Белсат
19.4K subscribers
63.8K photos
20.1K videos
38 files
49.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Чачэрск. Каля гімназіі настаўнік зладзіў адзіночны пікет супраць гвалту ў навучальных установах.

Фота ад падпісчыкаў
Белсат
Паводле БелТА, Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў зараз знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. А Марыя Калеснікава была затрыманая на мяжы.
Калеснікава не збіралася з'язджаць з Беларусі

Сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак паведаміў, што не можа пацвердзіць выезд Калеснікавай, Краўцова і Раднянкова ва Украіну. «Яны не выходзілі на сувязь. Акрамя таго, мы з Марыяй Калеснікавай абмяркоўвалі сітуацыю пасля таго, што здарылася з Вольгай Кавальковай, якую вывезлі ў Польшчу. І Марыя казала, што ні ў якім разе ня будзе згодная на выезд з краіны, калі такое здарыцца з ёю».

Крыніца: @radiosvaboda
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Беларусь 1» раніцай 8 верасня заявіла, што пры спробе збегчы ва Украіну сябры Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў уночы спрабавалі «выкінуць з машыны» Марыю Калеснікаву. Яна затрыманая.

Але на відэа тэлеканалу бачна, што аўтамабіль BMW спакойна перасякае мяжу, памежнік раздае пашпарты тым, хто ў ім сядзіць.
❗️Сілавікі спрабуюць патрапіць у кватэру, дзе жывуць журналісткі TUT.BY Галіна Уласік і яе дачка Валерыя Уласік.

Паведамляецца, што ёсць санкцыя пракурора на ператрус. Пра гэта паведамілі самі журналісткі.

Крыніца: @bajby
⚡️Калеснікава не ўязджала ва Украіну – Памежная служба Украіны

«Ва ўкраінскія пункты пропуску прыбылі двое грамадзянаў Беларусі – Краўцоў і Раднянкоў. Калеснікава ва ўкраінскія пункты пропуску для праходжання памежнага кантролю не прыбывала», - паведаміў belsat.eu прэс-сакратар ПСУ Андрый Дэмчанка.

Паводле яго, зараз Краўцоў і Раднянкоў праходзяць усе неабходныя працэдуры для перасячэння ўкраінскай мяжы.

Крыніца: @belsat
Белсат
Кіраўніца каналу Russia Today, супрацоўнікамі якога замянілі беларускіх дзяржаўных журналістаў, Маргарыта Сіманьян прыехала ў Менск.
Падобна, што Сіманьян прыехала браць інтэрв'ю ў Лукашэнкі. Прынамсі «Пул Первого» абяцае «вялікае інтэрв'ю».
❗️Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі даў падрабязны каментар пра затрыманне Калеснікавай:

"Пункт пропуску "Аляксандраўка" знаходзіцца на ўкраінскай мяжы. Ад яго да дзяржаўнай мяжы — дзе яна рэальна праходзіць і абазначаная — яшчэ 6 км. Для таго каб перасячэнне мяжы праходзіла пад кантролем памежнікаў, у гэтым прамежку прызначаюцца дадатковыя нарады, якія кантралююць там сітуацыю, правяраюць законнасць знаходжання ў памежнай зоне і паласе тых, хто стаіць на ўезд і выезд.

Што адбылося сёння. На пачатку пятай Калеснікава, Раднянкоў і Краўцоў прайшлі памежны кантроль на выезд у пункце пропуску "Аляксандраўка". Прайшлі ўсе віды кантролю. Выехалі з тэрыторыі пункта пропуску вось на гэты шасцікіламетровы ўчастак дарогі і паехалі ў бок Украіны. На шляху ім сустракаецца наш пагранічны нарад, які, па ідэі, павінен праверыць, ці ўсё ў парадку, ці не паехалі яны ў аб'езд і гэтак далей.

Замест таго каб выканаць законныя патрабаванні пагранічнага нарада, транспартны сродак паскараецца, стварае пагрозу жыццю вайскоўца і фактычна хаваецца на тэрыторыі Украіны. Пры гэтым Калеснікава аказваецца па-за транспартным сродкам. Як відаць, яе з транспартнага сродку выпхнулі, выштурхнулі. Якраз перад тым, як паскорыцца. Краўцоў з Раднянковым аказваюцца на тэрыторыі сумежнай краіны. А грамадзянку Калеснікаву мы вымушаныя былі затрымаць. Цяпер яна затрыманая, вядзецца разбор. Па гэтым факце будзе дадзеная прававая ацэнка".

Крыніца: @euroradio
«Бландзінка біла мужчын у асноўным паміж ног – ёй гэта вельмі падабалася». Сябра штабу Ціханоўскай пра катаванні на Акрэсціна

Гэтае інтэрв’ю наш карэспандэнт запісаў яшчэ 2 верасня. А 6 верасня Вольгу Паўлаву зноў затрымалі па невядомых прычынах.

Вольга Паўлава падчас выбарчай кампаніі была сябрам перадвыбарчага штабу Святланы Ціханоўскай. Увечары 9 жніўня яна ў якасці медыка-валанцёра пайшла да Стэлы на плошчы Пераможцаў. Там Вольга была затрыманая, прайшла праз здзекі і катаванні. Яна правяла за кратамі пяць дзён без адміністратыўнага пратакола і без адпаведнага судовага рашэння. Вольга распавяла нам гісторыю свайго затрымання, якое было больш падобна на выкраданне.

Чытаць цалкам: https://telegra.ph/Blandzіnka-bіla-muzhchyn-u-asnoўnym-pamіzh-nog--yoj-gehta-velmі-padabalasya-Syabra-shtabu-Cіhanoўskaj-pra-katavannі-na-Akrehscіn-09-08
❗️Святлана Ціханоўская пра затрыманне Марыі Калеснікавай:

«Марыя Калеснікава павінна быць вызвалена неадкладна, як і ўсе раней затрыманыя члены Каардынацыйнай Рады і палітвязні. Задача Каардынацыйнай Рады – быць платформай для перамоваў. Іншага рашэння няма, і Лукашэнка павінен гэта ўсвядоміць. Нельга трымаць народ у закладніках. Выкрадаючы людзей сярод дня, Лукашэнка дэманструе сваю слабасць і страх».

Крыніца: @pulpervoi
Белсат
❗️Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі даў падрабязны каментар пра затрыманне Калеснікавай: "Пункт пропуску "Аляксандраўка" знаходзіцца на ўкраінскай мяжы. Ад яго да дзяржаўнай мяжы — дзе яна рэальна праходзіць і абазначаная —…
⚡️Сябраў КР вывезлі ва Украіну прымусова – МУС Украіны

Намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка пракаментаваў у Facebook выезд з Беларусі сябраў Каардынацыйнай Рады:

«Гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выправаджэнне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выправадзіць з Беларусі, праз тое, што гэтая смелая жанчына распачала дзеянні па перадухіленні яе перамяшчэння праз мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Усю адказнасць за яе жыццё і здароўе нясе персанальна Аляксандр Лукашэнка».
❗️Паслязаўтра ў Беларусь прыбудуць расейскія і сербскія войскі

На палігоне «Берасцейскі» 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады пройдзе штогадовае шматнацыянальнае беларуска-расейска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства – 2020» пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

У вучэнні прымуць удзел падраздзяленні ўзброеных сілаў Беларусі, Расеі і Сербіі, якія складуць шматнацыянальную тактычную групу.

На вучэннях вайскоўцы адпрацуюць пытанні сумесных дзеянняў падраздзяленняў пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам.

Прыбыццё ўдзельнікаў вучэнняў у Беларусь запланавана з 10 па 15 верасня.

Крыніца: @modmilby
⚡️ Да маладафронтаўца Віталя Трыгубава сёння зранку прыходзілі следчыя па справе за 14 ліпеня (актывіста тады затрымалі і канфіскавалі ягоны мабільны). Віталя не было дома.

Хочуць «паразмаўляць» па арт. КК 339 ч.1 («хуліганства»).

Крыніца: @mf_mensk
🔥Калеснікава парвала пашпарт, каб яе не вывезлі з Беларусі – медыі

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава не перасякла мяжу Украіны, бо пры спробе яе гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт.

«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт, і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Украіны», – сказаў суразмоўца агенцтва «Інтерфакс-Україна».
Белсат
Адвакат спрабуе патрапіць у кватэру рэдактара TUT.BY
Новая інфармацыя пра ператрус у доме рэдактаркі TUT.BY Галіны Уласік:

Да журналісткі пытанняў у сілавікоў няма. Справа датычыць толькі яе дачкі Валерыі, якая была затрыманая раніцай.

Сама Валерыя паспела паведаміць, што яна затрыманая па адміністрацыйным працэсе па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і па падазрэнні па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.

Крыніца: @tutby_official
Святлана Ціханоўская мае зараз выступіць па відэасувязі перад камітэтам у палітычных справах і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Таксама ў дыскусіі, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў 9 жніўня, мае ўдзельнічаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.

Крыніца: @radiosvaboda