Apeikin. Спорт.
139 subscribers
407 photos
117 videos
3 files
443 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
Чарговы каментар на старую тэму, якая проста ходзіць па коле.

Палітыка - гэта не месца ўласным эмоцыям і хацелкам. Але, нажаль, сёння яны ў большасці дамінуюць на беларускім полі, што вядзе да вельмі сумных наступстваў.

Нажаль, вялікая колькасць людзей ментальна засталася недзе ў 20-м годзе. Да адказнага ўспрыняцця сваіх словаў і дзеянняў так і не дараслі.

Пустая дэкларацыя пра прынцыповае самаразбурэнне.

https://news.zerkalo.io/cellar/68909.html?tg=4
У "вотуме", дзе мяне звінавацілі ў "прысваенні заслуг", я не ведаю большасці імёнаў, хаця я ведаю шмат. Ніколі ўвогуле з гэтымі людзьмі не перасякаўся.

Напрыклад, у спісе падпісантаў ёсць нейкі Віктар Русін, былы доктар каманды па пляжным футболе "Гроднааблспорт".

Якія заслугі Віктара Русіна я сабе прысвоіў? Якія абавязальніцтвы перад ім не выканаў?

Большасць людзей нават не разумелі, што яны падпісвалі. Ініцыятары проста стваралі масоўку.
Сябры, калегі,

Праз паўтары гадзінкі зраблю свой дэбютны стрым на ютубе. Канал з трошкі пафаснай назвай, але канцэпцыя яго заключаецца ў размовах з прадстаўнікамі спорту на розныя сацыяльныя і палітычныя тэмы. Сёння пачну з сябе.

Тэма размовы: актуальныя падзеі ў спорце і палітыцы Беларусі. Натуральна, што абмяркуем і "вотум недаверу".

Далучайцеся сёння а 19.00 па Мінску!

https://www.youtube.com/live/1uHQjZ2SPsA?si=-sh4wHbVkbXcOr5P
❗️Збор сродкаў на рэабілітацыю дачкі беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай

Марына Арзамасава, лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і трэнерка па бегу, падзялілася гісторый сваёй 14-гадовай дачкі:

🗣Яна сутыкнулася са складаным выпрабаваннем - барацьба з наступствамі сіндрому Гіена-Барэ. Гэта неўралагічнае захворванне, пры якім імунітэт пачынае атакаваць уласную нервовую сістэму. Чалавек страчвае здольнасць кантраляваць свае мышцы.
У Сашы цяжкая ступень паразы нервовых канчаткаў і адзін з найскладаных выпадкаў. Сімптомы хваробы развіліся вельмі хутка, на працягу 2 сутак актыўны спартыўны падлетак стаў абезрухомлены.

🗣У выніку захворвання дачка магла рухаць толькі плячыма і шыяй. Астатняе цела перастала ёй падпарадкоўвацца. Цяпер праз 2 месяцы ў рэабілітацыйным цэнтры «Тры Сястры» ёсць вялікая станоўчая дынаміка!
Але каб нашай спартоўцы дапамагчы вярнуцца да паўнацэннага жыцця і стаць здаровай, ёй патрабуюцца штодзённыя комплексныя заняткі з прафесіяналамі, каб аднавіць нервовыя імпульсы ўсяго цела.

🗣На дадзены момант мы з Сашай ужо другі месяц знаходзімся ў цэнтры. Але аднаўленне — гэта вельмі павольны працэс, які можа доўжыцца доўгі час (дакладныя тэрміны невядомыя — усё індывідуальна)

🗣Я ажыццяўляю кругласутачны догляд за дачкой і заўсёды на сувязі з рэабілітолагамі. Цэнтр Тры Сястры — лепшы, але дарагі варыянт аднаўлення дзяўчынкі.

Вы можаце дапамагчы дзяўчынке па наступных рахунках:

Атрымальнік усіх рахункаў Арзамасаў Ілля Валер'евіч (тата Сашы)

ПЕРАВОД У РУБЛЯХ PБ
Дагавор дабрачыннага рахунку
Nº BY62AKBB31340000023290070000

ПЕРАВОД У ДАЛАРАХ ЗША
Дагавор дабрачыннага рахунку
№ BY12AKBB31341000011520070000

ПЕРАВОД У ЕЎРА
Дагавор дабрачыннага рахунку
Nº BY18AKBB31342000009930070000

ПАПОЎНІЦЬ БАЛАНС МТС
+375298390842
Карта МІP
9112380120653458
03/29

1 месяц рэабілітацыі каштуе 9 850 еўра

ШЛЯХ аплаты ў АРІП
- Банкаўскія, фінансавыя паслугі
- Банкі, НКФО
- Беларусбанк
- Папаўненне рахунку
ВАЖНА! Увесці нумар рахунку 28 сімвалаў БЕЗ ПРАБЕЛАЎ

Памятайце, што маленькай дапамогі не бывае! 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Шмат чым згодны з рэплікай шаноўнага Івана Краўцова, што наўрадці Еўрасаюз стане нейкай сур'ёзнай панацэяй для развіцця Беларусі, а магчыма і наадварот. У прынцыпе ўзровень жыцця некаторых краін ЕС мала чым адрозніваецца ад Беларусі. Розніца толькі ў наяўнасці грамадзянскіх правоў і грамадзянскай супольнасці, але эканамічнай перавагі асабліва я не бачу. То бок, пытанне еўрапейскага выбару Беларусі будзе адназначна праходзіць праз сур'ёзны фільтр грамадскага абмеркавання і не будзе для беларусаў абсалютна адназначным. Гэта важны паказчык таго, што грамадства стала ўжо больш дарослым і не павядзецца на пустыя лозунгі.

Тым не менш, уласна сябе я вызначаю еўрааптымістам. Тут нават не ў эканоміцы ці адкрытых межах пытанне. Я катэгарычна ўпэўнены, што Беларусь у прынцыпе ментальна з'яўляецца еўрапейскай дзяржавай, а беларусы - пераемнікі прагрэсіўнай гістарычнай спадчыны. Беларусь культурна і традыцыйна значна больш еўрапейская краіна, чым многія сучасныя кандыдаты ў ЕС.

Але трэба мець на ўвазе, што грамадзянскія і палітычныя свабоды для многіх беларусаў не з'яўляюцца нейкай прыярытэтнай каштоўнасцю. На першым месцы стаіць менавіта эканамічны дабрабыт, які забяспечваецца зараз за кошт выхадаў на расейскі і азіяцкія рынкі. Таму галоўнай задачай у патэнцыйным працэсе еўрапейскай інтэграцыі Беларусі будзе як раз-такі гарантыя захавання і развіцця эканомічных складнікаў, а не сімвалічных у выглядзе свабоды слова, свабоды руху і г.д.
"Ці можна назваць Гігіна інтэлектуалам, альбо ён проста прапагандыст?"

Нарэшце, знайшоў у сабе сілы даглядзець да канца апошні "Ток" з паважаным мною Юрыям Дракахрустам. У адрозненні ад спадара Юрыя я не лічу спадарыню Настассю Роўду добрым інтэрв'юэрам. Большасць пытанняў вядоўцы - гэта як раз-такі не пра журналістыку, а пра тую самую тапорную прапаганду, толькі з іншага боку.

Прапаганда, не важна з якой крыніцы, аднолькава шкодная, бо ўводзіць людзей у фэйкавую рэчаіснасць. Па сутнасці, беларусы маюць не грамадскае супрацьстаянне, а супрацьстаянне дыяметральна супрацьлеглых штучна створаных прапагандыстскіх наратываў. Грамадскі канфлікт - гэта ўжо тое, што вынікае з сутыкнення прапагандыстскіх франтоў.

Мяркую, асноўныя тэзісы дзяржаўнай прапаганды ўсім вядомыя. А што з сябе ўяўляюць наратывы прапаганды "незалежных" медыя? Я даволі доўга сачу за асноўнай лініяй найбольш адыёзных прапагандыстскіх таблоідаў - "Наша Ніва", "Трыбуна", "Хартыя" і г.д.

У іх аснове транслююцца вельмі памылковыя мэсэджы, якія таксама дапамагаюць заводзіць беларускае грамадства і саму Беларусь як дзяржаву ў тупік. Думаю, кожны чалавек, які можа хаця б мінімальна аналізаваць сітуацыю, разумее, дзеля якіх мэтаў гэта робіцца. Але зараз не пра гэта.

Вось некаторыя з іх:

1. Наўмысна памылковае стаўленне да палітычных апанентаў як да дурняў: "усе, хто абраў іншы палітычны бок - дурні, боўдзілы, злодзеі і няўдачнікі". Вынікі такога стаўлення мы зараз бачым.

2. Наўмысна памылковае заніжэнне колькасці палітычных апанентаў: "Большасць беларусаў - за пратэст. За Лукашэнку - толькі 3%". Насамрэч, гэта не так. У Лукашэнкі даволі вялікая электаральная база і моцны адміністратыўны рэсурс, які дапамагае рабіць "буст" для гэтай базы. У дэмакратычных сілаў, наадварот, электаральная база і рэсурсы скараціліся да мінімуму. Вынікі такога наратыву мы таксама бачым.

3. Наўмысна памылковая спроба стварыць "сваю рэальнасць". То бок ўяўленне, што калі мы пачнем пісаць "міністэрства Лукашэнкі, адміністрацыя дыктатара і гд", быццам бы ад гэтага нешта зменіцца. Спроба штучна зменшыць рэальную значнасць дзяржаўных органаў і штучна падвысіць значнасць "альтэрнатыўных" - КР, АПК, ОСТ і г.д. ні да чога не вядзе. Гэта проста гульня ў паралельную рэальнасць, якая прыводзіць да памылковых стратэгічных дзеянняў.

4. Наўмысна памылковае прасоўванне наратываў пра тое, што "рэжым" нікім не прызнаны, а Беларусь страціла суверэнітэт. Гэта можна нават не каментаваць.

5. Наўмысна памылковае прасоўванне марных наратываў пра "перамогу", "пасля перамогі", "калі рэжым рухне" і г.д. Гэта морква для аслоў. Кожны цвяроза думаючы чалавек разумее, што ніякіх радыкальных зменаў у бліжэйшыя часы ў Беларусі не адбудзецца. Грамадства паступова адыходзіць ад 20-га году, пачынае шукаць варыянты паразумення і кансалідацыі дзеля выжывання дзяржавы і народу ў вельмі складаных геапалітычных умовах. Пасля сыходу Лукашэнкі Беларусь, натуральна, зменіцца, але не так, як гэта апісваюць летуценнікі ў стужках таблоідаў.

Насамрэч, падобных наратываў прыкладна з тузін. Яны максімальна адводзяць грамадства ад рэальнасці, што вядзе да памылковых дзеянняў і неадэкватнага ўспрыняцця беларусамі адзін аднаго.

Ці можна назваць Гігіна інтэлектуалам? У дзейснай рэчаіснасці такога пытання не магло б нават узнікнуць. У прапагандыстскай - яно цалкам натуральнае.
Пра мяне, Джорджа Сораса, зону 51, таемныя перамовы BSSF з аннунакамі і іншыя сакрэты Сіянісцкага акупацыйнага ўраду чытайце ў свежым артыкуле вядучага бульварнага таблоіда Трыбуна.

https://by-tribuna-com.cdn.ampproject.org/c/s/by.tribuna.com/be/amp/others/blogs/3110901-na-fone-obvinenij-fond-opejkina-proverit-atletov-iz-belarusi-p/?facet=amp/?utm_source=telegram&utm_medium=flagman&utm_author=kri

P.S.: шаноўны трыбунаўцы, дадайце ўжо нарэшце сканворды, ёлы-палы)
Пагутарылі з "Радыё Рацыя" пра працу БФСС, Алімпійскія гульні і апошнія падзеі.

Апроч агульнага тэкставага матэрыялу, рэдакцыя "Рацыі" запісала дэталёвае аўдыё інтэрв'ю.

https://racyja.com/by/hramadstva/aljaksandr-apejkin-pra-veryfikacyju-belaruskich-atletau-i-alimpijadu-2024/
🇺🇦 Як Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дапамог Украіне з пачатку поўнамаштабнай вайны 🇺🇦

Акрамя актыўнай дапамогі беларускім атлетам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, БФСС не застаўся у баку ад жахаў, з якімі сутыкнуўся ўкраінскі народ у 2022 годзе. За гэты час мы правялі вялікую працу па падтрымцы ўкраінскага грамадства.

🏆 Фонд два гады запар выступіў партнёрам вялікага дзіцячага спартыўнага свята ў Кіеве — Кубак Белай Пантэры, які збіраў больш за 300 юнакоў з 15 рэгіёнаў Украіны, каб яны змаглі сумленна паспаборнічаць і паказаць свае вынікі ў лёгкай атлетыцы.

🕊 БФСС цягам некалькіх месяцаў падтрымаў невялікімі стыпендыямі 32 украінскіх юных атлета , якія апынуліся ў цяжкіх абставінах з-за вайны, каб яны змаглі працягваць сваю спартыўную кар’еру. Праект на суму 25 000 долараў быў рэалізаваны сумесна з амерыканскай арганізацыяй Global Giving.

💸 Сумесна з парталам Tribuna.com Фонд арганізаваў буйную серыю дабрачынных аўкцыёнаў «World Sports For Ukraine», падчас якіх мы разам сабралі больш за 130 000 еўра, якія былі накіраваныя дабрачыннай арганізацыі «Ukraine Alive 2022».

👟БФСС разам з украінскімі партнёрамі правялі сустрэчу з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Эстоніі. У межах гэтага партнёрства шматлікая колькасць маладых украінскіх атлетаў атрымалі новую экіпіроўку ад кампаніі Nike, якую Фонд перадаў з Эстоніі ва Украіну. Агульны кошт перададзенай экіпіроўкі складаў больш за 40 000 еўра.

♟️Фондам быў арганізаваны дабрачынны анлайн-турнір па шахматах Chess Solidarity Cup, у якім прынялі ўдзел 127 неабыякавых людзей. У выніку турніра БФСС накіраваў 2000 еўра дзіцячай бальніцы ва Украіне "Охматдит».

Апроч таго фонд рэгулярна аказваў гуманітарную дапамогу для валанцёраў і пацярпелых ад вайны.

Мы верым, што спорт можа быць магутнай сілай, якая аб’ядноўвае людзей і дапамагае пераадольваць цяжкасці. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці працягвае падтрымліваць украінскі народ і спартоўцаў, бо толькі разам мы зможам перамагчы!
Матч Германія - Швейцарыя - гэта гадзіну чакаць на тое, як Тоні Крос праб'е на пяць метраў міма.
Кейс цікавы, але з усім іншага боку. Сам удзел у завочным працэсе (у якасці сведкі, адваката і гд) - гэта фактычнае прызнанне наяўнасці дзеючага прававога поля ў Беларусі і прыняцце правілаў гульні. Немагчыма ўдзельнічаць у такіх працэсах, не прызнаючы іх рэгламенту.

У плане практычнага выніку кейс сапраўды паспяховы: можна прыехаць, адсядзець тры месяцы і далей спакойна жыць. Фактычна гэта кейс аб завочным памілаванні. Многія бы пазайздросцілі.

Але калі ганарыцца такімі кейсамі, то тады ўжо нельга кпіць з людзей, якія пішуць у камісію па вяртанні, ці "кампенсуюць" данаты.

Тут, выбачайце, альбо трэба крыжык зняць, альбо майткі надзець.

Асобна ўражвае дзіцячая рэакцыя каментатараў на такі важны прэцэдэнт.
Справядлівасці ў свеце няма ў прынцыпе. Прынамсі, у нашым беларускім звыклым разуменні. Святлану Кудзеліч і іншых беларускіх лёгкаатлетаў не дапусцілі да Алімпійскіх гульняў за рашэннем Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (World Athletics), хаця Міжнародны алімпійскі камітэт распрацаваў крытэрыі нейтральнасці і рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць на іх падставе. Пры гэтым, на нейтральнасць атлетаў правярае як спецыяльная камісія МАК, так і грамадскія арганізацыі.

Але менавіта ў лёгкай атлетыцы мы сутыкнуліся з сітуацыяй, калі адбываецца прамая дыскрымінацыя проста па наяўнасці беларускага пашпарту. Такая прынцыповая пазіцыя World Athletics і яе кіраўніка ніяк не звязана з падтрымкай Украіны, як гэта можа камусьці здавацца з боку. Напрыклад, і Святлана Кудзеліч, і іншыя лёгкаатлеты спачувалі ўкраінскаму народу і адкрыта выказвалі сваю пазіцыю. Як гэта паўплывала на іх допуск? Да ніяк. Прычыны бану беларусаў у лёгкай атлетыцы ляжаць значна глыбей, і калі я вам іх назаву, яны вам вельмі не спадабаюцца, паважаныя сябры.

Сёння для знешняга спартыўнага свету не грае ніякай ролі, які ліст ты падпісаў, за каго галасаваў і якую краіну падтрымліваў. У прынцыпе, як і раней. Усе спартсмены з беларускім грамадзянствам пастаўлены ў аднолькавыя складаныя ўмовы. Ды і не толькі спартсмены.

Хачу нагадаць, што спорт і міжнародны ўдзел беларускіх спартсменаў з'яўляецца вельмі важным атрыбутам суверэнітэту нашай дзяржавы, нават у нейтральным статусе.

Ад сённяшняга дня я хачу заклікаць усе медыя і ўсіх лідараў меркаванняў больш не выкарыстоўваць ў медыйнай прасторы бессэнсоўны дыскурс "падпісант/непадпісант", "свабодны спартсмен/лукашыст" і гд датычна беларускай спартыўнай супольнасці. Гэтая ўнікальная падзея 2020 года павінна застацца ў гісторыі і больш не выкарыстоўвацца для цалкам непатрэбнага акцэнтавання падзелу грамадства. На сённяшні дзень такі дыскурс абсалютна страціў актуальнасць і толькі грае на раскол беларускай нацыі ў перыяд наймацнейшай знешняй пагрозы за ўсю гісторыю незалежнасці Беларусі.

P.S.: Асобным упоратым змагарам учорашняга разліву, акія разганяюць пра " люстрацыі ў спорце ў Новай Беларусі", раю пачаць з сябе.
ЦІ АДБУДЗЕЦЦА ПРЫПЫНЕННЕ БАЯВЫХ ДЗЕЯННЯЎ ПАДЧАС АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ?

Як вядома, зусім нядаўна скончыўся “Саміт міру”, арганізаваны ў Швейцарыі ўкраінскімі ўладамі за падтрымкай швейцарскіх калег. Заходнія выданні, напрыклад брытанскія ды французскія, лічаць праведзены саміт поспехам Украіны. Прынамсі ВВС вызнала “абмежаваную перамогу Украіны”.

На саміце ўпершыню прагучала гатоўнасць з боку Украіны размаўляць з кіраўніцтвам Расеі пасля Стамбульскай сустрэчы ды пазіцыя пошуку міру. Хіба самая безглуздая заява была ад У.Пуціна, які адрэагаваў на саміт, куды яго не запрасілі, вельмі нярвова, ды выставіў настолькі невыканальныя ўмовы Украіне, што самадыскрэдытаваўся, паставіўшы сваіх саюзнікаў у далікатнае становішча. Пуцін запатрабаваў аддаць яму цалкам Данецкую, Луганскую, Запарожскую, Херсонскую вобласці і Крым, а таксама раззбраення ды нейтральнага статусу Украіны. Расейскае кіраўніцтва фактычна такім нягеглым ходам паспрыяла Уладзіміру Зяленскаму.

Хіба найбольшую палітычную актыўнасць у часе арганізацыі ды ходу форуму сярод саюзнікаў Украіны выявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Французскі прэзідэнт на сёння паказвае сябе хіба самым моцным еўрапейскім палітыкам, а Францыя вяртае сабе статус лідэра ў Еўропе. Можна прыгадаць, што яшчэ напярэдадні вайны Макрон прылятаў у Маскву ды заклікаў расейскага кіраўніка не дапусціць вайны. А падчас прамовы заявіў у Маскве ў вочы расейскаму дыктатару, што “Беларусь мусіць застацца незалежнай і нейтральнай…”

Макрон безумоўна вельмі таленавіты палітык і дыпламат, які выкарыстоўвае ўвесь мажлівы арсенал дзяржаўнага дзеяча, ад дыпламатыі ды вайсковай дапамогі сваім саюзнікам, той жа Украіне ды Арменіі. Таксама прэзідэнт Францыі адэкватна разумее пагрозу новай вялікай вайны ў Еўропе і прагматычна робіць захады, каб упярэдзіць катастрофу.

Больш таго, апошнім часам Макрон ужо не аднойчы выказваў пазіцыі, асобныя ад саюзніцкіх. Да прыкладу, Макрон вядзе вельмі актыўны дыялог з Пекінам, чым незадаволены многія заходнія партнёры.

Як піша Forbes, кіраўнік КНР Сі Цзіньпін падтрымаў ідэю перамір’я ў часе Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якую высунуў французскі лідар. Яшчэ 5 траўня Эмануэль Макрон заявіў, што плануе абмеркаваць з лідэрам КНР заключэнне “алімпійскага перамір’я на ўсіх тэатрах вайсковых дзенняў…” Сі Цзіньпін агучыў сваю пазіцыю на прэс- канферэнцыі з прэзідэнтам Макронам, якая транслявалася на старонцы Елісейскага палацу ў сеціве. “Як пастаянны сябра рады Бязпекі ААН і адказная дзяржава Кітай збіраецца разам з Францыяй выступіць з ініцыятывай аб прыпыненні агню ды баявых дзеянняў падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы ”, - паведаміў ён.

Неўзабаве Ўладзімір Пуцін адмовіў як прэзідэнту Францыі, так і свайму стратэгічнаму саюзніку, кіраўніку КНР. Пуцін нагадаў, што расейскія спарстмены дыскрымінуюцца і не дапускаюцца да ўдзелу ў Гульнях. Пасля жорсткай заявы з Крамля надзея на “алімпійскае перамір’е” практычна знікла, аб чым і заявіла французскае выданне Le Monde.

Аднак за апошні тыдзень адбыліся некаторыя важныя падзеі. Беларускія ўлады, якія на сёння знаходзіцца ў залежнасці ад Расеі, нечакана вызвалілі ўкраінцаў, раней абвінавачаных у шпіёнскай дзейнасці супраць Беларусі. Таксама напярэдадні афіцыйнага Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прагучала досыць цікавая прамова Лукашэнкі, у якой, як заўжды, хапала алагізмаў, аднак галрўнае было сказана: “Беларусь не будзе ваяваць з Украінай…Будуць вызваленыя хворыя людзі, браўшыя ўдзел у пратэстах 20- га году…” Пры гэтым А. Лукашэнка змягчыў істэрыю Памежнага камітэту, якая адбывалася апошнія дні датычна “падцягвання да мяжы з Беларуссю ўкраінскімі сілавікамі бандфармаванняў…”

Можна ўсё ж дапусціць, што Лукашэнка бачыць змену трэндаў у палітыцы, дзе ўжо гучыць тэма міру. І тут узнікае вельмі сур’ёзнае пытанне, а ў якім статусе Беларусь апынецца па завяршэнні вайны ці хаця б перамір’і між Расеяй ды Украінай? Як далей рухацца напярэдадні выбарчай прэзідэнцкай кампаніі, у часе канфлікту з заходнімі суседзямі, вымогамі Кітая да нармалізацыі стасункаў з Польшчай па пытанню нелегальных мігрантаў, ды пад агрэсіўным
ціскам Масквы?

Аднак найбольш цікавым момантам у разрэзе падзеяў расейска-украінскай вайны ды магчымага “алімпійскага замірэння” стаў прыезд прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана ў Кіеў. На другі дзень пасля пераходу старшынства ў Еўрапейскім саюзе да Венгрыі Орбан прыляцеў да Зяленскага (!).

Украінскія ды заходнія эксперты выказвалі разнастайныя версіі. Як вядома Орбан вядзе досыць самастойную палітыку ў Еўрасаюзе, выклікаючы жорсткую крытыку заходніх урадаў. Венгрыя безумоўна мае дысконт на расейскіх вуглевадародах, да таго ж Орбан ў фаворы ў Кітая ды сябра Трампа. Усё значна больш складана, чым распавядаюць многія публічныя эксперты. Таму лепш звяртацца да першакрыінцы ды агучаных заяў.

Прынамсі Орбан сказаў, “…Я папрасіў спадара прэзідэнта падумаць аб тым, ці нельга пайсці іншым шляхам, спыніць агонь і потым працягнуць перамовы.” Украінскі эксперт Віталь Портнікаў зазначыў, што гэта фактычна “кітайская прапанова”, замарозіць баявыя дзеянні на існуючым парадку і потым весці перамовы пра тыя ці іншыя тэрытарыяльныя змены. Аднак жа можна сказаць, што гэта кітайска-французская прапанова, дзе адпраўной датай раней называлася 26 ліпеня, пачатак Алімпійскіх гульняў. Аніякай гаворкі пра перадачу кантралюемых Украінай тэрыторыяў Расеі нават не ўзнікала. Зяленскі не адказаў на прапанову Орбана, проста падзякаваў за ягоную падтрымку раней азначанага камюнюке на “Саміце міру”.

Такім чынам сітуацыя выглядае па-ранейшаму вельмі складанай, і спрагназаваць, ці адбудзецца ўсё ж “алімпійскае перамір’е” ці не, наўрадці хто возьмецца, а кіраўніцтва Украіны, якое вяло агітацыю на безумоўную перамогу над агрэсарам, цяпер патрапляе ў вельмі складаную сітуацыю. З іншага боку агрэсіўная і непрадказальная пуцінская Расея не жадае саступаць нават па тактычных пытаннях.
Вельмі цікава пагутарылі з Борис Ковальский на ARU TV пра ролю спорта ў сучаснай палітыцы. Асобна абмеркавалі і беларускую мадэль з яе плюсамі і мінусамі.

Увесь запіс размовы можна паглядзець па спасылцы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра беларускую мадэль спорту.