Apeikin. Спорт.
139 subscribers
407 photos
117 videos
3 files
443 links
Канал суб'ектыўных навін аб спорце, палітыцы і грамадстве з перабіўкамі на рэкламу і музычныя паўзы.
Download Telegram
🔥Больш за 40 допускаў да змаганняў атрымалі беларускія атлеты за падтрымкай Фонду спартыўнай салідарнасці🔥

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці на працягу апошніх 3-х гадоў няспынна дапамагае беларускім прадстаўнікам спорту як у фінансавых, так і ў юрыдычных пытаннях.

Сярод атлетаў, які былі дапушчаныя на спаборніцтвы праз садзейнічанне Фонду, былі як прафейсійныя беларускія спартоўцы, так і юнакі і дзеці, якія былі вымушаныя пакінуць краіну з-за рэпрэсій з боку рэжыма.

Мы радыя, што можам і далей дапамагаць сумленным спартоўцам працягваць іх кар'еру і змагацца на міжнародных арэнах.

Нагадваем, што ў снежні была апублікавана вялікая справаздача аб выкананай працы за 2020-2023 гады. Паглядзець дакумент можна па спасылцы 👈🏻

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Лічу БФСС адной з найлепшых беларускіх ініцыятыў за гады незалежнасці. Вялікі праект, гістарычныя падзеі, зорны склад, каманда сапраўдны прафесіяналаў у спорце. Велізарны аб'ём працы, які не заўжды адкрыта дэманстравалі.

Больш за 500 тысяч еўра прамой падтрымкі атлетам, больш за 200 гуманітарных віз для спартоўцаў і іхніх родных, больш за 40 допускаў да спаборніцтваў за мяжой, больш за 20 спраў прадстаўлення міжнароднай абароны. Паспрабуйце, напрыклад, дамагчыся міжнароднай абароны ў Латвіі ці Нарвегіі. Альбо скараціць міжнародны карантын.

Гэта я ўжо не кажу пра буйныя грамадскія кампаніі па скасаванні ЧС па хакеі і іншых турніраў, юрыдычнае супрацьстаянне з УЕФА і гуманітарныя праекты ва Украіне.

Асноўныя памылка некаторых спартоўцаў была ў тым, што яны ўспрымалі БФСС як "міністэрства спорта", якое заўжды нешта павінна даць альбо зрабіць.

Нягледзячы на невялікую турбулентнасць, якая закранула ўвесь грамадскі сектар, БФСС пачынае ўваходзіць у новы працоўны сезон. Яго мы пачынаем з невялікага падсумавання вынікаў працы апошніх гадоў.
Некалькі каментароў датычна працы незалежных выданняў.

1. Інтэрв'ю Івана Ціхана выданню "Зеркало", якое запісалі пад выглядам мамы аднаго з выхаванцаў. Я не фанат Ціхана, але гэта подленька. Па сутнасці, прапагандысцкі трук. Ну і трэба адрозніваць меркаванне, якое выказалі "маме выхаванца" ад дакладнай інфармацыі ці афіцыйнай пазіцыі.

2. Маё інтэрв'ю выданню "Зеркало". Рэдактар паставіла загаловак і лід, які проста пераварочваў сэнс размовы з ног на галаву. Вялікую частку размовы ўвогуле выразалі. Таму калі чытаеце інтэрв'ю і асабліва гучныя загалоўкі, улічвайце, што з большай верагоднасцю гэта не думкі суразмоўцы, а рэдактарская інтэрпрэтацыя.

3. Трыбуна ўзяла гэтае ж інтэрв'ю і вынесла ў загаловак фразу, якой не было ў інтэрв'ю. То бок, проста былі прыпісаны рандомныя словы, якіх я не казаў.

Хтосьці можа падумаць, што я скарджуся, але не. На гэтых дробных уласных прыкладах я проста хачу падкрэсліць, на колькі асцярожным трэба быць з успрыманнем інфармацыі ў сучаснымі свеце. Бо часам мы чытаем на экспертнае меркаванне, а тую карціну, якую бачаць рэдакцыі.
🎥 Далучайцеся да прагляду дакументальнага фільма "VESELKA: THE RAINBOW ON THE CORNER AT THE CENTER OF THE WORLD" ва Украіне 🎥

Fiore Media Group аб'яўляе аб хуткім выхадзе дакументальнага фільма аб легендарным украінскім рэстаране Veselka ва Усходнім Віліджы Нью-Ёрка.

🗓 Паказ фільма пачнецца 22 лютага, за два дні да гадавіны пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне, і працягнецца тыдзень. Фільм расправядзе пра гісторыю рэстарана, пачынаючы з моманту ўцёкаў заснавальніка рэстарана ад рускай тыраніі ў 1940-х гадах і развіваючыся ў аповяд аб чалавечнасці і вайне, якая закранула шматлікіх чальцоў каманды Veselka асабіста.

Ён будзе даступны ў такіх кінатэатрах, як King Kros і Forum ва Львове, Планета кіно (Таірава) ў Адэсе, Харків, River Mall і Blockbuster у Кіеве, пачынаючы з 22 лютага. Амерыканскі рэліз стартуе 23 лютага.

⚾️ Падчас адкрыцця ў кінатэатры Кіева River Mall некаторыя гульцы ўкраінскай нацыянальнай бейсбольнай каманды далучацца да мерапрыемства, а адзін з гульцоў нацыянальнай каманды будзе суправаджаць сваю юнацкую бейсбольную каманду на гэты кінасеанс.

Шукайце больш падрабязнасцей у кінатэатрах вашага горада!🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ва Украіне загінулі больш за 50 беларускіх дабраахвотнікаў. Сотні цяжка паранены. Многім патрэбна сур'ёзная дапамога - медыцынская, псіхалагічная, матэрыяльная. Людзі свядома ахвяравалі сабою за свабоду, загінулі альбо пакалечыліся.

Але я нешта не бачыў такой колькасці кранальных допісаў, плаксівых сторысаў і рэпостаў, як пасля смерці расейскага дэмакрата, з усёй павагай да яго.

Пакуль свае не навучымся любіць, так і будзем далей каланіяльна мысліць.
Чаму нельга сваю персанальную грамадскую адказнасць пераносіць на рэжым, і чым гэта можа абярнуцца для іншых.

Даведаўся пра некаторыя дэталі з затрыманнем рэжысёра Андрея Гнёта. Як фармальныя, так і нефармальныя. Справа, відавочна, непалітычная. Яе пачалі перафарбоўваць у палітычную, калі стала зразумела, што з эканамічнай саскочыць не атрымаецца.

Пра тое, што Андрэй Гнёт мае нейкае дачыненне да SOS BY, ведалі некалькі чалавек. Я асабіста з ім не знаёмы, размаўлялі па тэлефоне 2-3 разы яшчэ ўвосень 2020, больш ніякіх кантактаў не было. Ніякага дачынення да працы BSSF ён не меў увогуле. Пра тое, што ён сузаснавальнік SOS BY, я даведаўся сёння з СМІ. Ён сапраўды дапамагаў здымаць ролікі з выказваннем грамадзянскай пазіцыі спартоўцаў у жніўні-верасні 2020, камунікаваў з некаторымі спартўцамі. Пра нейкі іншы актыўны ўдзел у грамадскім рухе спартоўцаў я не чуў. Ягоную нейкую датычнасць да "скасавання Чэмпіянату свету па хакеі" я абвергнуць не магу, бо чэмпіянат адмянялі ўсім народам, таму пра гэта ў прынцыпе можа сцвярджаць большасць актыўных грамадзян Беларусі.

Не думаю, што беларускія спецслужбы ўвогуле былі ў курсе пра існаванне такога персанажа. Хутчэй за ўсё, яны самі пра яго даведаліся сёння з артыкулаў у газетах. Людзей з такім узроўнем актыўнасці і ўдзелу ў грамадскіх працэсах у 2020 годзе ўнутры Беларусі засталося дзясяткі тысяч. Але нават калі так, то на яго б максымум павесілі "удзел у экстрымісцкім фарміраванні" (SOS BY), як гэта зрабілі ў дачыненні да ўсіх удзельнікаў аб'яднання. Тады б гэта быў сапраўды палітычны пераслед. Але ў справе Гнёта фігуруе нявыплата падаткаў на 300 000 еўра. То бок, бізнэс у Беларусі ва ўмовах "крывавай дыктатуры" нармальна сабе працягваў працаваць, як нармальна ён працаваў і ў "людажэрнай" Расеі. Андрэй Гнёт дакладна не быў той знакавай фігурай пратэсту, якую б сталі палітычна пераследваць праз нявыплату падаткаў. Улада мае для гэтага іншыя прамыя і простыя інструменты.

Такія кейсы самі па сабе вельмі небяспечныя, бо могуць запусціць хвалю прэцэдэнтаў, калі эканамічныя справы і махлярства будуць спрабаваць перабіць на "палітычны пераслед", толькі таму, што чалавек у 2020 годзе жыў у Беларусі і ведае некалькі палітычных актывістаў. Судовыя сістэмы ў розных краінах пачнуць пра гэта здагадвацца і ставіць кожны кейс пад сумнеў. Гэта ў сваю чаргу створыць вялікія праблемы тым, хто сапраўды патрапіў пад палітычны вышук. Даказваць прыйдзецца доўга і ўпарта, бо 2020 год ужо даўно мінаваў.

Па чалавечы мне шкада Андрэя, як творчага і дэмакратычнага беларуса. У такіх сітуацыях мы заўжды імкнемся дапамагаць. Але напісаць у сербскі суд ліст ад BSSF, што ён згуляў "вырашальную ролю ў барацьбе з дыктатурай" будзе не зусім правільна. У BSSF Андрэй Гнёт і ягоныя прадстаўнікі па дапамогу, дарэчы, не звярталіся, хоць Андрэй і быў затрыманы яшчэ 30 кастрычніка. Біць у званы пра палітычную справу трэба было 30 кастрычніка 2023 года, а не ў сярэдзіне лютага 2024 года, калі сербскі суд ужо атрымаў усе дакументы па эканамічнай справе. Таму для мяне гэта і выглядае дзіўным.

https://www.dw.com/ru/reportaz-iz-suda-v-belgrade-belorusskomu-aktivistu-grozit-ekstradicia-iz-serbii-v-belarus/a-68301043
І зноў вяртаючыся да пытання з затрыманнем беларускага рэжысёра Андрея Гнёта.

Чалавек, які меў дачыненне да стварэння Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, ужо амаль 4 месяцы знаходзіцца ў сербскай турме ў Белградзе. Не мае значэння, па якой справе. Уласна я даведаўся пра гэты факт пазаўчора з СМІ. Але як высветлілася, былі людзі, у тым ліку некаторыя сябры аб'яднання SOS BY, якія ведалі гэта з самога пачатку. Ведалі і маўчалі.

Нагадаю, што Андрэя Гнёта затрымалі ў Сербіі яшчэ 30 кастрычніка мінулага года. Калі б гэтая сітуацыя стала публічнай з першага дня, то пад націскам грамадскасці і СМІ спадара Гнёта можна было выцягнуць з-пад варты за некалькі дзён. Але атачэннем была зроблена стаўка на замоўчванне і спробу вырашыць пытанне "уціхую". Вынік - чалавек ужо 4 месяцы за кратамі ў жудасных умовах. Зараз жа медыйная і грамадская рэакцыя амаль нулявая, хвалю салідарнасці ўзняць ужо вельмі цяжка.

З майго досведу па справе аб экстрадыцыі Аляксея Кудзіна ўзімку 2021 года магу падзяліцца дзвюма высновамі:

1. Толькі публічнасць і ўключэнне грамадскасці дапамагло адтэрмінаваць экстрадыцыю Аляксея з Масквы ў Мінск, што тады было вельмі важна зрабіць.

2. Рашэнні ЕСПЧ не заўжды выконваюцца, таму лепш без асаблівага аптымізму. Тым больш у сённяшніх умовах, калі міжнародныя прававыя нормы ў яўным крызісе.

Нажаль, у сітуацыі з экстрадыцыяй Андрэя Гнёта могуць быць не лепшыя сцэнарыі, да якіх давялі інфатылізм і безадказнасць.
Жыць трэба так, каб на цябе пісалі заказухі).

Але калі аб'ектыўна, то ўзровень матэрыяла вельмі слабы, чытаць нецікава. Нейкая посная халтура. Аўтару яўна не стае эрудыцыі, вострага слова і таго, што ў журналістыцы завецца талентам. Уласна я зрабіў бы значна лепш.

Гэта адкрыта дэманструе імклівую стагнацыю амаль усіх медыя дэмакратычнага сектару. Многія з іх па-сутнасці ператварыліся ў прапаганду наадварот. Прычыны - брак рэсурсаў і недахоп кваліфікаваных кадраў (набіраюць учорашніх школьнікаў ці выпускнікоў ЕГУ). Таму выказваю сваю салідарнасць і маральную падтрымку незалежнай прэсе.

UPD: ёсць здагадкі, што ўвогуле пісала нейрасетка, бо вельмі падобна.

https://by-tribuna-com.cdn.ampproject.org/c/s/by.tribuna.com/be/amp/others/blogs/3095251-dlya-opejkina-ochevidno-nepoliticheskoe-delo-togo-komu-za-vide/?utm_source=telegram&utm_medium=flagman&utm_author=lyc
Самым цікавым і карысным праектам сучаснага беларускага Ютубу лічу праект "Міністэрства сепультуры". Якасна, кранальна, грунтоўна. Ідэальная канцэнтрацыя Беларушчыны. Некаторыя выпускі пераглядаў двойчы. Дадае настрою і бударажыць успаміны.

Усё іншае калі і гляджу, то на перамотцы і максымум да сярэдзіны.

Спасылка на канал "Міністэрства сепультуры": https://www.youtube.com/@minsepultury
Прыкладна так зараз выглядаюць некаторыя загалоўкі асноўных незалежных і калісьці паважаных мною выданняў - Зеркало, Наша Ніва, Еўрарадыё, Трыбуна.

"Ціханоўская дала Лукашэнку прасрацца, як сапраўдная твітарская". У гэтым сказе ўся квінтэсенцыя падзення незалежнай журналістыкі, якое дэмакратычная супольнасць проста абавязана спыніць.

1. Сервільнасць. У стужках навін Ціханоўская пастаянна нешта там зрабіла, паехала, сказала. Гэта танны касплэй прэс-рэлізаў урадавых дзеячоў альбо ўплывовых палітыкаў. Вось толькі Святлана Ціханоўская не з'яўляецца ўрадавым дзеячом, які б уплываў увогуле на нейкія палітычныя працэсы. Таму ў часткі медыя стаіць задача "напампаваць" вагу лідаркі грамадскай арганізацыі, ствараючы ілюзію актыўнай палітычнай працы і ўплыву на жыццё беларусаў. Але па факце маем проста фіктыўны вобраз. Каму ад гэтага лепш?

2. Адарванасць ад рэальнасці. Ці спроба адарваць ад рэальнасці чытачоў. Нікому Святлана Ціханоўская "прасрацца" не дае, тым больш Лукашэнку. У бліжэйшыя гады наўрадці ўвогуле гэта ў кагосьці атрымаецца. Але часта ў стужках трапляюцца матэрыялы быццам з паралельнага сусвету, дзе тыя ці іншыя палітыкі і актывісты "даюць прасрацца Лукашэнку". То бок ідзе не аб'ектыўнае апісанне рэальнасці, а спроба яе фармаваць праз уласныя погляды рэдакцыі. Гэта ок, калі вы блогер ці незалежны аналітык, але не ок, калі вы грамадскія СМІ.

3. Свая інтэрнэт-рэальнасць. Стварэнне ілюзіі таго, што баталіі на інтэрнэт-пляцоўках сапраўды неяк пераносяцца ў рэальнае жыццё і ўплываюць на палітычныя працэсы ўнутры Беларусі. Шмат лайкаў пад пастамі ў Фэйсбуку ці Твітэры дае ілжывая адчуванне, што гэта мае нейкі ўплыў на развіццё палітычных падзей. Адсюль трэнд медыя не на якасны аб'ектыўны матэрыял, а на клікабельнасць, што цалкам скажае сэнсы карціны рэальнасці і стварае віртуальныя бурбалкі.

Нягледзячы на гэта, шэраг беларускіх выданняў усё ж такі стараецца трымацца класічных стандартаў журналістыкі. Менавіта таму ў іх няма вялікай аўдыторыі, нажаль.
ВЯРТАННЕ ДА ПАГОНІ.

Нягледзячы на сёньняшнюю геапалітычную вакханалію і ўнутраныя непаразуменні, беларускі народ абавязкова вернецца да Пагоні як адзінага дзяржаўнага сімвалу, які бясспрэчна адгукаецца ў сэрцы кожнага, хто нарадзіўся на нашай зямлі. Усе гэтыя БЧБ і КЗ - гэта справа густу. Бясспрэчна і безумоўна толькі Пагоня, бо грукаецца да нас з самага спрадвеку.Часы йдуць, але сэнс Пагоні і яе сімвалічная значнасць не змяняюцца.

Дзіцячы страх і здрадніцтва летувісаў, несвядомае непаразуменне братоў украінцаў, п'яны рогат усходняй арды, якая выдае ярлык на княжанне правадыру, тэўтонцы са сваімі планамі для прыніжанай ролі Weißrussland - гэта ўсё стварае перадумовы для вяртання Пагоні як рэакцыю глыбокага народнага архетыпу на нацыянальную пагрозу. Але калі беларусы разам абудзяцца, тады ўжо трымайцеся. Тут не да пытання, хто дзе быў у 20-м годзе. Ужо даўно ўсе плывем у адной лодцы.

Мы яшчэ не ведаем, як Аляксандр Лукашэнка ўвойдзе ў нашу гісторыю - станоўча ці адмоўна. Час пакажа. Але ён і ягоная сістэма навучылі нас дзяржаўнаму мысленню, персанальнай адказнасці, стварылі адукаванае пакаленне, здольнае на высокую самаарганізацыю, і пакінулі нам шырокае кола падрыхтаваных кадраў для мясцовага самакіравання. Асмелюся сказаць, што за часы Лукашэнкі народ зрабіў больш, чым ён мог у складаны перыяд перабудовы.

Але ў той жа самы час мы атрымалі імунітэт ад касмапалітычных сімвалаў і культуры трэцяга гатунку. КЗ не прыжыўся ў народзе, гэта праўда.Хаця ён і сімвалізуе пераемнасць перамогі беларускага народа над фашызмам у часы Другой сусветнай вайны. Савецкі праект стаў сімвалам толькі вузкай праслойкі кіруючага класу. Пры гэтым беларускае вольнае грамадства магло б з лёгкасцю стварыць аналаг Space X і задаць трэнды сусветнай культуры. Але кіраўніцтвам дзяржавы быў абраны вектар на захаванне малой сістэмы, а не на планетарны прарыў.

Усе гэтыя імгненні схаваюцца ў часе, як слёзы ў дажджы. Але ў сэрцы народа застанецца толькі тое, што "не разбіць, не спыніць, не стрымаць". Мы яшчэ ўсе вернемся да Пагоні - і бел-чырвона-белыя, і чырвона-зялёныя. Але гэта ўжо будзе пагроза зусім іншага парадку, чым унутраныя спрэчкі пра выбары, якія і так былі заўжды.
Юлія Навальная - такая ж самая штучная мадэль паліттэхналогій. Канешне, гэта ўжо праблема суседзяў. Але вось толькі пасты з ёй сталі з'яўляцца ў беларускай стужцы навін па два разы на дзень.
Вольга Мазуронак фінішавала другой на марафоне ў Лос-Анджэлесе, выканаўшы алімпійскі нарматыў.

З Вольгай мы даўно не камунікавалі. Але вельмі рады за яе поспех, разумеючы, які складаны шлях яна прайшла за апошнія гады. Гэта вельмі натхняльная гісторыя для нас усіх.
Пайшоў з жыцця Канстанцін Кальцоў. Малады мужчына. У 42 гады адарваўся тромб.

Заўжды трошкі не па сабе, калі гінуць сучаснікі, з якімі ты асабіста не знаёмы, але ёсць уражанне, што яны неяк паралельна ідуць з табою па жыцці. З маладосці назіраў за выступамі Кальцова ў НХЛ і ў складзе зборнай Беларусі, сачыў за зменамі ў кар'еры.

Хоць мы і апынуліся пасля падзей 2020 году па розныя палітычныя бакі, але ўсё роўна неяк шкада. Ды і ўвогуле ёсць над чым задумацца.
Пагутарыў з "Радыё Свабода" пра актуальныя падзеі ў міжнародным алімпійскім руху, а таксама пра перспектывы нейтральных атлетаў з Беларусі і Расеі.

Сьцісла:

👉Рашэньне МАК наконт фармату ўдзелу ў Алімпіядзе ўзважанае і кампраміснае.

👉Станоўчы момант у тым, што НАК Беларусі гатовы падпарадкоўвацца рашэньню МАК.

👉Беларусы могуць не атрымаць ніводнага залатога мэдаля на парыскай Алімпіядзе.

👉«Гульні дружбы» — своеасаблівая форма легітымізацыі расейскага палітычнага рэжыму.

https://www.svaboda.org/a/32872662.html
Марына Васілеўская на МКС у Дзень Волі - гэта вялікая нацыянальная падзея.
❗️Цяжка параненаму беларускаму дабраахвотніку неабходна ваша дапамога❗️

На полі бою беларускі баец 79 дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ўлетку 2023 года быў цяжка паранены. Каля 14 гадзін ён чакаў на эвакуацыю, а потым некалькі месяцаў змагаўся за сваё жыццё у рэанімацыі.

Зараз яго стан стабільна цяжкі, беларус дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі. Каб аднаўленне праходзіла больш паспяхова, мужчыну важна дакупляць некаторыя лекі і прылады для рэабілітацыі.

Вы можаце падтрымаць героя праз збор па спасылцы ⬅️

💰Сума збору - €4000

Усе сабраныя грошы пойдуць на неабходныя медыкаменты і сродкі для рэабілітацыі.