Беларускі ПЭН
469 subscribers
3.57K photos
123 videos
2.96K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
💭Апошнім часам добрых навінаў не стае, таму мы вырашылі завесці пятнічную звычку - будзем успамінаць пра важныя кнігі і людзей, якія паўплывалі на беларускую літаратуру. У самыя цёмныя часы варта звяртацца да кніг, у якіх схавана святло думак

1️⃣ Першая #кніга_тыдня - «Простыя словы», прысвечаная паэту, мастаку і дызайнеру Міхалу Анемпадыставу, які пайшоў з жыцця акурат тры гады таму. Тэксты кнігі напісаныя сябрамі, блізкімі, знаёмымі і незнаёмцамі, праз некалькі месяцаў пасля смерці Міхала. «Простыя словы» - выкшталцоная калектыўная рэфлексія на жыццё, дзейнасць і наўпрост асобу Анемпадыстава.

📍Набыць кнігу можна ў мінскай Акадэмкнізе (пр. Незалежнасці, 72)
💬 «Беларускія пераклады — аргумэнт для многіх людзей, каб пачаць чытаць па-беларуску»

Радыё Свабода пагутарыла з Андрэем Янушкевічам, дырэктарам Выдавецтва "Янушкевіч", пра заблакаваныя рахункі і як гэта адбілася на працы, пра якасць перакладчыцкіх тэкстаў у Беларусі і пра выдавецкія планы на год (спойлер: восенню павінен выйсці самы актуальны для нашай краіны раман Габрыэля Гарсіі Маркеса па-беларуску 😉

https://svabod1.azureedge.net/a/31061659.html?fbclid=IwAR2FT2Ndhg-zqp8CZJYwdnA_vxlPk2JwUelUJyZLLzdy88XQe90CBTO35u0
В квартире учредительницы «Пресс-клуба» Юлии Слуцкой провели опись имущества

https://baj.by/be/content/v-kvartire-uchreditelnicy-press-kluba-yulii-sluckoy-proveli-opis-imushchestva
📖Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» выпусціла персанальны энцыклапедычны даведнік «Уладзімір Караткевіч», стварэнне якога было прымеркавана да юбілею беларускага класіка.

🔍Выданне змяшчае больш за 1000 артыкулаў, якія тычацца жыцця і творчасці пісьменніка. Гэта артыкулы пра блізкіх і родных, пра людзей, якія мелі стасункі з Уладзімірам Сямёнавічам, даследавалі і даследуюць яго літаратурную дзейнасць, а таксама тых, для каго постаць і творчасць класіка сталі сапраўднай крыніцай натхнення.

Неўзабаве даведнік з'явіцца ў продажы, сачыце за навінамі на сайце belkniga.by
❗️У культурны цэнтр "Корпус" прыйшоў АМАП. У офісах ініцыятывы MAKEOUT і пэрформанс-прасторы «Другі паверх» прайшлі ператрусы.

❗️Затрымалі аднаго з заснавальнікаў «Другога паверха» Аляксандра Каралевіча.
UPD. Аляксандра Каралевіча вызвалілі.
«Новы Час» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў штомесяц выдаюць дададтак да газеты - «Літаратурная Беларусь».

Трэба падтрымаць!
Forwarded from Новы Час
Сябры, нам патрэбна ваша салідарная падтрымка!

Ужо з лютага "Новы Час" можна будзе атрымаць толькі па падпісцы, у шапіках "Белсаюздруку" ён прадавацца не будзе. Каб захаваць папяровую газету нам вельмі важна не скарачаць наклад. Таму, калі ў вас ці вашых сяброў, знаёмых, ёсць такая магчымасць, падпішыцеся, калі ласка. Зрабіць гэта можна ў любым паштовым аддзяленні (часам кажуць, што няма такой газеты, не верце!). А таксама анлайн па спасылцы. Падпісны індэкс 63279. Кошт падпіскі на месяц 4 руб 14 кап. Падпісацца можна яшчэ сёння і заўтра. Сёння "Новы час" - адзіная крыніца інфармацыі для тых, хто за кратамі, і мы да апошняга пастараемся не спыняць выхад папяровай версіі. Але вельмі спадзяемся на вашу салідарнасць!


Аксана Харлан, галоўны рэдактар "Новага Часу".
Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

https://budzma.by/news/paula-sevyaryntsa-uznagarodzili.html
🌟Сёння а 19.00 асветніцкі інтэрнэт-праект Wir.by ладзіць паэтычны інста-марафон. Глядзець тут 👉 https://www.instagram.com/wir_by/ 

Такім чынам праект прэзентуе відэабібліятэку маладой беларускай паэзіі ZRAMY: 18 маладых паэтак і паэтаў чытаюць свае вершы з залатой рамы, быццам бы яны ўжо зрабіліся класікамі беларускай літаратуры. 
Усе відэа можна паглядзець на сайце праекта.
Кароткаметражны фільм «Возера радасці», зняты па раману Віктара Марціновіча беларускім рэжысёрам Аляксеем Палуянам, трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»!
У 1940 годзе нарадзіўся пісьменнік Леанід Дайнека.

Леанід Мартынавіч працаваў на металургічным камбінаце ў Ніжнім Тагіле, на беларускім тэлебачанні, у часопісе “Маладосць”. Пісаць стаў яшчэ за савецкім часам, але наўрадці яго будуць памятаць па творах 1970-х пра вайну ды пасляваеннае дзяцінства.

Зорны час Дайнекі – часы перабудовы і пачатак 1990-х. Тады пісьменнік выдаў шэраг гістарычных раманаў, якія сталі надзвычай папулярнымі на фоне голаду на ўсё нацыянальнае, тэмы Вялікага Княства і несавецкай беларускай спадчыны.

Бестсэллерамі сталі яго раманы “Меч князя Вячкі” (1987) пра барацьбу Полацка з тэўтонамі, “След Ваўкалака” (1988) пра князя Ўсяслава Брачыслававіча, “Жалезныя жалуды” (1990) пра пачаткі Вялікага Княства ды інш.

Менавіта за свае гістарычныя раманы Дайнека атрымаў шэраг узнагародаў: ад беларускай дзяржаўнай прэміі імя Каліноўскага ў 1990-м годзе ды расейскай прэміі імя Пікуля ў 2010-м.
🔥 «Абсалютна выбуховая» кніга - «Бум-Бам-Літ: анталёгія беларускае паэтычнае рэвалюцыі» - выйшла з друку ва ўкраінскім выдавецтве «Люта Справа».

💥Двухмоўны зборнік з самымі гарэзлівымі творамі беларускіх постмадэрністаў арганізаваў паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Вячаслаў Лявіцкі, які аб'яднаў сапраўдны зорны калектыў пісьменнікаў. Вершы, эсэ, успаміны і дзённікавыя запісы Альгерда Бахарэвіча, Міхася Башуры, Змітра Вішнёва, Віктара Жыбуля, Лявона Вольскага, Вальжыны Морт, Валянціна Акудовіча і шэрагу іншых па-беларуску і ў перакладзе на ўкраінскую. Анталогію адкрывае прадмова Сяргея Жадана.

У Беларускі кнігу купіць пакуль нельга, ва Ўкраіне замовіць можна на сайце books.lutasprava.com

Фотаздымкі Вячаслава Лявіцкага