Белсат
19.9K subscribers
62.4K photos
19.6K videos
38 files
48.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Вось такія відэа прыходзяць нам з розных куткоў краіны. Беларусы (усе, нават самыя маладыя) падтрымліваюць рабочых. Салідарнасць нашага народу не ведае межаў ♥️

Відэа даслалі чытачы @belsat
За надпіс «Не забудем» на «Пушкінскай» на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага двух чалавек абвінавачваюць па крымінальным артыкуле. Ім пагражае да 10 гадоў. Справа за само забойства пакуль так і не пачатая.

Крыніца: @tutby_official
Дзень на валютна-фондавай біржы пачаўся з рэзка росту курсу долара – больш як на 1%. Істотна падаражэў і еўра.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мы – студэнты віцебскіх універсітэтаў, будучыя спецыялісты, ад якіх наўпрост залежыць росквіт нашай краіны. Мы зараз знаходзімся ў сітуацыі, калі за іншадумства чалавека могуць збіць ці кінуць за краты. Шматлікія студэнты сутыкаюцца з ціскам з боку адміністрацыі ВНУ за мірнае праяўлення свайго меркавання. Адбываецца гэта па-рознаму: АМАПам, затрыманнямі, пагрозамі не допуску да іспытаў і залікаў. У такіх умовах немагчыма нармальна развівацца».

Віцебскія студэнты запісалі моцны зварот да ўладаў і высунулі свае патрабаванні 💪 Крыніца: @belsat
У Беларусі з 1 лістапада вырастуць пенсіі і дапамогі дзецям. Праўда, толькі на 0,8%. Менавіта настолькі павялічыўся бюджэт пражыткавага мінімуму. Цяпер ён роўны 258,11 рубля на месяц. Рост склаў 2,1 рубля.
Навіна пра фэйкавасць новага чату «Горадня Азот» не адпавядае рэчаіснасці. Прыносім свае прабачэнні.
На «Беларуськаліі» адбылося надзвычайнае здарэнне: на Чырвонаслабодскім рудніку ў лаве 2-2 В пацярпеў брыгадзір Дзмітрый Урублеўскі. Пад ціскам сарвала шланг, якім ударыла яго па твары. Магчыма, выбіты вока і пералом асновы чэрапа. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Крыніца: @tutby_official
❗️У Менску праз каронавірус часткова прыпыняецца аказанне планавай меддапамогі. «Сітуацыя з COVID-19 у Менску прагназуемая. Мы чакалі другую хвалю», – сказаў першы намеснік старшыні Камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка.

Крыніца: @belta_telegramm
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Адважны супрацоўнік «Атланту» запісаў вельмі шчыры відэазварот да Лукашэнкі.

«Я, рабочий завода «Атлант», Манкевич Виктор Анатольевич, признаю своим президентом Светлану Тихановскую и напоминаю Александру Григорьевичу об выставленном ультиматуме.
Вы должны объявить о своём уходе, вы должны остановить насилие, вы должны освободить всех политических заключённых. Не разрушайте нашу страну! Если в вас есть что-то человеческое, если вы действительно где-то переживаете за Беларусь – уходите, уходите сейчас, пока не поздно!»

Крыніца: @belsat
У Берасці ў нядзелю затрымалі больш за 60 чалавек. Сёння, 28 кастрычніка, выходзіць 72 гадзіны, як гэтых людзей можна трымаць у ІЧУ, таму затрыманых вязуць у суд Маскоўскага раёну, дзе арганізаваны сапраўдны канвеер. На ім суддзя Святаслаў Каліна раздае содні: па 5 содняў арышту атрымалі Уладзімір Рослік, Алег Парфёнаваў і Раман Палоска, 3 содняў атрымала Галіна Ягорава.

У Горадні таксама працягваюцца суды над затрыманымі ў нядзелю. Пакуль даюць штрафы.

Крыніца: @belsat
Студэнты Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту працягваюць пратэст.

Крыніца: @ruparbdmu
Лукашэнка працягвае інтэграваць Беларусь. Сёння дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з Расеяй аб узаемным прызнанні візаў.

Крыніца: @rian_ru
Белсат
⚡️Заднім чыслом сёння з «Горадня Азот» звольнілі 14 чалавек. Незалежны прафсаюз пакуль не пацвердзіў гэтага, але, як паведамляе карэспандэнт @belsat, людзі самі звальняюцца масава і ёсць спробы ціску на азотаўцаў. Крыніца: @stachkomazota
❗️Інфармацыя пра масавыя звальненні на «Горадня Азот» не пацвярджаецца. Самі работнікі кажуць, што ў іх спачатку анулявалі пропускі, але пазней усіх пусцілі.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. За канфлікт з дэканам падчас пратэстаў 26 кастрычніка супраць аднаго са студэнтаў БДУІРа пачалі крымінальную справу за абразу выкладчыка.

Крыніца: @belta_telegramm
Менск. Жыхары ЖК “Аркадыя” і ПВТ даслалі страйкуючым студэнтам БДУІР піцу і цукеркі 🙂

Крыніца: @belsat
Белсат
❗️Інфармацыя пра масавыя звальненні на «Горадня Азот» не пацвярджаецца. Самі работнікі кажуць, што ў іх спачатку анулявалі пропускі, але пазней усіх пусцілі. Крыніца: @belsat
Працаўнікі «Горадня Азот» расказваюць, што фіксуюць выпадкі тэлефанаванняў кіраўніцтва заводу пенсіянерам з просьбамі выйсці папрацаваць у цэх аміяку.

Крыніца: @belsat