Apeikin. Спорт, палітыка ды рок-н-рол.
143 subscribers
380 photos
114 videos
3 files
417 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
Марына Арзамасава арганізуе дабрачынны забег у падтрымку сваёй дачкі Аляксандры.

Сям'ю чэмпіёнкі свету Марыны Арзамасавай і ўльтрамарафонца, трэнера Ільі Арзамасава напаткала цяжкае выпрабаванне. У пачатку лютага іх 14-гадовая дачка Саша нечакана захварэла. У яе развілася аўтаімуннае захворванне, якое атакавала перыферычную нервовую сістэму.

Раней Марына Арзамасава заявіла, што прыпыняе сваю кар'еру, каб выратаваць дачку.

Падтрымаць беларускую атлетку можна па наступных банкаўскіх рэквізітах.

Падрабязнасці няпростай сітуацыі ў сям'і Марыны, а таксама ўмовы дабрачыннага забегу, можна прачытаць тут.
Ва інцыдэнце з Хацкевіч не бачу нічога экстраардынарнага. Натуральна, што звычайным людзям з боку гэта можа падавацца, як нейкая жэсць. Але ў гульнявым спорце, дзе шмат што ўвогуле завязана на чалавечых эмоцыях, такія сутычкі - звычайная з'ява. Патасоўкі адбываюцца нават у Лізе чэмпіёнаў, не тое што ў польскім Д2. Я думаю, што ў кар'еры Хацкевіча гэта быў ужо сто пяты выпадак, які проста стаў публічным. Таму не варта асабліва перажываць за мэтра.

Аляксандру Мікалаевічу здароўя і поспехаў! Спадзяюся, гэтая сітуацыя толькі надасць матывацыі і бадзёрасці.
Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як цячэ вада, як гарыць агонь, і як твае "прарэжымныя наратывы" ператвараюцца ў "экспертнае меркаванне" Шрайбмана ды Кавалеўскага.

А яшчэ Васілеўская ў космасе - гэта норм, як аказалася.

У прынцыпе, магу распавесці, што будзе праз тры месяцы.
Хачу ўнесці некаторую яснасць на конт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і маёй актуальнай дзейнасці.

1. Ні я, ні мае калегі не пакідалі БФСС. Арганізацыя мае праектны характар дзейнасці, таму знаходзіцца ў аперацыйнай паўзе да пачатку новага праекту. У бліжэйшыя дні арганізацыя выйдзе з заявай пра свае праграмныя прыярытэты на 2024-2026 гг. Натуральна, што час змяняецца, таму дзейнасць арганізацыі будзе скіравана на актуальныя патрэбы грамадства Беларусі і яе суседзяў.

2. Я і некаторыя мае калегі зараз дапамагаюць Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны. У прыватнасці, я працую на пасадзе "Директор з розвитку та маркетингу" і адпавядаю за некалькі напрамкаў Федэрацыі: маркетынг, медыя, спонсарская праграма, грантавая дзейнасць, ліга кросаў, дзіцячая атлетыка, развіццё сістэмы клубаў. Праца ў Федэрацыі не ёсць лёгкім шпацырам, калі што. Але лічу сваім ганаровым абавязкам дапамагаць украінскаму спорту ўсімі ведамі і кампетэнцыямі, якія ў мяне зараз ёсць. Да таго ж, гэта добрая магчымасць не губляць сувязь з рэальнасцю і мець дачыненне да практычнай спартовай нішы.

Па пункце 2 запрашаю да супрацы ўсіх зацікаўленых прадстаўнікоў бізнесу, спецыялістаў і валанцёраў. Сёння лёгкая атлетыка Украіны мае велізарны патэнцыял для развіцця, таму інвестыцыі адназначна дадуць плён як у іміджавым, так і ў матэрыяльным плане.

З аўторка амаль тыдзень буду ў Варшаве. Адкрыты для сустрэч, каб адказаць на любыя пытанні.
Пра Алімпіяду, санкцыі, Шрайбмана і “перагорнутую старонку” — стрым з Аляксандрам Апейкіным.

Беларускія спартоўцы атрымалі на Алімпіяду ў Парыжы ўсяго 16 ліцэнзій. І гэта вынік саўдзелу лукашэнкаўскага рэжыма ў расійскай агрэсіі ва Украіне. Але чым далей ад 2020 года, тым часцей пачынаюць гучаць словы пра тое, што беларуская рэвалюцыя канчаткова прайграла і што мы павінны прызнаць паразу і… “перагарнуць старонку”.

Пра што сведчыць такая колькасць беларускіх спартоўцаў, што атрымалі ліцэнзію на паездку ў Парыж, і ці будзе гэтая дэлегацыя — беларуская? Ці можна казаць, што санкцыі не працуюць і якое дачыненне да іх увядзення маюць дэмсілы? Ці магчыма “перагарнуць старонку” і чаму “Дразды” — гэта добра?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

https://www.youtube.com/watch?v=ALRqiV4DGIM
Вечар крынжовых галоў у Лізе чэмпіёнаў абвяшчаецца адкрытым.
Учора быў Дзень касманаўтыкі. Раней у дзяцінстве гэты дзень усе ўспрымалі як невялікае свята. У нас у сям'і дакладна так было. Зараз чамусьці не.

Гэта дзіўна, бо Юры Гагарын, напэўна, з'яўляецца самай значнай асобай 20-га стагоддзя, калі не ўвогуле ўсёй гісторыі. Сам палёт чалавека ў космас - гэта найважнейшая падзея ў развіцці чалавечай цывілізацыі.
Самае цікавае, што беларускі бок можа адыграць вырашальную ролю ў рэалізацыі ініцыятывы Эмануэля Макрона аб усталяванні алімпійскага перамір'я.

Але для гэтага МАК, аргкамітэт Алімпіяды і шэраг міжнародных федэрацый мусяць таксама пайсці на саступкі і пашырыць допуск беларускіх атлетаў у некаторых відах спорту па прынцыпе нейтральнасці.
Нядаўна я даў свой прагноз пра будучы лёс Каардынацыйнай рады. Калі коратка: "не ўзляціць". Па аб'ектыўных прычынах.

Сёння сачу за працай Усебеларускага народнага сходу. Нягледзячы на вялікую колькасць дэлегатаў, арганізацыю і рэгламент, канстатую, у прынцыпе, тое ж самае: "не ўзляціць". Няма шчырасці, усё вельмі штучна і патрэбна толькі аднаму чалавеку. А значыцца, канструкцыя не ўтрымаецца доўга.

Выснова адная: жыццяздольнай для беларусаў можа быць толькі агульнанацыянальная платформа, дзе будуць прадстаўлены ўсе рэальныя грамадскія сілы. Уласна я веру, што такі варыянт падзей цалкам верагодны. Толькі так зможа адбыцца сапраўдная кансалідацыя беларускага грамадства. Апроч таго, гэта адзіная рэальная магчымасць захаваць мірнае існаванне, суверэнітэт і незалежнасць беларускай дзяржавы ў такі напружаны час.

Зразумела, што шлях да сапраўднай агульнанацыянальнай платформы будзе доўгім і няпростым. Але першым крокам на гэтым шляху мае быць спыненне прымітыўнай прапаганды як у праўладных, так і ў незалежных СМІ. Проста трэба перастаць хлусіць беларусам і ствараць для іх паралельныя сусветы. Тады праз развеяныя туманы інфармацыйнай хлусні і ўбачым, што насамрэч нас усіх аб'ядноўвае значна большае, чым раз'ядноўвае.
Апошнім часам сустракаю шмат крытыкі ў адрас прэзідэнта Зяленскага. Наракаюць, што чалавек не мае палітычнага досведу, адсюль быццам бы і ўсе праблемы. Але Зяленскі ўжо пяць гадоў прэзідэнт буйной дзяржавы, два з іх у ваенны час. Ці дастаткова гэтага ўжо для палітычнага досведу? Альбо патрэбна яшчэ двадцаць пяць?

Мне здаецца, што ў бліжэйшае дзесяцігоддзе Уладзімір Зяленскі будзе адным з самых дасведчаных палітыкаў свету, з цвярозым і прагматычным разуменнем сітуацыі.
🏅Беларускія спартоўцы атрымалі ўжо 20 ліцэнзій на Алімпіяду ў Парыжы — яны будуць выступаць у нейтральным статусе.

Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. У іх возьмуць удзел больш за 9 000 спартоўцаў з 200 краін свету.

Для беларускіх і расейскіх спартоўцаў у гэтым годзе дзейнічаюць пэўныя абмежаванні — яны могуць удзельнічаць толькі ў нейтральным статусе і пазбаўлены магчымасці браць удзел у камандных спаборніцтвах.

Міжнародны алімпійскі камітэт у сваю чаргу зацвердзіў лагатып, сцяг і гімн для нейтральных атлетаў, а ўзнагароды, якія яны атрымаюць, не будуць адбівацца ў табліцы медалёў.

🏟️На сённяшні момант беларусы здабылі 20 ліцэнзій на Алімпіяду. Сярод іх:

Акадэмічнае веславанне: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч;

Барацьба:

вольная – Арыян Цютрын, Магамед Кадзімагамедаў, Аляксандр Гуштын, Дзяніс Храмянкоў;
жаночая – Ірына Курачкіна, Ванэса Каладзінская;
грэка-рымская – Абубакар Хаслаханаў;

Плаванне: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко;

Скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская;

Кулявая стральба: Уладзіслаў Дземеш;

Таэквандо: Георгій Гурцыеў;

Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў, Эдуард Зязюлін;

А таксама 1 не імянная ліцэнзія ў веласпорце.

Кваліфікацыя ў тэнісе пройдзе 10 чэрвеня — у беларусаў і беларусак таксама будзе шанец здабыць ліцэнзію ў Парыж.

❗️Нагадаем, што МАК абмежаваў колькасць магчымых удзельнікаў Алімпійскіх гульняў з Беларусі — максімум спартоўцаў з нашай краіны, якія могуць удзельнічаць у нейтральным статусе — 28.
❗️Заява Беларускага Фонда Спартыўнай Салідарнасці❗️

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці (БФСС) настойліва выказвае сваю пазіцыю супраць выкарыстання тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для размяшчэння і магчымых пагроз прымянення ядзернай зброі ў адносінах да дзяржаў-суседак. У якасці арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы вольных спартоўцаў, БССФ раней ужо выступала з асуджэннем размяшчэння тактычнай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Мы ўсведамляем, што кіруючыя рэжымы, якія развязалі самы кровапралітны канфлікт у сучаснай Еўропе, могуць працягваць эскалацыю напружанасці.

Дзеянні, звязаныя з ядзерным узбраеннем, катэгарычна супярэчаць асноўным каштоўнасцям спорту і прынцыпам Алімпійскага руху. Падобныя меры асабліва цынічныя на фоне маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія сімвалізуюць мір і сяброўства паміж народамі.

📣 БФСС заклікае міжнародную супольнасць і ўсе зацікаўленыя бакі падтрымаць нашае патрабаванне аб недапушчальнасці далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне праз пагрозы або фактычнае выкарыстанне ядзернай зброі, а таксама праз правядзенне з ёй ваенных вучэнняў. Мы таксама настойваем на неадкладнам вывадзе ядзернага ўзбраення з тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі нашай краіны.

Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці стаіць на варце прынцыпаў міру і бяспекі і заклікае да захавання міжнародных норм і дамоўленасцей у інтарэсах усіх народаў і дзяржаў. Мы прапануем усім падтрымаць наша патрабаванне аб недапушчальнасці эскалацыі напружанасці ў рэгіёне шляхам пагрозы прымянення ядзернай зброі, а таксама правядзення вучэнняў з ёй. Мы таксама заклікаем вывесці ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі, якая знаходзіцца там у парушэнне міжнародных абавязацельстваў нашай краіны і прынцыпу нейтралітэту.
Ядзерная зброя ў Беларусі - гэта найвялікшая нацыянальная пагроза на сённяшні дзень. Менавіта гэты дыскурс мусіць дамінаваць у грамадстве і ў медыя. Нажаль, асноўны парадак дня забіты ўсялякім рознакаляровым трызненнем.

Сёння мы сутыкнуліся з сапраўдным экзістэнцыяльным выклікам, на фоне якога ўсе астатнія праблемы палітычнага і эканамічнага характару маюць нікчэмнае значэнне.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці як грамадская арганізацыя заклікае да дзейнага і інфармацыйнага супрацьстаяння ядзернай пагрозе Беларусі.
Квінтэсенцыя сюррэалістычнага наратыву выглядае прыкладна так.

У прынцыпе, гэта ўсё, што трэба ведаць пра несістэмныя крыніцы інфармацыі. Максімальная адарванасць ад рэальнасці з'яўляецца, відавочна, свядомым імператывам.

P.S.: кручэ была толькі дыскусія Беларускага інстытута публічнай гісторыі пра 8 і 9 траўня.

https://nashaniva.com/342580
З якімі пытаннямі можна звяртацца ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці

БФСС працягвае выступаць у якасці надзейнай апоры і падтрымкі для атлетаў, якія пацярпелі з-за рэпрэсій у Беларусі і маюць складанасці ў пытаннях сваіх грамадзянскіх правоў, бяспекі ці працягу спартыўнай кар’еры. За амаль 4 гады працы БФСС здзейсніў прамую дапамогу больш чым 200 прадстаўнікам спартыўнай галіны Беларусі.

Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, БФСС можа дапамагчы вам наступным чынам:

1. Прадстаўленне міжнароднай абароны

БФСС мае больш за 20 станоўчых кейсаў па прадастаўленню міжнароднай абароны спартоўцам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Мы гатовы аказваць юрыдычную дапамогу, каб спартовец мог атрымаць статус бежанца альбо часовага прытулку. На сённяшні дзень юрыдычная служба БФСС мае 100% вынік у справах прадстаўлення міжнароднай абароны ў розных краінах.

2. Абарона правоў спартоўцаў

БФСС будзе адстойваць правы спартоўцаў у выпадку дыскрымінацыі і прадстаўляць іх інтарэсы ў розных інстанцыях, у тым ліку ў міжнародных федэрацыях, спартыўных арбітражных судах і дзяржаўных органах, а таксама дапаможа аднавіць права ўдзелу ў спаборніцтвах і вярнуцца ў міжнародны спорт.

3. Фінансавая дапамога

БССФ можа арганізаваць мэтавыя зборы сродкаў для дапамогі вам у вырашэнні сур'ёзных праблем, у тым ліку аперацый і аднаўленняў пасля траўмаў. Фінансавая дапамога можа таксама тычыцца арганізацыі некамерцыйных спартыўных праектаў беларусаў у замежжы.

4. Інфармацыйная падтрымка

БФСС можа даць вам кантакты міжнародных арганізацый, спартовых федэрацый, журналістаў, якія могуць вам дапамагчы. Таксама мы можам аказаць вам дапамогу ў афармленні віз і іншых дакументаў, неабходных для выезду за мяжу для працягу спартыўнай дзейнасці.

❗️Калі вы прадстаўнік спорту, апынуліся ў складанай сітуацыі і вам неабходна дапамога, вы можаце звярнуцца да прадстаўнікоў Фонду праз тэлеграм-бот: @bssfbot

Калі ласка, апісвайце вашу праблему цалкам і падрабязна, каб нашыя супрацоўнікі маглі хутка ўключыцца ў працэс.
Так як усе ў нас вельмі чуллівыя, без вострай крытыкі проста пакіну некалькі тэзісаў.

1. Беларусы і так дапушчаны да Алімпіяды ў нейтральным статусе і з пэўнымі крытэрыямі.

2. Такі абмен апрыоры не мог адбыцца. Гэта пытанні з цалкам розных вымярэнняў і іх немагчыма ставіць у адзін радок. Проста кажучы, гэта фізіка і лірыка.

3. Нават калі б і можна было тэарэтычна прадставіць, што МАК пагадзіўся пашырыць крытэрыі допускаў для беларусаў (камандныя віды, гімн і дзяржсімволіка) узамен на выпуск палітвязняў, то гэта бы каштавала для МАК велічэзнымі іміджавымі стратамі, бо гэты факт стаў бы публічным. У чыстым выглядзе гэта быў бы ўдзел у гандлі людзьмі і стварыў бы сур'ёзны прэцэдэнт. Бо такім чынам можна было б гандлявацца і з іншымі дыктатурамі. Плюс відавочны скандал з прадстаўнікамі Украіны. Натуральна, што МАК на такія крокі ніколі б не пайшоў.

4. У прынцыпе, такія пытанні без узгодненай пазіцыі з украінскім бокам вырашаць нерэальна.

5. Калі размова ішла пра допуск лёгкаатлетаў, то тут пытанне палягае ў рашэнні World Athletics. Ніякая "сталіцы" тут нічога не вырашаюць. Каб праціснуць такое рашэнне, трэба было б зрабіць пяцёрное дыпламатычные сальта. Аднымі лістамі і зваротамі тут нічога не зробіш. Для такой дыпламатычнай працы ў дэмісл проста няма рэсурсаў.

6. Многія рэчы НАК Беларусі ў стане зрабіць самастойна, бо мае прамы кантакт з цэнтрам рэальнай улады. Таму патэнцыял дэмсіл як нейкага пасярэдніка ў пытанні абмену "допуска на выпуск" вельмі мінімальны. Яго можна было б павялічыць, толькі для гэтага патрэбны зусім іншыя рэсурсы.

Але нішто не перашкаджае выкарыстоўваць гэтую тэму для палітычнага папулізму.
Прыклады прамой дапамогі спартоўцам ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Каб нашыя чытачы больш дакладна разумелі, над якімі пытаннямі працуе БФСС, мы вырашылі прадставіць некалькі канкрэтных прыкладаў з нашай працы за апошнія 4 гады.

▪️ Фінансавая дапамога спартоўцам

За 4 гады працы мэтавая фінансавая дапамога спартоўцам перавысіла 500 000 еўра.

Такая падтрымка дапамагла спартоўцам адаптавацца да новых умоў у эміграцыі і не адчуць праблем, з якімі сутыкаюцца звычайныя людзі. Усяго Фонд здзейсніў фінансавую падтрымку больш за 100 прадстаўнікоў спорту.

▪️ Юрыдычная падтрымка спартоўцаў

Фонд выканаў больш за 20 кейсаў прадстаўлення міжнароднай абароны і больш за 50 допускаў беларускіх атлетаў да спаборніцтваў (у тым ліку дзяцей).

Апроч таго, БФСС з 2020 году знаходзіцца ў кантакце з МАК і міжнароднымі федэрацыямі.

У чэрвені 2022 году БФСС атрымаў гран-пры канферэнцыі Play the Game як лепшая праваабарончая ініцыятыва ў спорце.

▪️ Падзеі і мерапрыемствы

За 4 гады Фонд рэалізаваў 3 маштабныя анлайн-падзей, у тым ліку:

-Буйны анлайн-забег "Marathon for Freedom" ў жніўні 2021 году з амаль 6 тысячамі ўдзельнікаў па ўсяму свету;

-Sporttech Hackathon ў лістападзе 2021 года;

-Міжнародная канферэнцыя "Athletes for Peace and Freedom" ў траўні 2023 года.

Штогод БФСС адзначае 30 верасня як Дзень спартыўнай салідарнасці.

▪️ Гуманітарная дапамога Украіне

З пачатку васковай агрэсіі супраць Украіны Фонд накіраваў больш за 200 тысяч еўра гуманітарнай дапамогі, у тым ліку матэрыяльная і стыпендыяльная падтрымка ўкраінскіх атлетаў.

▪️ Дабрачынныя аўкцыёны


За 4 гады працы Фонд правёў амаль 100 дабрачынных аўкцыёнаў з лотамі вядомых спартоўцаў.

У ліпені 2023 года БФСС узяў удзел у марафоне салідарнасці, але адмовіўся ад сваёй часткі фінансавання на карысць іншых зняволеных.
Тут нейкі "вотум недаверу" пад'ехаў.

Але для пачатку я бы параіў аўтарам прайсці некалькі заняткаў па юрыспрудэнцыі, каб стала зразумела паняцце "вотум недаверу". Бо ў дадзеным выпадку яно проста не ўжываецца.