Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
1.9K photos
127 videos
1 file
928 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Што мы можам зрабіць да Дня палітзняволеных у Беларусі

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Кабінета Вольга Гарбунова распавядае, як беларусы могуць падтрымаць зняволеных па палітычных матывах, і заклікае далучыцца да мерапрыемстваў да Дня палітзняволеных у Беларусі 21 траўня

«21 траўня два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры няясных абставінах памёр палітвязень – актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. У гэты дзень, аб’яўлены Днём палітзняволеных у Беларусі, «Вясна» нагадвае ўсім нам аб ушанаванні памяці Вітольда, аб салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Давайце падтрымаем ініцыятыву «вясноўцаў» актыўным удзелам – і гучна запатрабуем ад рэжыму вызвалення нашых аднадумцаў, што трапілі за краты.

Наша з вамі місія – даць ведаць палітзняволеным, што мы пра іх памятаем. Даць ведаць рэжыму, што мы не дазволім забыцца на яго злачынствы. Даць ведаць міжнароднай супольнасці – што беларусы не здаліся.

Што мы можам? Многае. Удзельнічаць у зборы ахвяраванняў для палітзняволеных і іх блізкіх. Адпраўляць у турмы лісты і паштоўкі. Расказваць аб лёсах палітвязняў і палітвязынак сваім сябрам, сваякам, падпісчыкам у сацсетках. Посціць іх фота з тэматычнымі хэштэгамі. Падтрымліваць працу праваабарончых арганізацый і фондаў. Не маўчаць.

Мы абавязаныя захоўваць праблему беларускіх палітзняволеных у міжнародным парадку дня, зноў і зноў паказваць маштабы палітычнага пераследу ў Беларусі, каб, нарэшце, спыніць турэмныя катаванні.

Таму асабліва прашу ў першую чаргу прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх дыяспар выйсці ў нядзелю, 21 траўня, на вуліцы сваіх гарадоў з плакатамі і партрэтамі вязняў у руках, жоўтымі «экстрэмісцкімі» біркамі на грудзях, зладзіць флэшмобы і мітынгі.

Так мы пакажам, што нам не ўсё адно. І няхай яны пра гэта даведаюцца»

#свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners

@Cabinet_Belarus
Што могуць зрабіць беларусы і беларускі замежжа 21 траўня, у Дзень палітзняволеных у Беларусі?

Прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях Аб'яднанага Пераходнага Кабінета прапануе некалькі варыянтаў, як кожны і кожная могуць выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі і палітвязынкамі.

#свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners

@CabinetBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Акцыі да Дня палітзняволеных у Беларусі распачаліся. Яны запланаваныя ў 39 гарадах з 19 краін свету

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова прыняла ўдзел у акцыі, арганізаванай ПЦ «Вясна» ў Вільні.

Насупраць пасольства Беларусі, на фоне мурала з партрэтам беларускага палітвязня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўдзельнікі акцыі, сярод якіх былі замежныя дыпламаты, зачытвалі імёны палітзняволеных.

#свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners

@CabinetBelarus
Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, Аляксандр Азараў і Аліна Коўшык прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі ў Варшаве

#свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўніца і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашаюць усіх далучыцца да анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова:

«Мы павінны дапамагчы ўсім палітвязынкам і палітвязням: вядомым і невядомым, тым, каго ведае ўвесь свет і за каго перажываюць толькі іх блізкія.

29 ліпеня прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў супрацоўніцтве з незалежнымі медыя, фондамі і праваабарончымі ініцыятывамі правядзе анлайн-марафон, які будзе транслявацца на шматлікіх незалежных Youtube-каналах.

У ім будзе месца для ўдзелу ўсім — блогерам, палітыкам, музыкам, актывістам, кожнай беларусцы і кожнаму беларусу, якія хочуць падтрымаць палітвязняў.

29 ліпеня — удзельнічайце, глядзіце, рабіце данаты, дапамагайце зрабіць данаты тым, для каго гэта небяспечна, дзяліцеся гэтым і іншымі допісамі ў сацсетках з хэштэгамі кампаніі.

Нам не ўсё роўна. І няхай яны пра гэта даведаюцца!»

#НамНеЎсёАдно #НамНеВсёРавно #FreePoliticalPrisoners #FreePoliticalPrisonersInBelarus #СвободуПолитзаключенным #СвабодуПалiтзняволеным

@CabinetBelarus