Белсат
20.8K subscribers
61K photos
19K videos
38 files
46.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
▪️Памёр спявак Юрый Шатуноў

Ён быў вядомы як саліст гурта «Ласковый май».

Прычынаю смерці стаў інфаркт. Шатунову было 48 гадоў.

Крыніца: расейскія СМІ
◽️«Іра прытрымлівалася пазіцыі: чаму мы павінны з’язджаць са сваёй краіны, калі мы нічога дрэннага не зрабілі?»

Сёння пачнуць судзіць нашую калегу, журналістку TVP Ірыну Слаўнікаву. У зняволенні Ірына знаходзіцца ўжо амаль 8 месяцаў. Мы размаўлялі з яе мужам, і ён распавёў нам рамантычную гісторыю іх кахання, прафесійны ды жыццёвы шлях Ірыны і пра той страшны дзень, калі журналістку разам з мужам затрымалі ў менскім аэрапорце. Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)!
Польскае тэлебачанне (TVP) выступіла з заяваю з нагоды пачатку суда над Ірынай Слаўнікавай

«Выстаўленыя абвінавачванні адназначна сведчаць пра злы намер рэжыму Лукашэнкі, які выкарыстоўвае цалкам залежны ад сябе судовы апарат, каб прыбраць з грамадскага жыцця такіх асобаў, як Ірына Слаўнікава. Яна, як журналістка Польскага тэлебачання і прадстаўніца незалежнай журналісцкай супольнасці актыўна праявіла сябе ў справе данясення да беларусаў праўдзівай інфармацыі.

Рэпрэсіі ў дачыненні Ірыны Слаўнікавай ды іншых журналістаў, якіх цяпер за кратамі ў Беларусі некалькі дзясяткаў, з'яўляюцца істотным элементам брутальнай барацьбы рэжыму з грамадзянскай супольнасцю, якая не можа існаваць без доступу да незалежных медыяў.

Кіраўніцтва TVP звяртаецца да ўсёй міжнароднай супольнасці з заклікам падтрымаць Ірыну ды іншых асобаў, якіх менскі рэжым пераследуе з-за таго, што яны робяць сваю працу».

Крыніца: @belsat
🔹У Беларусі спіс забароненых прафесій для жанчын скарацілі ў 2 разы

Раней гэты спіс налічваў 181 пазіцыю, цяпер іх 88.

Цяпер жанчыны могуць працаваць на ліцейных работах, кіроўцамі міжгародніх аўтобусаў з колькасцю месцаў больш за 14, кіроўцамі грузавых аўтамабіляў грузападымальнасцю больш за 5 тон і самазвалаў 2,5 тоны, а таксама на шэрагу прафесій у вытворчасці цэлюлозы, паперы ды вырабаў з іх.

Жанчынам дагэтуль забаронена працаваць па прафесіях, звязаных з пад’ёмам і перамяшчэннем цяжараў уручную, у тым выпадку, калі перавышаюцца гранічныя нормы ўздыму, нельга выконваць работы па тушэнню пажараў, а таксама выконваць горныя ды горнакапітальныя работы.

Крыніца: pravo.by
◾️Колькасць загінулых падчас землятрусу ў Афганістане ўзрасла да 1,5 тысяч чалавек.

Пацярпела яшчэ больш за 2000. Пра гэта паведамляе «Al Jazeera» са спасылкаю на прадстаўніка талібаў.

Нагадаем, землятрус адбыўся на паўднёвым усходзе краіны раніцай 22 чэрвеня і доўжыўся ўсяго некалькі хвілін. У выніку некалькі вёсак былі цалкам разбураныя, пад заваламі да гэтага часу застаюцца людзі. Закранула таксама некалькі правінцый. Гэта самы смяротны землятрус, які адбыўся ў Афганістане за апошнія 20 гадоў.

Крыніца: aljazeera.net
Страшэнны патоп адбыўся на захадзе Грузіі ў выніку залеваў.

У рэгіёне Самегрэла рака выйшла з берагоў затапіла дзясяткі дамоў, пашкодзіла дарогі і масты.

Крыніца: Formula ჩემი ქალაქი მკლავს
📍Палітвязня Віктара Бабарыку зноў на 10 содняў змясцілі ў ШІЗА.

У мінулым месяцы ён ужо правёў у ШІЗА 10 содняў. Гэтым разам ён там апынуўся нібы за «канфлікт з сукамернікам», які заключаўся ў тым, што мужчыны размаўлялі ў падвышаных танах.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
Аляксандр Няўзораў паказаў свой украінскі пашпарт

А таксама, імаверна, пашпарт сваёй жонкі.

Гэта адбылося ўчора падчас жывога эфіру ягонай праграмы «Невзоровские среды».

Крыніца: Александр Невзоров
🇦🇱 У Албаніі параілі Украіне не мець ілюзіяў наконт хуткага ўступлення ў Еўразвяз

Так сказаў прэм'ер Албаніі Эдзі Рама перад пачаткам саміту кіраўніцтва ЕЗ з лідарамі краін Заходніх Балкан. Албанія ў статусе кандыдата ў ЕЗ ужо 9 гадоў.

«Паўночная Македонія кандыдат ужо 17 гадоў, калі я не памыляюся, Албанія – дзевяць. Мы вітаем Украіну, гэта добра, што ёй дадуць статус кандыдата. Але я спадзяюся, што народ Украіны не будзе мець вялікіх ілюзіяў на гэты конт
», – заявіў прэмʼер.

Раней кіраўнік МЗС Аўстрыі намякнуў, што Украіна не ўступіць у ЕЗ раней Албаніі і Паўночнай Македоніі.

Крыніца: СТРАНА.ua
Беларускі Народны банк забараніў пераводы з-за мяжы

Забарона дзейнічае на пераводы (Р2Р) на карты банку з-за мяжы ў любой валюце.

Крыніца: БНБ
🇪🇺☝️ Еўрасаюз падтрымаў наданне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступ да ЕЗ

І прыняў адпаведную рэзалюцыю.

Крыніца: europarl.europa.eu
☝️Сёння ў Менскім абласным судзе будзе агучаны прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу

Спадару Уладзіміру інкрымінуюць абразу Лукашэнкі, стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Судовы працэс скончыўся ўчора, учора ж Мацкевіч выступіў з апошнім словам. Суд адбываецца ў закрытым рэжыме.

Чытайце цікавую размову з былой жонкай Уладзіміра Святланай Мацкевіч пра філасофію, турму, сям’ю і каханне ПА СПАСЫЛЦЫ

Крыніца: @belsat
🔻Лукашэнка прыляцеў са спантанным візітам да Расеі

Сёння і заўтра ён будзе нефармальна размаўляць з Пуціным у рэзідэнцыі Завідава, а на суботу запланаваная афіцыйная праграма, якая ўключае ў сябе працоўную сустрэчу ў Пецярбургу.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што нібыта якраз Пуцін наведае Беларусь і прыедзе ў Горадню.

Крыніца: прэс-служба Лукашэнкі
Беларусь і Расея ствараюць сумесную групу па расследаванні генацыду

Пастанову аб гэтым падпісалі генпракуроры Беларусі і РФ.

📌Больш за год у Беларусі расследуецца крымінальная справа аб генацыдзе насельніцтва ў гады вайны, праводзяцца раскопкі на месцах масавых пахаванняў, складаюцца спісы ваенных злачынцаў, як памерлых, так і яшчэ жывых.

📌За адмаўленне генацыду ўведзена крымінальная адказнасць.

📌Паводле звестак пракуратуры, на Беларусі было 260 лагераў смерці і 170 гета, у якіх былі знішчаныя не менш за 1,5 млн чалавек. Усяго за гады нямецкай акупацыі страты мірнага насельніцтва Беларусі склалі каля 3 млн чалавек.

📌У Расеі таксама распачатыя крымінальныя справы аб генацыдзе ў часы вайны, але на заканадаўчым узроўні пакуль яго прызнання не адбылося.

Крыніца: праўладныя telegram-каналы
Тры гады «хатняй хіміі» запрасілі для аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна

⚡️Прысуд агучаць заўтра, у 9:45 раніцы, у судзе Заводскага раёна Менску. Справу разглядае суддзя Анастасія Асіпчык.

Нагадаем, палітвязню інкрымінуюць ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Крыніца: @viasna96
🔸Выйшла на волю палітзняволеная Яна Мілеўская

26-гадовую дзяўчыну затрымалі ў верасні 2021 года за сарваны чырвона-зялёны сцяг на адной з гомельскіх вуліцаў. Разам з дзяўчынай былі Максім Мычко і Аляксандр Бендзь, іх таксама затрымалі. Усім маладзёнам далі па году калоніі

Максім Мычко і Аляксандр Бендзь таксама павінны сёння выйсці з-за кратаў.

Крыніца: @viasna96
Белсат
У Дняпры мужчына кінуў гранату ў дзяцей, якія гулялі ў двары Ад выбуху пацярпеў хлопчык 11 гадоў, ён у больніцы. Мужчыну затрымалі, вядома, што ён быў п'яны. Па месцы жыхарства праваахоўнікі выявілі іншую зброю. Крыніца: @dnepr_operativ
Мужчыне, які кінуў у дзяцей гранату, 54 гады. Украінскія СМІ паведамляюць, што ён вайсковец ЗСУ

Па дадзеных праваахоўнікаў, мужчына быў п'яны. Ён кінуў гранату з акна сваёй кватэры на 7-м паверсе. Граната выбухнула на клумбе каля дому.

Распачатая крымінальная справа (замах на забойства).

Акрамя таго, паводле украінскіх медыя, у затрыманага пры ператрусе канфіскавалі шэраг боепрыпасаў.
Гісторыя выратавання ў фота

25-гадовая амерыканская сінхраністка Аніта Альварэс страціла прытомнасць у басейне і сышла на дно.
Трэнерка плыўчыхі выратавала падапечную.

Паведамляецца, што цяпер з дзяўчынай усё добра.

Фота: Oli Scarff/AFP