Будзьма беларусамі!
2.51K subscribers
24.1K photos
374 videos
8 files
18.5K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!

Сувязь з рэдакцыяй: @BudzmaSuviaz_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
«Трава з ХІІ ст. зялёная і пахне...» 😳Неспадзяванкі беларускіх археолагаў

Беларускія гістарычныя гарады маюць цікавы феномен — культурны слой — магутны кансервант арганічных матэрыялаў.

Гэта сапраўдны 🎁 падарунак для археолагаў, якія вымушаныя вывучаць зніклыя цывілізацыі адно па парэштках матэрыяльнай культуры, што захаваліся ў зямлі на месцы паселішчаў і некропаляў.

▪️Якія найбольш каштоўныя артэфакты знаходзяць беларускія археолагі?

▪️Якім чынам праз стагоддзі захаваліся ў зямлі артэфакты з арганічных матэрыялаў?

👆 Распавядаем у артыкуле.
Без VPN.
Вучыўся ў Еўропе, быў супраць Люблінскай уніі, хварэў на сіфіліс. Маладосць Мікалая Радзівіла Сіроткі

2 жніўня 1549 году нарадзіўся адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў магутнага дому Радзівілаў — Мікалай Крыштаф па мянушцы Сіротка.

Знакаміты пілігрым, фундатар касцёлаў, будаўнік Нясвіжскай рэзідэнцыі... Яго маладое жыццё было настолькі насычаным, што падзей з запасам хапіла б на некалькі іншых жыццяў.

Як склаўся лёс выбітнага беларускага князя?

📍Чытайце па спасылцы ці па гэтай (без VPN).
🔥 Выдавецтва «Янушкевіч» запусціла новую інтэрнэт-кнігарню knihauka.com

Пакуль новая пляцоўка па продажы беларускіх кніг працуе ў тэставым рэжыме.

✍️ «Будзе шмат сырога, недаробак і іншага, таму адразу просім прабачэння за збоі. Цягнуць далей не было як, тым больш што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by»

💡Што будзе на новым сайце?
💡У якія краіны плануецца дастаўка?
💡Ці будуць зніжкі?

👉 Распавядаем.
Чытайце без VPN.
Стваральнік беларускага маркетплэйса Зміцер Завадскі: Наша галоўная мэта — умацаванне незалежнасці і нацыянальнага статусу Беларусі

Прадпрымальнік і актывіст Зміцер Завадскі вядзе з Германіі працу над стварэннем маркеплэйса, дзе можна будзе знайсці шырокі асартымент тавараў з беларускай мовай і сэнсамі.

Калі чакаць запуску пляцоўкі і чаму ён ўпэўнены ў вялікім патэнцыяле беларускацэнтрычнага бізнэсу, Зміцер распавёў budzma.org.

💬Зміцер Завадскі: «Я ствараю платформу, дзе беларускія творцы, выдаўцы, вытворцы змогуць прадаваць свае тавары, дзе можна сабраць усе нашы ўнікальныя прадукты і зрабіць іх даступнымі ва ўсім свеце. Гэта важна не толькі для таго, каб распаўсюджваць беларускую прадукцыю, але і для падтрымкі беларускага прадпрымальніцтва, духу свабоды, беларушчыны.»

➡️Чытайце па спасылцы.
Тут адкрыецца без VPN.
3 жніўня 1971 г. памёр Янка Маўр, беларускі пісьменнік

Нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры ў 1883 г. у гарадку Лібава. Цяпер гэта Ліепая, што ў Латвіі.

Вучыўся ў Ковенскім рамесным вучылішчы, а пасля ў настаўніцкай семінарыі. Працаваў настаўнікам у вёсцы пад Барысавам. Па запрашэнні Якуба Коласа прыняў удзел у знакамітым нелегальным з’ездзе настаўнікаў у Мікалаеўшчыне, з-за чаго болей не мог займацца педагагічнай працай.

Пасля Рэвалюцыі вярнуўся да выкладання.

Ведаем мы сёння Янку Маўра дзякуючы Алесю Якімовічу, першаму сакратару часопіса «Беларускі піонэр», а фактычна і рэдактару. Менавіта ён угаварыў сціплага выкладчыка гісторыі і геаграфіі ў адной са сталічных гімназій Івана Міхайлавіча Фёдарава апублікаваць на старонках выдання свае творы.

Першая з публікацый — аповесць «Чалавек ідзе» з’явілася ў нумары «Беларускага піянера» за лістапад 1926 года і падпісана псеўданімам Янка Маўр.

👉Чытайце яшчэ: 10 фактаў пра Янку Маўра
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як размаўляць па-беларуску прыгожа і сакавіта?

Лавіце падказкі!

#будзьма #будзьмабеларусамі #беларускіцікток
Будзьма беларусамі! pinned «🔱🔥 Таямніцы народных песень. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» Беларусы ведаюць “Купалінку”, “Бывайце здаровы, жывіце багата” ды яшчэ некалькі песень, якія лічацца народнымі (спойлер: не ўсе яны народныя). 🔻А дзе старажытныя песні? 🔻Ці быў у Беларусі…»
Скандал у Варшаве. Будзе два Беларускія моладзевыя хабы?

2 жніўня ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве ў прысутнасці паліцыі мянялі замкі.

Адбылося тое па ініцыятыве былога кіраўніка і заснавальніка «Белага легіёну» Сяргея Бульбы, які сцвярджае, што цяпер з’яўляецца законным кіраўніком моладзевага хаба. У сваю чаргу цяпер ужо былы кіраўнік Хаба Аляксандр Лапко заяўляе, што адбыўся рэйдарскі захоп.

❗️Каб разабрацца ў сітуацыі, якая склалася вакол Беларускага моладзевага хаба ў Варшаве, карэспандэнтка budzma.org Алена Ляшкевіч пагаварыла з абодвума бакамі канфлікта.

💬Аляксандр Лапко: «Мы заклалі бомбу запаволенага дзеяння яшчэ ў 2020-м.
Амаль усе, з кім мы працавалі, хто зараз выказвае нам словы падтрымкі, сказалі, што яны не будуць там далей працаваць».

💬Сяргей Бульба: «Пасля правядзення інвентарызацыі Хаб працягне сваю дзейнасць».

⚡️ Чытайце іх бачанне сітуацыі па спасылцы.
Тут - без VPN.
Дзе Напалеон Орда жыў у Гродне? Гісторык Мечыслаў Супрон высветліў дакладны адрас знакамітага мастака

Напалеон Орда — самы вядомы беларускі пейзажыст у сусветнай культуры, які пакінуў пасля сябе найбагацейшую спадчыну.

📍Яго любімым месцам было Гродна, якому прысвечана самая вялікая колькасць акварэляў.

Нядаўна атрымалася высветліць і дакладны гродзенскі адрас мастака!

🔺 Дзе ж Орда жыў у Гродне? Распавядаем.
Без VPN.
🤘Моладзевы рок, блюзавыя напевы і экзістэнцыя, якая папярэджвае эсэнцыю. Агляд рэлізаў ад беларускіх музыкаў

Сёння ў рубрыцы «Гітара Мулявіна» гаворка пойдзе аб экзістэнцыйным крызісе, року, што нарэшце вырваўся з нататак у тэлефоне на музычную прастору, і чароўным неасоўле па-беларуску. 🔥 Гонім не марнуючы часу!

У ВЫПУСКУ:

💿 паглыбляемся ў самыя змрочныя куткі душы з дапамогай постпанк-праекта Čužanica
💿 расцем ад школьных канцэртаў да рок-дэбюту з гуртом Passive Voice
💿 і ловім беларускі блюзавы вайб ад сталічных хлопцаў з назвай Puaro

🎶 Чытайце (і слухаце) тут. Па гэтай спасылцы без VPN.
📢 У Вільні пройдзе кірмаш RADA Market

Кірмаш адбудзецца ў міжнародны дзень моладзі, 12 жніўня. Яго арганізатары абяцаюць зарад энергіі, натхнення і новыя веды.

🛍🎈 На кірмашы можна будзе пазнаёміцца з дзейнасцю беларускіх арганізацый і ініцыятыў, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра творчасць беларускіх рамеснікаў ды рамесніц і набыць іх вырабы.

🔺 Якая праграма?
🔺 Якія ініцыятывы будуць?
🔺 А што наконт рамеснікаў і рамесніц?

Чытайце па спасылцы.
👉 Без VPN.
ТЭСТ: Пазнай выканаўцу па радкох з трэка

Спявай мне песні пра… анёлаў 👼. Аказваецца, беларусы любяць песні пра анёлаў. Прынамсі мы ажно 10 такіх песень падабралі. Ці ўсе з іх ты ведаеш? 😉

Дзе ты падзеўся, зiхоткi анёл,
Наш абаронца, прасякнуты сонцам?

👉 Прайдзі наш тэст і правер сваё веданне трэкаў беларускіх музыкаў!

🧩 Пачынаем?
Без VPN.
3 жніўня 2004 Тураву быў нададзены статус горада! 🎉

Якая ў яго гісторыя і чаму варта наведаць?

🔴 Гісторыя за 5 хвілін — ТУРАЎ — ад сталіцы да мястэчка

Чаму ўзнікла княства? Хто быў першым князем і чаму быў “акаянным”? Як землі захапілі і як удалося вярнуць незалежнасць? Чаму тураўская зямля – скарб для археолагаў?

🔴 7 нагодаў наведаць старажытны Тураў

Прапануем бліжэй пазнаёміцца з Туравам, ягонымі «цёплымі» крыжамі, што растуць з зямлі, парэшткамі старадаўняга храма ХІІ стагоддзя, драўлянай царквой 1810 года, пераночыць на вадзе і пачаставацца мацарэлай, маскарпонэ і іншымі смакоццямі ад мясцовага вытворцы!
4 жніўня 1917 г. нарадзіўся Янка Брыль

У гэты дзень у Адэсе ў сям’і чыгуначніка з’явіўся на свет Іван Антонавіч Брыль, вядомы ўсім пад псеўданімам Янка Брыль.

Ва ўзросце 5 гадоў будучы пісьменнік перабраўся на бацькаўшчыну ў вёску Загор’е на Гарадзеншчыне. У 1931 г. Янка Брыль паступіў у Навагрудскую гімназію, якую не змог скончыць праз матэрыяльныя цяжкасці.

У 1939 г. быў прызваны на службу ў польскае войска. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны трапіў у нямецкі палон пад польскай Гдыняй, адкуль уцёк у 1941 г. на Беларусь, дзе далучыўся да партызанскага руху.

Па вайне загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі. У 1981 г. атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі.

Пісаць пачаў яшчэ юнаком, але дэбютаваў са сваімі творамі толькі ў 1938 г. Найбольш вядомыя творы пісьменніка — «Птушкі і гнёзды», «Я з вогненай вёскі...», «Золак убачаны здалёк».

Чытайце яшчэ: Гісторыя сяброўства Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча
🏃‍♀️🚶🏻‍♂️ Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 5-6 жніўня

🤗 Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам.

Сямейны фэст, гістарычны квэст, майстар-класы, выставы, рыцарскія фестывалі і беларускія кінапаказы — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!

На гэтых выходных вас чакаюць:

▪️Квэст у Сапегаў у Ружанах
▪️Фэст «Гальшанскі замак 2023»
▪️Мсціслаўскі фэст
▪️«Сад ідэй»: выстава беларускай сучаснай скульптуры ў Полацку ды шмат іншых цікавостак.

👉 Афіша імпрэз на 5-6 жніўня

📍А каб не прапусціць беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, раім падпісацца на тэлеграм-бот «Будзьма разам!».