🔏Працягваем значную і складаную дзейнасць — хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. На 30 чэрвеня 2023 года Людзей Слова ў няволі – не менш за 31, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 132.
📍 Пракурор запатрабаваў 10 гадоў пазбаўлення волі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму для менеджара культуры, былога кіраўніка платформаў «Ulej» і «MolaMola» Эдуарда Бабарыкі.
📍 Суд пастанавіў перавесці зняволенага на 7 гадоў літаратара і палітыка Паўла Севярынца на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады.
📍 Літаратара Аляксандра Фядуту ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве пазбавілі перадач да кастрычніка.
📍 У Ліцэі БДУ звольнены 10 выкладчыкаў.
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных па спасылцы.
Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🙌

З вялікім болем паведамляем, што 1 ліпеня ў бальніцы імя Мэчнікава ў Дняпры перастала біцца сэрца пісьменніцы Вікторыі Амэлінай.
Яе шлях абарваўся ад несумяшчальнага з жыццём ранення ў выніку ракетнага абстрэлу расійскімі акупантамі рэстарана ў Краматорску 27 чэрвеня 2023 года. Мы паведамляем гэтую навіну цяпер, калі пра яе даведаліся ўсе сваякі Вікторыі і з іхнае згоды.
27 чэрвеня ў Краматорску разам з дэлегацыяй калумбійскіх журналістаў і пісьменнікаў была ўкраінская пісьменніца, сябра Украінскага ПЭНа і дакументалістка ваенных злачынстваў у арганізацыі «Truth Hounds» Вікторыя Амэліна. Пакуль дэлегацыя вячэрала ў рэстаране «Ria Lounge» ў цэнтры горада, расейскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па будынку, у выніку чаго Вікторыя была цяжка параненая. Дактары і парамедыкі Краматорска і Дняпра рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць яе жыццё, але, на жаль, рана была смяротнай. У апошнія дні жыцця Вікторыі побач з ёй былі родныя і блізкія.
📎Чытаць

📢Праваабарончы цэнтр "Вясна" апублікаваў заяву, у якой патрабуецца неадкладнае спыненне пераследу і пазбаўлення волі грамадзян Беларусі за праяву сваіх меркаванняў.
❌📜У заяве прыводзяцца канкрэтныя выпадкі асуджэння і затрымання, якія аўтары разглядаюць як палітычна матываваныя, са згадваннем асоб і тэрмінаў зняволення. Асаблівая ўвага надаецца патрабаванню дэкрыміналізацыі і адмены артыкулаў, якія караюць абразу дзяржавы і яе сімвалаў, пералічаных па крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
Праваабаронцы настойваюць на вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і спыненне палітычных рэпрэсій у дачыненні да грамадзян краіны. Заява ўтрымлівае заклік да захавання свабоды выказвання меркаванняў і спынення пераследу актывістаў, журналістаў і ўсіх тых, хто выказвае крытыку ўлады. 🗣
Чытаць заяву па спасылцы🔗

💡Сёння, 7 ліпеня 2023 года, мы адзначаем сто сорак першую гадавіну з дня нараджэння Янкі Купалы. Гэты дзень нагадвае нам пра выбітнага беларускага паэта, які нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года.
У гэты адметны дзень мы хочам успомніць ягоныя словы, што дагэтуль не губляюць сваёй актуальнасці:
«Але вырасла ўжо новая сіла, каторая павядзе за сабою беларускі народ. Ён зразумее нарэшце, што ніякая надворная апека не задаволіць яго патрэб, што ніхто не дасць спакою і парадку, апроч яго самога. Толькі ён сам уладар свае зямлі, гаспадар свайго краю, вызваліць сябе з свае нядолі. Толькі незалежная Беларусь збавіць нас раз назаўсёды ад чужой апекі і перакідвання з аднаго боку на другі. Толькі Беларуская дзяржава запэўніць нам спакой, парадак і лепшую долю».
Няхай ягоныя словы працягваюць натхняць нас, пакідаць адбітак у нашых сэрцах і нагадваць пра важнасць беларускай літаратуры і культуры♥️

🇵🇱 Роўна год таму мы зарэгістравалі Беларускі ПЭН у Польшчы.
Атрымалася сімвалічна — у дзень народзінаў Янкі Купалы✨
📖Год (як і папярэднія два) атрымаўся насычаным: мы актыўна займаліся праваабарончай дзейнасцю, удзельнічалі ў выпуску кніг, арганізацыі кніжных фестываляў, літаратурных прэміяў і сустрэчаў, прысвечаных Людзям Слова. З гонарам можам заявіць, што наш першы год тут, у Варшаве, быў штодзённа (часам нават і без выходных) заняты дзеяннямі, прысвечанымі абароне свабоды слова, а таксама падтрымцы беларускіх пісьменнікаў, журналістаў і дзеячаў культуры. Мы робім усё, што ад нас залежыць, і будзем рабіць яшчэ больш. Абяцаем!
🥂А сёння мы падымаем келіх шампанскага за нашую рэгістрацыю і за ўсё, што яшчэ трэба будзе зрабіць.
Жадаем, каб нашыя галасы заставаліся моцнымі і нашая праца ў абароне правоў і свабодаў культуры не ведала межаў!
🙏Дзякуй усім, хто падтрымлівае нас і падзяляе нашыя каштоўнасці!

Алесь Пушкін, палітычны зняволены і мастак, памёр сёння ноччу ў рэанімацыі пры невысвятленых абставінах.
У сваіх успамінах Алесь Бяляцкі апісвае мастака наступным чынам: ”Даўгагрывы, высокі, у падобнай на сьвятарскую суконнай сутане, як балотны пустэльнік, падпяразаны жалезным крывавым ланцугом, з прышытымі сухімі рыбкамі на плячах, ён чытаў ля драцянога плота, дзе былі разьвешаныя забароненыя рэжымам Лукашэнкі мастацкія творы, дэкларацыю свабоды творчасьці".
Ад імя ПЭНа мы выказваем глыбокія спачуванні сям'і і блізкім Алеся Пушкіна. Няхай яго творчасць і прынцыпы свабоды мастацтва застануцца ў нашых сэрцах і працягнуць натхняць нас на барацьбу за свабоду і справядлівасць.

Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае весці маніторынг сітуацыі з беларускай мовай у Беларусі і дакументаваць выпадкі моўнай дыскрымінацыі.
У інтэрв'ю культурна-асветніцкаму парталу «Budzma» праваабаронца Ігар Случак адзначыў, што ў Беларусі назіраецца стыгматызацыя беларускай мовы. Ігар лічыць, што беларуская мова стала сімвалам нелаяльнасці да ўлады, мовай «ворагаў народа». У сувязі з гэтым улада працягвае актыўна замяшчаць родную мову беларускага народа рускай.
Збор і публікацыя выпадкаў дыскрымінацыі вельмі важныя, паколькі сёння беларуская мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Саюз будзе працягваць сачыць за станам беларускай мовы і праводзіць агляды такога кшталту. Калі ў вас ёсць прыклады моўнай дыскрымінацыі, якія не былі згаданыя ў гэтым аглядзе, калі ласка, адпраўце іх па адрасе: naszamova@gmail.com
Прыклады выпадкаў дыскрымінацыі беларускай мовы, выяўленыя з адкрытых крыніц, чытайце па спасылцы.

Супольная заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці ў зняволенні мастака Алеся Пушкіна
11 чэрвеня 2023 года стала вядома, што палітзняволены беларускі мастак Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі шпіталя. Паведамляецца, што ў выніку нясвоечасовага аказання медыцынскай дапамогі ў яго развіўся перытаніт, быў септычны стан і паліорганная недастатковасць.
Мы адзначаем, што гэта ўжо не першы выпадак смерці ў месцах пазбаўлення волі. Кожны дзень тысячы зняволеных у турмах Беларусі пакутуюць ад неналежных умоваў утрымання, у тым ліку ад парушэння канстытуцыйнага права на ахову здароўя. Больш за тое, у месцах пазбаўлення волі праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі штогод паміраюць вязні.
Беларуская праваабарончая супольнасць выказвае спачуванні сям’і, сябрам і беларускай творчай супольнасці ў сувязі са смерцю Алеся Пушкіна.
Чытаць цалкам

⚖️ Сёння споўнілася два гады з моманту затрымання сябры Беларускага ПЭНа Алеся Бяляцкага разам з калегамі Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам.
Гэтыя таленавітыя і смелыя прадстаўнікі беларускай праваабароны застаюцца ў неправамерным зняволенні. Мы заклікаем міжнародную супольнасць, праваабарончыя арганізацыі працягваць звяртаць увагу на такія акты парушэння правоў чалавека і рабіць дзейсныя крокі для абароны свабоды слова, абароны правоў пісьменнікаў і журналістаў.
Мы працягваем змагацца за іх вызваленне. Свабода і справядлівасць мусяць перамагчы!

🔏Працягваем рабіць хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры Беларусі. Два разы на месяц на нашым сайце penbelarus.org публікуем дайджэст рэпрэсій, заклікаем чытаць і распаўсюджваць.
На 15 ліпеня 2023 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 31, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 133.
📍 Палітзняволены мастак Алесь Пушкін памёр у рэанімацыі ў Гродне. З турмы ў бальніцу мастака прывезлі ў непрытомным стане з прабадной язвай страўніка, падчас аперацыі ў яго спынілася сэрца.
📍 Вынесены прысуд у крымінальнай справе кіраўніка платформаў «Ulej» і «MolaMola» Эдуарда Бабарыкі – 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📍 Літаратар, праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі працуе на дрэваапрацоўцы ў калоніі строгага рэжыму № 9 у Горках – паводле сведчанняў былых вязняў, адной з самых «галодных» і жорсткіх у Беларусі.
📍 Актывіст і аўтар турэмнай прозы Зміцер Дашкевіч меўся выйсці на волю, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу.
🗝 Больш інфармацыі па спасылцы.

📢 Кніга (пра) Алеся Бяляцкага даступная для замовы ў краінах Еўропы, у тым ліку ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Нямеччыне. 🌍 📖
Гэтая кніга – не толькі гісторыя яго асабістай барацьбы, але і заклік да абароны правоў чалавека і веры ў вольную Беларусь. Твор натхняе і хвалюе, прымушае задумацца пра сэнс свабоды і справядлівасці. Ён ахоплівае ўвесь перыяд жыцця Алеся Бяляцкага: спачатку апавядае пра дзяцінства хлопчыка Сашы, пасля – пра сталенне Алеся, як свядома абраў свой шлях, самастойна вывучыў беларускую, першы раз у графе нацыянальнасць упэўнена і свядома паставіў годнае — «беларус».
Апошнія старонкі запісаў датуюцца красавіком 2021 года, калі Алеся Бяляцкага выклікалі на допыт у КДБ. У сакавіку 2023 года Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў турмы.
📎Кніга даступная як у мяккай, так і цвёрдай вокладцы.
✨Дастаўка кнігі займае ад 1 да 5 дзён у Польшчы і да 14 дзён у краінах Еўропы.
📖 Набыць

Сёння – сто шосты дзень з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сябры Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 года, Янкі Брыля.
🖋 Ягоная літаратурная спадчына налічвае мноства твораў, што паказваюць народнае жыццё, вайну і тонкія чалавечыя перажыванні. Раім зборнік «Вячэрняе» – літаратурныя запісы і мініяцюры пісьменніка, напісаныя ў розныя гады ягонай творчасці. Гэты зборнік – роздум пра час і людскія лёсы, пра вострыя праблемы сучаснасці, мноства з якіх, па-сутнасці, не змянілася.
Віншуем усіх са святам і запрашаем звярнуць увагу на творы Янкі Брыля, што не толькі багатыя на яркія вобразы, але і сведчаць пра глыбокую нацыянальную традыцыю.
📚 З памяццю і павагай.

29 ліпеня ў Кракаве адбудзецца Пікнік Letucień – вялікі сямейны фестываль беларускае культуры. Час набываць квіткі на цягнік, але не на сам пікнік, бо ўваход на Letucień – вольны!
📖 А 14 гадзіне будзем радыя запрасіць вас на прэзентацыю кнігі «Алесь», прысвечанай выбітнаму лідару беларускага грамадзянскага руху Алесю Бяляцкаму. Гэтая кніга распавядае пра яго жыццё, барацьбу за правы чалавека і важнасць свабоды.
Падчас прэзентацыі вы зможаце сустрэцца з адной са стваральніц кнігі Таццянай Нядбай, якая падзеліцца сваімі думкамі і гісторыямі пра рэалізацыю праекта, а таксама зможаце набыць кнігу (пра) Алеся Бяляцкага як у мяккай, так і ў цвёрдай вокладцы. Таццяна таксама распавядзе актуальныя дадзеныя Хронікі парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.
🌞Раім зайсці на старонку @picnic.letucien, каб даведацца поўную праграму пікніка.

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Публікуем фільм Delfi — каб людзі мелі магчымасць знайсці сябе і паклапаціцца аб сваёй бяспецы
Фільм быў выдалены з Youtube-канала Delfi, але ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і ўжо заліў на свой канал.
Для таго, каб людзі маглі знайсці сябе на ім і прыняць захады бяспекі — мы публікуем яго на нашым канале.
‼️Калі вы знайшлі сябе ў відэа ці вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol.

Каманда фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA склалі спіс беларускіх незалежных выдавецтваў, якія працуюць у Беларусі і за яе межамі.
На сайце прадстаўлены 18 выдавецтваў, друкарняў і фондаў, а таксама сабраны спасылкі, спосабы дастаўкі і дадзены падрабязны адказ на адвечныя і вельмі патрэбныя беларусам пытанні — дзе і як купіць літаратуру на беларускай.
Pаім раіць гэты карысны гайд сябрам і знаёмым🌝
Гайд, каб прасцей выбіраць і шукаць кнігі на pradmova.eu📖

Сёння адзначаем дзень народзінаў выбітнага палітыка, публіцыста і заснавальніка часопіса «Культура» – Ежы Гедройця.
Гедройц нарадзіўся 27 ліпеня 1906 года ў Мінску, у 1919 быў эвакуіраваны ў Варшаву. Ён стаў адным з ключавых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры Польшчы і пакінуў след у гісторыі Беларусі.
📚 Часопіс «Культура» стаў адным з цэнтраў міжнароднага дысідэнцкага руху, дзе абмяркоўваліся тэмы дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека, а таксама месцам, дзе падтрымліваліся культурныя сувязі.
📖 Нагадваем, што ў лістападзе пройдзе дванаццатая прэмія ім. Ежы Гедройца. Прэмія штогод прысуджаецца за найлепшую кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай ці дакументальнай прозы, як у друкаваным, так і ў электронным фармаце. Зазірніце ў акаўнт giedroyc.by, каб знайсці літаратурныя парады і паглядзець лаўрэатаў і шорт-лістэраў мінулага года.
✍️Хутка чакайце падрабязную інфармацыю аб прыеме заявак і тэрмінах прэміі.

У выходныя прайшоў анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі, які сабраў 574 617 еўра на дапамогу палітычным зняволеным. У чарговы раз мы пераканаліся ў сіле і згуртаванасці беларусаў ва ўсім свеце, гэта выклікае гонар.
Нашы будні такія: кава, шакалад, салодкае, ежа, якая доўга не псуецца – неабходныя і важныя наборы радасці. Іх мы адпраўляем сваім калегам, Людзям Слова, у Беларусь, у турмы. Разам з лістамі і добрымі вестачкамі. Мы разам.
Грошы мы бяром з лота «Дапамога палітвязням» на «Патрэоне», дзе вы нас падтрымліваеце.
Дзякуй вам за гэта вялікі, спасылка заўсёды стаіць у апісанні профілю і на сайце.
P.S. На фота – наборы палітвязням, што дзякуючы вам мы купілі ў гэтую пятніцу✨

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак✨
Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у фестывалі аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў — усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай і выдавецкай дзейнасцю.
Фестываль пройдзе ў верасні і кастрычніку ў чатырох гарадах за межамі Беларусі: Батумі, Варшаве, Вільнюсе і Беластоку, а таксама ў анлайн-фармаце.
Цэнтральная тэма фестывалю – пошукі будучыні і абмеркаванне актуальных выклікаў для культуры і літаратурнага свету.
📌 Форма заяўкі даступная на абноўленым сайце фестывалю pradmova.eu
👆Звярніце ўвагу: для падачы заяўкі неабходная папярэдняя рэгістрацыя на сайце
⏳Дэдлайн: да 21 жніўня ўключна.
Раім падпісацца на сацыяльныя сеткі фестывалю PRADMOVA, каб даведацца аб праграме ў вашых любімых гарадах, а таксама даслаць навіну пра open call сябрам♥️

🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. На 31 ліпеня 2023 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 32, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 127.
📍 Паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў асуджаны на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
📍 Гродзенскі абласны суд вынес прысуд: 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму культурнаму менеджару, журналісту і выдаўцу Паўлу Мажэйку; адвакатцы Юліі Юргілевіч, якая была абаронцай мастака-палітзняволенага Алеся Пушкіна, – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
📍 Змешчаны ў Следчы ізалятар Ігар Карней, журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных па спасылцы.
Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🙌
📍 Паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў асуджаны на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
📍 Гродзенскі абласны суд вынес прысуд: 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму культурнаму менеджару, журналісту і выдаўцу Паўлу Мажэйку; адвакатцы Юліі Юргілевіч, якая была абаронцай мастака-палітзняволенага Алеся Пушкіна, – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
📍 Змешчаны ў Следчы ізалятар Ігар Карней, журналіст, эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.
🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных па спасылцы.
Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🙌
Далучаемся да руху #філосаф_не_павінен_быць_у_турме і прыгадаем артыкул Мацкевіча «Думаць Беларусь», які быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Культурная палітыка» ў 1994 годзе, але і дагэтуль не страціў актуальнасці.
📝Згодна з думкамі Мацкевіча, «Думаць Беларусь» – прыняць Беларусь як самастойную і ўнікальную краіну, незалежна ад іншых дзяржаў і гістарычных асацыяцый. Гэта мае на ўвазе адмову ад двудумства, дзе Беларусь успрымаецца як частка Расіі ці СНД. Важна арыентавацца на рэальнасць і патэнцыял Беларусі, выкарыстоўваць розум і разумнасць для развіцця краіны і прыняцця правільных рашэнняў. «Думаць Беларусь» таксама прадугледжвае асэнсаванае выкарыстанне рэсурсаў краіны і імкненне да фармавання ўласнай нацыянальнай ідэнтычнасці.
📍Беларускі ПЭН салідарны з Уладзімірам Мацкевічам і падтрымлівае Людзей Слова ў зняволенні.
❕Муры і краты — не перашкода для мыслення!

🌟Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча распачынае новы сезон.
Прэмія ўручаецца за найлепшую першую кнігу, выдадзеную па-беларуску. Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: «Паэзія», «Проза» і «Мастацкі пераклад». Пераможцаў прэміі ў кожнай намінацыі чакаюць каштоўныя ўзнагароды.
☝️Удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары дэбютных кніг паэзіі або прозы, а таксама перакладчыкі кніг, выдадзеных у 2021 і 2022 гадах у папяровым ці электронным фармаце, пры ўмове, што на момант публікацыі ім не споўнілася 35 гадоў.
Пераможцаў вызначыць прафесійнае журы.
✍️Каб падаць заяўку, запоўніце форму
🔖Заяўкі прымаюцца да 16 жніўня (уключна).