Белсат
19.2K subscribers
64.2K photos
20.3K videos
38 files
50K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
У кватэры, у якой пражывае актывістка, сябра рады ГА «Экадом», Ксенія Малюкова сёння каля 14:30 адбудзецца ператрус.
Каля дому, дзе жыве Ксенія Малюкова, міліцыя і АМАП дзяжурылі з учорашняга абеду. Самой яе ўдома няма.

Прычыны цікавасці да сябе яна не ведае, але мяркуе, што гэта можа быць адміністратыўная справа, як і ў выпадку з іншымі актывісткамі «Экадому».

Крыніца: @belsat
Лукашэнка для «Говорит Москва»: «Да, возможно, я немного пересидел».

Ага, зусім крыху.
Белсат
🔥Калеснікава парвала пашпарт, каб яе не вывезлі з Беларусі – медыі Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт. «Пры спробе фактычнай…
Лукашэнка: «Марыя Калеснікава хацела бегчы да сястры на Украіну. Яе затрымалі правільна»

Пра гэта ён заявіў у размове з расейскімі медыямі.

Між тым Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што «Марыя Калеснікава затрыманая для высвятлення абставінаў здарэння», якое, паводле ДПК, нібыта мела месца на мяжы.
❗️Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандра Васілевіча, Лілію Уласаву і затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc палітычнымі зняволенымі і патрабуюць неадкладнага іх вызвалення.

Крыніца: @viasna96
⚡️Літва рыхтуе адмысловыя візы для беларусаў, піша DELFI.

«На працягу некалькіх дзён усё павінна праясніцца, – сказала кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ. – Гэта было б спрашчэнне парадку, бо ўжываліся б мінімальныя патрабаванні, але гэта дапамагло б дазволіць беларусам, якія хочуць зʼехаць у Літву, але не хочуць прасіць палітычнага прытулку, атрымаць дакумент у самыя кароткія тэрміны».
❗️Лукашэнка: проста так не пайду, усё гэта не кіну.

«Калі я пайду, маіх прыхільнікаў будуць рэзаць», – сказаў ён у размове з расейскімі журналістамі.

Крыніца: @rian_ru
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Студэнты факультэта сацыякультурных камунікацыяў БДУ таксама выйшлі на акцыю.

Крыніца: @nexta_live
На сусветных рынках працягваецца падзенне коштаў на нафту
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Учора на плошчу Пераменаў у Менску завіталі купалаўцы. Тусілі разам з жыхарамі навакольных дамоў, спявалі разам песні ды паказвалі сцэнкі. Засвяціліся таксама нашыя калегі з @chaj_tak_tv. Уключыце гук і глядзіце, як гэта было!
У сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Менску 23, 26 і 30 жніўня, "звязанымі з выкананнем патрабаванняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў", кіраўніцтва мабільнага аператара А1 вырашыла кампенсаваць страты абанентам мабільнай сувязі, якіх закранула праблема недаступнасці сэрвісаў.

Падрабязнасці па спасылцы.
Айцішнікі зрабілі вэб-дадатак са спісам праўладнага бізнесу Blacklist2020. Можна адкрываць як у браўзеры, так і ў якасці дадатку праз функцыю «дадаць на галоўны экран» у браўзеры. Звесткі дапаўняюцца.

Таксама на сайце можна пакінуць свае каментары ці пашырыць спіс.
Прызёр Алімпійскіх гульняў, трэнер зборнай Беларусі, старшыня Беларускай асацыяцыі школьнага спорту фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі выказаўся пра сітуацыю з выбарамі ў Беларусі:

«Я галасаваў за Ціханоўскую. Хацеў аддаць голас за альтэрнатыўнага кандыдата, бо мяне адпачатку збянтэжыла перадвыбарчая кампанія, калі любы моцны кандыдат раптам аказваецца злачынцам...

Ужо не кажу пра незалежных назіральнікаў, якія мелі права знаходзіцца на выбарчых участках, а іх туды не пускалі. Не кажу пра чэргі на пікеты, пра ланцуг салідарнасці або веласіпедны прабег, напрыклад, якія разганяў АМАП. Нібы грамадзяне Беларусі ні на што не маюць права. Накіпела яшчэ да выбараў. На афіцыйных дзяржаўных тэлеканалах кажуць і паказваюць інфармацыю насуперак тым падзеям, якія адбываюцца ў краіне. Гэта недапушчальна!»
⚡️ У сеціве з’явіўся падрабязны спіс бізнесаў, якія фінансуюць Лукашэнку і ягоных сілавікоў BlackList2020.

Усе кампаніі сартаваныя па розных катэгорыях. Карыстальнікі могуць дадаваць новыя да спісу.
Лукашэнка пра Каардынацыйную раду:

«Я не буду размаўляць з Каардынацыйнаю радаю апазіцыі, таму што я не ведаю, хто гэтыя людзі. Яны аніякая не апазіцыя. Усё, што яны прапануюць – гэта катастрофа для Беларусі і беларускага народу. Яны хочуць разарваць усе нашы сувязі з брацкай Расеяй, хочуць, каб у нас былі платнымі адукацыя і медыцына. Яны хочуць, каб усе нашы прамысловыя прадпрыемствы былі знішчаныя, а рабочыя сталі б беспрацоўнымі!».

Крыніца: Telegram-канал Рамана Бабаяна
⚡️ І яшчэ крыху цытатаў з сённяшняй размовы Лукашэнкі з расейскімі СМІ

«Мы гатовыя працягваць інтэграцыю з Расеяй, але спачатку трэба каб рэальна зарабілі ўсе інстытуты і ўжо існыя, у рамках Саюзнай дзяржавы, праекты».

Крыніца: Telegram-канал Рамана Бабаяна
⚡️ Святлана Ціханоўская сёння выступіла ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Яна заявіла, што Лукашэнка больш не з’яўляецца легітымным кіраўніком Беларусі.

«Ён больш не ўяўляе Беларусь. Сілы і краіны, які заключаюць дамовы з Лукашэнкам, робяць гэта на свой страх і рызыку. Нам неабходны міжнародны ціск на гэты рэжым, на гэтага аднаго чалавека, які чапляецца за ўладу. Нам патрэбныя санкцыі супраць асобаў, якія выдаюць і выконваюць злачынныя загады, якія парушаюць міжнародныя нормы і правы чалавека», – сказала былая кандыдатка на прэзідэнта Беларусі.

Крыніца: «Пул первой»
⚡️ У штаб Бабарыкі адразу з некалькіх ананімных крыніцаў паступілі звесткі, што Марыя Калеснікава затрыманая і знаходзіцца ў Мазырскім памежным атрадзе.

Адрас: вайсковая частка 1257.247768, Мазырскі р-н, н.п. Прудок.

Крыніца: @biktarbabarykaofficial
⚡️ Памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што з пашпартам Калеснікавай, калі яна перасякала пункт пропуску, усё было нармальна.

«А 04:08 грамадзянка Калеснікава Марыя праходзіла пагранічны кантроль у пункце пропуску Аляксандраўка на выездзе з Рэспубліцы Беларусь. У гэты час у яе з дакументамі ўсё было ў парадку. Яна прайшла ўсе віды кантролю, пакінула пункт пропуску ў напрамку ўкраінскай тэрыторыі», – паведаміў РБК афіцыйны прадстаўнік памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі.

Крыніца: @rbc_news