Беларускі ПЭН
466 subscribers
3.32K photos
112 videos
2.83K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
👉«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.

🎙У першым роліку Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава.

https://pen-centre.by/2021/01/11/slovy-macznej-alyaksandr-pamidorau-chytae-tvor-zyamy-pivavarava.html
Forwarded from Наша Ніва
Што гатавалі ў доме Адамовічаў. Кулінарныя сшыткі мамы, вытанчаныя рэцэпты жонкі

Кулінарны самвыдат у сям’і пісьменніка Алеся Адамовіча.

https://history.nn.by/?c=ar&i=258346
Памёр паэт Леанід Пятрэнка, лаўрэат прэміі Францішка Аляхновіча 2017 года за кнігу "Камерныя сны".

Леанід быў асуджаны на 10 год, з іх адседзеў шэсць, недажыўшы да вызвалення. Нашыя спачуванні блізкім і сябрам паэта.
***
Пределов — нет!
Посылы ложные
о рамках — бред (сказал Басё).
В стране по кличке Невозможное
лежит Нетронутое. Всё!

Метнувшись камнем из пращи —
там и ищи.
21 студзеня 2021 года ў 19.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”, падрыхтаванае сумесна з Літаратурным тэатрам “Слова”

https://lit-bel.org/news/spektakl-moy-bagdanovich-prem-era-21-studzenya/
Падрыхтавалі для вас першы выпуск дайджэста культурнага супраціву ў 2021 годзе🤓

🌊Пачатак студзеня ў Беларусі падобны на марскі адплыў пасля шторму: схлынула хваля масавых рэпрэсій, трэба разабраць выкінутыя на бераг гушчары судоў, звальненняў і забарон. Але музыка не змаўкае, пэндзаль макнуты ў фарбу, аловак крануўся паперы, дух вольнага народа кружыць у карагодзе.

https://pen-centre.by/2021/01/12/a-hto-tam-idze-novy-god-represii-usyo-tyya-zh-vypusk-14.html
У студзені выйшла аўдыёкніга Зараславы Камінскай “Калядны стол”🎉

Кніга заняла 3️⃣ месца ў сёлетняй прэміі Гедройца, а прызам быў запіс кнігі ў аўдыяфармаце ад "Радыё Свабода".

"Калі я аддавала “Калядны стол” Змітру Вішнёву ў выдавецтва "Галіяфы", я і не магла ўявіць, што яе чакае такі лёс: мне проста хацелася ажыццявіць задуму, якая была са мной некалькі год, каб, нарэшце, вызваліцца для новых задум", - кажа Зараслава.

▶️▶️▶️ Слухаць кнігу
Дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny, раніцай 13 студзеня забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Жонцы сказалі — каб праверыць, ці сплаціў падаткі.

Вецер — культавы дызайнер. Ён працаваў над дзясяткамі прабеларускіх праектаў, ад цішотак да сайтаў. Ён аўтар вокладкі кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя" вядоўцы @euroradio Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова.
Прыйші таксама да Генадзя Вінярскага (выдавецтва «Кнігазбор») - забралі кампутар, тэлефон, самога Генадзя. Паводле нашай інфармацыі, прыйшоў АБЭП.
На свабоду адпусцілі дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny, і выдаўца Генадзя Вінярскага.

Яны пад падпіскай аб неразгалошванні. У іх забралі тэхніку (кампутары, смартфоны).
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі заснавальніцу "Прэс-клуба” Юлію Слуцкую, праграмную дырэктарку Алу Шарко, дырэктара Сяргея Альшэўскага, аператара Пятра Слуцкага, а таксама Ксенію Луцкіну – экс-супрацоўніцу “Белтэлерадыёкампаніі”, звязаную з медыяпраектам, да якога мела дачыненне Акадэмія «Прэс-клуба».

https://pen-centre.by/2021/01/14/zajava-pres-klub.html
Як паведамляюць сябры кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдахі, да яго ў дзверы званілі невядомыя. На цяперашні момант тэлефон спадара Алеся адключаны.
⚡️Таксама не выходзяць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч з выдавецтва "Янушкевіч".
Выдаўца Андрэя Янушквіча забралі на допыт у ДФР. Сяргей Макарэвіч на волі.

"Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР ў выдавецтва "Янушкевіч". Яны правялі агляд і забралі кампутар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, зьнешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт", - расказаў Свабодзе Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.
Forwarded from Наша Ніва
Ганна Хітрык, якую многія любяць за творчасць гурта “Детидетей” і Sounduk, напісала песню на верш Андрэй Хадановіча пра навагоднюю паштоўку, якую можна было б смела даслаць бальшыні беларусаў. Паслухайце: гэта творчы поспех!

https://youtu.be/03oCqiYHg14
❗️Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую.

"Мяне затрымалі, прышлі дамоў і павезлі ў Фрунзенскі РУУС на размову..." —паспела паведаміць спадарыня Вольга.

Вольга Калацкая - выкладчыца англійскай мовы, перакладчыца кнігі "Пенелапіяда" Маргарэт Этвуд, а таксама твораў Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Ўільяма Голдынга. Займаецца перакладам фільмаў і мультфільмаў на беларускую мову.
🔶 Адвакату затрыманай учора перакладчыцы Вольгі Калацкай паведамілі, што яна затрымана Следчым камітэтам у межах крымінальнай справы.

Артыкул пакуль невядомы.