Беларускі ПЭН
466 subscribers
3.59K photos
123 videos
2.96K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
📍 Мы маем новую хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 15 красавіка 2023 года: Людзей Слова ў няволі – 28, агулам у няволі дзеячаў культуры – 135.

Падрабязнасці тут
👉 https://penbelarus.org/2023/04/17/hronika-parushennyau-pravou-chalaveka-u-sfery-kultury-1-15-krasavika-2023-goda.html
📌Амерыканскі ПЭН апублікаваў справаздачу Freedom to Write Index для 2022 года, у якой адзначаецца, што ў Беларусі 16 пісьменнікаў і публічных інтэлектуалаў былі затрыманыя, а 33 пісьменнікі апынуліся пад пагрозай пераследу.

Гэтыя лічбы застаюцца практычна нязменнымі ў параўнанні з мінулым годам, як паказана ў базе дадзеных «Пісьменнікі ў небяспецы» Амерыканскага ПЭНа. Многія з іх былі затрыманыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года за свае выказванні.

Freedom to Write Index Амерыканскага ПЭНа, які публікуецца ўжо чацвёрты год, змяшчае тэматычныя даследаванні пра затрыманых пісьменнікаў, агляд глабальных тэндэнцый і пагроз для пісьменнікаў і свабоды слова ў канкрэтных краінах.

Больш інфармацыі па спасылцы
📌Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі за студзень – сакавік 2023 года

За студзень – сакавік 2023 года маніторынгавая група Беларускага ПЭНа зафіксавала 459 парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры.

▪️Парушэнні закранулі правы не менш чым 229 дзеячаў культуры і 72 арганізацый і супольнасцяў сферы культуры.

▪️У калоніях, турмах, следчых ізалятарах або ва ўстановах адкрытага тыпу знаходзяцца 115 палітвязняў – дзеячаў культуры, усяго ў зняволенні або ва ўмовах абмежавання волі – на «хатняй хіміі» – не менш за 137.

▪️Не менш чым 56 дзеячаў культуры закранулі адвольныя затрыманні, якія пацягнулі за сабой адміністрацыйныя арышты і штрафы для прынамсі 32 чалавек, у дачыненні да не менш чым 12 дзеячаў культуры былі ў выніку заведзены крымінальныя справы.

Маніторынг цалкам глядзіце на нашым сайце ⬇️
па-беларуску
па-руску

Падтрымаць нашу дзейнасць🙌
Працягваем сваю працу па фіксаванні парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (15–30 красавіка 2023 года).
Маем наступныя дадзеныя: Людзей Слова ў няволі – 30, агулам у няволі дзеячаў культуры – 131.


📍Экс-старшыню кіраўніцтва «Белгазпрамбанка», мецэната і былога прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Віктара Бабарыку з цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкай бальніцы. Пра стан і нават месцазнаходжанне палітвязня палітыка Віктара Бабарыкі, якога шпіталізавалі больш за тыдзень таму, дагэтуль нічога не вядома.

📍Міністэрства інфармацыі падало ў эканамічны суд Мінска пазоў аб спыненні дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца друкаваных выданняў выдавецкага дома «Зміцер Колас».

📍Суд вынес рашэнне аб ліквідацыі Пяляскага грамадскага аб’яднання літоўцаў «Гімціне».

👉 Падрабязней на нашым сайце
Staromiejski Dom Kultury ў Варшаве адкрыў прыём заявак на літаратурныя рэзідэнцыі для пісьменнікаў, драматургаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны📖

✏️Удзельнікам прадастаўляецца кватэра ў цэнтры горада, стыпендыя ў памеры 120 злотых брута ў дзень, Мастацкая, лагістычная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка, а таксама магчымасць пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай і гісторыяй горада.

Набор рэзідэнтаў адкрыты для пісьменнікаў/ пісьменніц, драматургаў/ драматургінь і перакладчыкаў / перакладчыц з Беларусі і Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

🌟 У іх ёсць мінімум адна кніга, томік паэзіі ці пераклад, выдадзеныя ў друку (гэта таксама можа быць драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры).

🌟 Удзельнікі і ўдзельніцы могуць камунікаваць на англійскай ці польскай мовах і ў дадзены момант працуюць над літаратурным праектам.

🔔Тэрмін падачы заявак — да 26 мая 2023 года.
Вынікі адбору — 9 чэрвеня 2023 года.

Больш інфармацыі па
спасылцы
Падавайцеся самі і адпраўляйце інфармацыю знаёмым🙌
Польскі ПЭН-клуб прадстаўляе імпрэзу "Беларускія выдаўцы ў часы пагрому" з удзелам Андрэя Янушкевіча і Паўла Баркоўскага. Мадэратарка — Беата Стасіньска.

📌Сустрэча адбудзецца ў панядзелак, 15 траўня, а 18:00 у актавай зале Дома літаратуры ў Варшаве (Krakowskie Przedmieście 87/89).

Беларуская літаратура надзвычай разнастайная. Яна ўзнікае як на радзіме, так і за мяжой, змагаючыся з цэнзурай, самацэнзурай і рэпрэсіямі, пры гэтым з'яўляючыся выразам беларускага імкнення да свабоды.

💡 Сустрэча будзе праводзіцца на беларускай і польскай мовах.
💡 Трансляцыя будзе даступная на старонцы Польскага ПЭН-клуба ў Facebook, а запіс будзе даступны на канале Польскага ПЭН-клуба на YouTube.

Запрашаем🙌
🔏Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 1-15 траўня 2023 года:

Людзей Слова ў няволі — 30, агулам у няволі дзеячаў культуры — 130.

📍 Лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцу і літаратара Алеся Бяляцкага этапавалі з СІЗА № 1 у Мінску ў папраўчую калонію № 9 у Горках

📍Эканамічны суд ліквідаваў адно з найстарэйшых прыватных выдавецтваў — «Зміцер Колас».

📍На 30 сутак арыштавана арганізатарка культурніцкіх і асветніцкіх імпрэз Валянціна Болбат, з суда яна адразу трапіла ў шпіталь.

📍Вынесены прысуд заснавальніку крамы Symbal.bу, культурніцкаму менеджару Паўлу Белавусу — 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

👉 Падрабязней на нашым сайце
21 траўня — Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі вязнямі сумлення.

Міжнародны ПЭН публікуе ліст, падпісаны 103 нобелеўскімі лаўрэатамі, у якім выказваецца салідарнасць з пісьменнікам, праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і сябрам ПЭНа Алесем Бяляцкім і ўсімі беларускімі палітвязнямі.
🗓У гэтую нядзелю, 28.05.2023 а 13:00 у Палацы Культуры і Навукі (уваход ад вул. Маршалкоўскай) адбудзецца прэзентацыя кнігі (пра) Алеся Бяляцкага.

Кніга паказвае гісторыю ўзнікнення і развіцця грамадзянскага актывізму ў Беларусі і распавядае пра асобу Алеся Бяляцкага, аднаго з найбольш выбітных прадстаўнікоў гэтага руху. Яна дазваляе чытачу зазірнуць у Беларусь, якая працягвае змагацца за праўду, правы чалавека, сваю культуру і незалежнасць.

Далучайцеся да нас, каб даведацца больш пра важную ролю грамадзянскага актывізму ў Беларусі, сустрэцца з сябрамі кнігі і набыць сабе асобнікі📚

📌Варшава, Палац Культуры і Навукі, уваход ад вул. Маршалкоўскай. Беларускі стэнд (#168)

Выдавецтва "Полацкія лабірынты", 2022

Стэнд беларускіх кніг арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне. Праект дафінансаваны са сродкаў Фонду польска-нямецкага супрацоўніцтва.
🔖Учора на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве мы правялі прэзентацыю кнігі (пра) Алеся Бяляцкага.

Дзякуй арганізатарам: Цэнтру беларускай салідарнасці ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне за магчымасць набываць папяровыя кнігі беларускіх пісьменнікаў.

Кніга (пра) Алеся Бяляцкага ўяўляе сабой гісторыю грамадзянскага актывізму ў Беларусі. Яна з'яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра барацьбу за праўду, правы чалавека, культуру і незалежнасць у сучаснай Беларусі. У выданні сабраныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных яго кнігах, выступы на канферэнцыях, судах, публікацыі ў перыёдыцы, таксама інтэрв'ю беларускім і замежным СМІ.

Хто не паспеў ці не змог наведаць кірмаш, можа набыць кнігу як у мяккай, так і ў цвёрдай вокладцы па спасылцы📖
Сёння свой юбілей адзначае нобелеўская лаўрэатка, прэзідэнтка Беларускага ПЭНа 2019-2021 Святлана Алексіевіч.

Беларускі ПЭН шчыра віншуе выдатную пісьменніцу, журналістку і грамадскую дзяячку з днём нараджэння. Святлана Алексіевіч — гонар нашай краіны і крыніца натхнення для людзей ва ўсім свеце.

Яе голас гучыць у абарону свабоды слова і правоў чалавека. У сваіх творах яна аналізуе знакавыя, трагічныя моманты беларускай гісторыі, якія змянілі лад мыслення нашай нацыі. Дзякуючы яе таленту і адвазе, мы чуем гісторыі тых, каго дзесяцігоддзямі пазбаўлялі голасу.

Святлана Алексіевіч — прыклад таго, як слова можа стаць магутнай зброяй і каталізатарам пераменаў. Яе словы натхняюць на разважанні і дзеянні, спрыяючы прагрэсу і развіццю грамадства.🖋
Прэзентацыя кнігі "Алесь" пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага🏆

🗓 Дата: 4 чэрвеня 2023 года
🕗 Час: 17:30 - 18:30
📍 Месца: Кракаў, Willa Decjusza

Паважаныя сябры! Рады запрасіць вас на прэзентацыю кнігі "Алесь", прысвечанай выбітнаму лідару беларускага грамадзянскага руху Алесю Бяляцкаму. Гэтая кніга распавядае пра яго жыццё, барацьбу за правы чалавека і важнасць свабоды.

Падчас мерапрыемства вы зможаце сустрэцца з адной са стваральніц кнігі Таццянай Нядбай, якая падзеліцца сваімі думкамі і гісторыямі пра рэалізацыю гэтага важнага праекта.

Падзея адбудзецца ў межах праекта "Культура ў эміграцыі".
🔏Беларускі ПЭН працягвае збіраць несуцяшальную хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. Публікуем дадзеныя, задакументаваныя з 15 па 31 траўня 2023 года:

📍Пачаўся суд над менеджарам культуры, кіраўніком платформаў «Ulej» і «MolaMola» Эдуардам Бабарыкам.

📍На 2 гады пазбаўлення волі асудзілі менеджара культуры Уладзіміра Булаўскага.

📍Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйнай скаргі журналіста, эсэіста і паэта Андрэя (Анджэя) Пачобута, прысуд застаўся ў сіле – 8 гадоў пазбаўлення волі.

📍На 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асуджаны Яўген Меркіс – гісторык, журналіст, краязнаўца, папулярызатар беларускай культуры і гісторыі.

Больш звестак і падрабязнасцяў даступныя на нашым сайце.

Будзем удзячныя, калі падтрымаеце нашу дзейнасць праз Patreon
🗓12 чэрвеня а 18:00 Польскі ПЭН-клуб запрашае на сустрэчу з Ганнай Янкутай. У цэнтры ўвагі — зборнік вершаў" Канстытуцыя/Геалогія".

Ганна Янкута — беларуская пісьменніца, перакладчыца і даследчыца літаратуры. Яна пераклала на беларускую мову творы Джэйн Осцін, Чарльза Дыкенса, Кадзуа Ісігура, Салі Руні, а таксама паэзію Джона Кітса, Эдгара Алана По і іншых вядомых аўтараў. У 2018 годзе дэбютавала як аўтарка кніг для дзяцей.
Яе зборнік "Канстытуцыя / Геалогія" быў апублікаваны ў 2022 годзе.

🖋Сустрэча адбудзецца на польскай мове. Далучайцеся!
Гісторык Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Oslo Freedom Forum 2023, найбуйнейшым форуме па правах чалавека ў свеце, які праводзіцца штогод у Осла, Нью-Ёрку і Тайбэі.

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі» беларускага драматурга і лектара Ельскага ўніверсітэта Андрэя Курэйчыка ў перакладзе Джона Фрыдмана. Выстава звяртае ўвагу на барацьбу беларускага народа супраць дыктатара.

«Галасы новай Беларусі» прадстаўляюць 16 маналогаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыны Золатавай і Ігара Лосіка. На выставе гучаць галасы амерыканскіх акцёраў і вядомых выкладчыкаў Ельскага ўніверсітэта, у тым ліку вядомых амерыканскіх гісторыкаў Цімаці Снайдэра і Марсі Шор, філосафа Джэйсана Стэнлі, рэжысёра Юрыя Кардонскага і іншых.

Выстава будзе дэманстравацца ў чацвер, 15 чэрвеня, Langkaia 1, 0150 Oslo

📌 Глядзець трэйлер
🔏Працягваем няпростую, але важную дзейнасць: на 15 чэрвеня 2023 года Людзей Слова ў няволі – не менш за 31, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 130.

Паводле дадзеных маніторынгу Беларускага ПЭНа, сабраных за два чэрвеньскія тыдні, вядома, што:

📍Менеджара культуры Паўла Белавуса этапавалі ў калонію № 17 у Шклове.

📍Вольгу Міцянкову, кіраўніцу хору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затрымалі за адмову выступіць на Данбасе.

📍У Лідзе ў аддзяленні міліцыі пры нявысветленых абставінах памёр паэт, аўтар кнігі вершаў «Кто-то очень», удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.

Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты за беларускую і ўкраінскую нацыянальную сімволіку, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных па спасылцы
Васіль Быкаў — доўгая дарога дадому.

🗓 26 чэрвеня ў 18:00 у зале Дома літаратуры ў Варшаве па адрасе Кракаўскае прадмесце 87/89 адбудзецца
сустрэча, прысвечаная польскаму перакладу аўтабіяграфіі Васіля Быкава.

🌐 Мова абмеркавання: польская і беларуская.

🎙 У сустрэчы возьмуць удзел Alaksandr Raspapou і Joanna Bernatowicz, якія падзеляцца сваімі ўражаннямі і разважаннямі пра кнігу. Мадэратар гутаркі Андрэй Хадановіч.

📺 Калі вы хочаце наведаць сустрэчу, але не можаце зрабіць гэта асабіста, падзея будзе транслявацца на Facebook-старонцы Польскага ПЭН-клуба, запіс сустрэчы будзе даступны на YouTube-канале Польскага ПЭНа. Мерапрыемства праходзіць у рамках цыкла "Гасцінная Варшава — беларуская літаратура".
Сёння адзначаецца 99-я гадавіна з дня нараджэння Васіля Быкава, выбітнага беларускага пісьменніка і старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра з 1999 па 2003 гг🖋️

Васіль Быкаў, які нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года, пакінуў глыбокі след у беларускай літаратуры. Яго творы, такія як "Сотнікаў", "Жураўліны крык", "Знак бяды" і многія іншыя, не толькі паказалі гераізм трагізм вайны, але і адлюстравалі глыбіню чалавечай душы і складанасць маральнага выбару.

У 1999 годзе Васіль Быкаў быў абраны старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра, каб актыўна падтрымліваць развіццё і прасоўванне беларускай літаратуры, а таксама абараняць правы пісьменнікаў і свабоду слова.

Васіль Быкаў пакінуў нам не толькі літаратурную спадчыну, але і прыклад адданасці сваёй краіне. У гэты асаблівы дзень мы шануем яго памяць і прыгадваем пытанні, якімі ён задаваўся ў сваіх творах.
📢 Апублікаваны новы матэрыял Беларускага ПЭНа, які змяшчае інфармацыю пра пераслед, звязаны з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі Беларусі і Украіны, у 2022 годзе.

🚩 У дакуменце апісаны факты пераследу за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" (а таксама спалучэння чырвонага і белага колераў), а таксама выпадкі крымінальнага пераследу асоб, якія прычынілі шкоду афіцыйнай дзяржаўнай сімволіцы.

📎 Пасля пачатку ўварвання Расіі на Украіну ў лютым 2022 года, у Беларусі паўсталі рэпрэсіі супраць выказвання салідарнасці з украінскім народам, уключаючы антываенныя выказванні і выкарыстанне ўкраінскіх дзяржаўных сімвалаў — сцяга і герба "Трызубец", а таксама спалучэння сіняга і жоўтага колераў.

⚖️ Беларускі ПЭН разглядае гэтыя выпадкі пераследу як парушэнне права чалавека на свабоднае выкарыстанне сімволікі.

🔍 Чытаць па спасылцы.