Белсат
19.4K subscribers
63.9K photos
20.2K videos
38 files
49.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
‼️ Затрымалі мінімум двух супрацоўнікаў МТС. Аднаго АМАПаўцы білі на вачах калегаў, якія выйшлі на праспект Незалежнасці ў Менску і сталі ў «ланцуг салідарнасці».

Крыніца: @radiosvaboda
Белсат
На Менскім маторным заводзе ўчора тэрміст і старшыня прафсаюзу РЭП ММЗ Андрэй Комлік-Ямацін заявіў на сходзе заводу, што сыходзіць у стачку. Сёння ён афіцыйна аформіў апавяшчэнне аб стачцы і адправіў яго заказным лістом кіраўніцтву заводу. У Пінску звольнілі…
❗️Сёння ў Менску з працы звольнілі старшыню пярвічнай арганізацыі РЭП на Менскім маторным заводзе Андрэя Комліка-Ямаціна. Пакуль ён збіраў рэчы на сваім працоўным месцы яго затрымалі і адвезлі Партызанскі РУУС.

Крыніца: @viasna96
Белсат
Менск. За канфлікт з дэканам падчас пратэстаў 26 кастрычніка супраць аднаго са студэнтаў БДУІРа пачалі крымінальную справу за абразу выкладчыка. Крыніца: @belta_telegramm
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Пошли вон!» – Выкладчык БДУІРа раскідвае рэчы студэнтаў, праганяе іх, мацюкаецца, паказвае сярэдні палец. Ці пачнуць супраць яго хаця б адміністратыўную справу?

Крыніца: @budnybelarus
На Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас адразу на 1,75%, еўра – на 1,1%.
Галоўнае на гэты час:
- Улады ціснуць на студэнтаў і працоўных, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы і пратэстах;
- З дапамогай штрэйкбрэхераў спрабуюць сарваць забастоўку на «Горадня Азот»;
- Нягледзячы ні на што, акцыі пратэсту працягваюцца;
- Ідуць суды над затрыманымі ў нядзелю 26 кастрычніка;
- Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з Расеяй аб узаемным прызнанні візаў;
- На 0,8% вырастуць дапамогі на дзяцей і пенсіі;
- Праз каронавірус адмяняецца планавая меддапамога;
- Беларускі рубель моцна дэвальваўся да долара і еўра.
Кіберпартызаны заявілі, што дапамаглі сысці на страйк сайтам «Горадня Азот» https://www.azot.by/ і http://grodno-khim.by. Але зараз яны працуюць.

Крыніца: @cpartisans
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На Партызанскім праспекце рабочыя выйшлі на ланцуг салідарнасці.

Крыніца: @bnkbel
Менск. Адміністрацыя Лінгвагуманітарнага каледжа не пускае бацькоў на размову з дырэктарам пра ўчорашнія затрыманні. Студэнты скандуюць «Прапускай!»

У Менскім лінгвістычным універсітэце студэнты і выкладчыкі сабраліся, каб абмеркаваць забастоўку.

Крыніца: @MSLUstud
Магілёў. За абразу суддзі пракурор запрасіў для актывіста Станіслава Паўлінковіча максімальна магчымае пакаранне – 2 гады хіміі з накіраваннем. Вырак па справе агучаць ужо на гэтым тыдні. Актывіст сваю віну прызнаў і патлумачыў, што быў на эмоцыях. 21 траўня яго прывялі з содняў на суд і прызначылі чарговыя содні. Свае словы ён адрасаваў не канкрэтна суддзі, а ўсёй сістэме ўлады.

Крыніца: @belsat
У МІТСО сядзячая забастоўка студэнтаў, якую спрабуюць разагнаць.

Крыніца: чытачы @belsat
Белсат
Стыхійная акцыя падтрымкі для Віктара. На завод "Атлант" прыехалі АМАП і супрацоўнікі КДБ. Крыніца: @motolkohelp
Менск. Работніка «Атланта», які пратэставаў на трубе, знялі і перадалі міліцыі. Сведка піша, што «ўсіх тых, хто спачувае разганяе адміністрацыя заводу».

Крыніца: @tutby_official
❗️У Горадні ў Тэатры лялек адмянілі спектакль «Паэма без словаў» паводле Янкі Купалы, які мусіў пачацца сёння а 19:00. Афіцыйная прычына – у аднаго з актораў каронавірус. У каго канкрэтна, не паведамляецца. Неафіцыйна падчас спектаклю планавалася выказаць падтрымку сумленным акторам.

Крыніца: @belsat
Прафесар Алесь Краўцэвіч на свабодзе пасля 72 гадзін за кратамі. Яму прысудзілі 10 базавых.

Крыніца: @belsat
Менск, БДТУ. Невядомыя без формы вывелі студэнта з вучэбнага корпуса. Студэнты пішуць, што яго выкралі ціхары. Паведамляецца, што гэта Юры Карлянок, ФІТ, 4 курс. Зараз ён знаходзіцца ўнутры машыны, якая стаіць паміж карпусамі ўніверсітэту.

Крыніца: @s_bdtu