Белсат
19.9K subscribers
62.4K photos
19.6K videos
38 files
48.3K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Нічога незвычайнага, проста ранак у Беларусі 😁

Крыніца: гледачы @belsat.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇷🇺Расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі на ток-шоу на «Россия 1» заявіў, што ў еўрапейскія краіны трэба «накіраваць спецназ», каб «выкрасці» Святлану Ціханоўскую з гасцініцы, вярнуць на радзіму і «павесіць у цэнтры Менску, каб усе бачылі».

Відэа: @budnybelarus
Вось які стрытарт пра Марыю Калеснікаву з'явіўся ў Менску 🤍❤️🤍

Фота ад гледачоў @belsat
На «Горадня Азот» «Аміяк-3» не прыняў начную змену. Ноччу там працавалі іншыя азотаўцы і начальства. Працягвае страйк «Карбамід-4». Азотаўца Аляксандра Жука ўвечары перавялі ў ізалятар да суду. Таксама ёсць звальненні «задняй датай».

Крыніца: @radiosvaboda
У Мазыры ў будынак ДАІ закінулі бутэльку з кактэйлем Молатава. Паводле СК, каля 3:30 невядомы падышоў з тыльнага боку да адміністрацыйнага будынку, разбіў шкло акна на першым паверсе і кінуў унутр памяшкання бутэльку. Пацярпелых няма. Пачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) КК.

Крыніца: @skgovby
Прыгожая прахадная мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Крыніца: гледачы @belsat
Белсат
На «Горадня Азот» «Аміяк-3» не прыняў начную змену. Ноччу там працавалі іншыя азотаўцы і начальства. Працягвае страйк «Карбамід-4». Азотаўца Аляксандра Жука ўвечары перавялі ў ізалятар да суду. Таксама ёсць звальненні «задняй датай». Крыніца: @radiosvaboda
⚡️Заднім чыслом сёння з «Горадня Азот» звольнілі 14 чалавек. Незалежны прафсаюз пакуль не пацвердзіў гэтага, але, як паведамляе карэспандэнт @belsat, людзі самі звальняюцца масава і ёсць спробы ціску на азотаўцаў.

Крыніца: @stachkomazota
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Медыкі працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасці. На відэа — супрацоўніцы МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі перад пачаткам сваёй працы.

На плакаце напісана: "Трапіш у шпіталь, а там — мы!"

Крыніца: гледачы @belsat
За выходныя выпускнікі 1998-2019 гадоў Міжнароднага ўніверсітэту МІТСО сабралі больш за 200 подпісаў у адкрытым звароце да кіраўніцтва ВНУ з патрабаваннем спыніць ціск на студэнтаў.

Крыніца: чытачы @belsat
У Менску замест «Плошчы Купалаўцаў» з'явілася «Плошча Забацьку» 😡 Здагадаецеся, хто гэта зрабіў?

Чытачы пішуць: «Мурал з купалаўцамі ніхто не чапаў месяц. Учора прыехала 7 рабят на таніраваных бусах, вынік бачыце самі. Мурал не меў у сабе нічога палітычнага, быў адкрыты да 100-годдзя тэатру. Цяпер, пэўна, выглядае нашмат лепш».

Крыніца: чытачы @belsat
Пад Мазыром прайшоў суд з нагоды адмовы выбарнікам у правядзенні сходу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Валянцінай Назаранка па пытанні яе адклікання. Заяву і скаргу падпісалі 332 чалавекі. Па выніку пасяджэння суддзя Юлія Мішчанка ў задавальненні скаргі адмовіла.

Крыніца: чытачы @belsat
На «Горадня Хімвалакно» 27 кастрычніка на ўстаноўцы «Ноймаг» спынілі адну з шасці машын праз недахоп людзей, бо многія пайшлі на бальнічны.

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
Ганну Сушчынскую і Ганну Карась выпусцілі з Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Затрыманых анестэзіёлагаў Ганну Сушчынскую і Ганну Карась Менскага абласнога шпіталя вызвалілі з РАУС. На медыкаў склалі пратакол. Крыніца: @belxalat
Аляксандр Лінкевіч, галоўны лекар Менскай абласной клінічнай больніцы, паставіў ультыматум двум анестэзіёлагам, якіх затрымалі ўчора – Ганне Сушчынскай і Ганне Карась: або пішыце заяву на звальненне па ўласным, або знойдзе прычыны, каб звольніць. Супрацоўнік МАКБ ужо адмянілі планавыя аперацыі і ідуць гутарыць з Лінкевічам.

Крыніца: @belxalat