудаснае затрыманне сябраў творчай ініцыятывы — Вовы і Надзеі з гурта Irdorath.

Увесь гэты час Дом збіраў шмат сяброў, адбываліся самыя розныя — тэатральныя, музычныя, мастацкія рэзідэнцыі. Але «заўсёды існавала нейкая пустата»: творчая суполка працягвала сваю працу з чаканнем на вяртанне музыкаў.

Цяпер Надзея і Вова на волі і ў бяспецы, але пасля двух гадоў выпрабаванняў і знаходжання ў турме даволі не проста вярнуцца ў звычайнае жыццё.

💬Таму мы арганізавалі рэзідэнцыю, якая дапаможа ўзнавіць псіхалагічныя і музычныя сілы гурта Irdorath ...

🔻Што чакаюць самі музыкі ад гэтага працэсу?

👉Чытайце па спасылцы. Без VPN можна чытаць тут.
🦣Як у Беларусі сотні гадоў знаходзілі мамантаў

1 жніўня гомельскія вадалазы падчас абследавання акваторыі Бесядзь у вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна знайшлі астанкі жывёлы. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выказала здагадку, што астанкі належалі маманту. Гэтую здагадку пацвердзілі супрацоўнікі музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, якіх выклікалі на месца знаходкі.

Для Беларусі гэта рэдкая знаходка насамрэч не такая і рэдкая. Беларускія навукоўцы знаходзілі астанкі мамантаў больш чым у 200 розных месцах на тэрыторыі нашай краіны, дзе маманты жылі ў перыяд палеаліту.

❗️Самая першая такая знаходка выявілася яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай, пад канец XVI стагоддзя: тады астанкі маманта знайшліся падчас будаўніцтва касцёла ў Міры.

Падрабязней пра тое:

🔻як у Беларусі сотні гадоў знаходзілі мамантаў

🔻дзе ў Беларусі захоўваюцца астанкі гэтых жывёл

🔻што за звер такі - лясны слон

🔻як наша краіна звязана з кантрабандай біўняў

чытайце па спасылцы. Чытаць без VPN можна тут.
Сёння айцу Аляксандру Надсану магло б споўніцца 97 год

Інтэрв'ю з духоўным лідарам беларускай эміграцыі – айцом Аляксандрам, запісанае для Budzma.org у 2015 годзе, чытайце тут.