Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка заклікаў парламентарыяў краін-членаў Рады Еўропы далучыцца да расследавання «беларускай сітуацыі» ў Міжнародным крымінальным судзе
«Я заклікаю сваіх калег-парламентарыяў зрабіць усё магчымае, каб вашы краіны падтрымалі расследаванне „беларускай сітуацыі“ ў Міжнародным крымінальным судзе, перш за ўсё шляхам імплементацыі працэдуры ў адпаведнасці з артыкулам 14 Рымскага статута», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка падчас пасяджэння Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што членства ў Рымскім статуце з’яўляецца выразным паказчыкам прыхільнасці дзяржавы міжнароднаму парадку, заснаванаму на правілах, і павітаў сігналы з боку Венгрыі адносна магчымай адмены яе выхаду з Рымскага статута.
@CabinetBelarus

«Я хачу адзначыць, што Міжнародны крымінальны суд як міжнародная гарантыя супраць беспакаранасці з’яўляецца ключавым слупом абароны міжнароднага парадку, заснаванага на правілах.
Гэта механізм апошняй інстанцыі для ахвяр міжнародных злачынстваў, што асабліва актуальна ў кантэксце сітуацыі ў Беларусі. 12 сакавіка Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда прыняў рашэнне пачаць расследаванне сітуацыі ў Літве/Беларусі. Гэта расследаванне з’яўляецца важнейшай крыніцай надзеі на аднаўленне справядлівасці для ахвяр і забеспячэнне адказнасці асоб, вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі», — адзначыў Павел Латушка.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што членства ў Рымскім статуце з’яўляецца выразным паказчыкам прыхільнасці дзяржавы міжнароднаму парадку, заснаванаму на правілах, і павітаў сігналы з боку Венгрыі адносна магчымай адмены яе выхаду з Рымскага статута.
@CabinetBelarus
👍20❤6🔥5👎2😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
21 краіна пацвердзіла гатоўнасць далучыцца да кіраўнічага камітэта Спецыяльнага трыбунала аб злачынстве агрэсіі супраць Украіны
У ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка атрымаў пацвярджэнне, што пасля агучаных рашэнняў Польшчы і Ісландыі, якія сталі 17-й і 18-й дзяржавамі адпаведна, Аўстрыя таксама пацвердзіла сваю гатоўнасць прагаласаваць за ўступленне ў кіраўнічы камітэт Спецыяльнага трыбунала.
Важна падкрэсліць: што 20-й краінай стала Коста-Рыка. Гэта азначае, што не толькі краіны-члены Рады Еўропы могуць або маюць права далучацца да дзейнасці Спецыяльнага трыбунала.
21-й дзяржавай, якая пацвердзіла гатоўнасць прагаласаваць за ўступленне ў кіраўнічы камітэт Спецтрыбунала, стала Фінляндыя. Гэта адбудзецца на бліжэйшым пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы, якое пройдзе ў Кішынёве 14–15 траўня.
Паводле наяўнай інфармацыі, шэраг іншых дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі Рады Еўропы, зараз разглядаюць магчымасць далучыцца да працы Спецтрыбунала.

«Тэрыторыя дзейнасці Спецтрыбунала будзе толькі пашырацца. Гэта азначае, што адказнасць за здзяйсненне агрэсіі — у тым ліку для Лукашэнкі і яго хаўруснікаў — непазбежная», — падкрэсліў Павел Латушка.
@CabinetBelarus
🔥10👏6❤4👍3👎1😢1
У ПАРЕ паднятая тэма візавай падтрымкі беларусаў
Валерый Мацкевіч, кіраўнік апарата Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы падняў на пасяджэнні ПАРЕ пытанне мабільнасці, а менавіта візавай падтрымкі беларусаў.
Палітык нагадаў, што «паводле дадзеных Eurostat, з 2020 года грамадзянам Беларусі было выдадзена больш за 950 000 першых відаў на жыхарства ў краінах Еўрапейскага саюза», і гэта без «людзей з гуманітарнымі візамі, а таксама бежанцаў, чые справы яшчэ знаходзяцца на разглядзе».
З гэтай нагоды ён нагадаў пра тое, што ў людзей у вымушанай міграцыі ў Беларусі застаюцца бацькі, дзеці, браты, сёстры — сем’і.
Паводле Валерыя Мацкевіча, многія беларусы сутыкаюцца з візавымі абмежаваннямі, што «зніжае іх мабільнасць».
Ён лічыць гэта не толькі гуманітарным пытаннем, але і пытаннем бяспекі Еўропы, бо «барацьба ідзе не толькі за тэрыторыю, яна ідзе перадусім за грамадскую думку», а «ізаляцыя дапамагае аўтарытарным рэжымам» і «працуе супраць Еўропы».
У сувязі з гэтым Валерый Мацкевіч прапанаваў:
▪️паскоранае і прыярытэтнае разглядванне візавых заяў для сваякоў беларусаў, якія ўжо атрымалі абарону або від на жыхарства ў ЕС;
▪️увядзенне механізму афіцыйнага запрашэння, каб беларусы ў ЕС маглі запрашаць сваіх родных;
▪️спрошчаны доступ да віз для беларусаў у трэціх краінах, у тым ліку ў Грузіі і Арменіі, нават без мясцовага віду на жыхарства;
▪️пашырэнне гуманітарных і сямейных віз з акцэнтам на ўз’яднанне сем’яў і падтрымку ўразлівых груп.

«Важна выразна сказаць: гэта не звычайная міграцыя. Гэта не людзі, якія шукаюць лепшага жыцця. Гэта найбуйнейшае вымушанае перамяшчэнне беларусаў у сучаснай гісторыі. Гэта людзі, якія пратэставалі супраць рэжыму, страцілі працу, былі зняволеныя або падвергліся пераследу.
І самае галоўнае: яны не проста з’ехалі з Беларусі, яны фактычна былі выціснутыя са сваёй краіны. Але яны не разарвалі сувязь з Беларуссю», — адзначыў Валерый Мацкевіч.
З гэтай нагоды ён нагадаў пра тое, што ў людзей у вымушанай міграцыі ў Беларусі застаюцца бацькі, дзеці, браты, сёстры — сем’і.
«Менавіта таму сёння пытанне віз — гэта не пытанне камфорту. Гэта пытанне магчымасці бачыць сваіх блізкіх, захоўваць сувязь з грамадствам, і падтрымліваць альтэрнатыўныя погляды», — перакананы прадстаўнік АПК.
Паводле Валерыя Мацкевіча, многія беларусы сутыкаюцца з візавымі абмежаваннямі, што «зніжае іх мабільнасць».
«І гэта стварае небяспечны парадокс: людзі, якія падтрымліваюць дэмакратыю, Еўропу, выступаюць супраць расійскай агрэсіі, маюць менш доступу да Еўропы», — падкрэсліў палітык.
Ён лічыць гэта не толькі гуманітарным пытаннем, але і пытаннем бяспекі Еўропы, бо «барацьба ідзе не толькі за тэрыторыю, яна ідзе перадусім за грамадскую думку», а «ізаляцыя дапамагае аўтарытарным рэжымам» і «працуе супраць Еўропы».
У сувязі з гэтым Валерый Мацкевіч прапанаваў:
▪️паскоранае і прыярытэтнае разглядванне візавых заяў для сваякоў беларусаў, якія ўжо атрымалі абарону або від на жыхарства ў ЕС;
▪️увядзенне механізму афіцыйнага запрашэння, каб беларусы ў ЕС маглі запрашаць сваіх родных;
▪️спрошчаны доступ да віз для беларусаў у трэціх краінах, у тым ліку ў Грузіі і Арменіі, нават без мясцовага віду на жыхарства;
▪️пашырэнне гуманітарных і сямейных віз з акцэнтам на ўз’яднанне сем’яў і падтрымку ўразлівых груп.
«Сёння перад намі стаіць выбар: ці застанецца беларускае грамадства часткай Еўропы, ці будзе выцеснена ў арбіту Расіі? Адказ відавочны: гнуткая і эфектыўная візавая палітыка», — завершыў прамову Валерый Мацкевіч.
@CabinetBelarus
👍19❤6🔥6👎2
Наша праца па пашырэнні ціску на рэжым Лукашэнкі дае вынікі
Сёння ЕС прыняў 20-ы пакет санкцый супраць Расіі, які таксама тычыцца ролі рэжыму Лукашэнкі ў забеспячэнні агрэсіўнай вайны Крамля супраць Украіны. Ён уключае прадпрыемствы, звязаныя з беларускім ваенна-прамысловым комплексам і рэжымам Лукашэнкі. Упершыню мішэнню становіцца кітайская дзяржаўная арганізацыя праз яе ролю ў вытворчасці беларускіх ваенных тавараў. Цяпер санкцыі могуць закранаць асоб з трэціх краін (не з Беларусі і не з ЕС), калі яны дапамагаюць пастаўляць забароненыя тавары ў Беларусь.
У прыватнасці, пад санкцыі патрапіла ТАА «Волат-Санцзян», яго кітайскі заснавальнік, а таксама ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія». «Волат-Санцзян» — беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства, створанае пры ўдзеле Мінскага завода колавых цягачоў. Яно вырабляе колавыя шасі для ваеннай тэхнікі, уключаючы рэактыўныя сістэмы залпавага агню. ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» з’яўляецца вядучым беларускім экспарцёрам нафты і належыць некалькім найбуйнейшым нафтаздабыўным і нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы «Беларуснафту» і «Нафтан».
Акрамя таго, пакет уключае меры, аналагічныя накладзеным на Расію, у прыватнасці, новыя гандлёвыя абмежаванні, абмежаванні па крыптавалюце і на прадастаўленне паслуг кібербяспекі ды турыстычных паслуг. Гарманізацыя працягваецца.
Таксама былі ўзмоцненыя патрабаванні да адсочвання алмазаў, што абавязвае імпарцёраў апрацаваных алмазаў прадаставіць заяву аб належнай абачлівасці, якая пацвярджае, што алмазы не здабываліся, не апрацоўваліся і не вырабляліся ў Расіі. Беларусь, як вядома, была перавалачным пунктам для расійскіх алмазаў.
Яшчэ 20 лістапада 2023 года НАУ паведамляла пра пагрозу абыходу санкцый, што ўводзяцца супраць алмазнай прамысловасці Расіі праз Беларусь, і перадавала гэтыя даныя ў Еўракамісію. Таксама матэрыял па гэтым пытанні выйшаў 23 лістапада 2023 года ў буйным еўрапейскім выданні European Interest Media.
Таксама забаронены любыя аперацыі з «беларускім лічбавым рублём», запуск якога Нацбанк Беларусі планаваў на другую палову 2026 года. ЕС фактычна блакуе гэтую сістэму яшчэ да яе паўнавартаснага запуску, пазбаўляючы рэжым магчымасці выкарыстоўваць яе для абыходу санкцый. А мы папярэджвалі рэжым 😉
Упершыню ў гісторыі ЕС актывуе свой інструмент барацьбы з абыходам, забараняючы экспарт любых камп’ютараў з лікавым праграмным кіраваннем і радыёстанцый у Кыргызстан, дзе існуе высокая рызыка таго, што гэтыя прадукты будуць рээкспартаваныя ў Расію. Усе гэтыя меры будуць дапоўнены ўзмоцненай забаронай на транзіт праз тэрыторыю Расіі. Таксама пашыраны пералік тавараў, забароненых да транзіту праз Беларусь. Нарэшце, ЕС уводзіць квоту на імпарт аміяку.
Прапановы НАУ і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па санкцыях супраць трэціх краін, гандлёвых квотах і абмежаваннях на транзіт пастаянна прапаноўвалі прыняць яшчэ ў 2023–2025 гадах. ЕС яшчэ нядаўна адмаўляўся прымаць такія радыкальныя меры, але цяпер для Еўрасаюза гэта ўжо рэальнасць.
Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі былі прадоўжаны Саветам ЕС да 28 лютага 2027 года.

«Нашы намаганні далі вынік. 20-ы пакет санкцый ЕС — гэта ў тым ліку рэалізацыя сістэмных прапаноў НАУ і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Упершыню пад удар патрапілі не толькі прадпрыемствы рэжыму, але і міжнародныя схемы ўхілення. Мы працягваем закрываць „беларускі афшор“ для расійскіх алмазаў і тэхналогій. Гэта якасны пераход ад кропкавага ціску да стратэгіі „поўнага акружэння“», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі былі прадоўжаны Саветам ЕС да 28 лютага 2027 года.
@CabinetBelarus
👍19🔥6❤2👎2
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні нагадвае пра магчымасць падтрымаць беларускія ініцыятывы адсоткам з падаткаў
30 красавіка заканчваецца тэрмін падачы самых папулярных падатковых дэкларацый: PIT-28, PIT-36, PIT-36L, PIT-37, PIT-38 і PIT-39. І праз іх таксама можна падтрымаць беларускія арганізацыі за мяжой.
✨ Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе базу ініцыятываў у Польшчы, Літве, Эстоніі і Італіі, якім можна пералічыць частку свайго падатку.
Там ёсць культурныя праекты, сацыяльныя і праваабарончыя ініцыятывы, медыя і незалежныя платформы — усе тыя, каму нашыя ўнёскі сапраўды дапамагаюць працягваць сваю працу.
Падаць PIT можна кругласутачна праз:
➡️ Twój e-PIT
➡️ дадатак e-Urząd Skarbowy
Кожны ваш адсотак мае значэнне ✨
База беларускіх арганізацыяў ад АПК: https://revivalbelarus.org/wp-content/uploads/2026/03/padatak_arhanizacyi.pdf

«Сёння як ніколі важная падтрымка беларусамі беларускіх ініцыятываў. І механізм пераліку частку падаткаў дае просты і зразумелы механізм для гэтага. Падтрымлівайце ініцыятывы, якія вам сапраўды важныя, нават невялікі ўнёсак мае значэнне», — заявіў Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.
@CabinetBelarus
👍9🔥3👎1
Адам Керо: «Пазіцыя Еўрасаюза, як і Швецыі, у адносінах да санкцый застаецца нязменнай»
Удзельнікі адукацыйнага візіту ў Стакгольм па праграме «Мужчыны за гендарную роўнасць, недыскрымінацыю і супраць гвалту» правялі сустрэчу з прадстаўнікамі МЗС Швецыі Патрыкам Свенсанам і Адамам Керо, якія адказваюць за працу па супрацоўніцтву з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю.
Патрык Свенсан, прадстаўнік урада Швецыі па справах беларускіх дэмакратычных сіл, адзначыў, што шведскі ўрад уважліва сочыць за беларускай сітуацыяй і працягвае падтрымку палітычных зняволеных, медыяў, грамадскіх арганізацый і палітычный структураў. Зараз у фокусе асаблівай увагі — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які нядаўна быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Прадстаўнік урада па справах беларускіх дэмакратычных сіл у выгнанні паведаміў, што ў маі ў Стакгольме адбудзецца форум, арганізаваны сумесна з моладзевым саветам РАДА, Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы і Офісам Святланы Ціханоўскай.
Патрык Свенсан адзначыў:
«Гэты форум — працяг нашага супрацоўніцтва, калі мы робім фокус на скразной каштоўнасці і праблеме. У мінулым годзе гэта быў форум пра жаночае лідарства і палітычны ўдзел, у гэтым — інтарэсы і патрэбы, а таксама выклікі для беларускай моладзі, уключаючы аспект гендару і правоў ЛГБТК+.
У сваёй працы як дыпламата ў розных краінах я заўсёды шукаю мужчын, якія маюць матывацыю і зацікаўленасць, як я, адчыняць палітычныя дзверы для большага ўцягвання жанчын і адвакатавання гендарных пытанняў. Таму гэта выдатная ініцыятыва. Я асабіста вельмі падтрымліваю, што група беларускіх дэмакратычных палітыкаў атрымала магчымасць прыняць удзел у трэнінгу з арганізацыяй MÄN, якая мае вялікі досвед у тэме прафілактыкі гвалту і харасменту.
І, нягледзячы на тое, што Швецыя мае высокія паказчыкі ў прасоўванні роўнасці для ўсіх, і я думаю, што гэта ўжо нават у нашым ДНК, мы ўсё яшчэ маем праблемы гендарнай дыскрымінацыі, якія працягваем вырашаць. Гэта праца, якая ніколі не сканчаецца, і заданне для кожнага палітыка».
У абмеркаванні былі закранутыя пытанні магчымай візавай падтрымкі для беларусаў. Ад шведскіх партнёраў удзельнікі сустрэчы атрымалі адказ, што праца ў гэтым кірунку вядзецца.
Акрамя таго, было агучана пра неабходнасць павелічэння падтрымкі для культурных і адукацыйных праграм і праектаў, якія маюць менш фінансавых магчымасцяў у параўнанні з іншымі кірункамі.
У канцы размовы была закранутая тэма магчымага дыялогу Еўрасаюза і афіцыйнага Мінска і прагучала пытанне, ці не планіруе ЕС пайсці па прыкладзе ЗША, зняць санкцыі часткова або цалкам і пачаць перамовы з Лукашэнкам.
Адам Керо, супрацоўнік МЗС Швецыі па справах беларускіх дэмакратычных сіл адказаў:
«Пазіцыя Еўрасаюза, як і Швецыі, у адносінах да санкцый застаецца нязменнай. Мы заўсёды вітаем і вельмі рады вызваленню палітзняволеных, безумоўна. Аднак галоўная ўмова пачатку любога дыялогу — гэта гатоўнасць з абодвух бакоў выконваць умовы. Санкцыі ўводзіліся праз саўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны і міграцыйны крызіс. І тое, і другое працягвае мець месца.
Акрамя таго, у нас ёсць гісторыя ўзаемаадносін з рэжымам Лукашэнкі, калі, адмяняючы санкцыі, мы разлічвалі, што рэпрэсіі будуць спыненыя. Так і адбывалася, але толькі на пэўны перыяд. А потым узнаўляліся зноў, як і зараз, калі яны маюць найбольш жорсткі характар.
Мы гатовы весці перамовы і пачаць дыялог, калі, напрыклад, вы, як дэмакратычныя палітыкі, а не толькі прадстаўнікі палітычнага рэжыму ў Беларусі, будзеце мець магчымасць сесці за агульны палітычны стол. Пры ўмове, што ўсе рэпрэсіі будуць спыненыя і вы зможаце вярнуцца дадому.
Таму мы працягваем працаваць з вамі і трымаць дэмакратычную Беларусь у фокусе шведскай і еўрапейскай палітыкі».
У Стакгольме праходзіць адукацыйны візіт для палітыкаў па праграме «Мужчыны за гендарную роўнасць, недыскрымінацыю і супраць гвалту», які арганізуецца Прадстаўніцтвам па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і шведскай арганізацыяй MÄN пры супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Швецыі.

❤10👍4🔥2👎1
Павел Баркоўскі: «Рэжым спрабуе забраць у беларусаў іх тоеснасць»
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі выступіў з заявай з нагоды прызнання рэжымам новых экстрэмісцкіх фармаванняў і пераследу людзей, звязаных з сацыяльна-культурнымі арганізацыямі:
«Апошнімі часамі робіцца “экстрэмальна” заўважным, што ў Беларусі сілавыя ведамствы вядуць сапраўдную вайну супраць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. Гэта выяўляецца ў іх жаданні забараніць беларусам не толькі карыстацца ўласнай гісторыяй і мовай — што ўжо робіцца рэальна небяспечным у таталітарнай краіне — але і проста карыстацца інфармацыяй і рэсурсамі, якія дапамагаюць развіццю беларускай тоеснасці па-за межамі дзяржаўнага кантролю і ў дыяспарах.
Рэжым Лукашэнкі ідзе нават на прамое парушэнне міжнароднага права і практыкуе трансгранічныя злачынствы, абвяшчаючы “экстрэмісцкімі фармаваннямі” і “арганізацыямі” інстытуцыі, якія зарэгістраваныя і працуюць у краінах ЕС.
Прычым мэтай іх дзейнасці з’яўляецца нават не палітыка ў прамым сэнсе таго слова, а менавіта падтрымка мовы і культуры, як у выпадку з Беларускай радай культуры, або адукацыйна-даследчая дзейнасць, як у выпадку ЕГУ. Больш за тое, экстрэмісцкімі фармаваннямі абвяшчаюцца асобныя праекты, якія шчыруюць дзеля развіцця пэўных аспектаў гэтай культуры або дапамагаюць ёй рэсурсамі – гэта і праграма Магістратаў, і праграма падтрымкі Artpower, і праграма садзеяння рэформам адукацыі «Васьміног».
Відавочная мэта гэтых захадаў – цалкам адгарадзіць беларусаў, якія засталіся ў краіне, ад кантактаў з любымі незалежнымі культурніцкімі ініцыятывамі па-за межамі краіны, ператварыўшы Беларусь у плацдарм для экспансіі “рускага міра” і захавання абкарнанай народнай культуры ў выглядзе ансамбля «Харошкі» або праўладных творчых саюзаў. Тое, што паводзіны рэжыму не надта адрозніваюцца ад паводзін расійскай акупацыйнай адміністрацыі на захопленых тэрыторыях Украіны, ужо нават не патрабуе асаблівых доказаў. Больш за тое, адбываецца фізічны кантроль над тэрыторыяй: на жылых дамах вывешваюць расійскія сцягі, расіяне масава скупаюць кватэры ў нашай краіне.
З Беларусі ў інтэнсіўным парадку робяць той самы Крым, які спрабуюць “нармалізаваць” шляхам агрэсіўнай каланізацыі і вынішчэння свайго, мясцовага і нацыянальнага. Сілавыя ведамствы Беларусі наскрозь інфільтраваныя агентамі расійскага ўплыву, для якіх само існаванне беларускай нацыі, мовы і культуры з’яўляецца недарэчнасцю і пагрозай: яны б хацелі “вярнуць беларускія тэрыторыі ў родную гавань” і атрымаць расійскія афіцэрскія заробкі. Гэта абыякавасць да нацыянальнай гісторыі і незалежнасці вядзе Беларусь як дзяржаву да катастрафічнага сцэнару і набліжае паглынанне гэтай сістэмы больш моцнай і ваяўнічай таталітарнай машынай з Усходу.
Беларуская культура і тоеснасць сёння развіваюцца не дзякуючы, а насуперак дзеянням лукашэнкаўскай дзяржавы. Тое, што вымушае казаць пра захаванне беларускасці як такой, збольшага кладзецца цяпер на плечы дыяспары, якая вымушаная шукаць рэсурсы на падтрыманне таго, што ў нармальных дзяржавах кладзецца на грамадскі бюджэт.
Насуперак незаконным і гвалтоўным дзеянням памагатых рэжыму беларуская нацыя захоўвае рэсурс адраджэння, але менавіта як сістэмную дзейнасць беларускіх арганізацый і актывістаў, а таксама тых, хто падтрымлівае іх на палітычным узроўні і дапамагае з пошукамі фінансавання.
Галоўнае, пра што варта памятаць: сёння захаванне беларусаў як нацыі — гэта задача кожнага і кожнай з нас. Не дзякуючы, а насуперак. І на ўласным прыкладзе. Які можа пачынацца з размовы па-беларуску з сваімі дзецьмі, запіс іх у беларускія школкі і гурткі, слухання беларускай музыкі, чытання беларускіх кніг і фінансавай падтрымкі праектаў беларускіх дзеячаў культуры – квіткамі або данатамі.
Гэта тое, што дазволіць беларусам людзьмі звацца, а не рашчыніцца маўкліва між іншымі народамі. Гэта наш абавязак перад беларусамі будучыні, наш доўг перад самімі сабой».

😢11👍5❤2👎2
За незалежную бяз’ядзерную Беларусь
Катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 40 гадоў таму паказала, чым з'яўляецца атам у руках аўтарытарнага рэжыму. Чарнобыль стаў сімвалам безадказнасці і здрады, сімвалам пагрозы і небяспекі некантраляванага выкарыстання атама для людзей.
Сёння рэжым Лукашэнкі працягвае тую самую безадказную палітыку. Цягам 32 гадоў яго кіравання былі скасаваныя льготы, спыненыя праграмы дапамогі для пацярпелых, на забруджаных землях зноў вырошчваюць прадукты харчавання. Рэжым ставіць пад пагрозу жыцці мільёнаў беларусаў, размяшчаючы расійскую ядзерную зброю на нашай тэрыторыі, і будуючы Астравецкую АЭС без належнага міжнароднага кантролю.
Праз фальшывы рэферэндум у 2022 годзе з Канстытуцыі было выключана палажэнне пра нейтральны і бяз’ядзерны статус Беларусі. А наступнае размяшчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі стварыла прамую пагрозу міру і незалежнасці Беларусі, што робіць Беларусь мішэнню і ставіць пад пагрозу жыцці мільёнаў людзей.
Сёння мы заклікаем:
● Вярнуць Беларусі бяз’ядзерны статус;
● Спыніць правакацыі і шантаж з выкарыстаннем ядзернай зброі;
● Вывесці расійскую ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі;
● Забяспечыць празрыстасць эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі і безумоўнага выканання міжнародных стандартаў ядзернай бяспекі, уключаючы нормы Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі, з улікам абгрунтаваных міжнародных прэтэнзій, у тым ліку зафіксаваных парушэнняў працэдур у рамках Канвенцыі Эспа;
● Пачаць шырокі грамадскі дыялог адносна выкарыстання атамных тэхналогіяў у Беларусі.
Чарнобыль нагадвае: ядзерная бяспека немагчымая без празрыстасці, адказнасці і суверэнітэту. Беларусь не мусіць быць пляцоўкай для расійскіх ядзерных пагрозаў.
26.04.2026
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

👍4❤3😢3👎1👏1🤔1
Святалана Ціханоўская павіншавала «Вясну» з 30-годдзем і ўручыла Крыж Свабоды Алесю Бяляцкаму
За трыццаць гадоў «Вясна» стала беларускай легендай, заявіла кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, віншуючы Праваабарончы цэнтр з гадавінай заснавання.
«Вы дапамаглі дзясяткам, а, мо, ужо і сотням тысяч людзей. Мне здаецца, кожны і кожная беларуска, трапіўшы ў бяду – праз свае погляды, праз пераслед – ведае, што самае першае, што трэба зрабіць – гэта напісаць “Вясне”. І абавязкова атрымаеш падтрымку і дапамогу», — адзначыла кіраўніца АПК.
Палітык ўручыла Алесю Бяляцкаму Крыж Свабоды — узнагароду Аб’яднанага Пераходнага Кабінета за выключны ўнёсак у барацьбу за правы чалавека, свабоду і дэмакратыю. Бяляцкі стаў першым лаўрэатам гэтай узнагароды.
Святлана Ціханоўская пры гэтым адзначыла:
«У гэты знакавы дзень я хацела б ушанаваць вас і ўсіх “вясноўцаў”. Тое, што вы зрабілі і працягваеце рабіць для Беларусі – гэта сапраўды фенаменальна. Я разумею, што цяжка перабіць нечым Нобелеўскую прэмію, але гэта – узнагарода для вас ад беларусаў».

🔥8❤6👍1👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка: «Трыццаць гадоў працы “Вясны” — гэта шлях паслядоўнай і самаахвярнай абароны правоў і годнасці чалавека ў Беларусі»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка павіншаваў Праваабарончы цэнтр «Вясна» з 30-годдзем:
«Трыццаць гадоў вашай працы — гэта шлях паслядоўнай і самаахвярнай абароны правоў і годнасці чалавека ў Беларусі. Усе гэтыя гады "Вясна" застаецца прыкладам прынцыповасці, прафесіяналізму і вернасці сваім каштоўнасцям, нягледзячы на складаныя абставіны, у якіх вам даводзіцца працаваць.
Цягам апошніх гадоў Беларусь жыве ў рэчаіснасці сістэмнага ціску на грамадзянскую супольнасць: масавыя затрыманні, палітычна матываваны пераслед, абмежаванні свабоды слова і асацыяцый, ціск на праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў. У гэтых умовах сама праваабарончая дзейнасць патрабуе не толькі прафесіяналізму, але і вялікай асабістай мужнасці.
Менавіта таму значэнне вашай працы цяжка пераацаніць. “Вясна” застаецца крыніцай падтрымкі для людзей, якія апынуліся пад ціскам, важным голасам праўды і сведчаннем таго, што прынцыпы правоў чалавека працягваюць жыць нават у самых складаных абставінах».

❤8🔥2👍1👎1😢1
Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета павіншавалі Праваабарончы цэнтр «Вясна» з 30-годдзем
Падрабязней чытайце ў картках.
@CabinetBelarus
Падрабязней чытайце ў картках.
@CabinetBelarus
❤11🔥3👏2👎1😢1
Forwarded from Павел Латушка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка: Мы выступаем за тое, каб вярнуць у Канстытуцыю Беларусі без’ядзерны статус
«Хлусня вядзе да злачынстваў, а злачынствы, якія прыкрываюць хлуснёй псеўдакіраўнікі, прыводзяць да катастрофаў. Менавіта так адбылося ў часы Савецкага Саюза, калі нам хлусіла кіраўніцтва БССР і СССР аб тым, што адбылося на Чарнобыльскай АЭС. І гэта прывяло да шматлікіх ахвяраў», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас выступу на Чарнобыльскім Шляху «За незалежную без’ядзерную Беларусь», які прайшоў 26 красавіка ў Варшаве ў 40-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы.
«Сёння арганізаваная злачынная групоўка на чале з Лукашэнкам здзяйсняе самае вялікае злачынства ў гісторыі Еўропы ў ХХІ стагоддзі ў адносінах да еўрапейскага беларускага народа. Яны хлусяць аб сваіх злачынствах і пашыраюць іх маштаб. І ў гэты час мы не маем права даць перамагчы хлусні. Мы павінны казаць праўду пра тое, што адбываецца ў нашай Беларусі», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета.
Падчас свайго выступу Павел Латушка згадаў, як падчас працы амбасадарам у Францыі прапанаваў ураду Лукашэнкі, каб над будовай Астравецкай атамнай электрастанцыі ажыццяўляла нагляд французская кампанія. Гэта прапаноўвалася дзеля таго, каб падчас будовы былі выкананы ўсе міжнародныя стандарты бяспекі, але Лукашэнка адмовіўся, узяўшы паслугі ад Расіі. Вынікам таго рашэння стала тое, што мы да гэтага часу не ведаем, наколькі Астравецкая АЭС бяспечная.
«Лукашэнка на гэтым не спыніўся. У 2022 годзе ён ініцыяваў, канешне, сфальсіфікаваўшы папраўку ў Канстытуцыю, пазбавіўшы нашу краіну без’ядзернага і нейтральнага статусу».
Павел Латушка адзначыў, што менавіта Лукашэнка, рэалізуючы сваю антыбеларускую палітыку, намаляваў мішэнь з ядзерным элементам на галавах беларусаў і беларусак. Ён прадаў знешнюю і вайсковую палітыку Беларусі Крамлю. Сваімі агрэсіўнымі дзеяннямі і рыторыкай зрабіў Беларусь пагрозай для еўрапейскіх краін.
«Пакуль панаваць будзе гэты рэжым і рэалізоўваць здрадніцкую палітыку, мы будзем знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Мы выступаем за тое, каб вярнуць у Канстытуцыю Беларусі без’ядзерны статус нашай краіны. Каб спыніць падтрымку агрэсіі супраць Украіны і спыніць вайну супраць Еўропы — і за гэта мы будзем змагацца: і Аб’яднаны Пераходны Кабінет, і, спадзяюся, пераабраная Каардынацыйная Рада», — адзначыў Павел Латушка.

👍12👎2🔥1👏1🤔1😢1
Аліса Рыжычэнка: «Бяспечная Беларусь — гэта Беларусь з прадуманай, дыверсіфікаванай і празрыстай энергетычнай палітыкай»
26 красавіка — 40 гадоў Чарнобыльскай катастрофы. Сорак гадоў таму аварыя на Чарнобыльскай АЭС назаўжды змяніла лёс Беларусі. Наша краіна прыняла на сябе найбольшы ўдар — да 70% радыяактыўных ападкаў прыйшлося на беларускую зямлю. Мы памятаем ахвяраў. Мы шануем подзвіг ліквідатараў.
Менавіта таму для нас бяспека ў сферы энергетыкі — не абстракцыя, а пытанне нацыянальнага выжывання. Аб’яднаны пераходны кабінет выступае за бяспечную Беларусь — у тым ліку ў энергетычнай палітыцы.
Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка падкрэслівае, што наяўнасць атамнай электрастанцыі ў Беларусі адпавядае сусветным тэндэнцыям тэхналагічнага развіцця, але нагадвае пра рызыкі менавіта з БелАЭС:
«Найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі свету — Google, Amazon, Microsoft — інвестуюць у будаўніцтва ўласных атамных магутнасцей, бо разумеюць: будучыня эканомікі патрабуе надзейных крыніц энергіі.
Будучыня беларускай эканомікі — гэта эканоміка ведаў, заснаваная на адукацыі, навуцы і тэхналогіях. Чым больш тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту, будзе ўкаранёна ў вытворчыя і эканамічныя працэсы, тым хутчэй будзе расці спажыванне электраэнергіі — і, адпаведна, патрэба ў энергарэсурсах.
Атамная энергетыка можа дазволіць дыверсіфікаваць крыніцы энергіі і знізіць залежнасць ад прыроднага газу і нафты ў складаны час сусветнага энергетычнага крызісу.
Аднак мы не можам ігнараваць тое, што на сённяшні дзень застаецца велізарная колькасць пытанняў па будаўніцтве і бяспецы эксплуатацыі Беларускай АЭС. Гэтыя пытанні патрабуюць празрыстых і незалежных аўдытаў і праверак.
Пры гэтым інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі — сонечную, ветравую — павінны развівацца ў роўнай ступені з атамнай энергетыкай. Толькі збалансаваны энергетычны мікс дазволіць Беларусі ў будучыні зменшыць залежнасць ад адзінага пастаўшчыка выкапнёвых рэсурсаў і пабудаваць сапраўды суверэнную энергетычную палітыку».
«Бяспечная Беларусь — гэта Беларусь з прадуманай, дыверсіфікаванай і празрыстай энергетычнай палітыкай», — заключыла палітык.

👍5🔥2❤1