Беларускі ПЭН
471 subscribers
3.36K photos
115 videos
2.86K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі, студзень – чэрвень 2024 года.

Сярод тэмаў другога квартала 2024 года:
〰️ затрыманні вядоўцаў і арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
〰️ звальненні на кінастудыі «Беларусьфільм»;
〰️ зняцце работ з экспазіцыі ўжо адкрытай выставы «Арт-Мінск 2024»;
〰️ пераслед дзеячаў культуры ў эміграцыі за святкаванне Дня Волі і ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду;
〰️ пагроза экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта з Сербіі ў Беларусь;
〰️ прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» YouTube-канала «Chadanovič», трох кніг палітзняволенага Паўла Севярынца, навукова-папулярнага выдання «Недазволеная памяць. Заходняя Беларусь у дакументах і фактах. 1921–1954», 27 анлайн-акаўнтаў урокаў беларускай мовы «Мова нанова».

👉 Чытайце маніторынг цалкам тут.
Дзяліцеся вынікамі маніторынга, калі для вас гэта бяспечна, пашырайце інфармацыю аб масавасці рэпрэсій у Беларусі.


Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon 🔖
Даляцела цёплае фота з сустрэчы ў Лондане 😊

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане правяла творчую імпрэзу з Таццянай Нядбай, паэткай і старшынёй Беларускага ПЭНа, на тэму «Літаратура за кратамі і ў выгнаньні: досьвед свабоды».

Дзякуй арганізатарам і ўсім наведвальнікам за плённую сустрэчу!

📚 Хто хацеў і не змог набыць кнігі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, можна гэта зрабіць тут і тут.
PRADMOVA 2024 абвяшчае прыём заявак📚

Сёлета фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама анлайн📍

Тэма фестывалю гэтага года — між берагамі🖋

📅 Гарады і даты:

▫️Вільня: 5-6 кастрычніка 2024 года
(дэдлайн: 5 верасня)

▫️Берлін: 19-20 кастрычніка 2024 года
(дэдлайн: 19 верасня)

▫️Анлайн: 2-3 лістапада 2024 года
(дэдлайн: 3 кастрычніка)

▫️Варшава: 16-17 лістапада 2024 года
(дэдлайн: 17 кастрычніка)

▫️Познань: 30 лістапада - 1 снежня 2024 года
(дэдлайн: 31 кастрычніка)

Запрашаем аўтараў, інтэлектуалаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў і ўсіх, хто захапляецца літаратурай і інтэлектуальнай дзейнасцю! 💡

📌 Для ўдзелу падайце заяўку на сайце: pradmova.eu

Пытанні? Пішыце: pradmova@gmail.com
Паводле звестак праваабаронцаў, мінімум 19 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні.

Сярод тых, чые імёны былі апублічаныя, – тры дзяячкі культуры:

❤️ Ксенія Луцкіна, рэжысёрка дакументальных фільмаў, журналістка (28 верасня 2022 асуджаная на 8 гадоў калоніі)

❤️ Ала Зуева, настаўніца рускай мовы і літаратуры (2 кастрычніка 2023 года асуджаная на 2,5 года калоніі)

❤️ Наталля Пятровіч, былая супрацоўніца гістарычнага архіва (11 жніўня 2023 года асуджаная на 6 гадоў калоніі)

Палітзняволеныя ўтрымліваліся ў зняволенні з цяжкімі захворваннямі. У Ксеніі Луцкіной – пухліна мозгу, у Алы Зуевай, якая мае да таго ж пенсійны ўзрост, – лейкоз.

Мы адчуваем невымернае шчасце, што гэтыя людзі могуць вярнуцца дамоў, абняць сваіх родных і блізкіх, працягнуць сваё жыццё на волі.

Таксама мы заклікаем улады Беларусі выпусціць усіх незаконна асуджаных і спыніць палітычна матываваныя рэпрэсіі. Цяпер у зняволенні знаходзіцца каля 160 дзеячаў культуры, з іх – 38 Людзей Слова.
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 15 жніўня 2024 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 38, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 165.

📍 Бубнач гурта «PaRAnoia DOlls» Дзмітрый Шалак асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў калоніі са штрафам.

📍 Завочна вынесены прысуд журналісту і літаратару Алесю Кіркевічу – 7 гадоў калоніі, штраф і арышт на маёмасць.

📍 Распачалі «спецыяльнае вядзенне» паводле крымінальнай справы супраць мастачкі Віялеты Майшук.

📍 Актывіст анархісцкага руху, літаратар Мікола Дзядок больш за год знаходзіцца ў адзіночнай камеры.

📍 Кліп на верш Аляксандра Баля «На Родине моей беда» прызнаны «экстрэмісцкім».

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце ПЭНа.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
Fem*LitWeekend. Жаночы погляд і (дэ)каланіяльныя перспектывы: літаратурныя даследаванні гісторыі і ідэнтычнасці ❤️

Беларускі ПЭН рады запрасіць беларусак і беларусаў Германіі на імпрэзы, прысвечаныя літаратурным даследаванням гісторыі і ідэнтычнасці з пункту гледжання жанчын. Мы з'яўляемся партнёрамі FemLitWeekend, які адбудзецца ў Берліне з 30 жніўня па 1 верасня.

Праграма вартая таго, каб завітаць на парачку імпрэз:

🟢 30 жніўня: праект WTBSK Светы Бень і Сяргея Навіцкага;

🟣 31 жніўня: сцэнічнае чытанне «Па што ідзеш, воўча?», пасля якога адбудзецца сустрэча з сябрай Беларускага ПЭНа Святланай Курс, мадэраваць будзе яшчэ адна сябра Беларускага ПЭНа Яраслава Ананка;

🟡 1 верасня: «Квір-літаратура пра дом, міграцыю і прытулак».

Усе падрабязнасці чытайце на нашым сайце.

Да сустрэчы ў Берліне 😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM