Белсат
19.9K subscribers
62.3K photos
19.6K videos
38 files
48.2K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Невядомыя ў цывільным выйшлі з дому журналісткі TUT.by Галіны Уласік. На пытанні журналістаў яны адказваць адмовіліся. Нагадаем, у журналісткі сёння раніцай прайшоў дома ператрус, а ейную дачку затрымалі.

Відэа: @belsat
⚡️Гарадзенскаму карыкатурысту і музыку Андрэю Янковічу, што выйшаў на мітынг 30 жніўня ў вобразе Лукашэнкі, далі яшчэ 10 содняў арышту за ўдзел у папярэднім мітынгу.

Хлопец ужо адбыў 7 содняў арышту. Раней была інфармацыя, што на яго заведзена крымінальная справа, аднак, сястра Андрэя кажа, што ўжо няма такой пагрозы.

Крыніца: @belsat
Белсат
🔥Калеснікава парвала пашпарт, каб яе не вывезлі з Беларусі – медыі Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. «Пры спробе фактычнай…
Максім Знак, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, пракаментаваў «выезд» і затрыманне Калеснікавай:

«Усім усё зразумела. А мне цікава, што Маша вярнула іх у прававое поле, і цяпер трэба будзе абгрунтоўваць затрыманне. Скажыце, якое злачынства ці хаця б правапарушэнне здзяйсняе грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які прайшоў мытны і пашпартны кантроль, і якога »выкідаюць« з машыны, калі кіроўца не падпарадкоўваецца патрабаванням патруля? Наагул што парушае гэты чалавек? Мяркуючы па ўсім, Машу павінны выпусціць у бліжэйшы час – бо ўчора яе атрымліваецца не затрымлівалі, а цяпер падстаў для затрымання няма. Брава, Маша, гэта лепшы перформанс і проста геніяльнае вяртанне ў юрыдычную плоскасць».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я не разумею, за якія дзеянні яе маглі забраць», – пракаментавала журналістка Галіна Уласік затрыманне сваёй дачкі і ператрус за нібыта яе ўдзел у «масавых беспарадках».

Яна звязвае затрыманне з тым, што дачка давала каментары пра сітуацыю ў Беларусі расейскім калегам.

У кватэры канфіскавалі некалькі тэлефонаў і ноўтбукаў, у тым ліку адзін, які быў у СК па «справе БелТА».

Крыніца: @belsat
⚡️У Бабруйску сёння зноў затрымалі Віталя Красніцкага, актывіста забастоўкі з «Белшыны». Прыйшлі па яго раніцай дамоў, чацвера ў цывільным, павезлі ў УУС. За што – невядома, распавёў ягоны брат. У нядзелю Віталя адпусцілі з ІЧУ пасля 7 содняў арышту па арт. 23.34 КаАП.

Крыніца: @belsat
Дзяржпрадпрыемствы пачалі плаціць заробкі прадукцыяй.

Крыніца: @belarus_economy
Ціханоўская ў ПАРЕ: Лукашэнка ня мае законных падставаў заставацца прэзідэнтам Беларусі

Пра гэта Святлана Ціханоўская сказала 8 верасня, выступаючы ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Між тым дэпутат Андрэй Савіных сказаў, што пратэсты ў Беларусі каардынаваліся з-за мяжы, у тым ліку праз Тэлеграм-канал Nexta, які, дадаў ён, кіруецца польскай вайсковай выведкай.

Крыніца: @radiosvaboda
Памежны пераход «Аляксандраўка» славіцца сваімі прарывамі мяжы.

У 2017 годзе, падчас пратэстаў «недармаедаў», менавіта тут з украінскага боку нібыта прарываўся Jeep (на фота) са зброяй. Праўда, украінскія памежнікі тады заявілі, што ва Украіне ён не быў. Справу з Jeep улады забыліся праз некалькі месяцаў, калі пратэсты сціхлі, а распачатая адначасова справа «Белага легіёну» развалілася.

Зараз тут жа, паводле ДПК, машына прарывалася з сябрамі Каардынацыйнай рады ўжо ва ўкраінскі бок. Але ва Украіне кажуць, што іх вымусілі выехаць з Беларусі, а Марыя Калеснікава нават парвала пашпарт, каб застацца на Радзіме.
🇷🇺Крэмль чакае тлумачэнняў па сітуацыі з Калеснікавай

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў затрыманне чальца беларускай Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай.

«Вядома, выкраданне людзей – гэта тое, што ніякім чынам нельга ўхваліць. У гэтым выпадку, вядома, гэта трэба дыферэнцаваць ад затрымання людзей у строгай адпаведнасці з законам. Мы ў той жа час пакуль не валодаем дэталёвай інфармацыяй пра тое, што ж з ёй адбылося, бо паступае самая супярэчлівая інфармацыя. Спадзяемся, што сітуацыя будзе растлумачаная і мы пачуем нейкія тлумачэнні, тлумачэнні або заявы, якія ўнясуць яснасць у тое, што адбылося», – сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, як у Крамлі ставяцца да таго, што «ў Беларусі, можна сказаць, выкрадаюцца людзі».

Крыніца: РИА Новости
Суседзі намалявалі «TUT❤️» пад вокнамі Галіны і Валерыі Уласік.

Фота: @belsat
Два месяцы ў менскай кавярні «Інклюзіўны барыста» будуць частаваць бясплатнай кавай тых, хто пацярпеў за час мірных пратэстаў.

Уладальнік кавярні Саша Аўдзевіч, адказваючы на пытанне, як наведніку даказаць, што ён пацярпеў за час пратэстаў, заявіў:

- Ніяк не трэба даказваць. Наагул любы чалавек можа прыйсці і піць колькі хоча кавы бясплатна. Проста таму што мы адчулі, што ў людзей стала менш грошай, а ў нас шмат рэшткаў кавы.

Крыніца: @tutby_official
Сябры Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў, прайшоўшы ўсе неабходныя меры памежнага кантролю, рушылі на тэрыторыю Украіны.

Раней Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заяўляў пра іх затрыманне ва Украіне. Украінскі бок не паведамляе пра затрыманне.

Крыніца: ДПСУ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зараз каля Купалаўскага тэатру праходзіць акцыя салідарнасці. Прыйсці і падтрымаць актораў можна штодня з 12 гадзін дня.

Крыніца: @nexta_live
Так цяпер праходзяць пары ў БНТУ.

Крыніца: @bnkbel
🚜 Крыптабіржа Currency.com накіроўвае супрацоўнікаў «у творчы адпачынак» ў Вільню.

Крыніца: @kyky_org
«Нам не нужен поводок!»

Пікет каля ветакадэміі ў Віцебску.

Фота: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Студэнты працягваюць выходзіць на акцыі салідарнасці

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў выйшлі на акцыю за Перамены.

А студэнты МДЛУ выйшлі на акцыю салідарнасці з іншымі ўніверсітэтамі і нядаўна затрыманай студэнткай БДЭУ.

Крыніца: @nexta_live і @radiosvaboda
Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што Крэмль не гатовы прызнаць наяўнасць у Беларусі палітвязняў.

Гэтак Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў сітуацыю з незаконным затрыманнем Марыі Калеснікавай.

Гаворкі пра кантакты прадстаўнікоў апазіцыі ў Беларусі з афіцыйнай Масквой ісці не можа, дадаў ён.

Фота: Прэс-служба Крамля
Белсат
⚡️На кватэры ў Сафіі Садоўскай, старэйшай дачкі экаактывісткі Ірыны Сухій, ператрус. Саму Сухій затрымалі 6 верасня. Крыніца: @belsat
У кватэры, у якой пражывае актывістка, сябра рады ГА «Экадом», Ксенія Малюкова сёння каля 14:30 адбудзецца ператрус.
Студэнты механіка-матэматычнага факультэту і факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, а таксама Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы студэнты таксама далучыліся да мітынгу.

Крыніца: @nexta_live