Беларускі ПЭН
466 subscribers
3.32K photos
111 videos
2.83K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавачваюць паводле 342 арт. Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пра гэта яе адвакату сёння паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Але пакуль невядома, якая частка гэтага артыкула.

Вольгу Калацкую сёння павезлі на следчыя дзеянні.

Вольга Калацкая жыве з 89-гадовай мамай, якой патрабуецца догляд.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, "Гладыятар”, “Шрэк”, “Сямейку Смітаў” ды іншыя.
Беларускі ПЭН
ПЭН Амерыка патрабуе неадкладнага вызвалення перакладчыцы Вольгі Калацкай https://pen.org/press-release/pen-america-demands-immediate-release-of-belarusian-translator-volha-kalackaja/
Да патрабавання далучылася пісьменніца Маргарэт Этвуд, якую, сярод іншага, перакладала на беларускую Вольга Калацкая:

-- Жахліва бачыць, што беларускія ўлады працягваюць свае жорсткія напады на тых, чыё адзінае жаданне - жыць у дэмакратычнай краіне, дзе паважаюць іх правы, - сказала сусветна вядомая пісьменніца Маргарэт Этвуд. - Асабліва цяжка даведвацца пра пераслед маіх калег-пісьменнікаў і чальцоў літаратурнай супольнасці. Я шчыра спадзяюся, што Вольга і ўсе несправядліва затрыманыя ў Беларусі будуць неадкладна вызваленыя.
Патрабуем перагляду прысудаў палітвязняў Дзмітрыя Караткевіча, Андрэя Цімафеенкі і Сяргея Яфімава і іх вызвалення

🔴Маніторынг судовых паседжанняў па дадзенай катэгорыі крымінальных спраў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню прысуды.

🔴Асабліва, калі параўнаць з прысудамі, якія выносіліся па такім жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам.

https://pen-centre.by/2021/01/18/patrabuem-peraglyadu-prysudau-palitvyaznyau-dzmitryya-karatkevicha-andreya-czimafeenki-i-syargeya-yafimava-i-ih-vyzvalennya.html
‼️Праваабаронца "Вясны" з Гомеля Леанід Судаленка затрыманы ў межах крымінальнай справы

Леанід быў затрыманы ранкам, па дарозе на офіс, яго адвезлі ва Упраўленне Следчага камітэту па Гомельскай вобласці. Адвакат да яго змог трапіць толькі ў 17.30 вечара. У СК праваабаронцы стала кепска, яму выклікалі хуткую. Жонка змагла перадаць Леаніду цёплыя рэчы, прадметы гігіены, прадукты харчавання.

Затрымалі Леаніда ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Верагодна гутарка ідзе пра ч. 2 гэтага артыкула (фінансаванне такіх дзеянняў).
Статус праваабаронцы па справе на дадзены момант невядомы.

Вядома, што на 19 студзеня ў Следчы камітэт выкліканыя два сведкі па гэтай крымінальнай справе.

На выпадак свайго арышту Судаленка пакінуў наступны тэкст:👉 https://gomelspring.org/be/news/8509
18 студзеня споўнілася б 85 год Васілю Сёмуху, перакладчыку, які мусіць застацца ў гісторыі беларускай літаратуры найперш двума грандыёзнымі працамі — перакладамі «Фаўста» Гётэ і Бібліі.

📕Газета "Новы час" і літаратуразнаўца Сяргей Шапран падрыхтавалі некалькі цудоўных гісторый, якія раскрываюць Васіля Сёмуху як асобу і прафесіянала сваёй справы. Вось адна з іх ⬇️

Папугай
Адзін з блізкіх сёмухавых сяброў — сталы празаік Іван Антонавіч Брыль неяк прыгадаў, што ў палешука Васіля Сёмухі пэўны час быў гаворачы папугай, які звычайна патрабаваў нараніцы:
— Сёмуха, падла, насыпь круп!
Атрымаўшы ж снеданак, папугай на знак удзячнасці крычаў:
— Жыве Беларусь!

🟠 Чытаць іншыя гісторыі
Выдавецтва “Янушкевіч” не зможа выдаваць новыя кнігі, але заклікае звярнуць увагу на выдадзеныя раней.

"Банкаўскія рахункі заблакаваны — і мы не можам плаціць друкарням. Праз гэта выхад новых кніг пакуль спыняецца. Але мы па-ранейшаму можам прадаваць свае кнігі", - напісана ў Facebook выдавецтва.

Калі вы прыглядаліся да раманаў Балахонава і Руні, да дэтэктываў Джэксан і Бонды, да казкі Бахарэвіча, да фэнтэзі Сапкоўскага і Длатоўскай, можаце смела набываць іх зараз.

📕Паглядзець і выбраць кнігі можна на сайце выдавецтва "Янушкевіч" (а набываць лепш за наяўныя).
Пачаўся прыём заявак на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча!

📚Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і 2020 гадах.

❗️Узрост аўтара або перакладчыка — да 35 гадоў на момант выдання. Дэдлайн - 31 студзеня.

https://pen-centre.by/2021/01/19/pachausya-pryyom-zayavak-na-premiyu-debyut-imya-maksima-bagdanovicha.html
Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса “Хуліганства”. Днямі Вольгу Калацкую перавядуць у Жодзінскае СІЗА.
Да 28 студзеня прымаюцца заяўкі ў лабараторыю сацыяльных ды культурніцкіх праектаў ХАБ/ЛАБ

Калі ў вас ёсць ідэя праекта ў галіне культуры і мастацтва (а таксама адукацыі, экалогіі, урбаністыкі і інш.), але не хапае рэсурсаў і патрэбная экспертная падтрымка, падавайцеся! 😉

https://pen-centre.by/2021/01/19/pachausya-nabor-u-labaratoryyu-saczyyalnyh-dy-kulturniczkih-praektau-hab-lab.html
15-ты выпуск дайджэста: што адбываецца ў беларускай культуры падчас грамадска-палітычнага крызісу.

“Краты – гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат”, – словы Андрэя Хадановіча, якія варта паўтараць і не забываць, таму што рэпрэсіі працягваюцца. І нашая барацьба – таксама.

👉Чытаць новы выпуск дайджэста
"Настоящее время" зрабілі матэрыял пра затрыманую перакладчыцу Вольгу Калацкую і пераслед кнігавыдаўцоў Генадзя Вінярскага, Андрэя Янушкевіча, кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху і дызайнера Анатоля Лазара.

📕Книги издательств Янушкевича и Винярского были самыми продаваемыми в 2020 году, говорит одна из коллег подозреваемых: "Для властей самое страшное – резонанс. А когда у людей телевизор – это тип мышления и стиль жизни, то книга у них по-прежнему – главный враг".

https://www.currenttime.tv/a/perevodchitsa-i-izdateli/31052564.html
18 студзеня быў затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” Леанід Судаленка. На дадзены момант ён з’яўляецца падазраваным па ўзбуджанай крымінальнай справе па арт. 342 КК (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змешчаны ў ІЧУ.  

Таксама позна ўвечары 18 студзеня была затрыманая і змешчаная ў ІЧУ валанцёрка Гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Марыя Тарасенка, у яе доме таксама быў праведзены ператрус. У чым яна падазраецца і ў якім працэсуальным статусе яна знаходзіцца, на дадзены момант невядома.

❗️Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцаў

https://pen-centre.by/2021/01/20/patrabuem-neadkladnaga-vyzvalennnya-pravaabaronczau-pcz-vyasna-leanida-sudalenki-i-maryi-tarasenki.html
Forwarded from Наша Ніва
Надзея Зелянкова, жонка кіраўніка агенцыі Vondel/Hepta Аляксандра Васілевіча, які знаходзяцца за кратамі ўжо больш за чатыры месяцы, распавяла, як ён пераносіць кавід:

"Когда в камере все заболели, они пишут заявление, чтобы к ним пришел врач. Врач берет кровь на анализ. Результаты никому не говорят, но к этому моменту у половины камеры нет обоняния и сильный кашель, так что диагноз поставьте сами.

Камеру закрывают на карантин на 10 дней. И разрешают лежать на кроватях днем. Это хорошо, потому что в полубреду сидеть не легко. За 10 дней врач не заходит, им ни разу не измеряют температуру, не приносят ни одного лекарства.

Саша пьет антибиотики, которые принесли соседу, потому что наши, переданные в тот же день, принесут позже. Когда мы спрашиваем у врачей снаружи, что передать ему из лекарств, они уточняют: "Какой уровень сатурации?", "Какая температура?" Как-то даже не удобно смеяться в ответ. Писем нет, встреч с адвокатом тоже. Можно позвонить в дежурную часть и узнать, что все здоровы, ковида в СИЗО нет.

Через две недели Саша пишет заявление на рентген, врач пневмонии не видит, но вроде бронхит. Вот здесь врач впервые предложит лекарства: колоть антибиотики. К этому моменту у Саши уже были вторые антибиотики, он начинает пить. До 30 января его освобождают от прогулок".
📣 Сёння адбудзецца адкрыццё другога сезону «Фестывалю надзеі»!
Ён распачнецца з круглага стала, прысвечанага палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі. Сярод удзельнікаў: беларускія паэткі Вальжына Морт і Юлія Цімафеева, а таксама грамадская актывістка і прафесарка Вольга Шпарага

Пачатак а 20.00 па беларускім часе. Далучыцца да стрыму можна на старонцы паэтычнай платформы Versopolis у фэйсбуку ці інстаграме


🌟У красавіку мінулага года еўрапейская паэтычная платформа Versopolis зладзіла першы «Фестываль надзеі», які стаў рэакцыяй на абмежаванні, якія ўзніклі з-за пандэміі ў міжнароднай культурнай камунікацыі і ў прыватнасці - сувязі паміж літаратарамі і чытачамі. Мэта фестывалю - стварэнне культурніцкага «маста» паміж краінамі, які наладзіць сувязь паміж літаратурнымі супольнасцямі свету і пакажа, што паэзія не мае межаў і прыносіць надзею нават у крызісныя часы.

Другі сезон фэсту засяроджаны на літаратуры Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, краін Каўказа і Балкан, а таксама Турцыіі. Слоган фестывалю - «Speaking up!» - закліканы паказаць, што прамаўленне праўды пры дапамозе мастацтва - гэта натхненне для іншых, а літаратура і мастацтва заўсёды былі і будуць важнымі сродкамі прадастаўлення голасу слабым і прыгнечаным.
У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам

https://budzma.by/news/u-rasii-alichbavali.html
✏️У лютым Міхасю Стральцову, таленавітаму празаіку і паэту, перакладчыку і літаратуразнаўцу, эстэту і інтэлектуалу магло б споўніцца 84 гады. 

Беларускі калегіюм ладзіць першыя Стральцоўскія чытанні і запрашае да ўдзелу даследчыкаў літаратуры, філосафаў, культуролагаў і гісторыкаў. Тэксты дакладаў і дыскусіяў будуць друкавацца на сайце www.abdziralovic.by

Канферэнцыя праводзіцца ў ZOOMе, 27 лютага (субота), 14.00 - 19.00. 

Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/6cpExrk7QPECegHi8
🔔На жаль, ужо амаль традыцыйная заява: яшчэ 5 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Мы ацэньваем пераслед Аляксандры Патрасаевай, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнаты Смірновай палітычна матываваным і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

❗️На сённяшні дзень у Беларусі 194 палітвязня.

https://pen-centre.by/2021/01/22/zayava-pravaabaronchyh-arganizaczyj-belarusi-ab-pryznanni-5-novyh-palitvyaznyau.html