Навіны нашых палітвязняў (ніяк не атрымліваецца коратка)
📌Сёння ў судзе па «справе Аўтуховіча» адбыўся допыт пацярпелых. Адзін з іх ацаніў свае маральныя пакуты ў 15 000 рублёў
📌Стала вядома, што актывіст грамадскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусь» Максім Вінярскі з 27 траўня знаходзіцца ў ШІЗА. Да мужчыны не пускаюць адваката бо «няма заявы». Але ж і напісаць яе нельга пакуль знаходзішся ў ШІЗА. Мужчына асуджаны да 5 гадоў калоніі.
📌Палітвязень Уладзіслаў Тамашэвіч сёння выйшаў на волю – ён цалкам адбыў тэрмін. Яго вінавацілі ў тым, што ён падпаліў дзяржаўны сцяг, размешчаны каля адной з крамаў у сяле Краснае Маладзечанскага раёну.
📌Ігара Лосіка этапавалі ў наваполацкую калонію. Мужчына ўжо 24 месяцы ўтрымліваецца ў няволі, ён асуджаны да 15 гадоў па «справе Ціханоўскага».
📌Затрымалі лабарантку біялагічнага факультэту БДУ Алену Андрэеўну. Паводле інфармацыі сілавікоў, яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і стварыла свой чат пад назвай «Цягнічок з Варанянскага».
📌Актывістку Ганну Скачак, якую чатыры дні ўтрымлівалі ў ІЧУ, асудзілі двойчы запар. І кожны раз да штрафу ў 30 базавых. Жанна – кіраўніца Менскай абласной рабочай групы «Жанчыны БСДП».
📌Год калоніі за паклёп на Лукашэнку. Такі прысуд вынесены ў Гомлі Канстанціну Дудараву.
📌За каментары ў Telegram-каналах затрымалі 36-гадовую Кацярыну Балабановіч. Паводле сілавікоў, жанчына была падпісана на «экстрэмісцкія» каналы, дзе ў каментарах нібыта абражала прадстаўнікоў улады. Распачата крымінальная справа паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады).
📌Такі ж артыкул прад’явілі машыністу чыгункі менчуку Сяргею Латушкіну. У «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси» у каментарах абражаў супрацоўнікаў міліцыі.
📌Затрыманы старэйшы выкладчык інстытуту бізнесу БДУ Максім Мароз.
📌Паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму – палітвязню Аляксандру Пятрашку. Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў Горадні па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
📌У Лідзе затрымалі байкера Івана Кашко, яму інкрымінуюць распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і нацысцкай сімволікі, абразы Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, здзек над дзяржаўным сцягам, заклікі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў, распальванне сацыяльнай варожасці.
📌Палітвязня Паўла Пяскова асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Мужчына ўжо асуджаны за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі. Гэта быў першы палітычна матываваны прысуд за падзеі 2020 года.

🇵🇱Польшча выдаткуе больш за €4 мільярды на падтрыманне ўзброеных сілаў
Польшча запускае Фонд падтрымкі Узброеных Сілаў у сувязі з вайной ва Украіне. Падрабязнасці распавёў новапрызначаны віцэ-прэм'ер па пытаннях бяспекі Мар’юш Блашчак.
Урад плануе павелічэнне выдаткаў на мадэрнізацыю польскіх узброеных сілаў: ужо сёлета на гэта выдаткуюць 20 мільярдаў злотых, а ў наступным годзе гэтую суму плануюць павялічыць да 49 мільярдаў.
«Місія віцэ-прэмʼера па пытаннях бяспекі нясе з сабой пэўныя выклікі, звязаныя з расейскім уварваннем ва Украіну і, несумненна, складанай міжнароднай сітуацыяй. Наша дзейнасць сканцэнтраваная на развіцці войска, а яно магчымае, калі ў нас ёсць фінансавы падмурак. Гэты падмурак – закон аб абароне Айчыны. У наступным годзе мы выдаткуем на абарону мінімум 3% ВУП», – заявіў Мар’юш Блашчак.
Крыніца: Ministerstwo Obrony Narodowej

💣У Адэскай вобласці цалкам забаранілі выкладаць рускую мову і літаратуру
З 1 жніўня ў школах не будуць выкладацца расейская мова і літаратура. З адукацыйнай праграмы прыбралі ўсіх расейскіх пісьменнікаў.
Не будзе расейскай і як факультатыву.
Рашэнне наконт выкладання расейскай у самой Адэсе пакуль не прынятае.
Крыніца: СТРАНА.ua

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Дняпры мужчына кінуў гранату ў дзяцей, якія гулялі ў двары
Ад выбуху пацярпеў хлопчык 11 гадоў, ён у больніцы. Мужчыну затрымалі, вядома, што ён быў п'яны. Па месцы жыхарства праваахоўнікі выявілі іншую зброю.
Крыніца: @dnepr_operativ

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці магчымы ў Беларусі радыкальны пратэст і ці шкодзяць нашай рэвалюцыі кветкі і чыстыя лавачкі? 💐🤔
❓Чым беларуская Плошча адрозніваецца ад украінскага Майдану, а таксама якія высновы зрабіў Лукашэнка з украінскіх рэвалюцыяў глядзіце ў сюжэце праграмы «Бязвіз» ☝️
📺Выданне цалкам, глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/G2YCela3-Ic

Менск у рэйтынгу гарадоў свету па выгодзе экасістэмы для стартапаў заняў 312-е месца
Усяго ў рэйтынг увайшла 1 тысяча гарадоў.
Менск за год страціў адразу 82 пазіцыі і зараз па выгодзе стартап-інфраструктуры саступае ўсім сталіцам краін-суседак.
♦️Вільня – на 80 месцы;
♦️Кіеў – на 93;
♦️Варшава – на 106 радку;
♦️Рыга – на 196;
♦️Масква – на 29-м радку.
Крыніца: Global Startup Ecosystem

У Расеі спрабаваў застрэліцца ахоўнік Пуціна, які насіў ягоную валізку з ядравымі кодамі
Палкоўнік ФСБ Вадзім Зімін, які быў ахоўнікам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і насіў з сабой так званую «ядравую валізку», трапіў у шпіталь з раненнем галавы, паведамляе выданне Mirror.
ФСБшніка ў лужыне крыві знайшоў ягоны брат, побач з ім ляжаў траўматычны пісталет Іж 79-9ТМ, здарэнне адбылося 20 чэрвеня.
Крыніца: Mirror
ФСБшніка ў лужыне крыві знайшоў ягоны брат, побач з ім ляжаў траўматычны пісталет Іж 79-9ТМ, здарэнне адбылося 20 чэрвеня.
Крыніца: Mirror
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Берасцеец Дзяніс Жук 26 лістапада 2020 года ехаў на працу, але не даехаў, бо быў затрыманы сілавікамі і ўжо 1 год 6 месяцаў і 28 дзён знаходзіцца ў зняволенні
Дзяніс Жук горача захапляецца фатаграфіяй. Здымаць на плёнку – ягонае хобі. У Дзяніса каля 20 плёначных фотаапаратаў. Працаваў барменам і планаваў ажаніцца, але карная сістэма адклала гэтыя планы.
«У яго класны погляд як у фатографа, заўсёды ў пошуках ракурсаў і натхнення», – распавядала дзяўчына Дзяніса Наталля.
📩Напішыце палітвязню: ПК № 2, вул. Сікорскага, д. 1, 213800, Бабруйск
Дзяніса судзілі ў трэцяй групе па так званай справе берасцейскіх беспарадкаў, калі 9-10 жніўня 2020 года жыхары гораду выйшлі на пратэст супраць падтасоўкі выбараў. Дзянісу, як і яшчэ тром асобам у гэтай групе, вядомы палітычнымі справамі суддзя Святаслаў Каліна прысудзіў чатыры гады зняволення.

Навіна на добры сон: Пентагон адправіць ва Украіну робата-сабаку для размінавання тэрыторый
Пентагон вырашыў адправіць ва Украіну аднаго з двух сваіх робатаў-сабакаў. Яго перададуць амерыканскай кампаніі HALO Trust, якая займаецца размінаваннем украінскіх тэрыторый. Робата плануюць выкарыстоўваць у Кіеўскай вобласці.
Адзін з такіх робатаў ужо быў ва Украіне – на Чарнобыльскай АЭС у 2020 годзе ☝️
🐶Нарэшце знакаміты сабака Патрон зможа больш адпачываць.
Крыніцы: Foreign Policy, Meduza

💥#main Галоўнае за 22 чэрвеня
✅Як пуцінская Расея капіюе гітлераўскую Нямеччыну.
✅У Менску прайшла акцыя, пасля якой менчукамі можна ганарыцца.
✅Навіны нашых палітвязняў.
✅Яшчэ адзін журналіст загінуў ва Украіне, а колькі ўсяго?
✅У Вялікай Брытаніі – найбуйнейшая забастоўка.
✅Як выглядае Марыупаль і колькі там загінулых , што адбываецца ў Мікалаеве, у Херсоне падарвалі аўто. У Адэскай вобласці больш не будзе ўрокаў расейскай.
✅Ці ёсць рызыкі пачатку вайны ў Літве?
✅Як катуюць жанчын?
✅Офіс Ціханоўскай стварае групу па пытаннях беларускага бізнесу.
✅Дзіўнае здарэнне з ахоўнікам Пуціна.
✅У Афганістане - землятрус, шмат загінулых.
✅Чаму Расея востра рэагуе на дэмантаж савецкіх помнікаў у іншых краінах?
✅Апублікаваны ліст Васіля Быкава.
✅Культурны цэнтр «Корпус» закрыўся. Фота.
✅У Балгарыі можа змяніцца ўрад , Польшча выдаткуе шмат € на падтрыманне ўзброеных сілаў, а ў Літве рыхтуюцца да магчымай аварыі на АЭС.
✅Якое месца Менск заняў у рэйтынгу гарадоў па выгодзе экасістэмы для стартапаў.

🔴 Навіны ночы і раніцы 23 чэрвеня. 120 дзень расейскага ўварвання ва Украіну.
Каманда «Белсату» працягвае сачыць за апошнімі навінамі. Далучайцеся да нашага эфіру!
https://youtu.be/bvpMaAbN1w4

YouTube
ЗСУ ўжо ў Херсоне? Арэстовіч: Дэ-факта Украіна – сябра НАТА. Харкаў стаў яшчэ больш прыфрантавым
Навіны ночы і раніцы 23 чэрвеня. 120 дзень расейскага ўварвання ва Украіну. 24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда "Белсату" сочыць за апошнімі навінамі.
00:00 Дайджэст навінаў
01:29 Карэспандэнт "Белсату" Аляксандр Мікрукоў…

📚Што пачытаць зранку? Сабралі для вас самыя цікавыя аўтарскія матэрыялы «Белсату»:
❗️ «Канчатковае рашэнне», або «дэўкраінізацыя». Як пуцінская Расея капіюе гітлераўскую Нямеччыну.
◾️ Катаванні жанчын. Сілавікі маюць больш варыянтаў для ціску.
❓Чаму шмат хто з беларускіх праграмістаў застаецца ў краіне?
🤔 Каго насамрэч падтрымлівае Кітай у расейска-ўкраінскай вайне?
🌆 Апошнія дні «Корпусу». Як цяпер выглядае культурны цэнтр?
#штопачытаць

Чэхія не будзе выдаваць беларусам візы і ВНЖ да сакавіка 2023 году.
Аднак гэтыя меры не датычаць тых, хто ўжо мае чэшскі від на жыхарства. Таксама працягнуць выдаваць гуманітарныя візы.
Крыніца: ceskenoviny.cz
Аднак гэтыя меры не датычаць тых, хто ўжо мае чэшскі від на жыхарства. Таксама працягнуць выдаваць гуманітарныя візы.
Крыніца: ceskenoviny.cz
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Апошнія навіны з Украіны ды вакол яе станам на раніцу 23 чэрвеня:
🔹У выніку вайны ва Украіне пацярпелі як мінімум 917 дзяцей. Паводле афіцыйных звестак, загінула 324 дзіцяці, яшчэ 593 атрымалі раненні. Гэтая дадзеныя не поўныя,бо ў месцах правядзення актыўных баявых дзеянняў падлічыць ахвяры немагчыма.
🔹Расейцы захапілі 2 населеных пункты на Луганшчыне. Гэта Ласкутаўка ды Рай – Аляксандраўка.
🔹Ноччу расейцы 6 разоў абстралялі Днепрапятроўскую вобласць.Як мінімум 2 чалавекі атрымалі раненні, разбураны будынкі,у некаторых месцах няма вады і электрычнасці.
🔹За ўчорашні дзень расейцы некалькі разоў абстралялі Лісічанск. Загінуў 1 чалавек,яшчэ 3 – параненыя. Таксама зруйнавана адна са школ гораду.Пра гэта паведаміў Сяргей Гайдай, кіраўнік Луганскай АВА.
🔹На востраве Змяіны працягваецца аперацыя ўкраінскіх вайскоўцаў па знішчэнню ваеннай тэхнікі ворага.ЗСУ знішчылі яшчэ адзін расейскі зенітна-ракетны комплекс «Панцыр С-1».
🔹На відэа вы можаце пабачыць страшныя разбурэнні ў Святагорску на Данеччыне.

Белсат
🔹На Днепрапятроўшчыне выбухнуў рэзервуар з палівам на нафтабазе, якую тушылі ўсю ноч У выніку загінуў адзін ратавальнік, яшчэ двое шпіталізаваныя з апёкамі. Усяго ж на гэтую хвіліну вядома пра 13 пацярпелых у выніку ракетнага ўдару і пажару. Пажар на нафтабазе…
🔹Нафтабазу ў Навамаскоўскім раёне Днепрапятроўшчыны нарэшце патушылі. Праз 108 гадзін
Пажар на ёй узнік увечары суботы, 18 чэрвеня, пасля абстрэлу расейскімі ракетамі.
Выбух і далейшы пажар забіў трох людзей, яшчэ 14 атрымалі раненні і апёкі. Патушыць полымя не маглі больш за 100 гадзін.
Крыніца: @dnipropetrovskaODA

☝️Грамадзяніна Латвіі затрымалі ў Беларусі за СМС з крытыкай Лукашэнкі. І змясцілі ў псіхіятрычную больніцу
Пра гэта паведамляе прадстаўніца МЗС Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіч.
Паводле яе, латвійца правяралі беларускія сілавікі, выявілі нейкую «крамольную» СМС-ку і затрымалі. Калі супрацоўнікі консульства прыехалі наведаць мужчыну, то выявілася, што ён змешчаны ў «псіхушку». На гэты момант патрапіць да яго дыпламаты не могуць.
Пры якіх абставінах быў затрыманы латвіец і што ён рабіў у Беларусі, не ўдакладняецца.
Крыніца: la.lv
Пра гэта паведамляе прадстаўніца МЗС Латвіі Занда Калніня-Лукашэвіч.
Паводле яе, латвійца правяралі беларускія сілавікі, выявілі нейкую «крамольную» СМС-ку і затрымалі. Калі супрацоўнікі консульства прыехалі наведаць мужчыну, то выявілася, што ён змешчаны ў «псіхушку». На гэты момант патрапіць да яго дыпламаты не могуць.
Пры якіх абставінах быў затрыманы латвіец і што ён рабіў у Беларусі, не ўдакладняецца.
Крыніца: la.lv
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Вайскоўцы ЗСУ паказалі фрагменты бою ў Севераданецку на Луганшчыне.
Зараз гэта самая гарачая кропка Украіны. Паглядзіце!
Пабачылі ў: @uniannet
Зараз гэта самая гарачая кропка Украіны. Паглядзіце!
Пабачылі ў: @uniannet
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👆У пад'ездзе аднаго з дамоў у Магілёве адбыўся сапраўдны патоп.
Жыхары дому паведамляюць, што заліла ўвесь падʼезд ад 9 да 1 паверху, пры гэтым ЖЭС не прымае аніякіх мераў: «У падʼездзе нядаўна быў зроблены рамонт за кошт жыхароў. Хто будзе несці адказнасць за нанесеную шкоду?» – пытаюць яны.
Крыніца: @zamkadomby