Беларускі ПЭН
466 subscribers
3.59K photos
123 videos
2.96K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
🔖P.E.N. — Poets, Essayists, Novelists.

Першыя літары гэтых слоў супадаюць у многіх еўрапейскіх мовах, а разам складаюць слова pen – асадка. Больш поўная версія: Poets (паэты), Playwrights (драматургі), Editors (рэдактары), Essayists (эсэісты), Novelists (навелісты), а сёння таксама журналісты, гісторыкі, крытыкі, перакладчыкі, сцэнарысты, блогеры, выдаўцы — незалежна ад этнічнай прыналежнасці, мовы, колеру скуры, полу і веравызнання.

Міжнародны ПЭН-клуб — гэта сусветнае аб’яднанне прафесійных літаратараў, заснаванае ў Лондане ў 1921 годзе, каб пашыраць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесіяў і абараняць іх правы.

📌Беларускі ПЭН быў створаны 7 жніўня 1989 года аргкамітэтам, у які ўваходзілі 20 пісьменнікаў, і прыняты ў Міжнародны ПЭН-клуб у траўні 1990 года. Як сябра Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН мае статус “А” ў ЮНЭСКА і дарадчы статус у ААН.

📎Наша мэта — развіваць беларускую культуру, абараняць свабоду слова, правы пісьменнікаў, журналістаў і іншых літаратараў.♥️

Падтрымаць дзейнасць
🔏9 жніўня – балючая і сімвалічная дата, каб нагадаць і паказаць зафіксаваныя ПЭНам парушэнні культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі.

У 2023 годзе працягваецца пераслед дзеячаў культуры паводле палітычных матываў. Падстава – удзел у мірных пратэстах і нязгода з сістэмай у цэлым. Не спыняюцца допыты і ператрусы, затрыманні і адміністрацыйныя арышты дзеячаў культуры, крымінальныя пераследы, ціск на зняволеных у месцах пазбаўлення і абмежавання волі, унясенне новых імёнаў у зацверджаныя дзяржавай спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Незалежная культура ўнутры Беларусі жыве ў «рэжыме цішыні», некаторыя апынаюцца перад выбарам «ад’езд або турма».

📌Публікуем маніторынг за студзень – чэрвень 2023 года. Усёй карціны не перадаць сціслымі звесткамі – але факты і лічбы сведчаць пра актуальны стан і спрыяюць яго фіксацыі і асэнсаванню.

Чытаць:
па-беларуску
па-руску
па-ангельску
🔖Распачынаецца прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

📖Сёлета прэмія будзе ўручана за найлепшыя пераклады, выдадзеныя ў 2021 і 2022 гадах. Прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў прэміі ў трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай кнігі». Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

☝️Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах (кожны сезон асобна).

✔️Намінаваць пераклад, выдадзены ў 2021 годзе

✔️Намінаваць пераклад, выдадзены ў 2022 годзе

Заяўкі прымаюцца да 20 жніўня (уключна).
📚Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвяшчае конкурс-выставу маладых ілюстратара_к і дызайнера_к кнігі.
Art Pradmova дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў, а таксама шанец атрымаць новыя цікавыя замовы і зрабіцца лепш бачнымі ў публічнай прасторы.

Умовы ўдзелу:

✔️На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кнігамі (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае).

✔️Заяўка мусіць утрымліваць кароткія звесткі, прапанаваны твор і мець прыкладзеныя выявы аб’ектаў (кніг/ілюстрацый) у лічбавай форме.

✔️Ад аднаго ўдзельніка на конкурс можа быць пададзена толькі адна заяўка

✔️Узрост удзельнікаў — ад 17 да 35 год.

Найлепшыя творы па выніках працы журы конкурсу будуць выстаўлены ў межах фестывалю🌞

Падаць заяўку можна на pradmova@gmail.com, дадатковыя падрабязнасці пра конкурс вы знойдзеце па спасылцы.

Апошні дзень прыняцця заявак – 27 жніўня


#ArtPradmova #прыёмзаявак
Сябры, сабралі для вас кароткі агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень. Глядзіце даты дэдлайнаў, падавайце заяўкі і дзяліцеся, восень блізка🍁

1. 📖 Прыём заявак на ўдзел у фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу аўтараў, інтэлектуалаў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў – усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай, кнігай і інтэлектуальнай дзейнасцю.

🖇Форма заяўкі на ўдзел (спатрэбіцца папярэдняя рэгістрацыя на сайце)

Дэдлайн – 21 жніўня ўключна



2. 📚 Прыём заявак на літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана
Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможцаў чакаюць каштоўныя ўзнагароды.

✔️Намінаваць пераклад 2021 года
✔️Намінаваць пераклад 2022 года

Дэдлайн – 20 жніўня ўключна



3. 📓Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
Прэмія ўручаецца за найлепшую першую кнігу, выдадзеную па-беларуску.

Падаць заяўку

Дэдлайн – 16 жніўня ўключна
✍️Агляд магчымасцяў заявіцца на ўдзел у літаратурных прэміях, творчых конкурсах і фэстах на жнівень і верасень, частка 2

1. 🥁Конкурс-выстава маладых ілюстратара_к і дызайнера_к кнігі
ART PRADMOVA
Конкурс дае магчымасць звярнуць на сябе ўвагу беларускіх выдаўцоў, а таксама шанц атрымаць новыя замовы і зрабіцца лепей бачнымі ў публічнай прасторы.

Падрабязнасці і ўмовы
Дэдлайн – 27 жніўня ўключна


2. 📖Прыём заявак на XII сезон літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця
Па выніках конкурсу журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе.
Рэгламент прэміі
Падаць заяўку

Дэдлайн — 24 жніўня ўключна


3. 🗓Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі прапануе распавесці пра сваю творчасць, праекты і ініцыятывы
Да ўдзелу запрашаюцца мастакі, мастачкі і творчыя суполкі (хабы, галерэі, тэатры і г. д.)
У рамах кангрэса будзе арганізавана трансляцыя відэаролікаў.

Арганізатары запрашаюць вас даслаць свае відэа па спасылцы.

Дэдлайн – 7 верасня ўключна
Новы выпуск падкаста ад Латвійскага ПЭНа "Абавязковая літаратура" — пра свабоду слова і літаратуры.
У гэтым падкасце мы абмяркоўваем тое, што важна ведаць кожнаму.

Нашы калегі з Латвіі падрыхтавалі падкаст, прысвечаны сучаснай беларускай паэзіі. Цяпер у перакладах на латышскую мову можна пачуць вершы Марыі Бадзей, Ганны Шакель, Дар'і Бялькевіч, Веранікі Шыпіцы, Ксеніі Галіцкай і Юліі Чарнышовай.

Падзякі: Беларускі ПЭН і Марына Казлоўская 🤝

🎧Слухаць
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. На 15 жніўня 2023 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 32, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 126.

📍Даследчыцу і рэдактарку Валерыю Касцюгову перавялі з СІЗА ў жаночую папраўчую калонію № 4 у Гомелі.

📍 Музыку гурта «Wonder Spak» Паўла Лапікава затрымалі і абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкіх фарміраванняў» – «BY_HELP», «BYSOL» і «BYPOL».

📍Фольк-спявачку Патрыцыю Свіціну асудзілі на 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

📍Актывіста і распаўсюдніка беларускай літаратуры Барыса Хамайду за герб «Пагоня» на пашпарце арыштавалі на 15 сутак і адмовіліся вяртаць пашпарт як «сапсаваны».

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных па спасылцы.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
Пакуль ідзе прыём заявак на прэмію Гедройця (намякаем, што трэба падавацца🌝), хочам успомніць і паказаць лаўрэатаў і кнігі, узнагароджаныя ў 2022 годзе.

🥇Першае месца заняла кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» («Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2021).
чытаць апісанне | чытаць кнігу

🥈Другое месца атрымала Вольга Гапеева з кнігай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Мінск, «Галіяфы», 2021).
чытаць апісанне | слухаць аўдыякнігу

🥉Трэцяе месца – у кнігі «Жэнька, каралева мышак» Валерыя Гапеева (Мінск, «Кнігазбор», 2021).
чытаць апісанне | набыць кнігу
«Паэты не паміраюць, яны адлятаюць»: пайшла з жыцця паэтка Тамара Каламіец

На 89-м годзе свайго жыцця пакінула гэты свет Тамара Каламіец, вядомая ўкраінская дзіцячая пісьменніца, паэтка і перакладчыца.

Тамара Каламіец нарадзілася 9 красавіка 1935 года. Яна была вядомай украінскай паэткай і перакладчыцай, з 1956 года была сябрай Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. Тамара атрымала адукацыю на факультэце журналістыкі Кіеўскага ўніверсітэта.

За пераклады з беларускай мовы Тамару Каламіец уганаравалі прэміяй імя Паўла Тычыны «Чуття єдиної родини». Таксама яна атрымала прэмію імя Наталлі Забілы часопіса «Малятко» і прэмію Кабінета міністраў Украіны імя Лесі Украінкі за літаратурна-мастацкія творы для дзяцей і падлеткаў.

📌Чытаць
Сёння – дзень нараджэння Уладзіміра Арлова, беларускага празаіка, паэта і гісторыка, сябра Беларускага ПЭНа.

Ад імя Беларускага ПЭНа і літаратурнай супольнасці віншуем спадара Уладзіміра з гэтым днём!

З днём нараджэння і дзякуй Вам за важную працу, што дакладна зрабіла свет лепшым! Няхай Вашая творчасць знаходзіць водгук у людскіх сэрцах, а кожны новы твор робіцца яркай падзеяй у свеце літаратуры!
🔏Беларускі ПЭН рашуча пратэстуе супраць прызнання праваабарончага цэнтра «Вясна» экстрэмісцкім фармаваннем і выказвае сваю салідарнасць з калегамі.

23 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб прызнанні праваабарончага цэнтра «Вясна» экстрэмісцкім фармаваннем.

Паводле гэтага рашэння, група грамадзян з ліку прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў з аднайменнай назвай, у тым ліку рэгіянальных прадстаўніцтваў.

Даведацца больш
💡Цэнтр Юльюша Мерашэўскага прапануе стыпендыяльную праграму для даследчыкаў з усяго свету для правядзення даследавання / навучальнага праекта ў Польшчы па гісторыі, палітыцы, культуры і спадчыне народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Апошні тэрмін падачы заявак – нядзеля, 3 верасня 2023 года.

Стыпендыі будуць прызначаны на адзін з наступных перыядаў:
1) зімовы семестр на працягу чатырох месяцаў з 1 кастрычніка 2023 года да 31 студзеня 2024 года;
2) летні семестр на працягу пяці месяцаў з 1 лютага 2024 года да 30 чэрвеня 2024 года;
3) два семестры на працягу дзевяці месяцаў з 1 кастрычніка 2023 года да 30 чэрвеня 2024 года.

Штомесячная стыпендыя складае 6500 польскіх злотых брута🔖

Падача заяўкі
Для падачы заяўкі на стыпендыю, калі ласка, запоўніце фармуляр, даступны на вэб-сайце Цэнтра Мерашэўскага, і адпраўце яго на электронны адрас stypendia@mieroszewski.pl. Заяўкі можна запаўняць на польскай ці англійскай мове.

Наконт любых пытанняў можна напісаць у Цэнтр Мерашэўскага на адрас: stypendia@mieroszewski.pl
📅 28–30 жніўня 2023 года Беларускі ПЭН з гонарам прымаў у гасцях прадстаўніцу Шведскага ПЭНа Ханну Нордэль (Hanna Nordell) і прадстаўніка Нарвежскага ПЭНа Дага Лярсэна (Dag Larsen). Гэтыя сустрэчы сталі выдатнай магчымасцю абмеркаваць супольныя ініцыятывы і ўмацаваць сувязі паміж чальцамі міжнароднай ПЭН-супольнасці.

Выказваем павагу і прызнанне калегам з сям ’і ПЭНаў за падтрымку нашай дзейнасці. Сустрэчы з Ханнаю Нордэль і Дагам Лярсэнам сталі прадуктыўнымі і натхняльнымі момантамі для ўсіх удзельнікаў. 👏

На працягу гэтых трох дзён мы з задавальненнем абмяркоўвалі супольныя праекты, дзяліліся досведам і ўзгаднялі шляхі плённай супрацы. Гэта быў не толькі час, праведзены за працай, але і дыскусіі, што ствараюць і замацоўваюць важныя партнёрскія сувязі. 🤝

Беларускі ПЭН выказвае шчырую падзяку Ханне Нордэль і Дагу Лярсену за іхныя выдатныя ідэі, каштоўны час і гатовасць падтрымаць нас.
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры. На 31 жніўня 2023 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 32, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 127.

📍Вынесены прысуд папулярызатарцы беларускай культуры Ларысе Шчыраковай – 3,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3500 рублёў.

📍Вынесена рашэнне ў крымінальнай справе кандыдаткі геаграфічных навук, урбаністкі Ганны Скрыган: 2 гады пазбаўлення волі  калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

📍КДБ дадаў даследчыц Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, арышты, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных па спасылцы.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖
Архіў фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне» разам з літаратурным зінам «Фігуры» адкрываюць набор на лабараторыю дэкаланіяльнага фем-пісьма.

Прыём заявак: да 11/09/2023 23:59 па Менску.
Старт лабараторыі: 17/09/2023.
Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень, у нядзелю, 13:00-15:00 па Менскім часе. Усяго плануецца 14 сустрэч.

Чаму будзе прысвечана лабараторыя?
Мы будзем абмяркоўваць пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі — і, вядома, пісаць мастацкія і нон-фікшан тэксты. Нас цікавіць Беларусь, яе мовы і культуры ў самым шырокім сэнсе. Мы прапануем крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае — і ўявіць радыкальную будучыню.

Хто можа паўдзельнічаць у лабараторыі?
Гэтая лабараторыя для жанчын, транс і небінарных людзей з Беларусі, якія хочуць напісаць тэксты, звязаныя з фемінісцкай ці дэкаланіяльнай оптыкай. Мы запрашаем літаратар:ак, якія працуюць у любых формах і жанрах.

Больш падрабязнай інфармацыі на сайце.
16 і 17 верасня 2023 года ў Варшаўскім цэнтры крэатыўнасці па адрасе вул. Таргова, 56 пройдзе Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі — падзея, накіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва.

Сярод эскпертаў — выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры: пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, выдавец і гісторык Андрэй Янушкевіч, арт-менеджэрка Ганна Чыстасердава, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц і шмат іншых дзеячаў.

Сярод еўрапейскага культурнага асяроддзя запрошаны эксперты і прадстаўнікі культурных арганізацый: прадстаўнік Бюро Культуры ў Варшаве Артур Юзвік, дырэктар Старамейскага Дома Культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.

📎Уваход вольны па рэгістрацыі
(колькасць
месцаў абмежаваная)
🔖Даведацца больш
Старамейскі дом культуры запрашае прыняць удзел у новым оўпэн-коле!💫

Фінансавая падтрымка на праекты ад 5000 да 15 000 PLN. Мэта арганізатараў – фінансава падтрымліваць і спрыяць культурным мерапрыемствам, што праводзяцца мігрантамі ў Варшаве.

Хто можа падаць заяўку:

1. Мігранты, якія пражываюць у Варшаве — фізічныя асобы, якія дасягнулі паўналецця з поўнай юрыдычнай здольнасцю.

2. НДА (асацыяцыі, фонды), створаныя мігрантамі (большасць чальцоў праўлення якіх з'яўляюцца мігрантамі), або арганізацыі, зарэгістраваныя ў іншых краінах.

3. Камерцыйныя арганізацыі, чыя дзейнасць адпавядае мэтам адкрытага запыту і створаныя мігрантамі, у тым ліку асобамі, якія дзейнічаюць як індывідуальныя прадпрымальнікі.

Падаць заяўку ці задаць пытанні можна лістом на fundusz.migrancki@sdk.pl
Дэдлайн: 21 верасня 2023 г.

📑 Падрабязнасці: https://sdk.pl/wydarzenia/migrant-fund-for-cultural-events-in-warsaw/

Поспехаў у ажыццяўленні вашых культурных праектаў! 🔖
📝На сайце Беларускага ПЭНа з’явілася новае даследаванне пра рэпрэсіі, што закранаюць сферу культуры Беларусі ў 2022–2023 гг.

Даследаванне грунтуецца на падставе 42 экспертных інтэрв’ю з дзеячамі культуры – літаратарамі, мастакамі, фатографамі, музыкамі, прадстаўнікамі тэатра, музеязнаўцамі, працаўнікамі кіно, краязнаўцамі, акадэмічнымі даследчыкамі, культурнымі журналістамі, рэстаўратарамі, арт-менеджарамі і гэтак далей.

Фармат паўструктураванага інтэрв’ю дазволіў нам як сабраць статыстыку парушэнняў у сферы культуры, так і стварыць прастору для індывідуальнай размовы і выказванняў. Рэспандэнты жывуць у Беларусі, пераважная колькасць інтэрв'ю ладзіліся з сярэдзіны сакавіка да пачатку чэрвеня 2023 года.

Дзякуем кожнай і кожнаму з нашых суразмоўцаў, размова з якімі была не толькі важная дзеля лепшага разумення таго, што адбываецца ў сферы культуры ўнутры Беларусі, але і цікавая сама па сабе.

📌Прачытаць даследаванне можна на трох мовах:

▪️рускай
▪️
беларускай
▪️і англійскай
❗️У сувязі з вялікай колькасцю зарэгістраваных удзельнікаў, ёсць магчымасць зарэгістравацца сёння да 17:00

Першы
Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі запрашае наведаць панэль «Выдавецкая справа: праблемы і магчымасці».

🕰 17 верасня (нядзеля), 14:00–15:30
Мадэратарка: Таццяна Нядбай

Тэмы для абмеркавання:

🔹Беларуская кніга: актуальныя праблемы і магчымасці іх вырашэння, добрыя практыкі
🔹Шляхі папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і ў эміграцыі
🔹Якім чынам кнігі беларускіх літаратараў у эміграцыі могуць трапляць у Беларусь?
🔹Ці магчымае выданне кніг аўтараў, якія знаходзяцца ў Беларусі?
🔹Прасоўванне і распаўсюд беларускага выдавецкага прадукту – друкаваных выданняў, электронных кніг
🔹Аўдыякнігі
🔹Праблема перакладаў беларускай мастацкай літаратуры на іншыя мовы
🔹Супраца з замежнымі выдавецтвамі, перакладчыкамі, рэдактарамі. Выйсце на бібліятэкі, кнігарні, беларускія палічкі

Рэгістрацыя па спасылцы
Больш панэляў – на сайце inbelkult.com💫